• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    радзімай. Для азнаямлення з жыццём сваіх суайчыннікаў і пашырэння творчых узаемасувязей у Беларусь прыязджалі азербайджанскія музыканты, пісьменнікі. У Мінску праводзіліся вечары паэзіі, адзначаліся юбілеі класікаў бел. і армянскай лры, арганізоўваліся сустрэчы з грамадскасцю. У 1960—90я гг. ў перакладзе на бел. мову асобнымі выданнямі выйшлі анталогія апавяданняў армянскіх пісьменнікаў «Кветкі Арарата», збкі вершаў, апавяданняў і казак «Зоры Севана», апавяданняў «Матчын дом», «Армянскія народныя казкі», творы В.Ананяна («На беразе Севана»), М.Галшаяна («Горан»), Г.Матэвасяна («Мы і нашы горы»), С.Мурадзяна(«Чатырысонцы»),А.Туманяна («Казкі і легенды», «Лірыка»), выбраныя творы Г.Эміна («Песні Арменіі») і інш. У 1991 у памяць ахвяр спітакскага землятрусу 1988 з Арменіі быў прывезены і ўсталяваны на Вайсковых могілках у Мінску помнік «Хачкар» (КаменьКрыж), які з цягам часу стаў месцам, дзе збіраюцца ў самотныя для армянскага народа даты прадстаўнікі дыяспары. У 2002 пры Бел. тве дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі створана тва «Беларусь — Арменія». Яно з’яўляецца арганізатарам літ.муз. вечарын, прысвечаных бел.армянскім культ. сувязям, удзельнічае ў мерапрыемствах, падрыхтаваных сумесна з культ.асветным твам «Айастан» і Пасольствам Рэспублікі Арменія ў Беларусі, садзейнічае ўмацаванню двухбаковых кантактаў паміж бел. і армянскай грамадскасцю.
    А.М.Гарахавік (музыка), І.Л. Чэбан (мастацтва).
    АРНАМЕНТ (ад лац. ornamentum упрыгажэнне), узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, прадметаў быту, мэблі, адзення, тэкстыльных вырабаў, архіт. збудаванняў і інш. У залежнасці ад твора, яго формы, матэрыялаў, спосабу выканання А. бывае маляваны, разьбяны, вышываны, тканы, плеце
    211
    АРНАМЕНТ
    ны, інкруставаны, набіваны, гравіраваны і інш.; паводле характару — геаметрычны, раслінны (пальметы, акант'), тэраталагічны (стылізаваныя малюнкізвяроў,птушак),камбінаваны з раслінных і геаметрычных матываў (гл. Арабеска). А. выкарыстоўваецца таксама ў якасці матываў у розных знаках і эмблемах (гербах). Вядомы ўсім народам свету, вобразна адлюстроўвае іх нац. асаблівасці, характар пануючага маст. стылю.
    У мастацтве Беларусі А. зарадзіўся ў эпоху палеаліту, атрымаў развіццё ў неаліце. Тагачаснаму А. на вырабах з косці, дрэва, гліны надавалася сэнсавае і магічнае значэнне. Спецыфічныя рысы набыў у 13— 16 ст. у працэсе фарміравання бел. народнасці, развіваўся ва ўзаемадзеянні з культурай інш. народаў. Арнаментальны характар маюць застаўкі, канцоўкі, ініцыялы рукапісных кніг; раслінны А., стылізаваны да гратэскавых форм, уласцівы кніжнай графіцы Ф.Скарыны. Адметнасцю вызначаліся разьбяныя па ляўкасе арнаментальныя фоны бел. абразоў 16—18 ст., а таксама шаты і абклады да іх у тэхніцы чаканкі па метале іразьбы па дрэве. Ш ырокуіо вядомасць набыла арнаментальная аб’ёмнаажурная разьба з пераплеценых раслінных матываў (Беларуская рэзь),
    Да арт. Арнамент. В. і М.
    Дзегцярэнкі. Фрагмент дэкору куфэрка. 1976.
    Да арт. Арнамент. І.Няхай. Фрагмент набоечнай дошкі. Сярэдзіна 20 cm.
    тканы А. на слуцкіх паясах, выціснуты на кафлі, гравіраваны і маляваны на вырабах урэцканалібоцкага шкла, каваны, літы, ляпны ў аздабленні архіт. збудаванняў і інш. Нац. рысы А. найб. ярка ўвасобіліся ў народным дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. У вышыўцы і ткацтве пераважаў геаметрычны А. чырвонага колеру (з канца 19 ст. з дадаткам чорнага) на белым фоне палатна: спалучэнне ромбаў (кругоў) і іх шматлікіх па канфігурацыі варыянтаў, шматпялёсткавыя разеткі, крыжыкі, квадраты, шматвугольнікі і інш. А. у выглядзе палосшлякоў аздаблялі нар. адзенне (сарочкі, фартухі, наміткі, паясы), a таксама тканіны дэкар.абрадавага прызначэння: ручнікі, абрусы, пасцельную бялізну і інш. У разьбяным дэкоры на прадметах быту, прыладах працы, посудзе — зубчыкі, крыжыкі, шматпраменныя разеткі (сімвал сонца), трохгранныя выемкі, скампанаваныя ў зігзагі, прамавугольнікі, ромбы (стараж. сімвал засеянага поля). Маляваным А. з белых зігзагаў, кропелек, кропак на каляровым (звычайна чырвоным) фоне дэкарыравалі пісанкі, ангобным або выціснутым з прамых і хвалістых паяскоў (стараж. сімвал вады), завіткоў, косак, ямак — ганчарныя вырабы. Разрэджаны геаметрычны і стылізаваны раслінны А. сіняга колеру па шэрым ці белым фоне характэрны для набойкі. 3 канца 19 ст. традыц. А. узбагаціўся новымі матывамі (стылізаванымі расліннымі, заа і арнітаморфнымі і інш.), набыў паліхромію, асабліва ў ткацтве і вышыўцы; пашырыўся на архіт. дэкор
    нар. драўлянага жылля (арнаментальная прапілоўка геаметрычнага, стылізаванага расліннага, зааморфнага і інш. характару (гл. Веткаўская разьба). Дробнаўзорыстыя геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя элементы ў крузе, квадраце, паласе характэрны для выцінанак, аплікацыі саломкай па дрэве і палатне. Цяпер традыц. А. страціў сваё сімвалічнае, сэнсавае значэнне і выконвае чыста дэкар. ролю. Змяніліся і ўзбагаціліся тэхн. прыёмы і спосабы аздаблення, узбуйніліся арнаментальныя матывы. У ткацтве, вышыўцы, размалёўцы, карункапляценні пераважае паліхромія. Лепшыя ўзоры традыц. бел. А. выкарыстоўваюцца сучаснымі нар. майстрамі, у лёгкай і маст. прамсці, дэкар.прыкладным мастацтве, маст. творчасці.
    У архітэктуры— узорзрытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення архіт. збудаванняў. А. выяўляе архітэктоніку збудаванняў, падкрэслівае асобныя чляненні, вылучае гал., найб. значныя ў кампазіцыі часткі, канструкцыйныя элементы і архіт. дэталі, узмацняе рытм будынкаў, стварае кантраст і нюанс. Цесна звязаны з канструкцыяй, якая дэкарыруецца, матэрыялам, формай, колерам, фактурай. На тэр. Беларусі ўзнік не пазней 11 —12 ст. У мураванай архітэктуры А. часцей геаметрычны. Арнаментальны характар маюць аркатура Навагрудскага Барысаглебскага сабора, Лідскага замка, Мірскага замкавага комплексу, рытмічнае чаргаванне разнастайных па форме ніш (шчыт гал. фасада Сынкавіцкай царквыкрэпасці), нервюр скляпенняў (Ішкальдскі Троіцкі касцёл), чаргаванне трыгліфаў і метоп у фрызах, філёнгавыя картушы (Смалянскі замак) і інш. У некаторых выпадках выкарыстоўваецца раслінны, заа і антрапаморфны А. (гал. фасад палаца Нясвіжскага палацавапаркавага комплексу, аздабленне інтэр’ера касцёла ў в. Міхалішкі Астравецкага рна і інш.). У драўляным дойлідстве А. ствараецца пераважна скразной, краявой і
    212
    АРНАТ
    1	2
    Да арт. Арнамент: I — Н.Гр ы цу к. Фрагмент дывана. 2000; 2 — С.Мул і ц а. Вавёркі. 2006.
    глухой разьбой, выкарыстоўваецца ў аздабленні ліштваў, фрызаў, карнізаў, шчытоў, верандаў, варот і інш. На Пн Беларусі найб. пашыраны геаметрычныя матывы (ромб, круг, квадрат), на Пд — салярныя, разеткі і інш. У наш час традыц. элементы А. выкарыстоўваюцца ў апрацоўцы фасадаў і інтэр’ераў грамадскіх будынкаў.
    Літ.: К а ц а р М. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка. Мінск, 2009.
    Я.М.Сахута (мастацтва).
    АРНАМЁНТЫКА (ад лац. ornamentum упрыгажэнне), спосабы ўпрыгожвання вакальнай і інструментальнай мелодыі; сукупнасць муз. гукаў якія ўпрыгожваюць («аплятаюць») асн. меладычную лінію. Бывае 2 тыпаў: свабодная А. (шырокія меладычныя фігурацыі, юбіляцыі, цыраты, фіярытуры, каларатура, апяванне асн. гукаў гамападобнымі хуткімі віртуознымі пасажамі і інш.), мелізмы (невял., дробныя ўпрыгажэнні — групэта, мардэнт, фаршлаг кароткі і доўгі і інш.). Вытокі А. — у імправізацыі, звязанай з варыянтнасцю нар. выканальніцкага мастацтва, якая дазваляе музыканту выявіць творчую індывідуальнасць, у імкненні да эстэтызацыі выканальніцтва як віду маст. дзейнасці. Як атрыбут прафес. муз. мастацтва А. зарадзілася ў інструм. музыцы зах.еўрап. сярэдневякоўя, атрымала развіццё ў эпоху
    Рэнесансу, дасягнула росквіту ў класіцызме і высокай класіцы, часткова ў рамантызме, рэпрэзентуючы арыстакратычны галантны стыль і элегантнае музіцыраванне. Віртуознае пеўчае мастацтва, бельканта (італьян. пеўчая культура) захавала значэнне эталона і вышыні прафесіяналізму на ўсе часы, у т.л. ў сучасную эпоху (М.Калас, Дж.Паста, М.Кабалье, Г.Вішнеўская, М.Магамаеў, Г.Нятрэпка, Т.Ніжнікава, Л.Колас, М.Гулегіна, А.Волкава, Т.Траццяк, Л.Лазарчык). У музыцы 20 ст. А. выкарыстоўваецца пераважна як сімвал неакласіцызму і як маст. прыём, падкрэсліваючы эмацыянальную завостранасць і вытанчаную пачуццёвасць («Спеў дубраў» для аркестра бел. нар. інструментаў В.Іванова, «П’еса» для скрыпкі і гітары М.Марозавай, раманс «Званы» А.Мдывані і інш.). А. пашырылася і ў джазавай музыцы як неабходны кампанент у выглядзе сінкапіраванага і свабоднага рытму, мелізмаў, фаршлагаў, пасажаў, арпеджыо, фігурацыйнага фону, тэмбравага каларыравання і вар’іравання, вак. юбіляцый і рэпетыцый, каларатуры. Важнае месца А. займае ў аўтэнтычным муз. фальклоры. Т.Г.Мдывані.
    АРНАТ (лац. ornatus), верхняе літургічнае адзенне рымскакаталіцкага духавенства. Складаецца з закругленых унізе 2 палотнішчаў, замацаваных
    плечавымі швамі. Апранаецца праз галаву паверх інш. адзення. У Беларусі захаваліся А. 17—19 ст. Іх шылі з парчовых, шаўковых тканін, атласу, аксаміту адпаведнага літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга), аздаблялі аплікацыяй, гафтам,тасьмой, карункаміз залатымі ці сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, каштоўнымі камянямі. Некаторыя А. з’яўляюцца сапраўднымі
    Арнат. Сярэдзіна — апошняя чвэрць
    18 cm. Троіцкі касцёл. Вёска Чарнаўчыцы Брэсцкага рна.
    213
    АРОЛ
    Арнат. 3я чвэрць 18 cm.
    Касцёл Яна Хрысціцеля. Вёска Воўпа Ваўкавыскага рна.
    творамі дэкар.прыкладнога мастацтва. Сустракаліся і А., вырабленыя са слуцкіх паясоў.
    АРОЛМ. [сапр. Пяцельскі (П я т э л ь с к і) Сцяпан Язэпавіч; каля 1890, нас. пункт Гарадок Падляскага ваяв., Польшча — канец 1917 ці пач. 1918], беларускі паэт, фалькларыст, публіцыст. У 1909 скончыў царк.настаўніцкую школу ў Ялоўцы (па інш. звестках Свіслацкую настаўніцкую семінарыю). Настаўнічаў супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва», «Беларускі каляндар», час. «Лучынка». Першы твор, падпісаны псеўд. А., — верш «Песня», апублікаваны ў 1909 у газ. «Наша ніва». Падрыхтаваў да друку зб. «Лірнік», які зза пач. 1й сусв. вайны не быў надрукаваны. У 1914 А. мабілізаваны ў армію. За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжом. У сваіх творах А. асэнсоўваў стан тагачаснай бел. інтэлігенцыі, сац. і нац. бяспраўе народа, разважаў над праблемамі дабра і зла, жыцця і смерці, праўды і хлусні (вершы «Сяўцам», 1912; «У дарозе», 1913; «Дзіцяці», 1914). Яго творчасць, якую ў арт. «За тры гады» (1913) высока ацаніў