Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
236
АРХІТЭКТУРА
Да арт. Архітэктура. Гіпермаркет «Гіпа» ў Мінску.
жылых і грамадскіх будынкаў садзейнічала ажыццяўленню планамернай работы па перабудове бел. вёсак. Комплексныя падыходы вызначалі планіроўку і забудову малых гарадоў (г.п. Рось Ваўкавыскага рна). Характэрным для Беларусі кірункам архіт. творчасці стала стварэнне мемар. збудаванняў і комплексаў {Манумент Перамогіў Мінску, мемар. комплексы ХатыньіБрэсцкая крэпасцьгерой, Курган Славы Савецкай Арміі — вызвалі
цельніцы Беларусі, манумент у гонар маціпатрыёткі ў г. Жодзіна). У наш час тэма вайны таксама з’яўляецца важным сродкам стварэння унікальных архіт. комплексаў (мемарыяльны ансамбль воінампагранічнікам у Гродне, мемар. знак «Беларусь партызанская» ў Мінску).
Сучасная А. характарызуецца разнастайнасцю стылявых кірункаў і прыёмаў формаўтварэння на аснове эстэтыкі сучасных канструкцый, матэрыялаў і тэхнал. навацый. Змяніліся падыходы да планіровачнай структуры гарадоў: перавага аддаецца больш аптымальнаму выкарыстанню гар. тэрыторый і забеспячэнню горада адпаведнымі транспартнымі камунікацыямі, паляпшэнню маст. якасцей гар. забудовы. Аднаўленне ансамбляў гіст. цэнтраў гарадоў забяспечваецца павышэннем іх грамадскай і кампазіцыйнай значнасці
(Мінскі Верхні горад, Ратушная і Саборная плошчы ў Віцебску і інш.) на аснове спалучэння тэхналогій сучаснага будаўніцтва і ўзнаўлення страчаных аб’ектаў (ратуша ў Магілёве, гасцініца «Еўропа» ў Мінску). Штогадовыя сістэмныя мерапрыемствы па дзярж. праграмах дазваляюць мэтанакіравана паляпшаць архіт. асяроддзе і забудову малых гарадоў, садзейнічаюць іх развіццю (Камянец,
Да арт. Архітэктура. Дом міласэрнасці ў Мінску.
Кобрын, Пружаны, Слуцк, Шклоў і інш.) Маштабны падыход да рэалізацыі Дзярж. праграмы адраджэння і развіцця сяла ў 2005—10 садзейнічае стварэнню аграгарадкоў — новага тыпу сельскіх паселішчаў са значна адноўленым жылым фондам, сфарміраваным грамадскім цэнтрам, добраўпарадкаванай тэр. і сучасным інжынерным забеспячэннем. Рэканструкцыя жылля і грамадскіх будынкаў папярэдніх гадоў будаўніцтва, у т.л. унікальных (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінскі палац спорту, Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінскія чыгуначныя вакзалы, чыг. вакзал у Жлобіне і інш.), дазволіла забяспечыць іх выкарыстанне на сучасным тэхнал. узроўні.
Новыя канструкцыйныя сістэмы (розныя варыянты каркаса, маналітны жалезабетон і інш.), эфектыўныя і высокаэстэтычныя буд. і аддзелачныя матэрыялы, нарматывы, распрацаваныя з улікам спецыфікі Беларусі, значна пашырылі магчымасці рэалізацыі новых падыходаў да А. жылля. Фонд гар. жылля, акрамя ўда
237
АРХІТЭКТУРА
Да арт. Лрхітэктура. Спартыўны комплекс «Вікторыя» ў Брэсце.
сканаленых серый панельнага домабудаўніцтва, стаў дапаўняцца і аб’ектамі малапавярховай забудовы (раёны Вялікая Сляпянка і Мядзведжына ў Мінску). Гэтаму спрыяла большае, чым у папярэднія перыяды, індывід. праектаванне жылых (дамы па вул. Горкага ў Гродне, праспекце Будаўнікоў у Віцебску, вул. Тыражная, праспекце Пераможнаў у Мінску і інш.) і грамадскіх (Мінскі аўтавакзал «Маскоўскі», Інт сучасных ведаў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, амфітэатр у Віцебску, гандлёвы дом «Кантыненталь» у Брэсце і інш.) будынкаў. Значна пашырылася і ўдасканалілася тыпалогія грамадскіх будынкаў (лядовыя палацы спорту ў Брэсце, Гродне, Магілёве, Міжнар. адукац. цэнтр, бізнесцэнтр «XXI стагоддзе», гіпермаркет«Гіпа», футбольнымаяеж, штабкватэра Нац. алімпійскага кта ў Мінску, спарт. комплекс «Вікторыя» і вяслярны канал ў Брэсце). Важнай з’явай у А. сталі аб’екты культавага прызначэння як вынік рэстаўрацыі і рэканструкцыі (Мінская царква Марыі Магдаліны, Ашмянскі Міхайлаўскі касцёл, Івянецкі Аляксееўскі касцёл, каталіцкі цэнтр у Смаргоні і інш.), так і новага будаўніцтва (Дом міласэрнасці і СвятаЕлісавецінскі манастыр у Мінску, малітоўны дом у Кобрыне, касцёл у в. Ветрына Полацкага рна і інш.). Новыя падыходы ў А. да
формаўтварэння закранулі і мастацтва інтэр’ера, забяспечылі разнастайнасць каларыстычнай гамы (дзіцячы сад у в. Мышкавічы Кіраўскага, дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Ракета» ў в. Ждановічы Мінскага рнаў, спарт. комплекс у Жлобіне і інш.). Развіваецца будаўніцтва рэкрэацыйнапазнавальных комплексаў (Музейны комплекс старадаўніх нар. рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», комплекс «Этнаграфічная вёска 19 ст.» каля Магілёва, гарналыжны спарт.аздараўленчы комплекс «Лагойск» у Лагойскім рне, спарт. комплекс «Сілічы») з актыўным выкарыстаннем патэнцыялу прыроднага асяроддзя і гісторыкакульт. спадчыны. Праводзяцца маштабныя рэстаўрацыйныя работы на важнейшых помніках А. (Віцебская Дабравешчанская царква, комплексы палацавапаркавы ў Нясвіжы і замкавы ў г.п. Мір Карэліцкага рна, Аўгустоўскі канал і інш.), што садзейнічае развіццю аб’ектаў турыстычнай сферы (сядзібы сельскага турызму, турыстычны комплекс «Бабровая хатка» ў Расонскім рне і інш.). Узаемадзеянне А. і манумент. мастацтва дазволіла накіраваць творчыя намаганні не толькі на выяўленне месца маст. твора ў архіт. асяроддзі (вул. Леніна ў Магілёве, Аляксандраўскі сквер у Мінску і інш.), але і звярнуцца да тэм нац.культ. сферы
(помнікі Кірылу Тураўскаму ў г. Тураў Жыткавіцкага рна, кн. Барысу ў Барысаве, П.Мсціслаўцу ў Мсціславе і інш.).
Літ.: Егоров Ю.А. Градостронтельство Белорусснн. Мннск, 1954; Штыхбв Г.В. Города Белорусснн по летопнсям н раскопкам (IX—ХШ вв.). Мянск, 1975; Чантурня В.А. йсторня архятектуры Белорусснм. Мянск, 1985; Фнлнмонов С.Д. Архнтектура обшественных зданнй Белоруссмн. Мннск, 1985; Воянов А.А. Мсторня архнтектуры Белорусснн. Советскнй пернод. Мянск, 1987; Градостронтельство Белорусснн. Мннск, 1988;Трусов О.А. Памятннкн монументального зодчества Белорусснн XI—XVII вв. Мннск, 1988; Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1992; Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІП—XVI стст. Мінск, 1993; Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мінск, 1999; Габр у с ь Т.В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура бел. барока. Мінск, 2001; Ш а м р у к А.С. Архмтектура Беларусн XX — начала XXI в.: эволюцня стнлей н художеств. концепцнй. Ммнск, 2007.
С.А.Сергачоў.
«АРХІТЭКТЎРА БЕЛАРЎСІ», галіновы энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. Упершыню ў 1томным выданні было змешчана сістэмнае апісанне помнікаў стараж. і сучаснага бел. дойлідства, лепшых мемар. збудаванняў сапраўдных дасягненняў горадабуд. мастацтва Беларусі. У структуры даведніка: аглядны нарыс па гісторыі архітэктуры Беларусі ад стараж. часоў да нашых дзён; пададзены ў алфавітным парадку энцыклапедычныя артыкулы пра архітэктуру жылых і грамадскіх будынкаў, прам. і сельскую, замкавае і абарончае будаўніцтва, палацавую і сядзібнапаркавую архітэктуру, культавае дойлідства, мемар. комплексы, горадабуд. ансамблі, гарады, гар. пасёлкі і вёскі Беларусі; асн. архіт. паняццяў і тэрмінаў; пададзены ў алфавітным
238
АРХІТЭКТУРНАЯ
Энцыклапедычны даведнік «Архітэктура Беларусі».
парадку біяграфіі бел. архітэктараў і замежных, творчасць якіх звязана з Беларуссю; гісторыкаў і тэарэтыкаў архітэктуры, кароткія звесткі пра Саюз архітэктараў Беларусі з поўным пералікам яго членаў, імёны і прозвішчы якіх падаюцца ў храналагічным парадку — па гадах іх уступлення ўаргцыю (1934—91); асн. лра пра архітэктуру Беларусі (усяго 106 назваў). Асн. часткі энцыклапедычнага даведніка разам змяшчаюць звыш 1200 разгорнутых артыкулаў, ілюстраваных каляровымі і чорнабелымі
здымкамі, схемамі, чарцяжамі, малюнкамі і картамі. В.К.Шчэрбін.
АРХІТЭКТУРА МАЛЫХ ФОРМ, малыя архітэктурныя формы, від архітэктуры, звязаны з арганізацыяй адкрытай прасторы і добраўпарадкаваннем архіт.ландшафтнага асяроддзя. Разам з манументальнадэкар. мастацтвам і архітэктурай аб’ёмных збудаванняў удзельнічае ў стварэнні маст. вобраза нас. пунктаў. Прадстаўлена рознымі тыпамі, мае функцыянальнадэкар. значэнне (фантаны, мосцікі, лесвіцы, паркавыя павільёны, калодзежы, лаўкі, агароджы, кіёскі, ліхтары), носіць мемар. (надмагіллі, стэлы) і культавы (капліцы) характар, выступае носьбітам інфармацыі (рэкламныя шчыты, шыльды). У Беларусі вядома з 17 ст. Атрымала пашырэнне ў эпоху барока і класіцызму як элемент садовапаркавай кампазіцыі. У 20 — пач. 21 ст. элемент фарміравання эстэтычнага аблічча дарог (аўтобусныя павільёны, кэмпінгі і інш.) Пад уплывам постмадэрнізму склаўся новы тып А.м.ф. — стылізаваныя дэкар. кампазіцыі з гіст. матывамі: крэпасці, ветракі, драўляныя вазы і інш. 3 развіццём турысцкай інфраструктуры стала неад’емным кампанентам арганізацыі прадметнапрасторавага асяроддзя зон адпачынку. Ю.Ю.Захарына.
АРХІТЭКТЎРНАЯ АДУКАЦЫЯ, сістэма падрыхтоўкі архітэктараў вышэйшай кваліфікацыі і тэхнікаўархітэктараў шырокага профілю і па асобных спецыяльнасцях (горадабудаўніцтва і раённая планіроўка, ландшафтная архітэктура, добраўпарадкаванне нас. месцаў, праектаванне жылых, грамадскіх, вытворчых, с.г. будынкаў і збудаванняў, інтэр’ера і абсталявання, архіт. дызайну, рэстаўрацыі). У 18 ст. ў езуіцкім калегіуме вывучаліся асновы архітэктуры. 3 1841 дысцыпліна «Архітэктура» («Сельскае домабудаўніцтва з чарчэннем архітэктурных планаў») выкладалася ў горыгорацкіх навуч. установах. 3 1920х гг. архітэктараўтэхнікаў рыхтаваў Мінскі архіт.дарожнабуд. тэхнікум (цяпер Мінскі архіт.буд. каледж). Да канца 1950х гг. вышэйшую адукацыю бел. архітэктары атрымлівалі ў навуч. установах Масквы, Ленінграда, Варшавы, Рыгі і інш. 3 1952 падрыхтоўка архітэктараў вядзецца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, Полацкім дзяржаўным універсітэце. Сучасная вышэйшая А.а. ў Беларусі мае 2 ступені: архітэктар і магістр архітэктуры. Акрамя архітэктараў шырокага профілю падрыхтоўка
Да арт. Архітэктура малых форм: 1 — крэпасць у в. Акцябрская Віцебскага рна; 2 — капліца ў в. Мосар Глыбоцкага рна.
239
АРХІТЭКТУРНАЯ
ажыццяўляецца па спецыяльнасці архіт. дызайн і спецыялізацыі рэстаўрацыя (Бел. нац. тэхн. унт). Дысцыпліна «Архітэктура» ўваходзіць у навуч. планы вышэйшых і сярэдніх спец. устаноў пры падрыхтоўцы спецыялістаўбудаўнікоў, землеўпарадкавальнікаў, дызайнераў. Ліцэі з архіт. спецыялізацыяй (Мінск, Жодзіна) садзейнічаюць прафес. арыентацыі моладзі. Навуч. ўстановы Беларусі падтрымліваюць сувязі з архіт. школамі інш. краін, ажыццяўляюць сумесныя конкурсы студэнцкіх праектаў, стажыроўкі выкладчыкаў, рыхтуюцьспецыялістаўдля краін блізкага і дальняга замежжа (Расія, Украіна, Польшча, Кітай, Іран, Ліван, Сірыя, Кіпр, Марока і інш.). С.А.Сергачоў. АРХІТЭКТЎРНАЯ НАВЎКА. сістэма ведаў пра архітэктуру, заканамернасці яе развіцця як грамадскай з’явы і сродку вырашэння функцыянальных, маст., інжынернатэхн. і эканам. пытанняў стварэння архіт. асяроддзя, а таксама пра асобныя архіт. аб’екты. Прадметам А.н. з’яўляецца тэорыя і гісторыя архітэктуры, абагульненне сучаснага вопыту праектавання і будаўніцтва, пошукі шляхоў перспектыўнага развіцця горадабудаўніцтва. А.н. зарадзілася ў антычнасці (распрацоўка архіт. модуляў, маштабаў і інш.). Упершыню сістэматызаваны разгляд архітэктуры як адзінства яе маст., тэхн. і функцыянальных бакоў зрабіў стараж. архіт. Вітрувій (1 ст. да н.э.). Першай спробай стварэння А.н. на тэр. Польшчы, Літвы і Беларусі з’яўляецца трактат Л.Апалінскага (1659), які змяшчаў рэкамендацыі аб будаўніцтве замкаў, палацаў і сядзіб. Апісанні асобных помнікаў архітэктуры 11 —18 ст. апублікаваны ў працах М.Авенарыуса, П.Бацюшкова, І.Васільева, А.Вінаградава, А.Мілавідава, А.Паўлінава, А.Сапунова, К.Шароцкага, Ю.Ядкоўскага і інш.