• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    244
    АРЦЁМАЎ
    мястэчак у Сталавічах і Хінічах 1561. У ч. 7 (3 тамы) — вопісы замкаў, люстрацыі старастваў, інвентары ўладанняў, скаргі, данясенні мясц. адміністрацыі 15—18 ст., у т.л. інвентар Мазырскага замка і воласці 1552. Ч. 8 (6 тамоў) уключае дакументы па гісторыі мясц. кіравання, саслоўяў, права, судаводства 15—18 ст., у т.л. прывілеі на Сталавічы пану Няміру Разанавічу 1452, кн. Ф.Чартарыйскаму на маёнткі ў Новагародскім павеце 1530, кн. А.М.Вішнявецкаму на Рэчыцкую воласць 1532, дакументы пра Мазырскую воласць 16 ст., рэвізія Мазырскага староства 1560. Кожнаму тому папярэднічае прадмова з аналізам дакументаў, ёсць імянныя і геагр. паказальнікі.
    Літ.: Сведення о деятельностн Кневской комнсснн для разбора древннх актов // Сб. статей н матерналов по нсторнн ЮгоЗападной Росснн. Кнев, 1911. Вып. 1; Жу р б a О.І. Кйівська археографічна комісія: нарнс історіі'і діяльності. Кйів, 1993.
    В.С.Пазднякоў.
    АРХІЎ ФІЛАМАТАЎ, умоўная назва серыі вьшадзеных на польскай мове зборнікаў дакументаў пра дзейнасць тва філаматаў. Сістэматызаваны і падрыхтаваны да публікацыі польск. даследчыкамі. Складаецца з 4 выд.: «Карэспандэнцыя філаматаў, 1815— 23» (т. 1—5, Кракаў, 1913) змяшчае перапіску філаматаў; «Матэрыялы да гісторыі таварыства філаматаў» (т. 1 — 3, Кракаў, 1920—34) уключаюць дакументы па гісторыі станаўлення аб’яднання і створаных пад яго кіраўніцтвам маладзёжных суполак: статуты, пратаколы пасяджэнняў, унутранае справаводства, інструкцыі, адозвы і прапановы; «Паэзія філаматаў» (т. 1—2, Кракаў, 1920—34) складаеццазнавук.іліт.працудзельнікаўтва; «Архіў філаматаў» (т. 1, Вроцлаў; Варшава; Кракаў; Гданьск, 1973) змяшчае карэспандэнцыю філаматаў і філарэтаў у час знаходжання іх у месцах зняволення і ссылкі. Тэматычна да гэтай серыі прымыкае зб. «Невядомыя пісьмы Адама Міцкевіча (1817— 1823)» (Кракаў, 1910). Арыгіналы да
    кументаў захоўваюцца ў архівах і бках Літвы, Расіі і Польшчы.
    М.Я.Рыбко.
    «АРХІЎ ФЮР СЛАВІШЭ ФІЛАЛАГІ» («Archiv fur slavische Philologie», «Архіў славянскай філалогіі»), адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў Берліне ў 1876—1929 на ням. мове. Заснавальнік і першы рэд. В.Ягіч. Часопіс узняў славістыку да ўзроўню міжнар. навукі, знаёміў вучоных Зах. Еўропы са слав., у т.л. з бел. культурай. Настаронкахчасопіса было змешчана звыш 20 публікацый па бел. філалогіі. Бел. лры прысвечаны арт. А.Брукнера «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Польскарускія інтэрмедыі 17 ст.» (т. 13), «Дзе Скарына атрымаў вучоную ступень?» (т. 14), «Рускалітоўская царкоўная унія і яе літаратурныя помнікі» (т. 19), Л.Гёца «Сапраўднасць манаскіх прамоў Кірылы Тураўскага» (т. 27), М.Мурко «Жыціе святога Аляксея, чалавека божага» ў заходнерускім перакладзе канца 15 ст.» (т. 12), А.К.Круазэ «Рускія пераклады польскай літаратуры» (т. 30). Даследчыкі М.Мурко і І.Поліўка ў часопісе прарэцэнзавалі амаль усе значныя выданні па бел. фальклоры канца 19 — пач. 20 ст., рэцэнзаваліся таксама даследаванні па бел. мове. Бел. міфалогіі прысвечана паведамленне В.Ягіча «Сляды кувады на Беларусі» (т. 9). Праблемы беларусістыкі закраналіся ў матэрыялах, у якіх бел. філалогія разглядалася ў кантэксце рус., укр., польск., літоўскай.
    АРЦЁМІЙ Тр о і ц к і (?1570), рускі царкоўны дзеяч і публіцыст, прадстаўнік вальнадумства, прыхільнік несцяжацельства. 3 1536 манах у Парфір’евай пустыні каля КірылаБелазерскага манастыра. Узвысіўся пры цару Іване IV, перапісваўся з ім. У 1551 прызначаны ігуменам ТроіцаСергіева манастыра, у 1552 самавольна вярнуўся ў Парфір’еву пустынь. Выступаў супраць прыхільнікаў манастырскагаземлеўладання. У1553
    выкліканы на царк. Сабор сведкам па справе рус. вальнадумца М.Башкіна. У 1554 абвінавачаны ў ерасі, адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр. Каля 1554—55 уцёку ВКЛ. Спачатку жыў у Віцебску, дзе зблізіўся з Феадосіем Касым, які таксама ўцёк сюды са зняволення. Пасля выгнання з Віцебска пасяліўся ў Слуцку пры двары кн. Юрыя Алелькі. Займаўся літ. дзейнасцю, вёў барацьбу супраць каталіцтва і лютэранства ў абарону праваслаўя. Быў асабіста знаёмы з прадстаўнікамі бел. рэфармацыйнага руху (С.Будным, К.Каладынскім, І.Каладынскім, І.Зарэцкім), выступаў супраць антытрынітарыяў. У 1562 С.Будны паслаў А. свой «Катэхізіс», выдадзены ў Нясвіжы. А. адказаў яму некалькіміпасланнямі«даСімонаерэтыка Буднага» (захаваліся 2), у якіх папракнуўяго за «памылковыя» думкі і заклікаў адмовіцца ад ерасі. Разам з тым А. высока цаніў асобу і веды С.Буднага, называў яго чалавекам, узбагачаным найвышэйшым сэнсам і розумам. А. — аўтар 16 пасланняў, 9 з якіх напісаны ў Слуцку. Зарэкамендаваў сябе таленавітым публіцыстам, быў пад моцным уздзеяннем патрыстыкі. Адстойваў ідэі духоўнага самаўдасканалення, чалавекалюбства, цярпімасці да «ерэтыкоў», разумнага пераканання, любові да «кожнага слова».
    Літ.: 3 н м н н А.А. Н.С.Пересветов н его современннкн. М., 1958; Очеркм нсторнн фнлософской н соцнологмческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). М., 1973.
    Г.У.Грушавы.
    АРЦЁМАЎ Пётр Сяргеевіч (н. 4.7. 1941, с. Воткіна Калужскай вобл., Расія), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2001). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). У 1970— 2003 працаваў гал. мастаком Барысаўскага хрустальнага зда. Упершыню прымяніў новыя прыёмы гранення крышталю. Распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага і каляровага шкла («Планета», 1987; «Перабудова», 1990; «Садружнасць»,
    245
    АРЦЁМЕНКА
    1992, і інш.), ансамблі пасуды для сервіроўкі стала — «Навагодні» (43 найменні), наборы чарак («Лотас», 1971), ваз («Раніца», 1971), бутляў («Трапезныя», 1981), крушонны прыбор «Белыя гронкі» (1989), атаксама кампазіцыі: «Захаваем нашу Зямлю» (1986),
    «Двое» (1987), «Апошні шанц» (1990), «Зрачы, ды ўбачыць» (1991), «Опіум» (1992). Аўтар прызоў для Бел. тэатр. аб’яднання «Паўлінка» і «Кветка вянка Паўлінкі» (2000), серыі блюд «Белавежская пушча» (2006; у сааўг.).
    АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна (10.10.1925, с. ПяскіРадзькаўскія Харкаўскай вобл., Украіна — 1998), беларускі майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай фабрыцы маст. вырабаў. У творчасці пераважалі этнаграф. і быт. сюжэты («Ураджай», «Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Тройка», «Хлебсоль Магілёўшчыны», «Коньагонь» і інш.), анімалістычная
    П.Арцёмаў. Лерпбудова. 1990.
    К.Арцёменка. Коньагонь. 1978.
    тэматыка (цукерніцы, фруктоўніцы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Творы захоўваюцца ў многіх музеях Беларусі. Я.М.Сахута. АРЦЁМ’ЕЎ Савін, ювелір 17 ст. з Полацка. Перасяліўся ў Маскву і працаваў ў Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1661 разам з іншымі майстрамі рабіў «усялякія суды і царкоўныя кадзілы».
    АРЦІМбВІЧ Анатоль Яфімавіч (н. 26.9.1940, в. Куранец Вілейскага рна), беларускі скульптар, педагог. Праф. (2005). Скончыў Бел. тэатр,
    маст. інт (1966). Выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў галіне манумент. і мемарыяльнай скульптуры. Яго работам уласцівы кантрастнае сумяшчэнне рэаліст. і сімвалічнага пачаткаў філас. гучанне з
    падкрэсленай сац. значнасцю і гераізацыяй. Аўтар помнікаў Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўе Мінскага рна (1992), воінамінтэрнацыяналістам у г. Барысаў (2000), у гонар бітвы на р. Бярэзінаў 1812, Ефрасінні Полацкай у Мінску і кн. Барысу ў г. Барысаў (усе 2002), бюста Г.К.Жукаву ў г. Слуцк (2007) і інш. Адзін са стваральнікаў Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, увахода ў Брэсцкую крэпасцьгерой (1975) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    А.Арцілювіч. Помнік князю Барысу Усяславічу ў г. Барысаў. 2002.
    АРЦЫДЫЯЦЙЗІЯ (ад архі... + лац. diocesis), адм.тэр. адзінка ў каталіцкай царкве, адпавядае архіепархіі.
    АРШАНСКАГАРЭАЛЬНАГАВУЧЬІЛІШЧА БУДЫНАК, помнік грамадзянскай архітэктуры ў г. Орша. Пабудаваны ў 1906 з чырвонай цэглы. Двухпавярховы Ппадобны ў плане мураваны аб’ём бакавымі крыламі арыентаваны ўдвор. Архіт.маст. вырашэнне будынка сціплае, дэкор вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Гал. фасад расчлянёны 3 рызалітамі: сярэдні, які выступае больш за бакавыя, вылучаны высокімі арачнымі вокнамі 2га паверха, гал. уваходам і невял. арыгінальнымі балкончыкамі. Гал. ўваход у цэнтры будынка мае
    246
    АРШАНСКАЯ
    прыхожую, невял. вестыбюль, адкуль 3маршавыя парадныя ўсходы вядуць на 2і паверх, дзе цэнтр. месца займае актавая зала. Архіт. выразнасць аб’ёму ўзмацняецца яго каларыстычным вырашэннем, вылучэннем на фоне чырвонакарычневай муроўкі ліштваў, карнізных цяг, абрамленняў вуглоў і інш. У будынку размешчана СШ № 1. В.М.Чарнатаў.
    АРШАНСКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Орша. Пабудавана ў 1880 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытворзваніца, кароткая трапезная і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты шатровым дахам з поясам кілепадобных арачак — какошнікаў па перыметры і з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Такой жа формы купалкі завяршаюць 3ярусную шатровую званіцу і дах апсіды. Фасады насычана дэкарыраваны разнастайнымі філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі, квадратнымі шырынкамі фрыз і вуглавымі лапаткамі, зубчастымі гарад
    Аршанскага рэальнага вучылішча будынак.
    ковымі фрызамі, гарэльефнымі крыжамі, вылучанымі на белым фоне сцен блакітнай афарбоўкай. Уваход аформлены 4слупавым рундуком, завершаным гранёным шатром з макаўкай. Тэр. храма абнесена мураванай агароджай з манумент. брамай, контрфорсамі і дэкар. вежачкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АРШАНСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТУДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «РАФЛЁЗІЯ». Створана ў 1994 у г. Орша пры гар.
    Доме культуры (з 2004 гар. Цэнтры культуры). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст. кіраўнікЯ.Б.Пасуднеўскі. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя дзіцячай і маладзёжнай эстр. песні, выяўленне творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, удасканальванне іх выканальніцкага майстэрства. У рэпертуары творы розных жанраў бел. і замежных кампазітараў найлепшыя ўзоры сав. і замежнай эстрады («Было каханне» В.Дробыша, «Акно» У.Дамарацкага, «Непагода»