Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Архівы. Чытальная запа Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
цяўляла Архіўнае ўпраўленне [з 1972 Гал. архіўнае ўпраўленне (ГАУ) пры CM БССР; з 1991 Рэспублікі Беларусь]. У 1992 ГАУ пры CM Рэспублікі Беларусь было пераўтворана ў Кт па А. і справаводстве, перайменаваны ў 1997 у Дзярж. кт па А. і справаводстве Рэспублікі Беларусь, у 2001 — у Нац цэнтр па А. і справаводстве Рэспублікі Беларусь. 3 2002 зноў Кт па А. і справаводстве пры CM Рэспублікі Беларусь (Белкамархіў), які ў 2006 пераўтвораны ў Дэпартамент па А. і справаводстве Мінва юстыцыі. У 1994 быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь». У Беларусі 6 рэсп. дзярж. А.: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ), Нац. гіст. А. Беларусі ў г. Гродна (НГАБ у г. Гродна), Бел. дзярж. А. кінафотафонадакументаў (БДАКФФД), Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ), Беларускі дзяржаўны архіў навуковатэхнічнай дакументацыі (БДАНТД); 6 абл., Ібзанальныхдзярж. А.; 124 тэр. (раённыя і rap.) А. мясц. выканаўчых і распарадчых органаў. У складзе Дзярж. архіўнай службы Рэспублікі Беларусь таксама Беларускі навуковадаследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС), Беларускі навуковадаследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДІЦЭД), Цэнтр. лабараторыя мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі Нац. архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, Рэсп. тэхнічная лабараторыя мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі (г. Гомель), рэдакцыя час. «Архівы і справаводства». На 1.1.2009 у дзярж. А. 71 851 фонд, 12 411 052 адзінкі захоўвання на папяровай аснове, 35 778 кінадакументаў, 244 802 фотадакументы, 12 974 фонадакументы, 1048 відэаматэрыялаў, 245 электронных дакументаў, 565 музейных прадметаў. У ведамасных А. захоўваюцца дакументы на працягу вызначанага тэрміну аргцыі. Дакум.
ЯАРХІВЫ
шшштшшо
I СПРвВНВОПСТВН
НАВУКОВАПРАКТЫЧНЫ
ІАЮСТРАВАНЫ ЧАСОПІС 4
Часопіс «Архівы і справаводства».
матэрыялы па гісторыі Беларусі зберагаюцца ў бібліятэках, музеях, навук. установах краіны, а таксама ў А. Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі, Швецыі, ЗША і інш. краін.
Літ.: Архнвное дело в БССР (1918— 1968): сб. законодат. н руководяшнх док. Мннск, 1972; Архіўная справа на Беларусі ўдакументах і матэрыялах (1921 — 1995 гг.). Мінск, 1996; Шумейко М.Ф., Козак К.Й.,Селеменев В.Д. Архнвоведенне Беларусн. Мннск, 1998; Жумарь С.В., Карев Д.В., Шумейко М.Ф. Очеркн нсторнн архнвного дела в Беларусн (XV в. — 1991 г.). Мннск, 1999; Архнвные документы Республнкн Беларусь — сокровншннца соцнальной памятн государства: справ. Мннск, 2005. Т.І.Седлярэеіч.
«АРХІВЫ I СПРАВАВбДСТВА», навуковапрактычны ілюстраваны часопіс, афіцыйнае выданне Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінва юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з сак. 1999 у Мінску на бел. і рус. мовах 6 разоў на год. Асн. рубрыкі:«Архівазнаўства»,«Архіваліі», «Архівы», «Генеалогія», «Геральдыка», «Дакументы», «Калейдаскоп», «Навука», «Справаводства», «Фонды».
226
АРХІВЫ
Асвятляе пытанні бел. гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, крыніцазнаўства, геральдыкі, вексілалогіі, справаводства. Друкуе матэрыялы аб дзейнасці бел. архіваў па захаванні айчыннай дакум. спадчыны, праблемах вяртання каштоўных архіўных дакументаў, вывезеных у свой час за межы Беларусі. Змяшчае архіўныя дакументы і матэрыялы, якія асвятляюць розныя этапы бел. гісторыі, у т.л. аб развіцці культуры, лры, жывапісу, музыкі, архітэктуры, а таксама публікацыі па гісторыі бел. геральдыкі і яе сучасным стане.
С. М.Асіноўскі.
АРХІВЫ РАДЗІВІЛАЎ, зборы дакументаў магнацкага роду Радзівілаў, прадстаўнікі якога валодалі буйнымі маёнткамі на тэр. Беларусі. 3 канца 15 ст. Радзівілы адыгрывалі важную ролю ў паліт., сац.эканам. і культурным жыцці Беларусі, Літвы, Украіны, былі пароднены з арыстакратычнымі родамі ВКЛ, Польшчы, ням. княстваў. Ва ўсіх уладаннях Радзівілаў існавалі канцылярыі, развівалася справаводства, арганізоўваліся і апрацоўваліся архівы. Звычайна асн. архівы захоўваліся ў адм. цэнтрах латыфундый. У 16 ст. архівы меліся ў прадстаўнікоў усіх 3 ліній Радзівілаў: ганёндзскамедзельскай (згасла ў сярэдзіне 16 ст.), біржанскадубінкаўскай (згасла ў 2й пал. 17 ст.) і нясвіжскаалыцкай. У канцы 17 ст. большая частка архіўных дакументаў ганёндзскіх і біржанскіх Радзівілаў была сканцэнтравана ў Нясвіжскім архіве. Паводле ацэнкі нясвіжскага архіварыуса 1880х гг. Б.Завадскага, сістэма архіўнага справаводства ў радзівілаўскіх уладаннях 16—17 ст. была амаль дасканалай. У яе аснову быў пакладзены прынцып сістэматызацыі архіўных матэрыялаў па гал. разнавіднасцях дакументацыі (часам з вылучэннем найб. стараж. і каштоўных актаў): пергаментныя прывілеі, прыватная карэспандэнцыя, уліковавыдатковыя кнігі, публічныя справы і інш. У масавых групах гасп,адм. дакументацыі практыкаваўся
адбор і захоўванне матэрыялаў па асобных уладаннях і латыфундыях. У падрабязных сумарыушах (зборніках), складзеных у 1635, 1650—52, 1695, рэгістраваліся ўсе катэгорыі дакументаў. Архіўны сумарыуш 1635 матэрыялаўбіржанскадубінкаўскага архіўнага збору дазваляе рэканструяваць асн. рысы стараж. А.Р. Матэрыялы Біржанскага архіва захоўваліся ў 33 скрынях. Пераважную большасць дакументаў складалі гаспадарскія прывілеі, пацвярджальныя граматы, судовыя дэкрэты, камісарскія лісты пра падзел маёнткаў, розныя позвы, пратэстацыі і інш. У асобную групу ўваходзілі інвентары і вопісы ўладанняў. Комплексы дакументаў («фасцыкулы», або «штукі») аб’ядноўвалі матэрыялы, што тычыліся пэўных маёнткаў і залежных ад іх фальваркаў. У 14й скрыні, напр., захоўвалася 13 фасцыкулаў, у якіх налічвалася 150 спраў маёнтка Любча (пачынаючы з пергаментнага прывілея вял. князя ВКЛ Аляксандра пісару Федзьку, 1499). Важную групу дакум. і наратыўных крыніц складалі т.зв. «публічныя справы», што тычыліся ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ, Польшчы, Рэчы Паспалітай, дзейнасці соймаў, пасольстваў і інш. У Біржанскім архіве захоўваліся «публічныя справы» 2й пал. 16 — сярэдзіны 17 ст. Сярод іх 64 фасцыкулы з соймавымі і соймікавымі справамі, рэляцыямі, інструкцыямі, прамовамі, матэрыяламі з’ездаў шляхты ВКЛ, Польшчы, канфедэрацый; 17 фасцыкулаў спраў пра выбары каралёў, вял. князёў літоўскіх, паліт. барацьбу ў перыяд міжкаралеўя; 6 фасцыкулаў са справамі пра рокаш Зебжыдоўскага пач. 17 ст.; 58 фасцыкулаў са справамі пра інш. дзяржавы; 32 фасцыкулы з карэспандэнцыяй (лісты польск. каралёў, вял. князёўлітоўскіх, арыстакратаў Еўропы) і інш. У вопісах Нясвіжскага архіва 18—19 ст. улічаны царк.рэліг. справы, акты феадалаў ВКЛ пра прызнанне вярхоўнай улады польск. каралёў і вял. князёў літоўскіх — Ягайлы,
Вітаўта, Свідрыгайлы і інш.; справаздачы Віленскага манетнага двара 16—17 ст.; акты Люблінскай уніі 1569; «Сумарыуш метрык літоўскіх, кніг 9» і арыгінальная кніга Метрыкіза 1511—18, калі канцлерам быў М.Радзівіл Стары; фінансавыя дакументы, у т.л. рахунак, складзены падскарбіем земскім Г.Р.Валовічам у 1615 (344 аркушы); матэрыялы пра стварэнне Нясвіжскай ардынацыі; арэндныя дагаворы, судовыя пратаколы, фундушы каталіцкім калегіумам, попісы (інвентары) замкаў, палацаў, старостваў, гарадоў, мястэчак, маёнткаў; рэестры бібліятэк, рукапісаў, калекцый партрэтаў, зброі, генеалагічныя і картаграфічныя матэрыялы. Зберагаліся дакументы пра гуты і люстраныя мануфактуры, прадпрыемствы па вырабе дываноў, габеленаў, паясоў, карэт, мэблі; матэрыялы пра дзейнасць пісьменнікаў, мастакоў, кваліфікаваных рамеснікаў, дакументы пра навуч. ўстановы, нясвіжскі тэатр Радзівілаў, літ. і мемуарныя творы Радзівілаў, матэрыялы дзярж. камісій, што займаліся справамі радзівілаўскіх маёнткаў.
У 2й пал. 19 ст. нясвіжскі архіварыус Сімановіч з дапамогай М.БогушаШышкі надаў архіўным фондам новую структуру — па тэматыцы (справы гаспадарскія, вайсковыя, фінансавыя і інш.) і па фармальных прыкметах (напр., карэспандэнцыя Радзівілаў), склаў алфавітны і храналагічны паказальнікі. У 1920я гг. архіварыусы А.Іваноўскі і Б.Таўрагінскі падзялілі матэрыялы Нясвіжскага архіва на 34 аддзелы, склалі 6 інвентароў (архіўных каталогаў). У 1929 «гістарычныя» матэрыялы былі перавезены ў Варшаву, а «эканамічныя» засталіся на месцы і склалі аснову фонду Радзівілаў у Нац. гіст. архіве Беларусі (ф. 694,25 540 адзінак захоўвання, 16 ст. — 1937). Паводле апісанняў польск. даследчыкаў, «эканамічныя» матэрыялы ўваходзілі ў наступныя аддзелы Нясвіжскага архіва: IX. Акты, што тычацца сялян; XXII. Акты «афіцыялістаў і грацыялістаў»; XXVIII.
227
АРХІВЫ
Адміністрацыйныя акты 19 ст.; XXX. Лясныя акты 19 ст.; XXXI. Прававыя дакументы; XXXII. Касавыя дакументы. Часткова захаваліся таксама матэрыялы аддзелаў: XVI. Акты ардынацыі клецкай і давыдгарадоцкай; XXVII. Архіўныя сумарыушы; XXIX. Эканамічныя акты 16—19 ст.; XXXIII. Рознае. Архіўныя матэрыялы Радзівілаў зберагаюцца і ў Дзярж. гіст. архіве Літвы ў Вільнюсе (ф. 1280, 2509 адзінак захоўвання, 1411—1939).
У Польшчы ў дзярж. архіўным фондзе захоўваецца 5 асобных А.Р. Найбольшы належыць Гал. архіву стараж. актаў (ГАСА, Варшава, больш за 35 тыс. адзінак захоўвання). Аддзелы: II. Гістарычныядакументы, 3275 спраў, 13791837; III. Лісты манархаў і іх родзічаў, 993 справы, 1530—1884; V. Лісты іншых арыстакратычных родаў, 19 004 справы, 16—19 ст.; VI. Дыярыушы, 1613— 1764; VII. Вайсковыя акты, 761 справа, 1587—1821; VIII. Акты пра духоўных асоб, 734 справы, 1514— 1891, у т.л. інвентар Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак, матэрыялы езуіцкіх калегіумаў у Пінску і Слуцку, акты падатковых выплат слуцкага духавенства ў 17—18 ст., пратэсты евангелічнага духавенства супраць католікаў, папскія булы; XV. Матэрыялы Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, 20 «партфеляў», 1448—1839; XVII. Акты старостваў і эканомій, 161 справа, 1536—1827; XVIII. Акты пра сельскія ўладанні Радзівілаў, 451 справа, 1520—1876; XIX. Матэрыялы пра фабрыкі і мануфактуры, 575 спраў, 1632—1889, у т.л. дакументы пра гуту ў Налібаках, мануфактуру па вырабе паясоў у Слуцку, цукровыя заводы ў Карэлічах і Івані, бровары ў Налібаках і Беразовіцах, паташныя буды; XXIII. Матэрыялы пра розныя ўладанні Радзівілаў, пераважна на тэр. Беларусі, 162 «партфелі», 17—19 ст.; XXV. Інвентары маёнткаў, 5408 спраў, 16—19 ст.; рукапісы з бк Радзівілаў, 41 справа, 17—18 ст. У ГАСА захоўваюцца таксама Небароўскі А.Р. (матэрыялы ад 15 ст. да 1944,