Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
касцёле Божага Цела, 1825; пахавальная капліца Калупайлаў у в. Гнезна Ваўкавыскага рна, 1907), антычны выгляд ложка (надмагілле С.Пац з касцёла г.п. Рось Ваўкавыскага рна, 1881), саркафагі (надмагілле К.Тулоўскай, г. Ваўкавыск, 1893), капліцы і інш. Б.А.Лазука. АРХАІЧНЫ ФАЛЬКЛбР, пачатковая стадыя ў развіцці сусветнага фальклору, на працягу якой адбывалася сацыялізацыя чалавека, ператварэнне яго ў чалавека культурнага, фарміраванне базавых культ. сцэнарыяў — ініцыяцыі, ахвярапрынашэння, зараджэнне элементарных сінтаксічных структур і першасных матрыц сэнсаўтварэння, аформленых словам і праз слова.
Гісторыя развіцця А.ф. ўяўляе сабой сукупнасць наступных працэсаў: 1) вылучэнне з няўстойлівых маўленчых форм камунікатыўных сігналаўзнакаў, якія пазней сталі часткай абрадавых песень [«Гэй, каляда!»; «Ой, ляло, ляло» (вяснянкі), «Ой, тото» або «Тотото» (купальскія песні) і інш.]; 2) назапашванне імператыўных, прывітальных, заклінальных, эмацыянальнапсіхал. і інш. маўленчых структур. Напр., абрадавыя песенныя формулы тыпу «Радуйся, зямля», «Радзі, божа, жыта», «Нашы хлопчыкі казадойцы» і інш., выслоўі «дай бог», «бывай здароў», «трымайся», «крый божа», «здубяней» і інш.; 3) узнікненне сітуацыйнага фальклору, які быў звязаны з пэўнай падзеяй, існаваў кароткі час, а потым знікаў; 4) замацаванне твораўпаведамленняў (аб вяртанні паляўнічых і пад.), твораўапавяшчэнняў (аб з’яўленні пагрозы і пад.); 5) назапашванне песенных і замоўных структур; 6) з’яўленне тыповых словаспеваскокаў з выкарыстаннем далучальнага тыпу сувязі (напр., казкі тыпу «Церамок», валачобныя песні на каляндарную тэму з канструкцыяй «а патом таго» і інш.).
Развіццё фальклорагенезу абумовілі змены, што адбываліся ў свядомасці чалавека, у сац. жыцці, у
жыццезабеспячэнні (пераход ад збіральніцтва да палявання, прыручэння жывёл і г.д.). Пры гэтым б. сінкрэтычныя міфал. канструкты не зніклі, а развіваліся далей. У бел. фальклоры гэта выявілася ў легендах аб камяняхшаўцах і камяняхкраўцах, у каляндарнай абраднасці з такімі персанажамі, як траецкая бярозка, прыбраныя ў зеляніну і кветкі Куст, русалка, купалка ў казках з персанажамі тыпу Івашка Мядзведжае вушка, Іван Сучкін сын залатыя пугавіцы, Кабылін сын і інш.
У выніку ў бел. фальклоры сфарміраваліся 4 універсальныя парадыгмы: 1) метапазіцыя «я—іншае» з вытворнымі «сваё—чужое», «унутранае—знешняе» і інш., што знайшло адлюстраванне ў сюжэтах абрадавага фальклору, замоўнай магіі, прымхліцах, а пазней у казкавых сюжэтах і песенных канфліктах; 2) атаясамліванне чалавека і прыроднага праз агульны татэм (напр., нараджэнне героя ад з’едзенай маці цудоўнай рыбы, гарошыны); 3) фарміраванне культу паміраючага (забітага) і ўваскрасаючага звера, які пазней змяніўся на культ паміраючага і ўваскрасаючага бога расліннасці (калядная «каза», «мядзведзь» і «казёл» у жніўных песнях), спалучэнне агр.магічных матываў з анімалістычнымі і арніталагічнымі ў каляндарных песнях; 4) зараджэнне анімістычнай парадыгмы (фалькл. ўвасабленні розных духаў: Лясун, Вадзянік і інш.), успрыманне чалавечай душы праз прыродныя формы (птушка, матылёк, муха).
Архаічныя структуры лічацца міжнароднымі. Іх вобразнае напаўненне вар’іруецца ў розных этнічных традыцыях. Суадносіны агульначалавечага і спецыфічна этнічнага ў бел. фальклоры абумоўлены канкрэтнымі ўмовамі гіст. развіцця беларусаў, асаблівасцямі іх быцця, ментальнасці, фалькл. мыслення.
Літ.: Раннне формы нскусства: сб. статей. М., 1972; Тайлор Э.Б. Первобытная культура. М., 1989; Кавалёва Р.М. Традыцыі архаічнай культуры ў
219
АРХАНГЕЛЬСКІ
беларускім фальклоры // Фалькларыстычны калейдаскоп. Мінск, 2009.
РМ.Кавалёва.
АРХАНГЕЛЬСКІ Аляксандр Сямёнавіч (24.7.1854, г. Пенза, Расія — 24.4.1926), рускі літаратуразнавец. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1904). Скончыў Казанскі унт (1876), праф. гэтага унта (1882—1908). Асн. працы па стараж.рус. лры, лры 19 ст. і тэатры 17—18 ст. У кн. «Нарысы з гісторыі заходнярускай літаратуры XVI—XVII стст.» (1888) пісаў пра бел. лру. Даследаваў барацьбу з каталіцызмам на бел. і ўкр. землях, гісторыю царк. брацтваў у Беларусі (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і інш.), слав. кнігадрукаванне (ад Ш.Фіёля і Ф.Скарыны, са спісам бел. кніг 14—16 ст.), творы палемічнай лры («Апокрысіс» Хрыстафора Філалета, «Трэнас» М.Сматрыцкага і інш.), зах.рус. прапаведнікаў І.Галятоўскага, Л.Барановіча і інш., «Лексіс» Л.Зізанія, «Лексікон» П.Бярынды, «Граматыку» М.Сматрыцкага і інш.
І.У.Саламевіч.
АРХЕАЛбГІЯ (грэч. archaios старажытны, старадаўні + ..логія), навука, якая займаецца вывучэннем мінулага людзей праз адкрыццё, інтэрпрэтацыю матэрыяльных рэштак і слядоў іх дзейнасці. Вылучаюць дагіст. (першабытную) і протагіст. (гіст.) А. Дагістарычная А. займаецца даследаваннем эпох, у якія не было пісьменнасці, таму іх вывучэнне магчыма толькі на падставе археал.
Да арт. Археалогія. Манетны скарб з феадальнай сядзібы Лучна (раскопкі М.В.Клімава).
Да арт. Археалогія.
Рэшткі фундамента мураванага храма 12 cm. ў Тураве (раскопкі П.Ф.Лысенкі).
крыніц. Протагістарычная А. вывучае матэрыяльныя рэшткі тых перыядаў гісторыі чалавецтва, ад якіх захаваліся пісьмовыязвесткі. Існуюць падыходы, у якіх дагіст. А. і дагісторыя атаясамліваюцца і разглядаюцца як асобная археал. дысцыпліна. Паводле інш. меркаванняў, гэтыя 2 галіны ведаў неабходна раздзяляць: першая звязваецца з вывучэннем дагіст. матэрыяльнай культуры, другая — з комплекснай (хаця і засн. гал. чынам на археал. крыніцах) рэканструкцыяй дагісторыі. У марксісцкім навуказнаўстве А. разглядалася ў сістэме гіст. навукі — гісторыі першабытнага і сярэдневяковага грамадства, дзе ёй адводзілася роля субдысцыпліны.
А. як навук. дысцыпліна існуе з сярэдзіны 19 ст., калі з’явіліся першыя працы па сістэматызацыі археал. знаходак, археал. перыядызацыі, стратыграфіі пластоў і інш. У 2й пал. 19 ст. вялася работа па распрацоўцы агульнаеўрап. і рэгіянальных сістэм адноснай храналогіі і перыядызацыі культур. Да 1960х гг. культ,археал. падыход становіцца распаўсюджаным метадам археал. навукі. Асн. месца займалі працы па класіфікацыі, сістэматызацыі, храналогіі артэфактаў і комплексаў, вылучэнні і апісанні археал. культур.
У сучаснай А. назіраецца пэўная спецыялізацыя і дыферэнцыяцыя ў залежнасці ад структурных
катэгорый, якімі яна займаецца: 1) эпох і перыядаў, гісторыкакульт. комплексаў адпаведнага храналагічнага этапу (А. каменнага веку, неаліту, эпохі бронзы, сярэдневяковая, антычная, біблейская і г.д.); 2) ад вылучаных этнічных груп і народаў (А. славян, балтаў і г.д.); 3) ад гісторыкагеаграфічнага і дзярж.адм. падзелу (А. Месапатаміі, Расіі, Падняпроўя, Прыбалтыкі, Міжземнамор’я і г.д.).
Археал. вывучэнне старажытнасцей Беларусі пачалося ў 2й пал. 18 ст. У 1й чвэрці 19 ст. Т.Нарбут даследаваў курганы паміж Магілёвам і Рагачовам і ў маёнтку Шаўры Лідскага павета. З.Я.ДаленгаХадакоўскі склаў 4томны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» дзе сярод некалькіх тысяч археал. помнікаў каля 200 зафіксавана ў Беларусі. У 1855 Я.П.Тышкевіч, які вывучаў курганы на Міншчыне, стварыў Віленскі музей старажытнасцей і пры ім Віленскую археал. камісію. Надрукавана некалькі тамоў «Запісак археалагічнай камісіі» і шэраг практычных краязнаўчых парад. Першым сфармуляваў канкрэтныя задачы раскопак К.П.Тышкевіч. Ён даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчы і замчышчы Мінскай губ., склаў іх тапаграфічныя планы. А.Г.К.Кіркор раскопваў курганы ў Ашмянскім, Барысаўскім, Вілейскім, Навагрудскім, Мінскім паветах, класіфікаваў і датаваў археал. помнікі, паводле паха
220
АРХЕАЛОГІЯ
вальнага абраду вызначаў этнічную прыналежнасць нябожчыкаў. На ПолаччынекурганыраскопваўК.А.Гаворскі, на Лепельшчыне каля 100 курганоў даследаваў М.Ф.Кусцінскі. У 1886—94 археал. раскопкі ў Віцебскай і Магілёўскай губ. праводзіў Е.Р.Раманаў. Ён сабраў звесткі пра 1 тыс. помнікаў А., складаў археал. карты, выявіў стаянкі каменнага веку, выказаў меркаванне, што тэр. Беларусі заселена чалавекам з эпохі палеаліту. Курганы даследавалі М.М.Турбін (у Ашмянскім, Быхаўскім, Мсціслаўскім паветах і каля Заслаўя), Р.Г.Ігнацьеў Г.Х.Татур (у Мінскай губ.) і інш. У.З.Завітневіч даследаваў каля 670 курганоў пераважна ў Бабруйскім, Мазырскім 1 Рэчыцкім паветах, паводле этнавызначальных прадметаў (металічныя зярнёныя пацеркі) абазначыў межы рассяленнядрыгавічоў.Ф.В.Пакроўскі праводзіў археал. даследаванні на мяжы Літвы і Беларусі, склаў археал. карты Віленскай і Гродзенскай губерняў В.А.Шукевіч выявіў больш за 130 помнікаў каменнага веку, раскапаў 16 курганоў і 376 каменных магіл 13—14 ст. на Гродзеншчыне. Археал. раскопкі праводзілі М.П.Авенарыус (курганы ў Браслаўскім і Навагрудскім паветах і на Магілёўшчыне), І.І.Далгоў (курганы на Полаччыне), Ф.Л.Вярэнька (гарадзішчы і курганы на Ушаччыне), З.Глогер (помнікі каменнага веку ў Панямонні і курганы каля Ваўкавыска), І.І.Стаброўскі (курганы ў басейне Нёмана), М.В. Фурсаў, С.Ю.Чалоўскі (курганы на Магілёўшчыне) і інш. А.А.Спіцын зрабіў агляд археал. даследаванняў бел. губерняў, згрупаваў матэрыялы ў храналагічнай паслядоўнасці з каменнага веку да сярэдневякоўя. Вынікі даследаванняў у Беларусі падсумаваў 9ы археал. з’езд 1893 у Вільні. Нягледзячы на пэўныя поспехі, археал. даследаванні ў Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. праводзіліся дзякуючы энтузіязму асобных вучоных. Шырока даследаваліся пераважна могільнікі, атрыманыя матэрыялы ацэньваліся
з пункта гледжання матэрыялазнаўства, а курганы не разглядаліся ў якасці гіст. помнікаў. У 1919 была ўтворана Археал. камісія — першая дзярж. ўстанова, якая акрамя даследчых задач узяла на сябе функцыі ўліку і аховы археал. помнікаў. Створаная ў 1921 Навук.тэрміналагічная камісія пры Наркамаце асветы БССР правяла значную работу па выяўленні і ўліку помнікаў. У 1922 яе функцыі перададзены Інту бел. культуры (Інбелкульту). У 1925 пры Інбелкульце ўтворана гісторыкаархеал. камісія, што пачала сістэматычнае навук. вывучэнне помнікаў пад кіраўніцтвам А.М.Ляўданскага. У 1927 арганізавана кафедра А., якая ў 1929 пад назвай археал. камісіі ўвайшла ў склад Інта гісторыі Бел. АН, у 1932 перайменавана ўсекцыю А. К.М.Палікарповіч выявіў і даследаваў палеалітычныя стаянкі ў Бердыжы, Падлужжы, Юравічах, помнікі мезаліту, неаліту і бронзавага веку на Дняпры, Сажы, Беседзі, Зах. Дзвіне, а таксама абгрунтаваў думку, што чалавек на тэр. Беларусі паявіўся ў палеаліце. А.М.Ляўданскі класіфікаваў гарадзішчы ранняга жалезнага веку, вызначыў іх культ.археал. прыналежнасць, акрэсліў рысы матэрыяльнай культуры, гаспадаркі