• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АРШАНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ НАРбДНЫХ МАЙСТРбЎ. Створаны ў 1975 у г. Орша пры аддзеле культуры гарвыканкома як клуб нар. майстроў і мастакоў, з 1994 сучасная назва. 3 2006 працуе ў складзе
    254
    АРШАНСКІ
    Вырабы майстроў Аршанскага народнага клуба народных майстроў: 1 — размалёўка па тканіне; 2 — ганчарства.
    rap. Дома рамёстваў. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.В.Шынкарова. Асн. мэты дзейнасці — авалоданне нар. рамёствамі, папулярызацыя нар. творчасці сярод насельніцтва. У складзе клуба 35 майстроў. Адноўлены (на 2009) рамёствы — маст. апрацоўка скуры і бяросты, ганчарства, вышыўка, лозапляценне, драўляная скульптура, лыжкарства, разьба па дрэве, бандарства, кавальства і традыц. мастацтвы — выраб ля
    лек і муз. інструментаў, традыц. касцюм, саломапляценне, ткацтва паясоў, вышыванне і пляценне з пацерак, карункапляценне, ткацтва, маляваныя дываны, размалёўка па тканіне, ласкутнае шыццё, роспіс па шкле. У 2007—09 праведзена 77 выставак. Для рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008) удзельнікамі клуба падрыхтаваны кампазіцыі драўлянай скульптуры да нар. казак «Калабок», «Воўк і тры парася», падарункі для гасцей. Члены клуба прымаюць
    актыўны ўдзел у выстаўках, майстаркласах і інш. творчых праектах.
    Т. М. Бабіч.
    АРШАНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКОЎ «РЭНЕСАНС». Створаны ў 1978 у г. Орша пры аддзеле культуры гарвыканкома. 3 1984 дзейнічае пры гар. Цэнтры культуры. У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізар і маст. кіраўнік Ю.П.Крыкаў, з 2003 А.П.Жураўлёў. У
    Да арт. Аршанскі народны клуб самадзейныхмастакоў «Рэнесанс»: I — У.Жытноў. Дняпро. 2003; 2— У.Батура. Сляпы дожджык. 2004.
    255
    АРШАНСКІ
    Да арт. Аршанскі народны клуб самадзейных мастакоў «Рэнесанс».
    А.Шакуцін. Стварэнне свету. 2003.
    складзе клуба 25 чал. Мэты і задачы: арганізацыя выставачнай дзейнасці, удзел у рэсп. і міжнар. выстаўках, эстэтычнае выхаванне насельніцтва, садзейнічанне развіццю індывід. здольнасцей удзельнікаў клуба. Мастакі клуба — лаўрэаты і дыпламанты выставак, у т.л. міжнар. на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2005), пленэраў па жывапісе «Артстудыя 2006» (в. Рударцы, Балгарыя), у гарадахпабрацімах Вязьма (Расія, 2009) і Пернік (Балгарыя, 2002, 2004—2006) і інш. Пра дзейнасць калектыву выдадзены бук
    лет «Рэнесанс. Жывапіс. Графіка. Скульптура» (2007). Н.В.Сазановіч.
    АРШАНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1902 у г. Орша як драм. гурток. У цяперашні час працуе пры Доме культуры чыгуначнікаў. У 1961 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Сярод кіраўнікоў: В.Сняткоў, У.Лаўрыновіч, А.Ашэнбрынер, І.Салтановіч, В.Мігаль (з 1985), Дз.Ляцюк (з 2006) і інш. Асн. мэта творчасці — папулярызацыя класічнай і сучаснай бел., рус. і замежнай драматургіі. У рэпертуары п’есы, сатыр. нумары, скетчы, тэатралізаваныя канцэрты, літ.муз. кампазіцыі, спектаклі для дзяцей, у т.л. па матывах нар. казак: «Сёмая ступень свабоды» В.Рысева (1993), «Сільвія» паводле А.Герні(2002),«Выходзілібабкізамуж» паводле Ф.Булякова (2006), «Прыгоды Настачкі», «Снягурка» (абодва 2007), «За чым пойдзеш, тое і знойдзеш» паводле А.Астроўскага (2008), «Чужыя родныя» Э.Баброва (2009) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: рэгіянальнага тэатр. творчасці (г. Орша, 2008), раённагааматарскагатэатр. мастацтва «На мяжы, з думкай пра тэатр» (г. Лёзна, 2009), драм. калектываў Бел. чыгункі
    «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2006) і інш. Дз.В.Ляцюк.
    АРШАНСКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ I ПРАЦЫ. Створаны ў 1985 у г. Орша пры rap. Доме культуры (з 2004 rap. Цэнтр культуры). У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Т.Я.Карабкова, Т.У.Губянкова. Асн. мэты дзейнасці — грамадзянскапатрыятычнае і ідэйнамаральнае выхаванне моладзі, фарміраванне нац. самасвядомасці, падтрымка і развіццё творчых здольнасцей. У рэпертуары нар. бел. ірус. песні («ПайшоўЯсь», «Пара мужу дадому»), духоўная музыка, аўтарскія творы, песні бел. («Балада пра маці» І.Кузняцова, «Ветэраны ў страі застаюцца» Л.Захлеўнага, «Прыходзяць з памяці равеснікі» Я.Глебава, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі)ірас.кампазітараў(«Жывая памяць» П.Маслава, «Лепей няматаго цвету», «Пачуй мяне, харошая» М.Блантэра) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 1998), абл. аглядуконкурсу нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Віцебск, 2008), удзельнік рэсп.
    Аршанскі народны хор ветэранаў вайны і працы.
    256
    АРШАНСКІ
    фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008). Прымаў удзел у запісе тэлепраграмы «Гісторыя песні «Кацюша» тэлеканала ГРТ (2005) і інш.
    Т.М.Бабіч.
    АРШАНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Орша. У раёне г. Барань, гар.пасёлкі Арэхаўск і Копысь, 254 сельскія нас. пункты, 16 сельсаветаў: Андрэеўшчынскі, Арэхаўскі, Барздоўскі, Вусценскі, Высокаўскі, Забалацкі, Задроўеўскі, Зубаўскі, Зубрэвіцкі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Межаўскі, Панізоўскі, Пішчалаўскі, Смальянскі, Якаўлевіцкі; Арэхаўскі і Копыскі пасялковыя Саветы. Пл. тэр. 1660 км2, лясы займаюць 23%, балоты — 4,2 тыс. га. Нас. (2009) 32 тыс. чал., у т.л. гар. — 12% (без уліку Оршы). Жывуць беларусы (88%), рускія (9,7%), украінцы (1,4%), палякі (0,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Брэст—Масква, Магілёў— Віцебск і інш., чыг. лініі на Мінск, Магілёў, Крычаў, Смаленск (Расія), Віцебск, Лепель, магістральны газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы, адгалінаванне нафтаправода «Дружба» на Наваполацк.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у складзе Аршанскай акругі, 8.7.1931 далучана частка скасаванага Коханаўскага рна, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну зліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Оршы і раёне 37,4 тыс. сав. грамадзян, 19 тыс. ваеннапалонных. У раёне дзейнічалі Аршанскае антыфаш. падполле (у т.л. групы К.С.Заслонава), падп. райкомы КП(б)Б (з 19.6.1943) ІЛКСМБ (з 20.11.1942), партыз. брыгады Багушэўская, «Зорка», «Чэкіст», 1я і 2я імя Заслонава, 16я Смаленская, імя А.Ф.Данукалава, іншыя партыз. фарміраванні. У пачатку вайны пад Оршай 14.7.1941 упершынюбылі выкарыстаны рэактыўныя мінамёты, у далейшым вядомыя як «кацюшы» (на гэтым месцы каля в. Пішчалава ўстаноўлены памятны знак). Раён
    вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага і 3га Бел. франтоў. 25.12.1962—6.1.1965 у склад А.р. ўваходзілі г. Дуброўна, р.п. Асінторф і 10 сельсаветаў скасаванага Дубровенскага рна (да яго аднаўлення). 12.5.1965 даА.р. далучаны 3 сельсаветы Талачынскага рна. У 1989 раён уключаў2 гарады, 2 гар. пасёлкі, 18 сельсаветаў, 265 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, харчовай, дрэваапрацоўчай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў, торфаздабычы. Працуе БелГРЭС. Інт ільну НАН Беларусі (у в. Вусце). У раёне (2009, без уліку Оршы) агр. каледж, ПТВ № 166 с.г. вытворчасці, 6 сярэдніх, 3 базавыя школы, вучэбнапед. комплексы сярэдняя школа—сад (13), базавая школа—сад (4), пачатковая школа—сад (1), школаінтэрнат, ДзЮСШ, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, работы з дзецьмі і паддеткамі, раённая вочназавочная вячэрняя школа, 10 дзіцячых дашкольных устаноў. Працуюць 38 клубных устаноў, 42 бкі, 5 дзіцячых школ мастацтваў. Дзейнічаюць 6 бальніц, паліклініка, 8 амбулаторый, 22 ФАПы, Рэсп. шпіталь для інвалідаў Вял. Айч. вайны, Бабініцкі домінтэрнат для людзей сталага ўзросту і інвалідаў, санаторыйпрафілакторый «Лёс» (у г. Барань). Зона адпачынку мясц. значэння «Дняпро». Выдаецца «Аршанская газета». У раёне 13 рэліг. абшчын, у т.л. 11 праваслаўных, 2 хрысціян веры евангельскай. Археал. помнікі: гарадзішчы ва ўрочышчы Замчышча пры ўпадзенні р. Аршыца ў Дняпро, каля вёсак Барадзіно, Вусце, Вял. Бабіна, Гародня, Горная Веравойша, Забалацце, Кучына, Ляўкі, Рагозіна, Халмы, Чаркасова, Яромкавічы; селішчы і курганныя могільнікі каля вёсак Задроўе, Чаркасова; замчышча Пятроўскі вал і паселішча Пасадскае ў г.п. Копысь, майстэрня каменнага веку каля Оршы. Захаваліся помнікі архітэктуры і сядзібнапаркавага мастац
    тва: руіны Смальянскага замка, кляштар дамініканцаў (2я пал. 18 ст.), СпасаПраабражэнская (2я пал. 18 ст.) і Аляксееўская (1864) цэрквы ў в. Смальяны, Троіцкія цэрквы ў г.п. Арэхаўск (1я пал. 19 ст.) і в. Солаўе (2я пал. 19 ст.), Петрапаўлаўская царква (1875) у в. Браздзетчына, АляксандраНеўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Крапіўна, Васкрасенская царква (1830я гг.) у в. Межава, Георгіеўская царква (1895) у в. Пугляі, Пакроўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Высокае, сядзібы (19 — пач. 20 ст.) у вёсках Межава, Юрцава, Берасценава, Высокае, г.п. Арэхаўск, будынкі паштовых станцый у вёсках Грышаны і Засценкі (на б. паштовым шляху Пецярбург—Кіеў), фрагменты паркаў (19 — пач. 20 ст.) у вёсках Межава, Смальяны, Вусце, Юрцава і інш. Паблізу ад в. Вял. Міцькаўшчына знойдзены земляныя ўмацаванні крэпасці 14—18 ст. Вёска Дубраўка — радзіма бел. гісторыка, акадэміка АН БССР В. К. Шчарбакова( 1898— 1938), в. Клюкаўка—бел.хіміка,акадэмікаАНБССР М.Ф.Ярмоленкі (1900—72), в. Забалацце — Героя Сав. Саюза М.Д.Сіяніна (1901—73), в. Вусце — бел. і рас. пісьменніка, кінарэжысёра, кінадраматурга М.Ф.Садковіча (1907—68), в. Кашына — бел. пісьменніка А.І.Стаховіча (1907— 56), г.п. Копысь— Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі (н. 1954), бел. спявачкі, нар. артысткі Беларусі С. Ю.Друкер (1907— 84), в. Межава — Героя Сав. Саюза М.І.Альхоўскага (1909—78), г. Барань — бел. сатырыка, байкапісца У.І.Корбана (1910—71), в. Якаўлевічы — бел. пісьменніка, журналіста У.Н.Мяжэвіча (1907—82), Герояў Сав. Саюза I. П. Кірпічова (1914—99) і 1 .Я .Сяржантава (1919—43), в. Чаркасова — Героя Сав. Саюза У.Г.Завадскага (1919—92). Гар.пас. Копысь — з 15 ст. цэнтр вытворчасці керамікі (посуд, кафля), адсюль паходзіў вядомы ў 17 ст. майстаркераміст Ігнацій Максімаў.
    АРШАНСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Створаны ў 1996 у пас. Балбасава, з 2005 у пас. Бабінічы
    257
    АРШАНСКІ
    Аршанскага рна. Асн. накірункі дзейнасці — дэкар.прыкладное (разьба па дрэве, вязанне, аплікацыя саломкай, салома, лозапляценне, вышыўка, ручное ткацтва) і выяўл. мастацтва (жывапіс). Працуюць адпаведныя гурткі. 3 1999 дзейнічае аматарскае аб’яднанне«Натхненне»,якомуў2002 прысвоена званне народнага. Яго майстры — удзельнікі абл. і рэсп. мастацкіх конкурсаў. Дом рамёстваў вядзе даследчую работу па выяўленні мясц. і рэгіянальных асаблівасцей традыц. відаў рамёстваў з мэтай іх зберажэння і папулярызацыі; збірае матэрыялы па фарміраванні жаночага касцюма Аршаншчыны; арганізуе выстаўкі, святы нар. мастацтва, экскурсіі і сустрэчы з майстрамі раёна. л.К.Куляшова. АРШАНСКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР БАЯНІСТАЎ. Створаны ў 1985 у г. Орша пры дзіцячай школе мастацтваў № І.У 1995прысвоеназванне«ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар, кіраўнік і дырыжор Ю.Э.Хадкевіч. Удзельнікі аркестра — навучэнцы школы. У рэпертуары пералажэнні зах.еўрап. класікі («Харал», «Авэ Марыя» І.С.Баха, «Сарабанда» Г.Гендэля), апрацоўкі бел. нар. песень і танцаў («Кума мая, кумачка» В.Кузняцова) і творы бел. кампазітараў («Ты мне вясною прыснілася» Ю.Семянякі), арыгінальная сучас