• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Першыя спробы навук. аналізу архітэктуры Беларусі ў канцы 19 ст. мелі інфармацыйны характар (Дз. Даўгяла, П.Красоўскі, А.Харузін і
    інш.). У 1922—28 праблемы гісторыі архітэктуры распрацоўваў Інстытут беларускай культуры. Аналітычны агляд гісторыі бел. дойлідства ўпершыню зроблены ў 1920—30я гг. (М.Каспяровіч, У.Краснянскі, І.Хозераў, М.Шчакаціхін і інш.). Распрацавана перыядызацыя гіст. шляху развіцця архітэктуры і сфарміравана методыка навуч. працэсу вышэйшай архіт. школы Беларусі (А.Воінаў, М.Кацар, У.Чантурыя і інш.). У пасляваен. час атрыманы археал. матэрыялы аб развіцці будаўніцтва на тэр. Беларусі ў часы палеаліту (У.Будзько, А. Калечыц), мезаліту, неаліту, бронзавага веку (У.Ісаенка, М.Чарняўскі), вывучаліся паселішчы жалезнага веку (В.Караткевіч, А.Мітрафанаў, К.Шут і інш.). Бел. вучонымі праведзены аналіз пасляваен. вопыту рэканструкцыі і развіцця гарадоў (А.Воінаў, Я.Заслаўскі, Н.Зэльтэн, У.Кароль, А.Лысенка, Ю.Ягораў і інш.). Даследаваліся пытанні азелянення гарадоў і прыгарадных тэр., умовы арганізацыі месцаў загараднага адпачынку насельніцтва (Б.Дыскін, І.Рудэнка, І.Сітнікава, А.Сычова, Ю.Хадакоў, Н.Яленская і інш.). 3 канца 1960х гг. атрымалі пашырэнне даследаванні ў галіне нар. дойлідства, што дазволіла выдзеліць рэгіянальныя комплексы, стварыць метадычныя асновы для рэстаўрацыі помнікаў драўлянай архітэктуры (А.Лакотка, С.Сергачоў, У.Трацэўскі, Ю.Якімовіч).
    У 1970—80я гг. даследаванні па архіт.ландшафтнай і рэкрэацыйнай тэматыцы атрымалі сістэмны характар (А.Афанасенка, Г.Баранец, І.Марозаў, Г.Патаеў, І.Рудэнка, А.Сардараў, Н.Юргенсон і інш.). Даследавалася фарміраванне і развіццё тэр. сістэм (І.Іода), гар. і сельскіх паселішчаў (А.Лысенка), іхпланіровачных зон (Я.Заслаўскі). Распрацавана цэласная навук. канцэпцыя развіцця рэкрэацыйных тэр. утварэнняў Беларусі як шматузроўневая (на ўзроўні краіны, рэгіёнаў асобных паселішчаў) і шматмэтавая (арганізацыя каротка і доўгатэрміновага адпа
    чынку, санаторнакурортнага лячэння, турызму) сістэмы (В.Анціпаў, А.Сычоў, А.Федарук і інш.). 3 1980х гг. прадметам некаторых даследчыкаў Беларусі сталі асаблівасці архітэктуры інш. дзяржаў (Іран, Кітай, Марока, Непал, Польшча і інш.).
    Вывучэнне маст. кірункаў у архітэктуры, фарміравання ансамбляў гарадоў і асаблівасцей асобных помнікаў спрыяла ўдакладненню месца бел. архітэктуры ў агульным працэсе яе развіцця, выяўленню нац. асаблівасцей (А.Каласоўская, Ю.Кішык, В.Марозаў, А.Міцянін, Т.Чарняўская і інш.). Даследаваліся творчыя метады вядучых дойлідаў сучаснай Беларусі (В.Чарнатаў), тэарэт. асновы развіцця зах.еўрап. дойлідства (Н.Кожар). Вывучэнню гісторыі архітэктуры садзейнічалі вынікі даследаванняў у сумежных навуках: этналогіі (Л.Малчанава, А.Нароўская, В.Цітоў), археалогіі (Э.Загарульскі, Ю.Заяц, А.Кушнярэвіч, П.Лысенка, М.Ткачоў, А.Трусаў, Г.Штыхаў і інш.), мастацтвазнаўстве (Т.Габрусь, Ю.Захарына, А.Кулагін, А.Лаўрэцкі, Я.Марозаў, Е.Пятросава, А.Шамрук і інш.), што забяспечыла сістэмнасць падыходаў. Укладам у А.н. Беларусі сталі даследаванні, якія ў розныя гады выканалі рас. (Л.Аляксееў, Я.Бломквіст, М.Бруноў, М.Варонін, М.Каргер, А.Квітніцкая, НЛебедзева, П.Рапапорт, І.Слюнькова і інш.), польск. (З.Глогер, З.Дмахоўскі, С.Лорэнц, М.Маралоўскі, К.Машынскі, Е.Пашэнда, М. і К.Пехатковы, Ю. Ядкоўскі і інш.), літоўскія (А.Янкевічэне) даследчыкі.
    Тэорыя архітэктуры ў бел. А. н. распрацоўвалася з арыентацыяй на вырашэнне практычных задач нар. гаспадаркі і развіцця метадалогіі фарміравання тэр. арганізацыі Беларусі, забудовы гарадоў, рацыянальнага выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў, рэгенерацыі гіст. цэнтраў (В.Анікін, І.Белагорцаў, Я.Заслаўскі, Н.Зэльтэн, І.Іода, У.Кароль, Г.Патаеў, А.Сардараў, А.Сычова, К.Хачатранц,
    240
    АРХІТЭКТУРНАЯ
    Ю.Чантурыя і інш.). Тэарэт. абгрунтаванне прынцыпаў сельскай архітэктуры садзейнічала распрацоўцы аптымальных метадаў фарміравання рассялення, забудовы паселішчаў, грамадзянскіх і прам. аб’ектаў (А.Балыка, А.Кудзіненка, Н.Латан, І.Малкоў, У.Сакалоўскі і інш.). Тэорыя заканамернасцей формаўтварэння на аснове ўдасканалення функцыянальнатэхнал. працэсаў забяспечыла распрацоўку сучаснай тыпалогіі будынкаў і выяўленне асаблівасцей іх унутранай прасторы (Е.АграновічПанамарова, В.Аладаў, А.Марозава, С.Філімонаў і інш.).
    Архітэктура будынкаў і збудаванняў як галіна А.н. пачала сістэмна распрацоўвацца ў канцы 1940х — пач. 1950х гг. у сувязі з неабходнасцю навук. забеспячэння маштабных pa601 па ўзнаўленні нар. гаспадаркі і развіцці індустрыяльных метадаў будаўніцтва (І.Елісееў, Н.Макляцова, Т.Пенязькова і інш.). Даследаваліся магчымасці навейшых архіт.канструктыўных сістэм, адаптацыі традыц. сістэм і матэрыялаў у сучасных умовах (В.Ангелаў, М.Афанасьеў, І.Валадзько, Г.Захаркіна, Т.Страмцова, Я.Чырыкаў і інш.) Распрацаваны прынцыпы формаўтварэння інтэр’ераў, іх архітэктанічная арганізацыя і заканамернасці архіт. каларыстыкі (Е.АграновічПанамарова, Н.Аладава, А.Літвінава, Л.Міронава, Л.Шакінка і інш.). Асновы аптымізацыі архіт. сродкамі функцыянальных працэсаў розных тыпаў будынкаў садзейнічалі распрацоўцы прынцыповыхфункцыянальныхсхемжылых(ддя інвалідаў і фізічна слабых асоб) і грамадскіх (школы, дзіцячыя сады, дамы культуры, каапераваныя грамадскія цэнтры і інш.) будынкаў (В.Аладаў, Р.Алімаў, Г.Гаўрыкава, Н.Лазоўская, А.Мазанік, І.Малкоў, Т.Рак, І.Равуцкая, У.Сакалоўскі, В.Саннікава і інш.).
    У 1990—2009 выкананы даследаванні ў галіне аптымізацыі тэр. арганізацыі Беларусі і яе рэгіёнаў (І.Іода, Г.Патаеў, Д.Семянкевіч і інш.), удасканалення планіроўкі і забудовы нас.
    пунктаў (В.Базакуц, В.Вашкевіч, Я.Грыневіч, Л.Елізараў). Вынікі гэтых даследаванняў леглі ў аснову распрацоўкі заканадаўчых, нарматыўных і метадычных дакументаў (І.Іода, Г.Патаеў, А.Нічкасава, К.Хачатранц). Праведзены комплекс даследаванняў па фарміраванні і развіцці сістэмы турысцкіх і курортнарэкрэацыйных тэр. і цэнтраў, нац. паркаў (Г.Баранец, У.Дражын, Г.Патаеў, Н.Уласюк, Н.Юргенсон і інш.), па архіт.ландшафтнай арганізацыі гар. і міжнаселеных тэр. (А.Мазанік, Е.Ніціеўская, Л.Рысь, М.Сідарэнка, Л.Яроменка і інш.) Значную ролю ў развіцці А.н. Беларусі адыгралі архітжтурныя акадэміі і навуковыя ўстановы.
    Сучасны перыяд навук. даследаванняў арыентаваны на ўдасканаленне нарматыўнай базы праектнай справы, распрацоўку метадаў аптымізацыі архіт. асяроддзя (рэалізацыя прынцыпаў безбар’ернага асяроддзя), рэканструкцыю жылых, грамадзянскіх і прам. будынкаў, развіццё тыпалогіі будынкаў і збудаванняў у сучасных сац.эканам. умовах.
    Г.А.Патаеў, С.А.Сергачоў.
    АРХІТЭКТУРНАЯ ФОРМА, матэрыяльны выраз мастацкаэстэтычнай
    Да арт. Архітэктурная форма. Адміністрацыйны будынак ААТ «Лукойл» у Мінску.
    сутнасці будынка, збудавання; абрысы, контур архіт. аб’ёму. З’яўляецца гал. элементам арганізацыі архіт. асяроддзя. Праз форму архітэктура выражае геаметрычныя характарыстыкі (плоскасць, лінія, прапорцыі), канструкцыйныя ўласцівасці (трываласць, раўнавага, пругкасць), эстэтычныя якасці (колер, фактура). Выбар формы будынка ці збудавання абумоўлены функцыянальнымі патрабаваннямі і прадугледжвае ўлік спецыфікі архіт. асяроддзя, у адпаведнасці з якім вызначаюцца прапарцыянальныя суадносіны элементаў аб’екта, выбіраюцца матэрыялы, здольныя падкрэсліць якасці А.ф. (пластычнасць або поліганальнасць, масіўнасць або тонкасць, брутальнасць або празрыстасць). У пасляваен. перыяд побач з простымі геаметрычнымі формамі 1910—30х гг. (куб, шар, цыліндр, паралелепіпед) з’явіліся падобныя на спіраль, крывалінейныя, якія выяўлялі экспрэсію. А.ф. зведала ўплыў сімвалізму: новыя праекты адлюстроўвалі асацыятыўныя вобразы — крылы птушкі або лайнера, хвалі акіяна або ветразі. У 1970я гг. дамінавалі формы элементарнай геаметрыі — прызмы, піраміды, паралелепіпеды, якія выступалі
    241
    АРХІТЭКТУРНЫЯ
    элементамі ўпарадкавання урбаністычнага асяроддзя. 3 пашырэннем новых стылявых тэндэнцый (постмадэрнізму, дэканструктывізму, хайтэку) сцвердзіліся гіст., тэхнакратычныя, арганічныя, абстрактныя А.ф. У сучаснай архітэктуры пашыраны шарападобныя і сферычныя, пірамідальныя, вежавыя, арачныя формы. Атрымалі пашырэнне А.ф. караблёў, самалётаў, дырыжабляў (вучэбны корпус архіт.буд. факультэта Бел. нац. тэхн. унта ў Мінску, 1983). Пры выбары розных сродкаў маст. выразнасці архітэктары імкнуліся да пераймання арганічных форм: прыродных утварэнняў — ільдзін (Мінскі лядовы палац спорту), айсбергаў (цэнтр моладзі «Айсберг» у Мінску, 2007), ракавін (праект комплексу адм. будынка, офіснага цэнтра і гасцініцы «Golden City» ў Мінску, 2007), алмазаў (Нацыянальная бібліятэка Беларусі') і пладоў — пачаткаў кукурузы (жылыя дамы па вул. В.Харужай у Мінску, 1982) і інш. У наш час А.ф. абвастраюцца, нахіленыя плоскасці здаюцца выпадковымі і выражаюць дысгармонію паміж формай і матэрыяламі, падкрэсліваецца наўмысная нерэгулярнасць. Скажэнне прынцыпаў Эўклідавай геаметрыі сцвярджаецца дэфармацыяй форм конуса, цыліндра,
    Да арт. Архітэктурная форма. Цэнтр моладзі «Айсберг» у Мінску.
    прызмы, дынамізмам, утвораным нахіленымі лініямі, зрушваннямі і наслаеннямі плоскасцей (адм. будынак з комплексам быт. абслугоўвання «Лукойл» у Мінску, 1999—2002).
    Літ.: Захарына Ю.Ю. Мастацкі вобраз архітэктуры Беларусі апошняй чвэрці XX — пачатку XXI стагоддзя. Мінск, 2008.
    Ю.Ю.Захарына.
    АРХІТЭКТЎРНЫЯ АКАДбМП I НАВУКОВЫЯ ЎСТАНбВЫ, арганізацыі, якія распрацоўваюць праблемы гісторыі, тэорыі і практыкі архітэктуры. У 1930—60я гг. акадэмічныя ўстановы СССР забяспечвалі распрацоўку, у т.л. і для Беларусі, навук. праблем развіцця сац. рассялення, архітэктуры, станаўлення горадабудаўніцтва. У Беларусі першыя даследаванні па пытаннях гісторыі архітэктуры ажыццяўляў Інт бел. культуры. У 2000 створана Бел. акадэмія архітэктуры (цяпер Бел. грамадскае аб’яднанне архітэктараў і дзеячаў буд. навукі), у 2009 — Акадэмічны цэнтр Міжнар. акадэміі архітэктуры, якія праводзяць даследаванні па архітэктуры і будаўніцтве, арганізоўваюць прафес. і грамадскія абмеркаванні актуальных праблем. У цяперашні час
    як навук. ўстановы дзейнічаюць НДІ праектнатэхнал. будаўніцтва імя С.С.Атаева, НДІ эксперымент. праектавання БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІдзіпрасельбуд, якія ў адпаведнасці са сваёй спецыялізацыяй ажыццяўляюць даследаванні, накіраваныя на забяспечэнне аптымальнасці праектных рашэнняў і распрацоўку прагнозных дзеянняў і паказчыкаў. Комплексныя навук. даследаванні праводзяцца як частка дакументацыі па выкананні рэстаўрацыйных работ на аб’ектах гісторыкакульт. спадчыны (Спец. навук.рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Праектрэстаўрацыя і інш.). Навук. распрацоўку праблем тэорыі і гісторыі архітэктуры, развіцця архітэктуры будынкаў і збудаванняў, горадабудаўніцтваіраённай планіроўкі, архіт. дызайну, інтэр’ера праводзяць ВНУ, у структуры якіх створаны адпаведныя кафедры, у іх ліку Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічныуніверсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Нацыянальная акадэмія мастацтваў, Беларускі дзяржаўны універсітэт. Распрацоўка праблем гісторыі архітэктуры Беларусі і мастацтвазнаўчых аспектаў яе развіцця ажыццяўляецца ў Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. С.А.Сергачоў. АРХІТЭКТЎРНЫЯ ЧАСОПІСЫ, спецыяльныя перыядычныя выданні, у якіх публікуюцца матэрыялы па архітэктуры, будаўніцтве, абсталяванні будынкаў, добраўпарадкаванні населенай тэр. Найб. вядомыя замежныя А.ч. шырока асвятляюць пытанні сучаснай архітэктуры: «Journal of the Royal institute of British architects» («Часопіс Каралеўскага інстытута Брытанскіх архітэктараў», Лондан, з 1893), «Baumeister» («Будаўнік», Мюнхен, з 1902), «Werk» («Праца», Цюрых, Швейцарыя, з 1914), «L’architecture d’aujourd