• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АСТРАМЁЧАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «АСТРАМЁЧАЎСКІЯ ЛЯВбНЫ». Створаны ў 1983 у в. Астрамечава Брэсцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст. кіраўнік Ф.А.Мозаль, з 1985 А.М.Агіевіч. У складзе ансамбля 12 чал. У інструментарыі: 2 гармонікі, 2 баяны, скрыпка, шумавыя інструменты. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда шматграннай бел. песеннай творчасці, захаванне нар. звычаяў, традыцый, самабытнасці, вывучэнне і перайманне ўзораў нар. спадчыны.
    Астраліечаўскі народны ансалібль музыкі і песні «Астрамечаўскія Лявоны».
    У рэпертуары нар. песні рус. («Вось імчыцца тройка ўдалая», «Ёсць на Волзе ўцёс», папуры на тэму рус. нар. песні «Ухнем»), бел. («Каля млына», «Ехалі казачэнькі», «Ой, п’е чумак, п’е», «Гэй, ды ў нядзельку вяселле будзе», «Кума мая, кумачка»), укр. («Мав я раз дівчыноньку», «Ой, смереко»), а таксама аўтарскія апрацоўкі
    Астрамечаўская Міхайлаўская царква.
    і найгрышы Ф.А.Мозаля («Маларыцкая кадрыля», «Полька паастрамечаўску», «Матылі»), творы самадзейных кампазітараў Брэстчыны, песні бел. кампазітараў. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2003), фальклору (г. Чарнаўцы, 2008; г. Іршава, 2009,
    301
    АСТРАМЕЧАЎСКІ
    абодва Украіна), удзельнік муз. праекта «Маладыя таленты» (г. Люблін, Польшча, 2007) і інш. Т.М.Бабіч.
    АСТРАМЁЧАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «ДАБРАДЗЁІ». Створаны ў 1983 у в. Астрамечава Брэсцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік А.М.Фёдар, з 2006 А.Я.Нярода. У складзе мужчынскага вак. ансамбля 16 чал. У рэпертуары класічныя творы, апрацоўкі нар. песень («Ляціць воран», «Ой, кума», «На прыгорку», «Шабленька»), папулярных мелодый, песні ваен. часоў («Перамога» А.Руцюнава, «Жураўлі» Я.Фрэнкеля) і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў раённых і абл. «Дажынкі» (г. Брэст, 2006—09), творчых мерапрыемстваў і нар. свят у г. Брэст («На Купалле», «Масленіца», 2006—09) і інш. Т.М.Бабіч. АСТРАМЁЧАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «МЕСТАЧКОВЫЯ КАЗЫРЫ». Створаны ў 1991 у в. Астрамечава Брэсцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 пры
    Астрамечаўскі народны ансамбль танца «Местачковыя казыры».
    своена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік М. і А.Сегены, з 2008 С.А.Башчук. У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце 10—20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — удасканальванне танц. майстэрства,
    захаванне муз. і харэагр. традыцый. У рэпертуары танцы і харэагр. кампазіцыі,ут.л. бел. нар., танцы народаўсвету, абрадавыя, эстр., класічныя: «Кругавая кадрыль», «Купалінка», «Полацкі сшытак», «Маталіха», «Та
    Астрамечаўскі народны ансамбль песні «Дабрадзеі».
    302
    АСТРАШЫЦКАГАРАДОЦКАЯ
    рантэла», «Пасадобль» і інш. Калектыў — дыпламант Міжнар. фестывалю фальклору (г. Пінск, 1995), раённых аглядаўконкурсаў: прысвечанага 50годдзю Вял. перамогі (г. Брэст, 1995) і «Вясёлка» (в. Чарнаўчыцы Брэсцкага рна, 2004); удзельнік раённых аглядаў, у т.л. «Берасцейская карусель» (г. Брэст, 2008).
    АСТРАМІРАВА ЕВАНГЕЛЛЕ, помнік старажытнага царкоўнаславянскага пісьменства. Перапісаназ паўд,слав. арыгінала дыяканам Грыгорыем у 1056—57 для наўгародскага
    Астрамірава евангелле. Мініяцюра «Евангеліст Лука».
    ваяводы і пасадніка Астраміра (у хрышчэнні Іосіф). Захоўвалася, верагодна, у Сафійскім саборы ў Ноўгарадзе, пасля ў Маскве (каля 1700 знаходзілася ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля). У 1720 па загаду Пятра I перавезена ў Пецярбург. У 1806 перададзена ў Публічную бку (сучасная Рас. нац. бка), дзе захоўваецца і сёння. Паводле зместу А.е. — кароткі апракас, які змяшчае евангельскія чытанні толькі на суботнія і нядзельныя дні, а таксама на святы ад Вялікадня да Тройцы. У афармленні кнігі выкарыстаны 3 вял. мініяцюры евангелістаў (Іаана, Лукі і Марка), маляўнічыя застаўкі ў пачатку тэксту і некаторых глаў, паліхромныя ініцыялы. Мініяцюры, верагодна, былі
    створаны візант. мастаком. Складаны геаметрычны арнамент у ініцыялах часам пераплятаецца з выявамі фантаст. звяроў, птушак, людзей. Мела пераплётабклад з каштоўнымі камянямі (сарваны ў 1932). Напісана на 294 аркушах пергаменту памерам 30 х 35 см у 2 слупкі кірыліцай (буйным уставам). Мова А.е. мае рысы паўд.слав. пратографаў, а таксама стараж.рус. мовы. Упершыню апубл. А.Х.Вастокавым у 1843. У 1988 выйшла першае каляровае факсімільнае выданне.
    Літ.: Розов Н.Н. Остромнрово евангелне в Публнчной бяблнотеке: 150 лет хранення н нзучення // Тр. Публ. бкн нм. М.Е.СалтыковаІЦедрнна. Ленпнград, 1958. Т. 5; С в н р н н А.Н. Остромнрово евангелне как памятннк нскусства // Там жа. А.А.Суша.
    АСТРАФІЧНЫ ВЁРШ, верш, у якім не захоўваецца сіметрычнае чляненне на строфы, спалучэнні радкоў не маюць строгай упарадкаванасці і могуць пераходзіць ад 4радковых да 2радковых, 5радковых і г.д. Усё гэта ўплывае на разнастайнасць інтанацыйнасінтаксічнай арганізацыі. А.в. найчасцей выкарыстоўваецца пры напісанні вял. па аб’ёме твораў — паэм, вершаваных аповесцей, напр., паэма «Палтава» А.Пушкіна, «Мцыры» М.Лермантава, «Беластоцкія вітрыны» і «Нянавісць» П.Панчанкі, «Люцыян Таполя» М.Танка, «Босыя на вогнішчы», «Чырванакрылы вяшчун», «Марына» М.Чарота і інш. А.в. напісана паэма Я.Коласа «Новая зямля».
    АСТРАІПЬІЦКАГАРАДОЦКАЯ НАРбДНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ СТУДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1981 у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна пры сельскім Доме культуры на базе выяўл. студыі «Лебедзь». 3 2000 працуе пры АстрашыцкаГарадоцкай СШ. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік Р.В.Кандраценя. У складзе студыі школьнікі ва ўзросце 6—15 гадоў (47
    чал.). Асн. кірункі творчасці: жывапіс, малюнак, кампазіцыя, розныя жанры (партрэт, пейзаж, анімалістыка, казачныя, быт. жанры, нацюрморт і інш.). Гал. мэты дзейнасці — адлюстраванне нац. каларыту бел. прыроды і самабытнага жыцця вёскі, гарманічнае выхаванне дзяцей. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты маст. выставак: міжнар. міратворчага марафона «Пэндзлік міру» (Мінск, 2003, залаты медаль), дзіцячага малюнка ў г. Тайбэй (Тайвань, 2005), сусв. дзіцячага малюнка ў Рэспубліцы Егіпет і ў прэфектуры Канагава (Японія, абедзве 2007), рэсп. дзіцячага малюнка і жывапісу «Дзень зямлі. Беларусь2005» (Мінск), «Хай мір будзе ў міры заўсёды ўсюды», прысвечанай 60годдзю Перамогі над ням.фаш. захопнікамі (міжнар. піянерскі лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, абедзве 2005), «Дзень Зямлі. Беларусь2007. На сваёй зямлі» (2007); абл. дзіцячай творчасці (2005, абедзве ў Мінску) і інш.; конкурсаў: міжнар. сумесных бел.непальскага «Пад небам блакітным», бел.дацкага
    Удзельнікі АстрашыцкаГарадоцкай народнай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва.
    303
    АСТРАШЫЦКА ГАРАДОЦКІ
    «I ажываюць казкі Андэрсена» і бел.шведскага «Творчасць Астрыд Ліндгрэн» (усе ў Мінску, 2006), рэсп. дзіцячай творчасці «Адлюстраванні. Асоба М.Багдановіча. Яго творчасць вачыма дзяцей XXI стагоддзя» (Мінск, 2007), раённага дзіцячага малюнка, прысвечанага сусв. дню бежанцаў «3 надзеяй у будучыню» (в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскага рна, 2008) і інш. Н.В.Сазановіч.
    АСТРАШЫЦКАГАРАДОЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1948 у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна. У цяперашні час пры сельскім Доме культуры. У 1978 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Сярод кіраўнікоў: І.Бакуновіч, В.Свірыдзенка,Т.Канапелька,А.Курловіч, Дз.Магілеўскі, ТЯўсейчык (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел., рус. і замежнай драматургіі, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары класічныя і сучасныя п’есы. Сярод пастановак: «Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Таня» А.Арбузава, «Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава,
    АсгпрашыцкаГарадоцкія замкавапалацавыя комплексы. Малюнак. Н.Орды. IS64—76.
    «Дом Бернарды Альбы» Г.Лоркі і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. і абл. аглядаўконкурсаў, раённых свят і інш.
    Т.І.Яўсейчык.
    АСТРАШЫЦКАГАРАДОЦКІЯ ЗАМКАВАПАЛАЦАВЫЯ КбМПЛЕКСЫ. Існавалі ў 17—19 ст. у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна. Належалі Тышкевічам.
    Паводле інвентару 1650, драўляны замак быўабкружаны абарончымі сценамі з 4 вуглавымі вежамі, штучным ровам і сажалкамі. Да 3яруснай, фланкіраванай з 2 бакоў вежы замка і брамывежы «прускага муру» з высокім шатром у завяршэнні вёў перакінуты цераз роў мост. Унутры брамывежы былі жылыя, гасп. і абарончыя памяшканні. Злева ад яе ўнутры замка стаяў 1павярховы драўляны палац, жылыя памяшканні якога мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж сцяны размяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазня, бровар. Справа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак. У інвентары
    1745 апісана сядзіба, якая ўключала драўляны палац, некалькі гасп. пабудоў, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарню, стайню, абору, бровар і інш. За сядзібай знаходзілася сажалка з млынам. Каля 1855 пабудаваны мураваны 2павярховы палац у стылі несапраўднай готыкі з 4яруснай квадратнай у плане вежай, завершанай 4 шчытамі і 4 вуглавымі дэкар. вежачкамі. Праз некалькі гадоўпасля ўзвядзення палац згарэў, але ў 1876 каля яго быў узведзены новы мураваны і атынкаваны з дадатковым левым корпусам. Прамавугольныя ў плане 2павярховыя цэнтр. і 2 бакавыя аб’ёмы аб’ядноўвалі 1павярховыя крылы. На гал. фасадзе аб’ёмы ўтваралі рызаліты, да цэнтр. рызаліта прыбудавана прамавугольная ў плане прыхожая з вял. тэрасай наверсе, што злучалася з параднай залай 2га паверха. У палацы знаходзілася вял. калекцыя твораў прафес. і нар. мастацтва, сабраная М.Тышкевічам, калекцыя вайсковых даспехаў 16— 17 ст., збор стараж. фаянсу, фарфору і шкла, а таксама калекцыя манет, прададзеная пазней Э.Чапскаму. Палац абкружаў вял. парк, у якім быў звярынец. Комплексы не захаваліся.
    АСТРАШЬІЦКІ ГАРАДОК. вёска ў Мінскім рне, на р. Усяжа. За 24 км на Пн ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Калодзішчы на лініі Мінск—Барысаў, на аўтамабільнай дарозе Мінск— Лагойск. Цэнтр АстрашыцкаГарадоцкага с/с. 837 гаспадарак, 2250 ж. (2009).
    Стараж. назва паселішча Гарадок, з 19 ст. называецца Астрашыцкім ад в. Астрошыцы (цяпер у Лагойскім рне), б. цэнтра ўладання. У 1650 мястэчка з драўляным замкам, гандлёвай плошчай, царквой, карчмой і крамамі, 51 двор. У 1734 у мястэчку 24 двары, у 1745 — 30 двароў, драўляны палац, звярынец, фальварак, пякарня, бровар, стайня, млыны і інш. У 1й пал. 19 ст. за 1 км ад мястэчка пабудаваны 2павярховы палац, дзе размяшчалася сабраная М.Тышкевічам калекцыя