• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.:Крывіцкі А.А.,Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мінск, 1984; Фанетыка слова ў беларускай мове. Мінск, 1983; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989.
    Дз.В.Дзятко.
    АРТЫСТ (франц. artiste ад лац. ars мастацтва), выканаўца роляў у спектаклях і кінафільмах; тое, што і акцёр (гл. Акцё'рскае мастацтва).
    АРТЭФАКТ (ад лац. ars мастацтва + factum зробленае), у археалогіі любы матэрыяльны аб’ект(рэч), зроблены альбо мадыфікаваны чалавекам
    216
    АРФА
    мінулага часу. Разглядаецца як адна з катэгорый паняцця «археалагічныя крыніцы» — А., аб’ект і экафакт. Паводле меркавання некаторых археолагаў, паняцце «А.» павіннаўключаць у сябе толькі дыскрэтныя і партатыўныя аб’екты — рэчы, вырабы ў звычайным разуменні. Іншыя лічаць, што тэрмін «А.» неабходна выкарыстоўваць у больш шырокім сэнсе, не толькі як сам аб’ект, але і яго функцыі, рысы, структуры, прыметы, нададзеныя яму чалавекам, і г.д. Некаторыя дадаюць, што да А. адносяцца тыя аб’екты, якія зроблены ў адпаведнасці з нормамі культуры. Калі А. разумеюць у шырокім сэнсе, то вылучаюць 2 віды: рэчы і збудаванні. Тэрмін з’явіўся ў археалогіі ў 20 ст. разам з фарміраваннем асноў фундаментальных паняццяў археал. навукі.
    У мастацтве —тэрмін,яківыкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння твораў сучасных артпрактык, разнастайных візуальных, аўдыёвізуальных і прасторавых аб’ектаў, інсталяцый, асамбляжаў і інш. Першапачаткова як паняцце «А.» ужываўся ў археалогіі пачынаючы з 1960—70х гг. — адзін з асн. тэрмінаў у мастацтве постмадэрнізму (артпраекты і артакцыі). У шырокім
    Да арт. Артэфакт. У.Коп а ч. Міфалагічная мадэль № 1. 2007.
    Да арт. Артэфакт. П.Ля вонаў. Грунвальдская бітва. 2005.
    сэнсе — вынікі любых эксперыментаў у галіне візуальнай і пластычнай творчасці, «дакументы часу», сярод якіх цалкам штучна зробленыя рэчы і аб’екты, у нечым дапрацаваныя ці змененыя творцам, што надае ім адметны, часам унікальны характар, ператварае А. у носьбіт пэўнага маст. сэнсу. Звычайна А. звернуты да гісторыі цывілізацыі, міфалогіі, нярэдка надзелены магічнымі ўласцівасцямі, набліжаны да паўлегендарных чароўных аб’ектаў. Ствараліся спецыяльна для функцыяніравання ў галіне мастацтва і не павінны былі мець канкрэтнага утылітарнага прызначэння.
    Літ.: Класснфнкацня в археалогнн: терммнол. слов.справ. М., 1990; Клейн Л.С. Археологнческая тнпологня. Ленннград, 1991; К о л п а к о в Е.М. Теорня археологнческой класснфнкацнн. СанктПетербург, 1991.
    М.М.Крывальцэвіч (археалогія), М.Л.Цыбульскі (мастацтва).
    АРФА (ням. Harfe), струнны шчыпковы музычны інструмент. Mae выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дугападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. А. перастройваецца ў мінорныя і мажорныя танальнасці з дапамогай 7 педаляў. Гукарад дыятанічны ад G 1 да g (пры 46). Гучанне мяккае, пяшчотнае, камернае.
    А. — стараж. струнны інструмент. Найб. раннія выявы датуюцца 5м тыс. да н.э. 3 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. У сваім першапачатковым выглядзе А. належала амаль што ўсім народам свету. У Беларусі А. і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16 ст., дзе інструмент паўстае як атрыбут творцы псалмоў біблейскага цара Давіда (адсюль «арфа Давіда», «Давідавы гуслі»), так і свецкіх, дзе А. выступае як прыналежнасць побыту прывілеяваных класаў («Аповесць пра Трышчана», 2я пал. 16 ст.). Сярод муз. прафесій прыватнаўласніцкіх гарадоў 2й пал. 17 — 18 ст. адзначана і прафесія арфіста. Выявы музыканта з А. сустракаюцца ў бел. кніжнай ксілаграфіі (напр., у «Другой кнізе царстваў» Ф.Скарыны, 1518) і ў зробленых у 18—19 ст. размалёўках культавых будынкаў (касцёл францысканцаў у Гродне, Петрапалаўская царква ў г.п. Шарашова Пружанскага рна, сінагога ў г. Слонім).
    Арфа.
    217
    АРФАГРАФІЯ
    Клас А. існуе ў Бел. дзярж. акадэміі музыкі.
    АРФАГРАФІЯ (ад грэч. orthos правільны + ...графія), правапіс, 1) сістэма агульнапрынятых правіл напісання слоў пэўнай мовы. 2) Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правапісныя нормы літ. мовы. Сучасная бел. А. грунтуецца на 2 асн. прынцыпах — фанетычным (захаванне асаблівасцей вымаўлення) і марфалагічным (захаванне нязменнымі асобных марфалагічных частак слова). Паводле фанетычнага прынцыпу перадаюцца спецыфічныя асаблівасці бел. мовы: аканнеіяканне, дзеканне і цеканне, цвёрдасць шыпячых, [ц] і [р], падаўжэнне зычных і інш. Паводле марфалагічнага прынцыпу на пісьме аднастайна перадаюцца ўсе значымыя часткі слова (марфемы) незалежна ад іх вымаўлення ў розных фанетычных пазіцыях: [с’ц’5шка] — «сцежка», [п’ашчаны] — «пясчаны», [грамацтва] — «грамадства». Традыц. прынцып А. прадугледжвае захаванне напісанняў якія не могуць быць растлумачаны з пункта гледжання сучаснага вымаўлення і марфалагічнай будовы слова. Па традыцыі, напр., з вял. літары пішацца новы радок у вершаваным творы. Дыферэнцыяльны прынцып А. патрабуе адрознення ў напісанні малой і вял. літары, слоў асобна, разам і праз злучок, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае значэнне: «чарот — Чарот», «па волі — паволі», у правапісе прыставак «з» або «с» у словах, утвораных ад дзеяслова «ісці» («зыходзіць з меркаванняў» і «сыходзіць з ганка»).
    Літ.: Ку л і к о в і ч У.І. Беларускі правапіс. Мінск, 1998; Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 2008.
    В.В.Урбан.
    АРФАГРАФІЯ ПАЭТЬІЧНАЯ, сукупнасць асаблівасцей, якія характарызуюць прымяненне правіл арфаграфіі ў паэт. тэкстах. Звычайна гэта адхіленне ад правіл традыц. арфаграфіі, што выклікана графічнымі
    асаблівасцямі запісу вершаванага тэксту або патрабаваннямі метрыкі, рытму ці рыфмы. Напр., кожны радок вершаванага тэксту можа пачынацца з вял. літары незалежна ад супадзення пачатку радка з пачаткам сказа. Замест «ў» можа ўжывацца «у» і наадварот, а замест «й» — «і» і наадварот. 3 рытмікай вершаванага радка звязана ўжыванне прыстаўных галосных там, дзе яны не павінны быць. Напр., «Бо ў нябёсах маіх дагараюць вагні, // непрытомныя гаснуць ад холада, // Бо сабраў я сабе на астатнія дні // Прагу жыць, а не срэбра й не золата» (А.Сыс). 3 патрабаваннямі метрыкі звязана і выкарыстанне алеграформ (скарочаных форм слоў): «шчэ» (яшчэ), «мо’» (можа), «нейк» (неяк) і інш.: «Цяжар гадоў, што на плячах, // Нашу з сабой, ніколі не здымаю. // I новага жыцця не атрымаю, // 1 трэба ўсёткі да канца дажыць. // Раўчук шчаслівы да ракі бяжыць» (Г.Аўласенка). У вершы можна сустрэць разбіўку слова знакам пераносу на часткі, каб першая частка слова рыфмавалася з цэлым словам.
    АРФАЭГІІЯ (ад грэч. orthos правільны + epos маўленне), 1) сукупнасць норм літаратурнай мовы, якія ахопліваюць правілы вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў. 2) Раздзел мовазнаўства, у якім даследуюцца і вызначаюцца нормы літ. вымаўлення. А. ўзаемазвязана з фанетыкай і ўключае ў сябе правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у розных пазіцыях, а таксама асобных граматычных форм. Арфаэпічныя нормы літ. мовы ўстанаўліваюцца гістарычна (адначасова з асэнсаваннем гукавой арганізацыі нац. мовы), звычайна на аснове фанетычнай сістэмы пэўнага тэр. дыялекту. Арфаэпічныя нормы бел. літ. мовы сфарміраваліся ў 19 — пач. 20 ст. на аснове сістэмы вымаўлення сярэднебел. гаворак і першапачаткова вызначаліся высокай ступенню варыянтнасці. Іх станаўленню спрыяла актывізацыя тэатр.
    справы (дзейнасць І.Буйніцкага, адкрыццё дзярж. тэатраў у Мінску і Віцебску ў 1920я гг.), арганізацыя рэгулярнага радыёэфіру (1925), публічныя лекцыі А.В.Багдановіча, П.А.Бузука, Я.В.ВоўкаЛевановіча, Я.Ю.Лёсіка, С.М.Некрашэвіча і інш. Найб. пашыранымі арфаэпічнымі нормамі бел. мовы з’яўляюцца аканне («л[’а]сок», «д[а]машні»), дзеканне і цеканне («на перахо[дз’]е», «у бо[ц’]е»), наяўнасць фрыкатыўнага [r] («бера[г] у», «[г]атаваць»), асіміляцыйнае памякчэнне зычных («[с’]мех», «[з’]вінець»), вымаўленне падоўжаных зычных у інтэрвак. становішчы («каха[н’н’]е», «раздаро[жж]а»), цвёрдае вымаўленнешыпячых, [р], [ц] ігубных зычных на канцы слова і перад [й] («|ш|ы|р|окі», «[р]ы[ц]а[р]», «сы[п]», «б[йу]»); выразнае вымаўленне галосных гукаў і інш. Адхіленні ад літ. норм могуць быць вынікам уплыву правапісу, а таксама ўздзеяннем роднай гаворкі або інш. мовы. У бел. лінгвістыцыпраблемамА.прысвечаны даследаванні М.В.Бірылы, Л.Ц.Выгоннай, А.А.Каляды, А.І.Падлужнага, Ф.М.Янкоўскага і інш.
    Літ.: Беларуская мова. Ороіе, 1998.
    Дз.В.Дзятко.
    АРХАІЗМЫ (ад грэч. arcaios старажытны), словы і выразы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку і заменены сінанімічнымі моўнымі адзінкамі. У сучаснай бел. мове разам з гістарызмамі А. ўтвараюць сістэму ўстарэлай лексікі. У адрозненне ад гістарызмаў А. з’яўляюцца ўстарэлымі назвамі сучасных прадметаў, з’яў, паняццяў («чало — лоб», «дзясніца — правая рука», «лемантар — буквар», «каморнік — землямер», «палясоўшчык — ляснік» і інш.). Архаізацыя выклікаецца рознымі ўнутрымоўнымі фактарамі, абумоўленымі сістэмнымі адносінамі ў лексіцы (стыліст. дыферэнцыяцыяй сінонімаў, паслабленнем або стратай сувязей з аднакарэннымі словамі, звужэннем лексічнай спалучальнасці і інш.). А. выкарыстоўваюць пісьменнікі для стварэння каларыту пэўнай эпохі,
    218
    АРХАІЧНЫ
    гісторыкі пры апісанні гіст. фактаў. У паэт. творах з дапамогай А. ствараецца ўрачысты, узнёслы настрой: «Зальюцца ў грозным перавале свой час аджыўшыя скрыжалі. бо новы пішацца закон» (Я.Колас); «Калі ж, калі ж ты, родна маці, старонка бедная мая, пачнеш ізноў выводзіць раці. да нова збудзішся жыцця?» (Я.Купала).
    Літ.: Макарэвіч А.В. Слоўнік устарэлых слоў беларускай мовы. Брэст, 2005; Струкава С.М. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі). Мінск, 2007. Ф.С.Шумчык.
    АРХАІКА (ад грэч. archaikos старажытны, старадаўні), 1) назва ранняга перыяду ў развіцці стараж.грэч. мастацтва (7—6 ст. да н.э.). 2) Выкарыстанне адпаведных архаічных форм, уласцівых стараж. культурам, у пазнейшыя перыяды сярэдневякоўя. У Беларусі пашырылася ў эпоху Адраджэння ў пластычных мастацтвах. Першапачаткова з’явіліся калоны, якія ўключаліся ў паркавыя кампазіцыі і мелі выгляд антычных трыумфальных слупоў (на месцы б. дубравы ў сядзібе Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага рна, канец 18 ст., і ў в. Лявонпаль Міёрскага рна, 1791), эпітафійныя абеліскі, гроты. Карысталіся папулярнасцю часовыя трыумфальныя аркі (гарады Нясвіж, Магілёў, Шклоў). Дарычнымі каланадамі або блізкімі да іх аздаблялі ўезды ў сядзібы (брамы ў КажанГарадку Лунінецкага рна, 1я пал. 19 ст.; Нароўлі, сярэдзіна 19 ст.). У канцы 18 — пач. 20 ст. шырока выкарыстоўваліся архаічныя формы ў палацавай і сядзібнай архітэктуры і іх інтэр’ерах, малых архіт. паркавых збудаваннях (грубкі ў сядзібным доме Ажэшкаў у в. Закозель Драгічынскага рна, сярэдзіна 19 ст.; Нясвіжскім палацы Радзівілаў, канец 18 — пач. 19 ст.; грэч. вазы ў нішах на фасадзе б. дома ўрача ў Гомелі, 1903). 3 А. таксама бяруць пачатак формы, якія знайшлі ўвасабленне ў архітэктуры і пластыцы мемар. збудаванняў: фігуры антычных плакальшчыц (надмагіллі К.Радзівіл у Нясвіжскім