Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Ю.Ю.Захарына.
АРХІТЭКТбНІКА (ад грэч. architektonike будаўнічае мастацтва), мастацкае выяўленне заканамернасцей будовы, уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка, круглай скульптуры, аб’ёмным творам дэкар. мастацтва; у
шырокім сэнсе — будова маст. твора (карціны, сімфоніі, к/фільма, рамана і г.д.), якая абумоўлівае суадносіны яго гал. другарадных элементаў.
У архітэктуры— сродакархіт. кампазіцыі, які адлюстроўвае ўзаемаадносіны формы і канструкцыі будынка. Як арганічнае спалучэнне функцыянальнаканструкцыйнай асновы, кампазіцыі і дэкору садзейнічае цэласнаму эстэтычнаму ўспрыманню архіт. твора. У Беларусі, як і ў сусв. архітэктуры, кожны архіт. стыль уплываў на своеасаблівасці А. Выразнасць будынкаў готыкі і Рэнесансу забяспечвала стромкія формы арачных канструкцый (Ішкальдскі Троіцкі касцёл, Мірскі замкавы комплекс і інш.). У архітэктуры барока А. грунтавалася на выяве пластычнай дэкаратыўнасці ордэрных элементаў з імкненнем да дынамічных кампазіцый (Глыбоцкі Троіцкі касцёл, Жыровіцкая Богаяўленская царква і інш.). А. збудаванняў эпохі класіцызму выкарыстоўвала ордэрныя сістэмы для стварэння гармоніі і ўраўнаважанасці аб’ёмаў (Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы і інш.). Эклектызм садзейнічаў парушэнню ўяўленняў аб А. (палац у в. Красны Бераг Жлобінскага рна, Слабодкаўскі касцёл і інш.). А. нар. драўлянага дойлідства ўстойліва асноўвалася на адзінстве функцыі, формы, канструкцыі і архіт. дэкору. А. аб’ектаў авангарднай архітэктуры 1920—30х гг. забяспечвалася выразнасцю простых архіт. форм і адмовай ад архіт. дэкору як аднаго са сродкаў гарманізацыі (Гомельскі домкамуна, Дом урада Рэспублікі Беларусь і інш.). Архітэктура 2й пал. 1940х— 1йпал. 1950х гг., зарыентаваная на традыц. прыёмы Рэнесансу і класікі, зноў звярнулася да выяўлення пластыкі ордэрных сістэм. Практычна неабмежаваныя магчымасці тэхналогіі вырабу сучасных буд. канструкцый значна пашырылі паняцце А., у якой выяўляюцца за кошт стыкаў і швоў тэхналогіі формаўтварэння і дэталей,
ствараюцца імітацыі нясучых сцен і г.д. (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінскі футбольны манеж, спарт. комплекс «Вікторыя» ў Брэсце і інш.) Магчымасці сучаснай тэхнікі садзейнічаюць з’яўленню збудаванняў і нават маст. стыляў (дэканструктывізм), асаблівасці якіх засн. на парушэнні ўстойлівых прынцыпаў А. (прыбудова да будынка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, адм. будынак па вул. Ракаўская ў Мінску).
У літаратуры — пабудова літ. твора як адзінага цэлага, узаемасувязь асн. складаючых яго частак і элементаў. Гл. Кампазіцыя.
С.А.Сергачоў (архітэктура). АРХІТЭКТЎРА (лац. architectura ад грэч. architekton будаўнік), мастацтва праектаваць і ствараць будынкі, збудаванні і іх комплексы ў адпаведнасці з прызначэннем, эстэтычнымі поглядамі і тэхн. магчымасцямі грамадства; будынкі і збудаванні і іх комплексы, якія ствараюць матэрыяльна арганізаванае асяроддзе для жыцця і дзейнасці людзей. А. з’яўляецца адначасова галіной матэрыяльнай культуры і маст. творчасці, бо, ствараючы элементы матэрыяльнага свету, адлюстроўвае іх у маст. вобразах. Патрабаванні грамадства да А. арыентаваны на дасягненне мэтазгоднасці яе аб’ектаў на аснове адзінства катэгорый карыснасці, трываласці і прыгажосці. А. паводле функцыянальнага прызначэння падзяляецца на жылую, прам., садовапаркавую і А. грамадзянскіх будынкаў і збудаванняў. У асобныя галіны А. вылучыліся тэр. планіроўка, планіроўка і забудова гар. і сельскіх нас. пунктаў, інтэр’ер і абсталяванне, архіт. дызайн.
Найб. яркія з’явы бел. А. сталі ўкладам бел. народа ў сусветны архіт. працэс. Сярод іх вызначаюцца архіт.маст. якасцямі і маюць значную гіст. каштоўнасць Гродзенская Барысаглебская царква, СпасаПраабражэнская царква ў Полацку, Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, Сынкавіцкая царквакрэ
232
АРХІТЭКТУРА
пасць, помнікі драўлянага дойлідства — цэрквы Палесся, сінагогі і інш. Нясвіжскіпалацавапаркавы комплекс і Мірскі замкавы комплекс прызнаны як цэнтры сусв. спадчыны. Ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску пач. 1950х гг. з’яўляецца адным з найб. паказальных прыкладаў А. сацыяліст. грамадства. Многія творы А. сталі сімваламі Беларусі і яе асобных рэгіёнаў, выяўляючы дасягненні бел. народа, яго творчы патэнцыял і імкненне да супрацоўніцтва ў сферах культуры, А. і будаўніцтва.
Найб. раннія з вядомых паселішчаў адносяцца да часоў палеаліту (стаянкі каля вёсак Юравічы Калінкавіцкага і Бердыж Чачэрскага рнаў), дзе захаваліся рэшткі жылых пабудоў, якія на амаль бязлеснай тэр. Беларусі ствараліся з касцей буйных жывёл і скур. Пашырэнне лясоў у эпоху неаліту спрыяла асваенню дрэва як буд. матэрыялу: з’явіліся пабудовы на палях (вёскі Асавец Бешанковіцкага, Міхедавічы Петрыкаўскага рнаў) і паўзямлянкі (в. Перасудавічы Бярозаўскага рна). У перыяд бронзавага веку паселішчы сталі больш доўгатрывалымі, з элементамі абарончых умацаванняў. Агульная раней прастора жылой пабудовы пачала дзяліцца на асобныя часткі. Слупавыя канструкцыі, якія дазвалялі рацыянальна выкарыстоўваць матэрыялы, былі асн. ў будаўніцтве. Выразнымі элементамі ландшафту сталі мемар. збудаванні — курганы (в. Ходасавічы Рагачоўскага рна). Для ранняга перыяду жалезнага веку характэрна пашырэнне ўмацаваных гарадзішчаў, якія ствараліся на ўзвышшах сярод балот (вёскі Капань Рэчыцкага, Ліпнякі Лоеўскага рнаў) і ў сутоках рэк, з узмацненнем абарончых якасцей мясцовасці сістэмай валоў і равоў агароджамі па краі гарадзішча (в. Старая Рудзіца Дзяржынскага, б. в. Банцараўшчына Мінскага рнаў). Пашырыліся селішчы, якія не мелі абарончых збудаванняў, каля гарадзішчаў (в. Шчаткава Бабруйскага рна) і ў якасці самаст. паселішчаў
(в. Тайманава Быхаўскага рна). Вял. па памерах шматкамерныя жылыя дамы (в. Вязынка Маладзечанскага рна) паступова замяніліся невял. (10—16 м2) аднакамернымі, якія сталі асн. тыпам жылля, разлічанага на адну сям’ю (вёскі Дзедзілавічы Барысаўскага, Гарадзішча Мядзельскага рнаў). У асобныя тыпы выдзеліліся гасп. пабудовы і ямысклепы. Пашырэнне жалезных прылад працы садзейнічала паляпшэнню якасці апрацоўкі драўляных элементаў і іх злучэнняў. Узнікла зрубавая тэхніка будаўніцтва, паступова наземныя пабудовы сталі асноўнымі.
У 9—13 ст. развіццё феадальных адносін, прыняцце хрысціянства спрыялі станаўленню на тэр. Беларусі асноў дзяржаўнасці, развіццю шляхоў зносін і росту гарадоў (Бярэсце, Віцебск, Заслаўе, Полацк, Тураў і інш.). Для стварэння цэнтра горада — дзяцінца — звычайна выкарыстоўвалі б. гарадзішчы. Горад абавязкова меў абарончыя збудаванні: драўляныя сцены з частаколу ці гародняў і вежы, якія ставілі па версе вала. Асаблівая ўвага надавалася абарончым якасцям уязной брамы ў горад (Мінск). Буд. матэрыялам асн. збудаванняў было дрэва. Драўляныя канструкцыі паступова ўдасканальваліся: пачалі выкарыстоўвацца часаныя на 4 бакі брусы, больш складаныя вуглавыя злучэнні (Гродна). Забудова горада была вельмі шчыльнай. Вуліцы масцілі драўлянымі насціламі, якія слаямі ўкладвалі пры рамонтах адзін паверх другога (Бярэсце, ДавыдГарадок Столінскага рна, Мінск). У гэты перыяд закладваюцца асновы горадабудаўніцтва, фарміруюцца радыяльнакальцавая і радыяльнавеерная планіроўкі гар. забудовы. Каменныя збудаванні былі адзінкавымі, што рабіла іх вельмі значнымі элементамі горада. У сярэдзіне 11 ст. пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор (3і храм пад такой назвай ва Усх. Еўропе). Паласатая кладка муроўкі «са скрытым радам», з чаргаваннем радоў каменю і плінфы, фрэскавым
жывапісам у інтэр’еры стала характэрнай для Полацкай школы дойлідства (Віцебская Дабравешчанская царква, храмы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра). Упершыню ў стараж.рус. А. распрацавана ярусная структура (3 ярусы дэкар.канструктыўных элементаў — закамар), якая рабіла воблік храма маляўнічым і сілуэтным (СпасаПраабражэнская царква ў Полацку). У 12 ст. склалася Гродзенская школа дойлідства, для якой характэрна дэкар. апрацоўка фасадаў з выкарыстаннем шліфаваных камянёў і каляровых керамічных плітак (Барысаглебская царква ў Гродне, Ваўкавыская Мікалаеўская царква). У інтэр’еры выкарыстоўваліся галаснікі — керамічныя пасудзіны, умураваныя ў сцены для паляпшэння акустычных якасцей. Мураваныя абарончыя збудаванні, блізкія да зах.еўрап. вежданжонаў узніклі ў 12 ст. (Брэст, Гродна, Камянец, Тураў).
Для А. Беларусі 14—16 ст. характэрна развіццё ў цесных узаемасувязях з усх. і зах.еўрап. мастацтвам. Готыка (Ішкальдскі Троіцкі касцёл) і Рэнесанс (Заслаўскі кальвінскі збор) вызначалі асаблівасці А. крэпасцей, замкаў і культавых пабудоў Планіровачная структура гарадоў таксама падпарадкоўвалася мэтам абароны: дзяцінец пераўтвараўся ў замак, вакол якога знаходзіліся пасады, якія часам атрымлівалі фартыфікацыйныя збудаванні (Віцебск, Мінск, Полацк). 3 15 ст. акрамя замка ў горадзе пачаў фарміравацца другі цэнтр — гандлёвая пл., на якую выходзілі вуліцы — працягі дарог, што падыходзілі да горада. На гэтай плошчы — Рынку знаходзілася ратуша, крамы, корчмы, храмы. Сфарміраваўся тып гар. жылля — дом гандляра ці рамесніка, які акрамя жылых пакояў меў краму ці майстэрню, часам з галерэяй, што выходзілі на плошчу ці вуліцу. Каменныя замкікрэпасці будаваліся на б. дзяцінцах (Гродзенскі Стары замак, Навагрудскі замак) і на нізінных месцах з сістэмай равоў
233
АРХІТЭКТУРА
Да арт. Архітэктура. Фрагмент забудовы раёна Вялікая Сляпянка ў Мінску.
і валоў (Лідскі замак, Крэўскі замак). Актыўна развівалася будаўніцтва прыватнаўласніцкіх феадальных замкаў (Нясвіж, г.п. Мір Карэліцкага рна, Геранёнскі замак), большасць якіх былі драўлянымі (Радашковіцкі замак). 3 2й пал. 16 ст. замкавыя комплексы пачалі пераўтварацца ў прадстаўнічыя рэзідэнцыі (Нясвіж). Пашырыліся бастыённыя сістэмы, якія дазвалялі больш эфектыўна выкарыстоўваць артылерыю (Заслаўскі замак, Барысаўскі замак). Абарончыя рысы атрымлівалі і культавыя пабудовы: цэрквыкрэпасці ў вёсках Мураванка Шчучынскага, Сынкавічы Зэльвенскага рнаў, кальвінскія зборы ў гарадах Заслаўе Мінскага рна, Дзяржынск (Койданава), в. Дзераўная Стаўбцоўскага рна і нават жыллё (домкрэпасць у в. Гайцюнішкі Воранаўскага рна). З’явіліся першыя элементы рэнесанснай А. (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Вішнеўскі касцёл Дзевы Марыі, царква ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага рна). У гэты час сфарміраваліся асн. тыпы сялянскіх сядзіб і пабудоў. У гарадах прадстаўнікі буд. прафесій аб’ядноўваліся ў цэхі, якія забяспечвалі падрыхтоўку майстроў.