Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Археалогія. Заслаўскае гарадзішча «Замэчак» (рэканструкцыя Ю.А.Зайца).
і патрыярхальнага ладу плямён жалезнага веку, раскопваў курганы ў Мінскай, Полацкай і Аршанскай акругах, даследаваў стараж. Полацк, Заслаўе, Оршу. На яго думку, курганныя могільнікі ў раёне Полацка, Віцебска ў 8—9 ст. належалі крывічам і паводле культуры блізкія да курганоў Смаленшчыны. С.А.Дубінскі даследаваў гарадзішчы жалезнага веку і курганы 11—13 ст. на Міншчыне, Магілёўшчыне, Віцебшчыне. Значны ўклад у развіццё А. зрабілі А.Дз.Каваленя, I. А. Сербаў, С.С. Шутаў, М. М. Улашчык і інш. Большая частка бел. археолагаў была рэпрэсіравана і загінула ў 1930я гг.
У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 знаходзілася ў складзе Польшчы, археал. даследаванні праводзілі У.Антаневіч, У.Галубовіч, Г.ЦэгакГалубовіч, Я.Савіцкі, С.Крукоўскі, Ю.Ядкоўскі, З.Шміт, З.Дурчэўскі, М.Федароўскі, Р.Якімовіч і інш. У Панямонні каля пас. Краснасельскі былі выяўлены крэменездабыўныя шахты, зроблены першыя спробы вылучэння археал. культур, у т.л. найб. ранняй — свідэрскай. Польск. археолагамі праводзіліся выратавальныя археал. работы на Замкавай гары ў Гродне, у замках Навагрудка, Крэва
221
АРХЕАЛОПЯ
Да арт. Археалогія. Косці маманта на стаянцыІ Бердыж (раскопкі У.Дз. Будзько).
і інш., разведкі ў Ваўкавыску, ДавыдГарадку, раскопкі курганных могільнікаў (Засвір, Наўры Мядзельскага, Падрось Ваўкавыскага рнаў).
Пасля Вял. Айч. вайны археал. даследаванні ў Беларусі вяліся супрацоўнікамі сектара А., утворанага ў 1944 пры Інце гісторыі АН БССР. 3 1980 сектар пераўтвораны ў аддзел, у складзе якога працавалі 2 сектары: першабытнай і сярэдневяковай А. У 1981 утвораны 3і — зон новабудоўляў. 3 1986 усе сектары становяцца аддзеламі.
Было выяўлена каля 640 помнікаў каменнага і 670 помнікаў бронзавага вякоў на Палессі, у Пасожжы і Панямонні. Працягвалася вывучэнне верхнепалеалітычных стаянак Бердыж, Падлужжа і Юравічы. Даследаваны 30 мезалітычных помнікаў, 78 неалітычных паселішчаў. У Падняпроўі вывучаны 18 могільнікаў бронзавага веку, на паселішчах раскапана 5,6 тыс. м2, сабраны буйныя калекцыі (больш за 150 тыс. каменных прылад, да 1200 вырабаў з рога і косці, 90 рэчаў з бронзы, фрагменты соцень арнаментаваных гаршкоў). Устаноўлена, што на тэр. Беларусі існавала 12—15 культур каменнага веку, 9 — бронзавага. Значны ўклад у вывучэнне гэтых помнікаў і культур унеслі К.М.Палікарповіч, У.Дз.Будзько, У.Ф. Ісаенка, М.М.Чарняўскі, У.П.Ксяндзоў, А.Г.Калечыц, Э.М.Зайкоўскі,
В.Ф.Капыцін, В.Л.Ліпніцкая, М.М. Крывальцэвіч і інш. Мэтанакіраваныя даследаванні помнікаўжалезнага веку праводзілі А.Р.Мітрафанаў, Л.Д.Побаль, К.П.Шут, В.Б.Караткевіч, В.І. Шадыра, В.С.Вяргей, А.А.Егарэйчанка, М.І.Лашанкоў і інш.
У 1950—70я гг. археал. помнікі Беларусі вывучалі таксама супрацоўнікі Інта археалогіі СССР (РАН) і ЛАІА (Інта гісторыі матэрыяльнай культуры РАН). Імі даследаваліся помнікі эпохі неаліту і бронзавага веку (І.І.Арцёменка, Н.М.Гурына), мілаградскай (В.М.Мельнікоўская) і зарубінецкай культур (К.В.Каспарава), першабытныя і сярэдневяковыя помнікі Палесся (Ю.У.Кухарэнка), помнікі жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя зах. і паўн.зах. Беларусі (Ф.Д.Гурэвіч, М.У.Малеўская, К.В.Паўлава), гісторыя славян (І.П.Русанава, Б.А.Рыбакоў, Г.Ф.Салаўёва, Э.А.Сымановіч, П.М. Траццякоў), гісторыя ўсх.слав. плямён і гарадоў паўн. Беларусі (Л.В. Аляксееў, З.М.Сяргеева), помнікі манумент. архітэктуры (Вал.А.Булкін, М.М.Варонін, М.К.Каргер, П.А.Рапапорт і інш.).
3 1960х гг. археолагі вывучаюць стараж. бел. гарады 9—13 ст., якіх вядома каля 40. Выяўлены прыкметы, што адрознівалі горад ад сельскага паселішча. Вызначаны дакладная лакалізацыя рада гарадоў, тапаграфія,
тыпалогія ўмацаванняў і планіроўкі, храналогія старажытнасцей, атрыманы дадзеныя пра іх гасп. жыццё і матэрыяльную культуру, памеры гарадоў і абарончых збудаванняў, гар. некропалі (В.Р.Тарасенка, Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, П.ФЛысенка, В.М.Ляўко, Я.Г.Звяруга, Ю.А.Заяц, А.А.Макушнікаў, І.А.Марзалюк, Л.У.Калядзінскі, Т.С.Бубенька, Д.У.Дук). Буйныя раскопкі праведзены ў Віцебску, Мінску, Полацку, Друцку, Заслаўі, Гомелі, Брэсце, Тураве, Навагрудку, Ваўкавыску, Мсціславе, Гродне. Вывучаліся і інш. стараж. гарады (усяго каля 25). Дасягненнем 1980х гг. з’явілася вывучэнне Г.В.Штыхавым археал. комплексу на р. Менка пад Мінскам, які папярэднічаў Менску на Свіслачы і па сваіх памерах і значэнні не саступаў вядомаму Гнёздаўскаму комплексу на Смаленшчыне. У 1982 на матэрыялах даследавання П.Ф.Лысенкам дзяцінца стараж. Бярэсця (Брэста) быў створаны унікальны музей драўлянай забудовы 13 ст. «Бярэсце».
Зсярэдзіны 1970хгг. навукоўцамі Інта гісторыі і НДІ «Белрэстаўрацыя» пачалося даследаванне матэрыяльнай культуры гарадоў 14—18 ст., што адкрыла новы навук. напрамак у А. Беларусі. Значны матэрыял выяўлены ў стараж. гарадах Віцебску, Гродне, Друцку, Заслаўі, Капылі, Копысі, Магілёве, Мінску, Мсціславе, Оршы, Полацку, Слоніме, Слуцку (В.М.Ляўко, М.А.Ткачоў Ю.А.Заяц, І.А.Марзалюк, В.Е.Собаль, С.В.Тарасаў і інш.). Вывучаюцца мястэчкі і замкі, якія актыўна развіваліся ў 14—18 ст.: Ашмяны, Гальшаны, Глуск, Глыбокае, Дзісна, Друя, Дуброўна, Езярышча, Крэва, Лепель, Ліда, Лоск, Любча, Мазыр, Маладзечна, Мір, Мядзел, Нясвіж, Смаляны, Шклоў і інш. (В.М.Ляўко, А.А.Трусаў, А.К. Краўцэвіч, І.М.Чарняўскі, Ю.М.Бохан, Г.М.Сагановіч, І.У.Ганецкая і інш.).
3 1970—80х гг. надаецца ўвага вывучэнню сярэдневяковых курган
222
АРХЕАЛОГІЯ
ных могільнікаў і вясковых паселішчаў (Г.В.Штыхаў, Л.У.Дучыц, ТМ.Каробушкіна, У.У.Багамольнікаў, А.М.Плавінскі, Я.Р.Рыер, Ю.А. Заяц, В.У.Шаблюк, А.В.Іоў, М.В. Клімаў і інш.), каменных магіл (А.В. Квяткоўская). Атрыманыя вынікі дазваляюць вызначыць матэрыяльную культуру феадальнай вёскі, асвятліць этнічную гісторыю насельніцтва Беларусі.
3 2006 існуюць 3 аддзелы А.: першабытнага грамадства, А. сярэдневяковага перыяду, захавання і выкарыстання археал. спадчыны, якія знаходзяцца ў складзе Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інта гісторыі НАН Беларусі. Унутраная структура алдзелаў змяшчае таксама сектары бронзавага і жалезнага вякоў, навук. археал. фондаў, навук. рукапісны архіў (больш за 4,5 тыс. адзінак захоўвання) і бку (звыш бтыс. адзінак). У памяшканнях часовага і фондавага захавання змешчаны сотні тысяч артэфактаў розных эпох з больш чым 1,5 тыс. археал. помнікаў. Усяго па Беларусі сабраны і ўведзены ў базу дадзеных звесткі аб 3 тыс. археал. аб’ектаў.
Пры археал. аддзелах у Інце гісторыі з 1993 працуе Палявы кт, які згодна з інструкцыяй (зацверджана ў маі 2006 Прэзідыумам НАН Беларусі) аб палявых даследаваннях ажыццяўляе выдачу Дазволаў на правядзенне археал. раскопак, каардынацыю даследаванняў на тэр. Беларусі, экспертызу навук. палявых справаздач, забяспечвае выкананне норм дзеючага заканадаўства ў галіне археал. навукі.
Стараж. помнікі Беларусі вывучаюць таксама выкладчыкі БДУ, Гомельскага, Гродзенскага, Магілёўскага, Віцебскага, Брэсцкага унтаў, Бел. пед. унта імя М.Танка, супрацоўнікі Нац. гіст. і рада абл. і раённых краязнаўчых музеяў. Дасягненні бел. археолагаў у вывучэнні мінулага Беларусі абагульнены ў 3 тамах «Прац» (1927—32) даваен. часу, калект. работах «Нарысы па археалогіі
Беларусі» (ч. 1—2, 1970—72), «Беларуская археалогія» (1987), 4томнай працы «Археалогія Беларусі» (1997— 2001). На матэрыялах звыш стагодніх распрацовак у галіне бел. А. прадстаўлена цэласная карціна развіцця першабытнага і сярэдневяковага грамадства.
Сотні тысяч каменных, гліняных, металічных, касцяных, драўляных і шкляных вырабаў, зброі, твораў мастацтва, у т.л. унікальных знаходак, сталі асновай экспазіцый рада музеяў краіны. У 2007 у Інце гісторыі адкрыта археал. навук.музейная экспазіцыя, якая з’яўляецца навук.інфармацыйнаадукац. цэнтрам у Рэспубліцы Беларусь.
М. М. Крывальцэвіч, В.М.Ляўко, Г.В.Штыхаў.
АРХЕАЛОГІЯ АРХІТЭКТЎРЫ, галіна археалогіі, якая вывучае рэшткі загінуўшых або значна пераробленых помнікаў архітэктуры і на аснове атрыманых звестак аднаўляе планы і па магчымасці рэканструюе фасады і асн. аб’ёмы помнікаў у цэлым. Навук. археал. даследаванні архіт. помнікаў пачаліся ў 1820—40я гг. ў Зах. Еўропе, у 19 — пач. 20 ст. — у Расіі. У 1930—40я гг. А.а. вылучылася ў самаст. галіну археалогіі, распрацавана методыка археал. вывучэння архіт. помнікаў. У Беларусі першыя археал. даследаванні архіт. помніка праведзены ў канцы 18 ст., калі ў Полацку невядомы даследчык раскапаў падмуркі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. 3 канца 19 ст. вывучаецца найб. стараж. помнік мураванай архітэктуры Беларусі — Полацкі Сафійскі сабор. Рэканструяваны помнікі архітэктуры 12 ст. — СпасаПраабражэнская царква ў Полацку і Гродзенская Барысаглебская царква. Археал. даследаванні выявілі 10 мураваных будынкаў у Полацку, рэшткі каменных храмаў 11—12 ст. у Мінску, 12—13 ст. у Мсціславе, 12 ст. ў Тураве, палацавай і культавых пабудоў у Гродне (гл. Гродзенскі княжацкі церам, Гродзенская Ніжняя царква). У выніку археал. раскопак выяўлены рэшткі вежаўдан
жонаў, аналагічных Камянецкай вежы, у Брэсце, Тураве, замкавых вежаў у Навагрудку. Даследаваны многія помнікі абарончага дойлідства 14— 18 ст. (Лідскі замак, Гродзенскі Стары замак., Гродзенскі Новы замак, Геранёнскізамак, замаку г.п. Мір Карэліцкага рна, і інш.). У апошні час шырока вывучаецца культавая і грамадзянская архітэктура эпохі Рэнесансу і барока. Археал.архіт. даследаванні спалучаюцца з рамонтнарэстаўрацыйнымі работамі. А.А. Трусаў. «АРХЕАЛбГІЯ БЕЛАРЎСІ», двухтомная галіновая энцыклапедыя. Першы том падрыхтаваны н выдадзены ў Мінску ў 2009 выдвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» на бел. мове. Уключае звыш тыс. артыкулаў, пераважная большасць якіх прысвечана археал. культурам і помнікам. Ва ўводзінах разглядаецца гісторыя навукі з моманту яе ўзнікнення і сучасны стан. У аглядных артыкулах прыводзяцца характарыстыкі археал. культур, этнічных супольнасцей і гісторыкакульт. абласцей на тэр. Беларусі і блізкага замежжа. Тэматычныя артыкулы асвятляюць помнікі археалогіі, архітэктуры, архіт.археал. комплексы, змяшчаюць інфармацыю аб археал. знаходках з апісаннем. Пэўнае месца
Энцыклапедыя «Археалогія Беларусі».