• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    С. В. Говін.
    Асвейская сядзіба. Малюнак Н.Орды. 1875—76.
    АСВЁЙСКАЯ СЯДЗІБА, помнік палацавапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 ст. ў г.п. Асвея Верхнядзвінскага рна. Належала Гільзенам, Шадурскім. Закладзена Я.А.Гільзенам у 1782 у стылі класіцызму. Уключала палац, касцёл, сад, пейзажны парк з аранжарэямі і воднай сістэмай. Палац 2павярховы, мураваны, праз галерэіаркады злучаўся з прамавугольнымі ў плане флігелямі. Гал. фасад вылучаны 3 рызалітамі. Цэнтр., вышэйшы за астатнія, на ўзроўні 2га паверха дэкарыраваны 4 парамі прысценных калон тасканскага ордэра і расчлянёны 3 высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Над калонамі размешчаны тонкапрафіляваны антаблемент з паяском сухарыкаў. У завяршэнні трохвугольны франтон. Гал. ўваход вылучаны невял. трохвугольным казырком. На ніжнім паверсе размяшчаліся жылыя пакоі, на верхнім, значна большым па вышыні, — бальная і сталовая залы, салоны, кабінет, будуар, бібліятэка. Інтэр’еры палаца вылучаліся багатым дэкорам. Падлога бальнай залы, абсталяванай у стылі Людовіка XV, і суседніх салонаў была пакрыта ўзорыстым паркетам, набраным з разнатонных парод дрэва. У адным з крылаў палаца быў створаны зімні сад, у якім раслі экзатычныя расліны. За
    270
    АСВЕТА
    палацам размяшчаўся пейзажны парк з воднай сістэмай, насыпнымі ўзгоркамі з альтанкамі, а таксама курцінамі на адкрытых палянах. Водная сістэма была прадстаўлена 2 выцягнутымі па папярочнай восі сажалкамі, якія злучаліся каналам. 3 правага боку пры ўездзе ў сядзібу быў пабудаваны касцёл. У 1914 у час 1й сусв. вайны палац зруйнаваны.
    АСВЁЙСКІ КЛЯШТАРНЫ ШПІТАЛЬ, помнік архітэктуры з элементамі стылю барока ў г.п. Асвея Верхнядзвінскага рна. Пабудаваныў 1759 пры кляштары міласэрных сясцёр. Ппадобны ў плане 1павярховы мураваны будынак накрыты 2схільным дахам. Планіроўка ў сярэдняй частцы калідорная, у крылах галерэйная. Першапачатковая планіроўка зменена ў 1928—29, часткова збераглася ў левым крыле, пад якім знаходзіцца паўпадвальны паверх. Калідор перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, паўпадвал — цыліндрычнымі скляпеннямі, у астатніх памяшканнях столь плоская. Усе сцены аднолькавай таўшчыні (71 см). Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    АСВЁТА, распаўсюджванне ведаў, адукацыя; сістэма адукацыйнавыхаваўчых і культ.асветных мерапрыемстваў і спец. устаноў краіны. Мэты, задачы і структура А. маюць канкрэтнагіст. характар і залежаць ад узроўню эканам., паліт. і культ. развіцця грамадства.
    У Беларусі да з’яўлення пісьменства першасныя элементы А. грунтаваліся на канонах і ведах нар. педагогікі і найб. выяўляліся ў прац. навучанні, у авалоданні навыкамі земляробства, будаўніцтва і разнастайных рамёстваў. Са з’яўленнем пісьменства і кніжнасці А. стала пашырацца і дасягнула дастаткова высокага ўзроўню ў 10—13 ст. Цэнтрамі тагачаснай А. былі цэрквы і манастыры, дзе ствараліся школы,
    Да арт. Асвейская сядзіба. Руіны палаца.
    бібліятэкі, вялося летапісанне. У 11 ст. ў Полацкім Сафійскім саборы створаны цэнтр летапісання Полацкай зямлі і самая стараж. у Беларусі бка, дзе захоўваліся і перапісваліся кнігі на стараслав. і грэч. мовах, працавала школа. Вядомыя помнікі А. і пісьменства — крыж Лазара Богшы (1161) для СпасаЕфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, Барысавы KaMani, берасцяныя граматы (знойдзены ў Віцебску 1 Мсціславе), найстараж. наземляхусх.славян Тураўскае
    Асвейскі кляштарны шпіталь.
    евангелле (11 ст.). Буйнейшыя асветнікі стараж. Беларусі — Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. У бках («кніжніцах») пры цэрквах і манастырах пераважала рэліг.дыдактычная, гісторыкаасветніцкая лра, a таксама павучанні, жыцці. Старабел. мова была афіц. на ўсёй тэр. ВКЛ. На ёй вялося справаводства і судаводства, пісаліся статуты, граматы, соймавыя пастановы, летапісы, хронікі, маст. творы. Адбылася пэўная культ.духоўная пераарыентацыя
    271
    АСВЕТА
    бел. зямель ад Візантыі да суседніх краін Прыбалтыкі, Цэнтр. і Зах. Еўропы, склалася бел.літоўскае летапісанне. 3 развіццём феадальных адносін і ростам гарадоў у 14—16 ст. пашыраліся А., пісьменства і кніжная культура ў розным сац.этнічным і прафес. асяроддзі. Цэнтры кніжнага пісьменства, скрыпторыі (рукапісныя майстэрні) дзейнічалі пры вял. манастырах і цэрквах Навагрудка, Полацка, Вільні, Віцебска і інш. Раслі і папаўняліся шматлікія бкі манастыроў (Супрасльскага Благавешчанскага, СвятаТраецкага ў Вільні, Траецкага ў Слуцку і інш.). У 16—17 ст. бкі існавалі пры навуч. установах: Віленскай акадэміі, Полацкім езуіцкім калегіуме. Многія буйныя магнаты (Хадкевічы, Слуцкія, Сапегі, Агінскія, Радзівілы, Храптовічы) і адукаваная шляхта стваралі ўласныя бкі. У эпоху Адраджэння (у Беларусі пачалося з канца 15 ст.) развіццё А. было звязана з пашырэннем гуманіст. і рэфармацыйнага руху, барацьбой паміж праваслаўем, каталіцызмам і рэфармацыйнымі рухамі. 3 уздымам руху пратэстантаў звязана станаўленне ў Беларусі кнігадрукавання. Вял. ўклад у А. і культуру бел. народа зрабілі Ф.Скарына, С.Будны, браты Л.Зізаній і С.Зізаній, В.Цяпінскі, Мікола Гусоўскі, І.Фёдараў П .Мсціславец, С.Собаль, Л .Сапега і інш. Школьная адукацыя мела саслоўнаканфесійны характар. Існавалі каталіцкія (езуіцкія), праваслаўныя (гл. Брацкія школы), уніяцкія, пратэстанцкія, іудзейскія, мусульманскія школы. Складваліся ўмовы і для свецкага школьнага навучання дзяцей сялян і рамеснікаў. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569) і перамогі Контррэфармацыі натэр. ВКЛ пачалі пашырацца сярэднія каталіцкія навуч. ўстановы еўрап. ўзроўню — калегіумы. Першай навуч. установай такога тыпу быў Віленскі езуіцкі калегіум, засн. ў 1570, у 1579 пераўтвораны ў Віленскую езуіцкую акадэмію — першую ВНУ у ВКЛ. Існавалі езуіцкія калегіумы ў Брэсце, Гродне, Нясвіжы,
    Полацку, Оршы, Віцебску, Мінску і інш. Пашырэнне ў Беларусі з 2й пал. 18 ст. асветніцтва выклікала неабходнасйь рэарганізацыі школьнай справы. У выніку рэформы піярскіх школ пашырылася вывучэнне прыродазнаўчых і гуманітарных навук, эстэтычнае і фіз. выхаванне. У канцы 18 — пач. 19 ст. школьная адукацыя ў Беларусі апынулася ў сферы дзеяння рэформ Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай і Камісіі па стварэнні нар. вучылішчаў Рас. імперыі. У выніку іх дзейнасці колькасць пачатковых і сярэдніх школ павялічылася, навучанне ўсё больш стала набываць свецкі характар. Паводле школьнай рэформы 1802 бел. губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, вучэбнаметадычным цэнтрам якой быў Віленскі універсітэт. Павялічылася колькасць свецкіх агульнаадукац. школ і навучэнцаў у іх, скарацілася колькасць манастырскіх вучылішчаў, заваёўвала правы жаночая адукацыя. Разам са шляхтай доступ да сярэдняй адукацыі атрымалі мяшчане, купцы, разначынная інтэлігенцыя. Пасля паўстання 1830—31 сістэма А. была рэарганізавана ў кірунку ўзмацнення прынцыпаў «праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці», у 1832 быў закрыты Віленскі унт. На пач. 1860х гг. на тэр. сучаснай Беларусі існавала 576 навуч. устаноў, у т.л. 1 вышэйшая — ГорыГорацкі земляробчы інт, 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 дзярж. і прыватных жаночых вучылішчаў і больш за 400 дзярж., ведамасных і прыватных пачатковых школ, у якіх навучалася каля 16,5 тыс. чал. (0,5% нас.). Істотныя змены адбыліся ў адукацыі настаўнікаў: 80% настаўнікаў гімназій і павятовых вучылішчаў мелі свецкую адукацыю, больш за 50% скончылі вышэйшыя і спец. пед. ўстановы. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. на развіццё А. і культуры Беларусі ўздзейнічала вялікадзярж. палітыка царызму. Вынікі школьнай рэформы 1860—70х гг. у Беларусі былі менш значныя, чым у цэнтр. губернях Расіі.
    Пасля задушэння паўстання 1863—64 былі закрыты ГорыГорацкі земляробчы інт, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы. Пачатковыя школы аддадзены пад кантроль праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і паліцыі. Паводле палажэння аб царк.прыходскіх школах 1884 закрыты многія народныя вучылішчы, а на іх базе ўтвораны царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя праваслаўнаму духавенству. У 2й пал. 19 ст. адкрыты настаўніцкія семінарыі (Маладзечна, Полацк, Нясвіж, Свіслач), жаночыя епархіяльныя вучылішчы і царк.настаўніцкія школы. Аднак узровень нар. А. і колькасць пісьменнага насельніцтва заставаліся нізкія. У 1897 у Беларусі пісьменных налічвалася 25,7% (дзеці да 10гадоўуразлікнебраліся).Напач. 20 ст. пад націскам рэв. руху і патрэб сац.эканам. развіцця царскія ўлады пайіплі на пашырэнне нар. адукацыі. Напрацягу 1900—14кoлькacцьпaчaткoвыx і сярэдніх школ павялічылася, адкрыты земскія школы, 5 настаўніцкіх семінарый і 3 інты: Віцебскі, Магілёўскі, Мінскі. Пачаўся грамадскапед. рух за рэформу нар. адукацыі, запрацавалі нелегальныя бел. школы, ствараліся дзіцячая навуч. лра на бел. мове (кніжкі В.Іваноўскага, К.Каганца, Цёткі, Я.Коласа, В.Ластоўскага), пед. твы, развівалася пед. думка (працы Ф.А.Кудрынскага, Дз.А.Сцяпуры, Е. Р. Рамнава, К.І.Ціхамірава і інш.).
    Пасля Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917 і стварэння БССР (1919) пачалася карэнная перабудова сістэмы А. Ліквідаваны саслоўныя, рэліг., нац. прывілеі і інш. У студз. 1919створаны Народны камісарыят асветы БССР, у крас. 1919 адноўлены ГорыГорацкі земляробчы інт, у 1921 адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1920я гг. дасягнуты значны прагрэс у ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. У рамках палітыкі беларусіза
    272
    АСВЕТНІЦТВА
    цыі большасць школ, частка тэхнікумаў і ВНУ перайшлі на бел. мову навучання. У 1930я гг. БССР адна з першых у СССР перайшла да ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і да ўсеагульнай абавязковай 7гадовай адукацыі ў гарадах. Але ў сярэдзіне 1930х гг. беларусізацыя нар. А. ў БССР была згорнута. У Зах. Беларусі барацьбу за бел. школы і дэмакратызацыю нар. адукацыі ўзначальвала Таварыства беларускай школы (ТБШ). За пасляваен. дзесяцігоддзе ў Беларусі ажыццёўлена абавязковае пачатковае навучанне і пераход да ўсеагульнай 7гадовай адукацыі, умацавана матэрыяльная база школ.
    Паводле закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991, рэд. 2002, 2004) адзінства і бесперапыннасць сістэмы адукацыі забяспечваюцца ўзгодненасцю вучэбных планаў і праграм, пераемнасцю ступеняў і форм навучання, стварэннем навуч. устаноў, якія аб’ядноўваюнь розныя віды А. Законам устаноўлена абавязковае базавае 9гадовае навучанне. Гл. таксама Адукацыя.