• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.'. Ульяновськнй В.1. «Русское дело в СевероЗападном крае» через прнзму історіі магнатськмх архівів Сапег та Радзнвіллів. Кнів, 1998; Я го ж. Архівна Сапегіана XIX ст.: конфіскатн, відкрнття, внкорнстання // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». 1 сесія — 21—25 мая, 2 сесія — 4—7 снеж., Мінск, 2000 г. Мінск, 2001; Ковальскмй Н.П. йсточннковеденне нсторнн Укранны XVI — первой половнны XVII века. Ч.З. Днепропетровск, 1978; Kognowicki К. Zycia Sapiehow. Т. 1—2. Wilno, 1790—91;
    K?trzynski W. Katalog r?kopisow Biblioteki Zakladu Narodowego im. Ossolinskich. T. 1—3. Lwow, 1881—98; Sapiehowie. T. 1—3. Petersburg, 1890—94; Korzeniow s k i J. Zapiski z r^kopisow cesarskiej biblioteki publicznej w Petersburgu i innych bibliotek petersburskich // Archiwum do dziejow literatury i oswiaty w Polsce. Krakow, 1910. T. 11; Chwalewik E. Zbiory polskie... T. 1—2. Warszawa; Krakow, 1926—27; K i e niewicz S. Adam Sapieha (1828—1903). Lwow, 1939; Rankrasciu rinkiniq. Vilnius, 1963; Smolenska B.,Zielinska T. Archiwalia prywatne w Archiwum Glownym Akt Dawnych w Warszawie //Archeion. 1963. T. 39; Bankowski P. Polskie archiwa magnackie w Centralnym Panstwowym Archiwum Historycznym w Kijowie // Там жа. 1964. T. 40; Inwentarz rekopisow Biblioteki Jagietlonskiej. Cz. 2. Krakow, 1972; Smolinska W. Polszczyzna pohtocnokresowa w przelomu XVII i XVIII w. na podstawie rekopisow Jana Wladyslawa Poczobuta Odlanickiego i Antoniego Kazimierza Sapiehy. Wroclaw etc., 1983; Sapiegq gimines dokumentai: fondo aprasas F. Nr. 1292. Vilnius, 1995. Г.Я.Галенчанка.
    АРХІВЫ ТЫШКЁВІЧАЎ, зборы дакументаў магнацкага роду Тышкевічаў, прадстаўнікі якога валодалі буйнымі маёнткамі на тэр. Беларусі. Родавыя А.Т. захаваліся ў нязначнай колькасці. Асн. комплекс матэрыялаў захоўваецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. бкі АН Літвы ў Вільнюсе (ф. 148, 296 адзінак захоўвання; 1518—1876): дакументы і матэрыялы Ю.Тышкевіча, ваяводы брэсцкага; Я.П.Тышкевіча, ваяводы кіеўскага; паэта і публіцыста І.Тышкевіча; жамойцкага біскупа А.Тышкевіча; археолага, гісторыка, этнографа К.П.Тышкевіча. Асобны фонд 149 (130 адзінак захоўвання; 1774—1912) складаюць дакументы і матэрыялы гісторыка, археолага і этнографа Я.П.Тышкевіча. Частка А.Т. зберагаецца ў бцы Вільнюскага унта, Дзярж. гіст. архіве Літвы (ф. 716, 6609 адзінак захоўвання; 1451—1883), Нац. бцы ў Варшаве (дакументы архіва з радавога маёнтка Чырвоны Двор), львоўскай бцы НАН Украіны, вроцлаўскім Асалінэуме.
    Літ.: Rankrasciu гіпкіпіц rodykle. Vilnius, 1977. Г.Я.Галенчанка.
    АРХІВЫ ХАДКЁВІЧАЎ, зборы дакументаў магнацкага роду Хадкевічаў, які валодаў вял. маёнткамі на тэр. Беларусі. Справаводства ва ўладаннях Хадкевічаў вялося прафесійна, пра што сведчыць «Кннга, альбо реестр выдаванья запнсов, лнстов н квнтов его мйлостн пана (Яна Хадкевіча) разным асобам через мене Яна Окуня...», якая зберагаецца ў архіве СанктПецярбургскага філіяла Інта рас. гісторыі Pac. АН. Уладальнікі Бераставіцы К.Хадкевіч і яго жонка княгіня Б.Саламярэцкая ў сярэдзіне 16 ст. захоўвалі пергаментныя і папяровыя дакументы ў скрынях з замкамі і гербавымі пячаткамі. Як вынікае з рэестра 1571, найб. стараж. актам быў пергаментны прывілей караля Аляксандра на маёнткі Рудавая, Паплаўцы, Спудзілаўцы, выдадзены ў Вільні ў 1506. Шмат увагі на архіўныя справы звярталі жамойцкі староста Я.М.Хадкевіч (памёр у 1780) і яго сын, пісьменнік, чл. варшаўскага тва сяброўнавукА.Хадкевіч.У2йпал. 18 ст. разрозненыя А.Х. былі сканцэнтраваны ў Млынаве (Валынь), створаны капійны фонд з актаў, выяўленых у кнігах Метрыкі ВКЛ, гродскіх, земскіх судоў і інш. Млынаўскі архіў у 1 ю сусв. вайну панёс значныя страты, пазней частка архіва падаравана графам М.Хадкевічам Нац. музею ў Кракаве, асн. матэрыялы ў 1937 трапілі ў Дзярж. архіў у Кракаве, куды ў 1951 перададзены і матэрыялы з Нац. музея. У дзярж. кракаўскім архіве зберагаюцца матэрыялы за 1499—1932 роду Хадкевічаў (у асн. супрасльскай лініі) і прадстаўнікоў інш. пародненых з Хадкевічамі родаў (Сапегі, Радзівілы, Пацы, Кішкі і інш.). Гэта соймавыя прамовы, публічнаправавыя і ваен.паліт. акты (мандаты, універсалы, распараджэнні) польск. каралёў і вял. князёў літоўскіх, адміністратара ІнфлянтаўЯ.Г.Хадкевіча, гетмана вял. літоўскага Я.К.Хадкевіча. Захоўваюцца т.зв. «зборы» за 1586—1914 — пераважна ваен. акты, дакументы, матэрыялы па гісторыі Польшчы і ВКЛ, у т.л. па геральдыцы і картаграфіі.
    230
    АРХНТЕКТУРНОЕ
    Матэрыялы сац.эканамічнага і гасп. характару тычацца ўладанняў Хадкевічаў (фальваркаў, мястэчак, вёсак). Асобныя матэрыялы з А.Х., іх карэспандэнцыя захоўваюцца ў Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве (фонд бкі ардынацыі Замойскіх), Курніцкай бцы, Публічнай бцы імя Рачынскіх у Познані, Навук. бцы НАН Украіны ў Львове, у вроцлаўскім Асалінэуме і інш.
    Літ.: Korrespondencye Jana Karola Chodkiewicza. Warszawa, 1875. ГЯ.Галенчанка.
    АРХІЕПІСКАП (ад apxi...+ епіскап), духоўная асоба вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі. 3 2—3 ст. з епіскапаў, роўных па сваёй уладзе, вылучаўся гал. епіскап, якому давалася права царк. нагляду над іншымі. У Апостальскіх правілах (агульнахрысціянскі кодэкс, што склаўся на працягу 1—3 ст. і рэгуляваў рэліг.царк. паводзіны недухоўных асоб і духавенства) сцвярджалася: «Епіскапам усялякага горада належыць ведаць першага з іх і прызнаваць яго як галаву і нічога, што перавышала б іх уладу, не рабіць без яго разважання». Упершыню тытул А. прысвоены епіскапу александрыйскаму. 3 заснаваннем патрыярхатаў (4 ст.) тытул А. прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. У пратэстантызме тытул даецца кіраўнікам цэркваў асобных краін. На Русі першым тытул А. атрымаў епіскап наўгародскі Ніфолт у 1165. Тытул А. насілі і праваслаўныя іерархі ў бел. землях, напр., полацкі А. Феадосій згадваецца ў Саборнай грамаце 1415 пра вылучэнне мітрапалітам Грыгорыя Цамблака. У 2009 у Беларусі тытул А. маюць праваслаўныя (віцебскі, гомельскі, навагрудскі, пінскі, полацкі) і каталіцкія (мінскамагілёўскі, пінскі) епіскапы.
    АРХІМАНДРЫТ (грэч. archimandrites), вышэйшы духоўны сан у манахаў праваслаўнай царквы. У А. пасвячаюць настаяцеляў вял. мужчынскіх манастыроў, рэктараў духоўных семінарый, кіраўнікоў духоў
    ных місій, а таксама некаторых манахаў за асаблівыя заслугі перад царквою.
    АРХІМАНДРЫЯ. 1) буйны мужчынскі манастыр, настаяцель якога насіў тытул архімандрыта. У Беларусі да прыняцця Брэсцкай уніі 1596 настаяцелі манастыроў прызначаліся мітрапалітам або епіскапамі і залежалі ад іх. Пасля абвяшчэння уніі большасць манастыроў, якія прынялі яе, у т.л. А., утварылі асобную кангрэгацыю — базыльянскі ордэн (гл. Базыльянё). Настаяцелі А. прызначаліся генералам ордэна. Найб. вядомыя А.: Слуцкі Святой Тройцы, Пінскі Ляшчынскі, Лаўрышаўскі (Навагрудскі рн), Віленскі Святадухаўскі манастыры. 2) Манастыр, які атрымаў фундуш ад вял. князя ВКЛ або магната і паводле запісу падлягаў кцітарскаму праву. Манастыр, які атрымаў фундуш ад вял. князя ВКЛ і караля Польшчы, належаў да ліку каралеўскіх бенефіцый (уладанняў) і мог быць ахвяраваны духоўнай, а іншы раз і цывільнай асобе ў пажыццёвае ўладанне за пэўныя заслугі. Напр., у 1570 Жыгімонт II Аўгуст аддаў ва ўладанне шляхціца Бакі Мінскі манастыр Ушэсця; у 1576
    Вокладка часопіса «Архйтектура й стройтельство».
    гэты манастыр перададзены шляхціцу Стафану Дастаеўскаму. Г.А.Кухарчык.
    АРХІПАСТЫР (ад архі... + лац. pastor пастыр), агульная назва для свяшчэннаслужыцеляў вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі: епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрыярхаў. Выкарыстоўваецца нароўні з назвамі «архірэй», «іерарх».
    АРХІР^Й (ад архі... + hiereus святар), агульная назва духоўных асоб вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі. Уключае епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрыярхаў. Бываюць А. епархіяльныя (якія правяць) і вікарныя (іх памочнікі). Сінонімы «А.» — архіпастыр, іерарх.
    «АРХНТЕКТУРА Н СТРОЙТЕЛЬСТВО», спецыялізаваны навуковапапулярны часопіс. Заснавальнік — Мінва архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1970 у Мінску набел. ірус. мовах 1 разу месяц. Да 1991 выходзіў пад назвай «Стронтельство н архнтектура Белорусснн». Асвятляе актуальныя праблемы архітэктуры, будаўніцтва, горадабудаўніцтва, знаёміць чытачоў з падзеямі буд. і архіт. жыцця рэспублікі, праектамі бел. архітэктараў, з новымі тэндэнцыямі і замежным вопытам. Асн. рубрыкі: «Энергаэфектыўнасць», «Горадабудаўніцтва», «Архітэктурная спадчына», «Архітэктурныя шэдэўры», «Будаўнічыя канструкцыі» і інш. На старонках часопіса выступаюць прафес. архітэктары, праекціроўшчыкі, будаўнікі, даследчыкі, навукоўцы. Часопіс прызнаны лепшым спецыялізаваным выданнем 2008 па выніках 5га Нац. конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».
    П.П. Ткачык.
    «АРХНТЕКТЎРНОЕ НАСЛЁДСТВО». перыядычны зборнік навуковых артыкулаў па архітэктуры. Выдаецца з 1951 Усерас. НДІ тэорыі архітэктуры і горадабудаўніцтва (да 1990 Цэнтр. НДІ тэорыі і гісторыі
    231
    АРХІТРАЎ
    архітэктуры ў Маскве). У 2009 выйшаў 50ы выпуск. Публікуе матэрыялы аб творчых метадах архітэктараў мінулага, асобных помніках і комплексах архітэктуры, методыцы і выніках рэстаўрацыйных работ на тэр. СССР, цяпер Расіі і СНД. Узборніках па выніках даследавання архіт. спадчыны Беларусі, горадабуд. асаблівасцей шэрагу гарадоў Беларусі, асобных помнікаў грамадзянскай і культавай архітэктуры, працэсаў станаўлення праектавання надрукавана каля 40 артыкулаў М.М.Вароніна, А.Дз.Квітніцкай, У.У.Костачкіна, І.М.Слюньковай і інш., а таксама бел. даследчыкаў Т.В.Габрусь (разработка праектнай дакументацыі ў 17 ст.), В.Ф.Марозава (архітэктура перыяду класіцызму і палацавапаркавы ансамбль у Гомелі), A. I .Л акоткі(сядзібныякомплексы нар. дойлідства), С.А.Сергачова (драўляны замак 17 ст. ў Свіслачы і архітэктура карчмы), У.А.Чантурыя (архітэктура канца 18 — пач. 19 ст.), Ю.У.Чантурыя (ансамбль цэнтр. плошчы Полацка ў канцы 18—19ст.). С.А.Сергачоў. АРХІТРАЎ (ад архі... + лац. trabs бэлька), э п і с т ы л ь, ніжняя частка антаблемента ў выглядзе бэлькі, што абапіраецца на калоны, пілоны або слупы і ўспрымае нагрузку ад перакрыцця; элемент класічнага архіт. ордэра. Узнік у архітэктуры Стараж. Грэцыі перыяду архаікі. 3 развіццём ордэрнай сістэмы з’явіліся адрозненні А.: у дарычным і тасканскім ордэрах — у выглядзе гладкай бэлькі, завершанай зверху невял. палічкай (ценіяй), у іанічным і карынфскім — трохчасткавай палегчанай бэлькі з гарызантальнымі ўступамі (фасцыямі). У Беларусі атрымаў пашырэнне ў архітэктуры класіцызму, неакласіцызму, ампіру.