• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Т.С.Барысава.
    АРЭХАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР «СВІТАНАК». Створаны ў 1986 у пас. Арэхаўскі Кобрынскага рна пры
    263
    АРЭХАЎСКІ
    Арэхаўскі народны хор «Світанак».
    сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік І.В.Бойцік, з 2005 Н.В.Кузьмінчук. У складзе калектыву 18 чал. ва ўзросце 26—60 гадоў. Творы выконваюцца ў суправаджэнні акардэона, барабана і шумавых інструментаў. У рэпертуары песні нар. бел. («Ва садулі я была») і ўкр. («Ой, кум до кумы борозенькою ішов»), шчадроўкі, прыпеўкі, аўтарскія творы мясц. кампазітараў, у т.л. «Паглядзі, якая ночка», «Пад акном цвіце каліна» І.П.Чэрніка, «Гармонь» В.В.Фяцісава, «За Новы год», «Эх, дажыначкі, дажынкі» В.В.Васіленкі. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1991), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009). Прымае ўдзел у абл. і раённых святах. 3 2007 пры калектыве працуе дзіцячая
    Арэхаўскі ўзорны харзаграфічны ка.іектыў «Непаседы».
    264
    АСАБНЯК
    Асабняк у г. Брэст.
    вак. група, у складзе якой вучні ва ўзросце 8—15 гадоў (кіраўнік Н.В.Кузьмінчук). Т.М.Бабіч.
    АРЭХАЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «НЕПАСЁДЫ». Створаны ў 1997 у в. Арэхаўка Клічаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст. кіраўнік Л.М.Рыжковіч. У складзе калектыву школьнікі ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў (28 чал.). Гал. мэты і задачы: раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей, іх духоўнае абагачэнне, развіццё агульнай фіз. падрыхтоўкі, танц. дадзеных, рытмічнасці, муз. здольнасцей, навучанне танц. элементам. У рэпертуары муз. кампазіцыі «Мой родны кут», «Весялуха», «Мітусь», «Рускі сувенір», «Веснавыя напевы», «Чарлі», «Мікіта» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант раённага фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Клічаў 2004), абл. дзіцячага конкурсу харэагр. мастацтва (2004, 2006), аглядаўконкурсаў харэагр. мастацтва (2001, усе г. Магілёў), раённых маст. самадзейнасці «Паданне аб зямлі Клічаўскай» (2005), «Клічаўская зорачка»
    (2004—06, 2009), «Спадчыне продкаў жыць» (2003, усе г. Клічаў), удзельнік абл. тэлефестывалю «Таленты Прыдняпроўя» (г. Магілёў 2002), святочных канцэртаў і культ. мерапрыемстваў раёна. Н.В.Сазановіч.
    Асабнякуг. Бабруйск.
    «АРЭХІ», народная гульня. Вядома таксама пад назвай «Цот і лішка». Звычайна ў «А.» гулялі ў калядныя вечары. Адзін з удзельнікаў браў жменю арэхаў і пытаўся ў другога: «Цот ці не цот?» (ці цотны лік арэхаў у руцэ?). Калі гучаў правільны адказ, то той, хто адгадваў атрымліваў усе арэхі, калі не, то аддаваў сябру столькі арэхаў колькі было ў яго руцэ напачатку гульні. Старэйшыя хлопцы звычайна гулялі «на пару» з дзяўчатамі.
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
    АСАБНЯК, добраўпарадкаваны гарадскі дом, разлічаны на пражыванне сям’і багатага ўласніка (двараніна, купца, прадпрымальніка і інш.). Звычайна размяшчаюцца на невял. зямельных участках, бліжэй да вуліцы. Першыя з вядомых у Беларусі А. 18 — пач. 19 ст. былі блізкія да
    вясковых сядзіб (Брэст, Ваўкавыск, Слонім). Потым для архітэктуры А. стала характэрна прэзэнтатыўнасць, якая дасягалася павелічэннем колькасці паверхаў (да 2) і выкарыстаннем выразных архіт.маст. рашэнняў
    265
    АСАВЕЦ
    Упрыгажэнні з бурштыну са стаянкі2 Асавец.
    Вырабы з косці са стаянкі2 Асавец.
    і элементаў пры дастаткова сціплай планіровачнай структуры. Асаблівая ўвага надавалася гал. фасаду: калонны порцік, рызаліты, складаныя формы і абрамленні акон і інш. (Гомель, Мазыр). У 1й пал. 19 ст. памеры А., развітая планіроўка, багацце архіт. дэкору набліжалі некаторыя з іх да невял. палацаў. Роля А. як акцэнту гар. забудовы значна павялічылася. 3 сярэдзіны 19 ст. пашырылася тыпавое праектаванне А., што адпавядала ідэям упарадкавання гарадоў і іх ансамблевай забудовы (Пружаны). У 1920—30я гг. А. будаваліся як жыллё для дзярж. асоб (дамы старостаў у Нясвіжы, Валожыне) і як прыватнае для гараджан (Брэст, Гродна, Кобрын, Пінск). У гэтых А. прыёмы традыц. архітэктуры атрымлівалі творчую перапрацоўку, і больш чым у грамадскіх будынках праяўлялася імкненне да навацыйных маст. кірункаў (Ашмяны, Брэст). У пач. 1980х гг. ролю А. у гар. забудове часцей выконвалі жылыя будынкі палепшанай планіроўкі, фактычна катэджы, пабудаваныя па тыпавым праекце. У наш час для А. абавязковым становіцца будаўніцтва па індывід. праекце, што дазваляе болын поўна ўлічваць запатрабаванні і густ гаспадара.
    С.А.Сергачоў.
    АСАВЁЦ, археалагічныя помнікі — стаянкі каля в. Асавец Бешанковіцкага рна.
    Стаянка1 позняга неаліту і ранняга бронзавага веку. За 2,5 км на Пд ад вёскі, у левабярэжжы р. Крывінка, на паўн. краі Крывінскага тарфяніку. Выявіў і даследаваў у 1934 К.М.Палікарповіч. Культ. пласт перакрыты слоем торфу ў 1,5 м. Знойдзены прылады працы і кераміка паўн.бел. культуры. Датуецца канцом 3га — 1й пал. 2га тыс. да н.э.
    Стаянка2 неаліту і ранняга бронзавага веку. За 1,2 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Дражня, на паўн. ускраіне асушанага тарфяніку, перарэзанага рэчышчам Крывінкі і каналаміводаадводамі. Пляцоўка памерамі 80 х 250 м. Размяшчалася на нізкім пясчанажвіровым берагавым выступе ў затоку пасляледавіковага возера. У 1960—80я гг., 1999—2008 М.М.Чарняўскі выявіў і даследаваў звыш 340 м2, у 2008 на паўд. перыферыі помніка Макс.М.Чарняўскі — 15 м2. Культ. пластда 1,3 м, перакрыты торфам. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі з 2схільным дахам, аснову якіх складаў шэраг вертыкальна ўбітых у мацярык завостраных слупоў з развілкамі ўверсе, якія падтрымлівалі гарызантальную
    кладку ў вільчыку. У сярэдзіне жытлаў — адкрытыя агнішчы на пясчанай падсыпцы, падасланай пластамі кары. Побач выяўлены меншыя па памерах агнішчы, месцы па апрацоўцы дрэва і вырабе глінянага посуду. У ніжняй частцы культ. пласта знойдзены касцяныя прылады працы, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгажэнні, абломкі гліняных (з дамешкам тоўчаных ракавін) гаршкоўзразрэджан ым арнаментам знасечак, наколаў, ямчатых паглыбленняў, грабеньчатых адбіткаў. Некаторыя пасудзіны мелі гравіроўкі са стылізаваных выяў птушак і змей. Знаходкі адносяцца да мясц. варыянта ўсвяцкай культуры. Вышэй у пласце залягалі матэрыялы паўн.бел. культуры, у т.л. фрагменты гліняных (з дамешкамі тоўчаных ракавін і жарствы) вастра і пласкадонных гаршкоў, кубкаў, місак розных памераў з заштрыхаванымі паверхнямі сценак. Арнамент размеркаваны па ўсёй паверхні шчыльнымі ўзорамі з гарызантальных паясоў насечак, наколаў, грабеньчатых адбіткаў, ямачных паглыбленняў. Частка пласкадонных пасудзін мела адбіткі шнура і лінейнага штампа. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл (кароткія лістападобныя, рамбічныя і трохвугольныя),
    266
    АСАВЕЦ
    Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1—4) і сякеры (5—6) са стаянкі 7 Асавец.
    Вырабы з косці са стаянкі7Асавец: гарпун (I), падвескі (2—6), жалейка (7), лыжачка (8).
    наканечнікі коп’яў, скрабкі, нажы, праколкі, клінападобныя сякеры, каменныя свідраваныя сякеры і матыкі, а таксама касцяныя і рагавыя наканечнікі стрэл, кінжалы, праколкі, іголкі, сякеры, цёслы, долаты, нажы з іклоў дзіка, гарпуны і рыбалоўныя кручкі, лыжкі, інструменты для лепкі і арнаментавання посуду, рэшткі драўляных чаўноў і вёслаў, місак, дошак, розныя фрагменты інш. драўляных вырабаў. Выяўлены ўпрыгажэнні з рога, костак і бурштыну: падвескі, гузікі, трубачкі, кольцы, творы першабытнага мастацтва — драўляныя і касцяныя мініяцюрныя фігуркі людзей, жывёл, птушак, гравіраваныя выявы людзей на сценках гаршкоў і інш. Датуецца канцом 4га — 1й пал. 2га тыс. да н.э.
    С т а я н к а3 бронзавага веку. За 1 км на ПдУ ад вёскі, на пясчаным узгорку Аксінаў востраў. Выявіў і даследаваў у 1968 М.М.Чарняўскі. На паверхні знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты посуду пераважна сярэднябронзавага часу. На ўсх. краі стаянкі ў торфе — рэшткі драўлянага памостапрыстані для чаўноў.
    С т а я н к а4 ранняга неаліту. За 1,8 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Брускавішча, на зах. схіле ўзгорка.
    Пашкоджана кар’ерам. Выявіў у 1971 і даследаваў 176 м2 у 1970—80 гг. М.М.Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя лістападобныя з тронкамі наканечнікі стрэл, высокія канцавыя скрабкі, нажы, укладышы, сякеры, касцяныя праколкі, абломкі масіўных гарпуноў, верацёнападобныя і падтрохвугольнага сячэння наканечнікі стрэл, сякерападобныя прылады, фрагменты вастрадонных гаршкоў з дамешкамі рэшткаў раслін і тоўчаных ракавін у гліне, арнаментаваных адбіткамі грэбеня, наколамі і насечкамі, пракрэсленымі лініямі. Пад краем венцаў часам прысутнічае пояс глыбокіх круглых ямак. Стаянка адносіцца да нарвенскай культуры, датуецца 4м тыс. да н.э.
    Стаянка5 неаліту і ранняга бронзавага веку. За 1,1 км на ПдУ ад вёскі, на павышэнні сярод тарфяніку. Выявіў у 1972 і даследаваў 32 м2 у 1987, 1991 М.М.Чарняўскі. Матэрыялы адносяцца да ўсвяцкай 1 паўн.бел. культур. Датуецца 3м — сярэдзінай 2га тыс. да н.э.
    Стаянка7 позняга неаліту і ранняга бронзавага веку. За 1,5 км на ПдУ ад вёскі, 0,3 км на ПдУ ад стаянкі2, у паўн. частцы Крывінскага тарфяніку. Выявіў у 2000 М.М.Чарняўскі, даследаваў 96 м2 у
    2000—07 Макс.М.Чарняўскі. Пашкоджана пажарам, ацалелая пляцоўка на паўд. ускраіне мае памеры 20 х 50 м. Культ. шіаст да 1,2 м, падсцілаецца торфам. Знойдзена больш за 13 тыс. фрагментаў керамікі, 421 крамянёвая і 251 касцяная прылады, вырабы і іх фрагменты з бурштыну, каменю, дрэва і бяросты, меднае шыла, амаль 17 тыс. фрагментаў костак млекакормячых, рыб і птушак, каля 1 тыс. фрагментаў лясных і вадзяных арэхаў і інш. Часткова ўскрыта пабудоваслупавой канструкцыі з агнішчам. Матэрыялы адносяцца да паўн.бел. культуры 3й чвэрці 3га — сярэдзіны 2га тыс. да н.э.
    У час раскопак на паселішчах2, 7 выяўлены творы першабытнага дэкар.прыкладнога і выўял. мастацтва, якія адносяцца да ўсвяцкай (сярэдні неаліт) і паўн.бел. (позні неаліт— бронзавы век) культур.
    Кераміка ўсвяцкай культуры прадстаўлена вастрадоннымі пасудзінамі, сярод арнаментаў якіх стылізаваныя выяўл. элементы і магічныя знакі: гравіраваныя выявы вадаплаўных птушак і змей, гарызантальныя шматрадныя ялінкі — сімвалы воднай стыхіі, ромбы — знакі жыццятворнага яйка. Арнаменты сустракаюцца таксама на некаторых касцяных вырабах.