• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «Бессмяротнасць»,«Вяртаннезлегенды» (абодва 1972, з В.Купрыянавым), «Беларускі эцюд» (1973, і рэжысёр), «Да сенацкай плошчы 1000 вёрст» (1976), «Іван Мележ» (1977), «Уладзіслаў Галубок» (1982), «Каралеў я не іграла» (1983), «Гулялі хлопчыкі ў вайну» (1985, і рэжысёр). «I вера, і вернасць» (1987), «Лёс салдацкі» (1989) і інш.
    Дз.Арлоўу ролі цара Фё'дара Іаанавіча.
    АРЛбЎ Дзмітрый Аляксеевіч (26.9.1903, Масква — 18.6.1969), беларускі акцёр, рэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1925). Працаваў у Расіі. У 1936—51
    Дз.А.Арлоў.
    акцёр і рэжысёр Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Акцёрскія работы адрозніваюцца яркай знешняй характарнасцю і псіхал. паглыбленасцю: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Чайка («Песня нашыхсэрцаў» В.Палескага), цар Фёдар 1аанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Карэнін («Анна Карэніна» паводле Л.Талстога), Пратасаў («Дзеці сонца» М.Горкага), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Для яго пастановак характэрны высокая тэатр. культура, глыбокае раскрыццё аўтарскай задумы: «Прафесар Паляжаеў» Л.Рахманава (1936), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1947), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1951) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Всснавыя навальніцы», «Вайна пад стрэхамі» і інш.). Пра жыццё і творчасць А. зняты відэафільм «Не спыніцца гадзіннік...» (1998, рэж. А.Анісімаў).
    Літ.'. В і ш к а р оў Б.Акцёр,рэжысёр, педагог (Дз.А.Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1960; Орлова Т. Учнтель. Мннск, 2004; Бутаков А.І4. Мон учнтеля. Мннск, 2004.
    АРЛбЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 25.8.1953, г. Полацк), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). У1988— 97 працаваў у выдве «Мастацкая
    208
    «АРМНЯ»
    літаратура». Аўтар кніг «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Рандэву на манеўрах» (1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (1994), «Сны імператара» (2001), «Ордэн белай мышы», «Адкусі галаву вароне» (абедзве 2003), «Сланы Ганібала» (2005) і інш., паэт. збкаў «Фауна сноў» (1995), «Паром праз ЛаМанш» (2006), сцэнарыяў навук.папулярных фільмаў. Героі яго твораў — славутыя людзі Беларусі. Жыццю і асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай прысвяціў кнігі «Асветніца з роду Усяслава» (1989), «Ефрасіння Полацкая» (1992), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (1998) і інш., жыццю і творчасці Міколы Гусоўскага — аповесць «Час чумы» (1986). Пераклаў на бел. мову кнігі «Была такая вёска» М.Улашчыка (1989), «Забойства Пятра Невядомага» В.Шаўчука (1993) і інш.
    7в.: Каханакяе вялікасці. Мінск, 2004; Ад Полацка пачаўся свет. Мінск, 2005.
    Літ.: Шынкарэнка В.К. Калі ажывае гісторыя // Крыніца. 2002. № 2; Дарагакупец А. Вытокі беларускай гістарычнай прозы. Праўда гісторыі ўтворах У.Арлова // Роднае слова. 2003. №8; Бутаков А.І4. Мон учнтеля. Мннск, 2004. В.Б.Несцяровіч. АРЛОЎСКІ Восіп Данілавіч (?, Віцебшчына — 1926), беларускі пісьменнік пачатку 20 ст. Аўтар зб. вершаваных апавяданняў і вершаваных драм. абразкоў «Беларускія народныя апавяданні» (Полацк, 1908). Сюжэты іх засн. пераважна на мясц. паданнях, былічках, незвычайных гісторыях, розных здарэннях. Асуджаў быт. і маральныя заганы ў жыцці сялян, сац. несправядлівасць, грамадскія пераўтварэнні і тэхн. прагрэс, ідэалізаваў прыгонныя парадкі.
    Літ.: В а ш к о П. Загадкі Восіпа Арлоўскага// Першацвет. 1995. №10.
    АРЛЯАШМЯНЕЦ Фердынанд Францавіч (1775—?), педагог, пісьменнік. Скончыў Гал. Полацкую шко
    лу. Працаваў настаўнікам у Дынабургскім, Віцебскім і Аршанскім павятовых вучылішчах; з 1800 у Полацкім, Рагачоўскім і Камянецкім вучылішчах, з 1808 у Курскай гімназіі. У 1813 пераехаў у г. Арол, дзе выкладаў статыстыку, гісторыю, геаграфію, старажытнасці, міфалогію і лац. мову. Тут распачаў 2 перыяд. выданні: «Друг росснян...» і «Отечественный па’;ятннк. посвяшенный дружественному соеднненню росснйскнх н польскнх народов»(кн. 1—3,1817—18),якіядрукаваліся ў Маскве. Пасля некаторы час выкладаў у Магілёўскай гімназіі, з 1818 настаўнік гісторыі права і лац. мовы ў Маладзечанскім павятовым дваранскім вучылішчы. Г.А.Маслыка.
    АРЛЯНКА, народная назва сярэбраных манет у Рэчы Паспалітай канца 17 — 1й пал. 18 ст., якая паходзіць ад выявы арла на манеце. Верагодна, у канцы 17 ст. адзін з замежных талераў (100 грошаў), у 1й чвэрці 18 ст. — манета кшталту орта (34 гроша).
    І.І.Сінчук.
    АРМАНД Павел Мікалаевіч (23.4.1902, с. Пушкіна Маскоўскай вобл. — 16.8.1964), расійскі рэжысёр, сцэнарыст. Засл. дзеяч мастацтваў Латвіі (1947). Скончыў кінашколу імя Б.Чай
    Вокладкі часопіса «Армйя».
    коўскага ў Маскве (1928). Працаваў сцэнарыстам і рэжысёрам на розных к/студыях СССР. Адзін з аўтараў гісторыкарэв. фільма на к/студыі «Беларусьфільм» — «Масква—Генуя» (1964, з У.КоршСабліным і А.Спешневым). Аўтар музыкі і тэкстаў песень да шэрага фільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    АРМЁЙСКІ ФАЛ ЬКЛОР. с а л д а ц кі фальклор, адзін з элементаў культуры сучаснага грамадства, звязаны з тэрміновай службай у арміі. Сістэму жанраў А.ф. складаюць творы невял. памеру, максімальна ёмістыя па змесце. У большасці гэта малыя жанры гумарыст. характару — афарызмы, лірычныя мініяцюры, анекдоты, маразмы, якія салдат запісвае ў блакноты і выбрана ўзнаўляе ў дэмбельскім альбоме, а таксама песні на розную тэматыку (каханне, сяброўства, вайна, мужнасць і патрыятызм).
    Літ.: Марозава Т.А. Сучасны салдацкі (армейскі) фальклор Беларусі: умовы функцыянавання, формы бытавання // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы міжнар. навук.практ. канф. Мінск, 2008. Ч. 1. Т.А.Марозава.
    «АРМЙЯ», часопіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік — Мінва абароны Рэспублікі Беларусь.
    209
    АРМЯНЕ
    Да арт. Армяне. Выступае фальклорны ансамбль «Эрэбуні». 2008.
    Выдаецца з мая 1996 у Мінску на бел. і рус. мовах. Асвятляе ваенную палітыку дзяржавы, будаўніцтва і развіццё Узброеных Сіл, ваен. гісторыю Беларусі, патрыятычнае выхаванне моладзі. Друкуе таксама ваен. замежныя навіны. Маерубрыкі: «Памятныя даты ваеннайгісторыі»,« Юбілеі»,« Гісторыя зброі», «Армейскі архіў», «Твае героі, Беларусь», «Ваенныя тайны», «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», «Акопная праўда», «Партызанская рэспубліка» і інш.; мае навук.тэарэт. дадаткі «Наука н военная безопасность», «Ідэалагічныя аспекты ваеннай бяспекі», «Армія і культура». Выданне багата ілюстравана. Па выніках 1га Нац. конкурсу друкаваных СМІ (2004) «А.» прызнана лепшым спецыялізаваным часопісам.
    В. Ю.Аляксандраў.
    АРМЯНЕ (саманазва хай), нацыя, асноўнае насельніцтва Арменіі. Агульная колькасць А. у свеце ка
    ля 7 млн. чал. (1995). Жывуць у Расіі (532 тыс. чал.), Грузіі (437 тыс.), 3LLIA (700 тыс.), Іране (200 тыс.), Сірыі (170 тыс.) і інш. Гавораць на армянскай мове. Вернікі пераважна хрысціянемонафісіты. У Рэчы Паспалітай вял. абшчына А. пражывала ў г. Львоў, мела эканам. зносіны з ВКЛ. Напр., львоўскія «ормяне» ў 17 ст. праязджалі са сваімі таварамі праз Берасцейскі павет, накіроўваючыся на кірмаш у Гданьск (Данцыг). Заснавальнікамі вытворчасці паясоў былі ткачыА. бацька Ян (Аванес) і сын Лявон Маджарскія (Маджаранцы). Да 1917 вайскоўцы А. служылі ў армейскіх часцях, раскватараваных у Беларусі. У 1918—19 у Мінску працаваў упаўнаважаны Нац. камісарыята РСФСР па армянскіх справах, магчыма, таму ў той час у Беларусі знаходзілася пэўная колькасць А.бежанцаў (па некаторых звестках, дзейнічалі армянскія школы). У гісто
    рыі Беларусі адзначыліся наступныя А.: адзін з кіраўнікоў устанаўлення сав. улады А.Ф.Мяснікоў (сапр. Мяснікян), удзельнік барацьбы за яе І.Я.Алібегаў (сапр. А.А.Алібегянц), сав. ваен. дзеяч, камкор Г.Дз.Гай (сапр. Г.Бжышкянц). У гады Вял. Айч. вайны пры вызваленні Беларусі ў 1944 ад ням.фаш. захопнікаў вызначыўся Г.А.Авакян, удастоены за свой подзвіг звання Героя Сав. Саюза. Імёны гэтыхлюдзей носяць вуліцы ў Мінску і інш. бел. гарадах. У 1959 у Беларусі пражываў 1751 чал., у 1999 — 10 191 чал. У 1990 у Мінску пры Бел. рэсп. фондзе культуры зарэгістравана першая ў рэспубліцы армянская аргцыя «Айастан», якая з 4.1.1992 дзейнічае як афіц. самаст. гарадская аргцыя. Бел. А. апрача бел. свят адзначаюць нацыянальныя: Дзень кахання і мацярынства (7 крас.), Дзень памяці ахвяр армянскага народа 1915 (24 крас.), Дзень абвяшчэння Рэспублі
    210
    АРНАМЕНТ
    кі Арменія (28.5.1918), Дзеньнезалежнасці Рэспублікі Арменія (21 вер.), Дзень памяці ахвяр землятрусу ў Арменіі ў 1988 (7 снеж.).
    Кулыура А., якія пражываюць у Беларусі, развіваецца ў межах дзейнасці армянскага культ.асветнага тва «Айастан» (1990) і грамадскіх аб’яднанняў армян «Масіс» у Магілёве, «Мусалер» у Гродне і «Урарту» ў Бабруйску. Яны падтрымліваюць і развіваюць традыцыі нац. выяўленчага і муз. мастацтва, самабытных рамёстваў, якія спрыяюць вывучэнню і захаванню нац. гісторыкакульт. спадчыны, праводзяць прысвечаныя армянскім нац. і рэліг. святам мерапрыемствы (Дзень незалежнасці Арменіі, Дзень Рэспублікі, Раство, Вялікдзень і інш.), уносяць вял. ўклад у духоўныя і культ. традыцыі Беларусі. 3 1991 у рэспубліцы дзейнічае нядзельная армянская школа, дзе сярод іншых праводзяцца заняткі па музыцы і жывапісе. Армянскія выканаўцы і музыканты ўдзельнічаюць у Рэсп. фестывалі нац. культур у Гродне (з 1996), у рамкахякога адбыліся выстаўкітвораў мастакоў С.Аруцюняна, Р.Данеляна, Л.Дарбіняна, Дз.Імізяна, А.Чырко, армянскіх нац. касцюмаў і інш. У грамадскакульт. мерапрыемствах, ар
    Да арт. Арліяне. Выступае дзіцячы вакальны ансамбль «Аравік». 2008.
    ганізаваных дыяспарай, прымае актыўны ўдзел Пасольства Рэспублікі Арменія ў Беларусі. У 1995 у Музеі гісторыі і культуры Беларусі арганізавана выстаўка армянскіх мастакоў, у 1999 у Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь — выстаўка армянскага маст. І.Айвазоўскага. У 1996 у Мінскім касцёле Сымона і Алены пад кіраўніцтвам В.Мнацаканава ў памяць аб А. — ахвярах генацыду 1915 выкананы «Рэквіем» В.А.Моцарта. У 2003 у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 100гадоваму юбілею кампазітара А.І.Хачатурана. Сярод бел. вакалістаў і інструменталістаў, якія выступаюць у рэспубліцы і за мяжой, — эстр. спявачкі І.Абалян, Стэла, выканаўцы эстр. і нар. песень В.Аванесян, Р.Геваркян, Ю.Давіцян, В.Карапецян, Е.Фараджан, на дудцы С.Карапецян,піяністкаЛ.З.ТэрМінасян. У розных кутках Беларусі працуюць муз. калектывы, у іх ліку сямейны ансамбль Фарашан «Ані» (г. Ветка), ансамбльнац. інструментаў (г. Барысаў), дзіцячы ансамбль «Аравік» (г. Гродна), фалькл. ансамбль «Эрэбуні» (г. Мінск). Армянская дыяспара падтрымлівае цесныя сувязі са сваёй гіст.