• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    І.А.Антонава.
    АРШАНСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ. Існаваў у 1616—1820 у г. Орша. Засн. каралём Польшчы і вял. князем ВКЛ Жыгімонтам III Вазам і канцлерам ВКЛ Л.І.Сапегам. У 1609Жыгімонт Ш падараваў езуітам для арганізацыі рэзідэнцыі 11 валок зямлі. У 1611 пачалося будаўніцтва касцёла св. Міхала і калегіума, які быў адкрыты ў 1616. Пры калегіуме існавала бка, дзейнічалі аптэка, муз. бурса (упершыню ўпамінаецца ў 1623), з 1620х гг. — школьны тэатр. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1655—61 будынкі касцёла і калегіума былі зачынены і разбураліся, у наступныя гады — адрамантаваны. 3 2й пал. 17 ст. ў касцёле праходзілі соймікі Аршанскага павета. У 1680 А.е.к. знішчаны пажарам. У 1683 адноўлены калегіум, у 1693 — касцёл, які меў 2 вежы і мураваную званіцу. У 1717 пачалося будаўніцтва новага, мураванага калегіума, у 1741 — мураванага касцёла. Работы па ўзвядзенні касцёла вяліся прыкладна да 1765; разабраны ў сярэдзіне 19 ст. У канцы
    17 ст. ў калегіуме створаны рукапісны «Аршанскі кодэкс».
    Літ:. Квнтннцкая Е.Д. Коллегнумы Белоруссня XVII в. // Архнтектурное наследство. М., 1969. Вып. 18; Хмяльніцкая Л., Цішкін I. Езуіцкі калегіум у Оршы // Пст.археал. зб. 1994. № 3.
    В.В.Грынявецкі.
    АРШАНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 1416 ст. Размяшчаўся ў сутоках рэк
    Да арт. Аршанскі гарадскі Цэнтр культуры. Гістарычныя пляцоўкі ў час свята Дня горада.
    Дняпро і Аршыца на месцы гарадзішча 11 ст. (сучасны г. Орша). Мураваны 5вежавы (вежабрама мела звон і жалезнае біла, знадворку была ўмацавана тарасай) замак узводзіўся з 1398 па 1407, незакончаны, у 15 ст. дабудаваны з дрэва. Быў абнесены драўлянымі абарончымі сценамі (101 гародня), меў патаемны ход да Дняпра. Падмуркі сцен і вежаў размяшчаліся
    251
    АРШАНСКІ
    на вапнавай падушцы, мелі выш. каля 1 м і былі складзены з валуноў сярэдніх памераў. У пач. 16 ст. цалкам дабудаваны з каменю. На яго ўзбраенні былі гарматы, у цэйхгаўзе захоўваліся 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, запас гарматных ядраў, куль, свінец, порах і інш. амуніцыя. У замку размяшчаліся каралеўскі двор, царква, 28 жылыхдамоў. А.з. неаднаразова трапляў у рус. аблогу (1500, 1507, 1519, 156264, 1654—67). У канцы 17 ст. заняпаў і страціў свае абарончыя функцыі.
    АРШАНСКІ КАЛЁДЖ В і ц е б скага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Mamapa ва. Засн. ў 1911 у г. Орша як Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя, на базе якой пасля шэрагу рэарганізацый 1917—19 у 1921 створаны пед. тэхнікум. 3 1937 пед. (у 1956—75 індустрыяльнапед.) вучылішча. 3 1994 пед. каледж (з 2004 — у структуры унта), з 2005 — сучасная назва. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй, рыхтуе настаўнікаў пачатковых класаў (спецыялізацыя «творчая дзейнасць»), тэхн. працы і фіз. выхавання, замежнай (англ.) мовы, тэхнікаўпраграмістаў.
    «АРШАНСКІ КОДЭКС». рукапісны зборнік канца 17 ст. (да 1693). Створаны ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Уключае 4 польск. барочныя драмы з бел. інтэрмедыямі, якія ставіліся ў школьныхтэатрах у Полацку («Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба»), Оршы («Слаўная дапамога для Раміравай перамогі, учыненая анёльскімі палкамі»), Навагрудку («Містычнае прычасце ў жалю нявінных Караля і Фрыдэрыка»), Віцебску («Містычнае вяселле прычасця Генсерыка і Трызімунда»), «А.к.» змяшчае 7 інтэрмедыйных тэкстаў, дзе 1 або 2 асобы гавораць на бел. мове. Зберагаецца ў бцы імя Асалінскіх у Вроцлаве (Польшча).
    Літ.: Мальдзіс А.В. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980. А.В.Мальдзіс.
    АРШАНСКІ КУЦЁІНСКІ БОГАЯЎЛЁНСКІ МАНАСТЫР, помнік архітэктуры барока ўг. Орша. Засн. ў 1623 як праваслаўны мужчынскі манастыр. Размяшчаецца на ўскраіне горада ў сутоках рэк Дняпро і Куцеінка. У комплекс уваходзілі гал. Богаяўленскі сабор (згарэўу 1888), С в я т а д у хаўская ц а р к в а, званіца, жылыя
    і гасп. пабудовы (амбары, склеп, лядоўня, фурманская, вазоўня, кузня, пральня, пакоі для прыёму паломнікаў). Быў абнесены агароджайаркатурай з бутавага каменю і цэглы. У 1630 бел. асветнік і кнігадрукар С.Собаль заснаваў пры манастыры Куцеінскую друкарню. Пры манастыры таксама дзейнічалі шпіталь, брацкая школа, аптэка, царк.манастырскае I класнае вучылішча. Захаваліся Святадухаўская царква, манастырскі будынак, частка сцяны. Святадухаўская царква — помнік архітэктуры барока. Пабудавана ў 1й пал. 17 ст. з цэглы, адрэстаўрыравана ў 1995. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з невял. рызніцай і 4гранная 2ярусная вежазваніца. Першапачатковыя вальмавыя дахі з галоўкамі, якія завяршалі аб’ём царквы, не захаваліся. У 1880 бляшаны шатровы дах асн. аб’ёму быў завершаны цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Сцены фасадаў стрымана дэкарыраваны лапаткамі і ўвянчаны прафіляваным карнізам. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны на гранях апсіды і бакавых фасадах, ярусы
    Да арт. Аршанскі Куцеінскі Богаяўленскі манастыр 1 — Святадухаўская царква; 2 — манастырскі будынак.
    252
    АРШАНСКІ
    абрамлены прафіляванымі ліштвамі з ляпнымі дэталямі. He захаваліся скляпенні, 6ярусны разны іканастас і фрэскі работы майстра Рыгора. Царква дзейнічае. Манастырскі б у д ы н а к пабудаваны ў 17 ст. Кампазіцыя складалася з 2 прамавугольных у плане аб’ёмаў: зах. — духоўнае вучылішча і вял. трапезная, усх. — галерэйнага тыпу з жылымі памяшканнямі (келлі). У першапачатковым стане захавалася мураваная тарцовая сцяна, крапаваная арачнымі нішамі, рэшткі фігурных франтонаў, якія мелі паліхромную размалёўку. Цяпер дом і службовыя памяшканні архімандрыта.
    АРШАНСКІ КУЦЁІНСКІ УСПЁНСКІ МАНАСТЫР. Існаваў у 1720 ст. у г. Орша. Засн. ў 1631 Б.Сцянкевічам як жаночы манастыр. У комплекс уваходзілі Успенскі сабор, Пакроўская царква, 2 «цёплыя храмы», званіца, царк.прыходская школа, жылыя і гасп. пабудовы. Успенскі сабор меў рысы стылю барока. Пабудаваны ў 1655 на месцы драўлянага храма (згарэў у 1635). Крыжовакупальны 3апсідны храм. Асн. неф і крылы трансепта аднолькавай вышыні былі накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі высокімі 2схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Над перакрыжаваннем дахаў узвышаўся 8гранны глухі барабан з цыбулепадобным купалам з галоўкай у завяршэнні. Плоскасныя фасады чляніліся арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваліся вуглавымі лапаткамі, карнізамі і цокальнымі паяскамі. Пакроўская царква знаходзілася за брамайзваніцай. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага шатровым дахам з макаўкай у завяршэнні, прымыкалі бабінец і прытвор з трохвугольнымі франтонамі. Драўляная брамазванійа была выра шана цэнтрычнай квадратнай у плане 3яруснай кампазіцыяй. Комплекс зачынены ў 1918, будынкі не захаваліся.
    «АРШАНСКІ МАЛАДНЯК», літаратурнамастацкі часопіс, які ў 1925—
    Да арт. Аршанскі манастыр базыльян. Манастырскі будынак.
    28 выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў (2 у 1925, 3 у 1926, па адным у 1927 і 1928). Друкаваў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А.Вечара, М.Ганчарыка (вершы падпісваў псеўд. Я.Сявец), Ю.Гаўрука, В.Каваля,Т.Кляшторнага, М.Нікановіча,В.Сташэўскага,У.Прыбыткоўскага і інш. маладых пісьменнікаў, хроніку літ. жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх аргцый рэспублікі. Апублікаваў апавяданне М.Гарэцкага «Хоцімка» (пад крыптанімам М.Г.), вершы У.Дубоўкі з цыкла «Шыпшына», асобныя творы І.В.Гётэ, Ф.Петраркі, Ф.Шылера, У.Шэкспіра (урывак з камедыі «Сон у летнюю ноч», санеты) у перакладзе Гаўрука, верш «Лёрэляй» Г.Гейнэ ў перакладзе А.Мардвілкі, пераклады вершаў Л.Украінкі, П.Тычыны, А.Алеся, артыкулы і вершы, прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу ў сувязі з 20годдзем іх літ. дзейнасці, артыкулы Д.Васілеўскага (пра творчасць Я.Баршчэўскага), М.Гарэцкага (пра паслякастрычніцкую творчасць З.Бядулі), фалькл. матэрыялы. Пачынаючы з 2га (4га) нумара за 1926 часопіс меў аддзел бібліяграфіі, рэцэнзаваў пераважна кнігі маладнякоўцаў. 3 крыт. артыкуламі і рэцэнзіямі выступалі
    М.Ганчарык, Ю.Гаўрук, У.Прыбыткоўскі. І.Д.Казека.
    АРШАНСКІ МАНАСТЫР БАЗЫЛЬЯН, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Орша. Пабудаваны ў 2й пал. 18 ст. з цэглы. У 1842 пераўтвораны ў праваслаўны мужчынскі Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. Складаўся з царквы (знішчана ў 1967) і жылога корпуса. Уцалелы манастырскі будынак — Гпадобны ў плане, 2павярховы, накрыты 2схільным дахам. Абодва паверхі маюць галерэйную сістэму планіроўкі з цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі памяшканняў падвальнага і 1га паверхаў. Сцены апрацаваны слаістымі пілястрамі і руставанымі лапаткамі. Неапрацаваныя ліштвамі аконныя праёмы чаргуюццаз плоскімі нішамі. Першы і другі паверхі падзяляе гарызантальны пояс. У паўд.ўсх. частцы будынка размешчаны лесвічная клетка і парадныя залы.
    АРШАНСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1979 у г. Орша пры дзіцячай муз. школе № 1. 3 1986 дзейнічае пры гар. Цэнтры культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік М.П.Хватынец,
    253
    АРШАНСКІ
    Удзельнікі Аршанскага народнага клуба ветэранаў «Яшчз не вечар».
    з 1996 М.М.Казлоў. Асн. мэты дзейнасці: папулярызацыя духавой музыкі сярод насельніцтва, далучэнне да муз. мастацтва моладзі, людзей сярэдняга ўзросту, ветэранаў. У рэпертуары маршавастраявая музыка («Беларускі марш» Б.Пенчука, «Юбілей
    Вырабы майстроў Аршанскага народнага клуба народных майстроў: 1 — саломапляценне; 2 — лозапляценне; 3 — лыжкарства.
    ны марш» Я.Глебава, «Мой Мінск» У.Алоўнікава, «Маршпарад» К.Чарнецкага, «Марш на рэвалюцыйныя тэмы» А.Тупіцына, «Эстрадны марш» Д.Браслаўскага), творы бел. («Партызаны Беларусі» У.Алоўнікава, «Беларуская фантазія» С.Горына) і
    замежных кампазітараў, эстр. творы, а таксама вальсы, полькі, факстроты і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. духавых аркестраў (г. Хамар, Нарвегія, 1998), Усесаюзнага нар. творчасці (Масква, 1985), рэсп. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 1996), абл. аглядаўконкурсаў аркестравых калектываў у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998, Мінск, 2005), аркестраў духавых інструментаў (г. Віцебск, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008) і інш. Т.М.Бабіч.
    АРШАНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ ВЕТЭРАНАЎ «ЯШЧЭ HE ВЁЧАР». Створаны ў 1997 у г. Орша пры гар. бцы імя У. Корбана. У 2004 прысвоена званне«народныаматарскікалектыў». Арганізатар і кіраўнік А.І.Дзедзінец, з 2008 Н.С.Петрачэнка. Аб’ядноўвае 80 чал., якія валодаюць акцёрскім, муз. і харэагр. майстэрствам. Асн. мэты дзейнасці — аб’яднанне ветэранаў горада, патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў клуба і інш. Асн. кірункі: фізкультурнааздараўленчы, грамадскапаліт., маст.эстэтычны, сямейнабыт. і інш. Сярод мерапрыемстваў: тэматычныя вечарыны, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны, Дню Перамогі, да юбілеяў бел. і рус. пісьменнікаў і паэтаў, а таксама «Святочныя агеньчыкі», «Вернісажы», прэзентацыі кніг аршанскіх аўтараў, віншаванні імяніннікаў і інш. Клуб мае творчыя сувязі з установамі горада, грамадскімі і ветэранскімі аргцыямі, аматарскімі клубамі інш. гарадоў рэспублікі, у т.л. з ветэранскім клубам «Праметэй» г. Гомель. Т.М.Бабіч.