• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АТАНАЛЬНАСЦЬ (ням. Atonalit t), умоўнае тэарэтычнае паняцце, якое абазначае адсутнасць танальнасці,
    а таксама новую танальнасць 20 ст. Узнікненне тэрміна звязана з імкненнем асэнсаваць новую дысанантную, засн. на 12тонавай сістэме музыку, вызначыць яе канструктыўны механізм зыходзячы з катэгорый ранейшай гарманічнай сістэмы. Адрозніваюць А. арганізаваную (дадэкафонія) і свабодную (украпванне 12тонавых фрагментаў у мажорамінор і наадварот). Першапачаткова тэрмін «А.» выкарыстоўваўся ў негатыўным сэнсе: адсутнасць класічнай танальнай арганізацыі ўспрымалася як адсутнасць логікі наогул. Пры пашырэнні гэтага паняцця на 12тонавую музыку, дзе прызнаваліся лагічныя сувязі, выяўляліся яго недастатковасць, унутраная супярэчлівасць, бо яно паказвала толькі адсутнасць пэўнай якасці. 3 гэтай пазіцыі атрымалі вытлумачэнне творы, якія раней лічыліся атанальнымі. А. — пэўны этап эвалюцыі еўрап. музыкі 1й пал. 20 ст., які падрыхтаваў найноўшыя муз. стылі. На 12тонавай сістэме засн. многія творы бел. кампазітараў (Дз. Смольскі, С.Картэс і інш.).
    Т.Г.Мдывані.
    АТАСЁЛЬСКІ Канстанты (каля 1739, г. Львоў, Украіна — 24.12.1809), беларускі тэатральны мастак, майстар дэкаратыўнага жывапісу. Каля 1780 запрошаны ў прыдворны тэатр К.С.Радзівіла (Пане Каханку) у Нясвіжы. Стварыў шэраг дэкарацый, у т.л. ў 1784 да камічнай оперы «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Д.Голанда. 3 Нясвіжа пераехаў у Дзярэчын (Зэльвенскі рн), дзе для прыдворнага тэатра князёў Сапегаў распісаў гал. заслону. 3 1793 працаваў у Вільні, у 1796—1802 стварыў шэраг дэкарацый для Віленскага тэатра (оперы «Аберон, кароль эльфаў» П.Враніцкага, «Ладаіска» Л.Керубіні, «Уяўны цуд, ці Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані).
    Г.І.Барышаў.
    АТВЁРЖЫЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКлОрны гурт «ЖУРАЎКА». Створаны ў 1983 у в. Атвержычы Столінскага рна пры сельскім клубе.
    312
    АТРАКЦЫЁН
    Да арт. «АтаМекен». Адкрыццё стэлы ў памяць аб казахстанцах, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну пры вызваленні Беларусі. Мінск. 2007.
    У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Л.П.Яхнавец. У складзе калектыву 7 чал. Выступаюць у традыц. мясц. строях пад акампанемент баяна ці гармоніка. У рэпертуары абрадавыя і пазаабрадавыя лірычныя песні Століншчыны. Выканаўцамі адноўлены мясц. песні вясельнага («Ой, атвяржане, ды дзіўныя людзі», «Мы ехалі, ды вазіліся», «Забірайся, Галенька, ды нічога не кідай», «Прыехала ды дзіця з вянца», «Агледзелася маці, што чатыры куткі ў хаце» і інш.), веснавога («Канапелькі», «Шэрая гусанька», «Ой, па мору, мору сіняму», «Ой, ужо вясна, ой, ужо красна» і інш.) і летняга цыклаў («Ой, мы жыта жалі», «Ой, да краю» і інш.), песні калядныя («А ўчора з вячора», «Спрадвечна», «Ой, на добры вечар» і інш.), любоўныя лірычныя («Смутны вечар, яшчэ рана», «Зыйшоў, зыйшоў месяц», «Цераз рэчку да ў лясок» і інш.). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. фальклору «Там па маёвай росе» (г. БялаПадляска, Польшча, 2009), усебел. нар. мастацтва « Беларусь—мая
    песня» (г. Пінск, 1998; г. Брэст, 2005), рэсп. нар. творчасці чарнобыльцаў (Мінск, 1999), рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 2004), абл. нар. творчасці «Пад дахам дома майго» (г. Брэст, 1998), раённага нар. творчасці «Грай, гармонік, гучы прыпеўка» (г. Столін, 1997), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Столін, 1996), рэгіянальнага свята «Калядны фэст» (г. ДавыдГарадок Столінскага рна, 2006; г. Іванава, 2008) і інш. Т.М.Бабіч.
    АТЛАС АРХІТЭКТЎРНЫ, сістэматызаваны збор чарцяжоў, гравюр, малюнкаў, фатаграфій архіт. твораў ці іх элементаў, дэталей, форм у выглядзе тамоў, альбомаў ці папак з наборам асобных аркушаў, часам з паясняльным тэкстам; асн. дапаможнік для дойлідаў у вывучэнні гісторыі архітэктуры і ў непасрэднай буд. практыцы. Складанне А.а. пашырылася ў 2й пал. 18 — 19 ст. ў сувязі з фундаментальнымі навук.археал. даследаваннямі архіт. спадчыны. Першым А.а., у якім змешчаны матэрыял па архітэктуры Беларусі, з’яўляецца
    «Усеагульны саксонскі атлас. Саксонскія палацы ў Польшчы» (Дрэздэн, канец 18 ст.). Класіфікуюцца паводле геагр., нац., стылявога, часавага, тыпалагічнага і інш. прынцыпаў. Адрозніваюць А.а. вучэбныя, даведачныя, турысцкія і інш.
    АТЛАС ГІСТбРЫКАЭТНАГРАФІЧНЫ, этнаграфічны атлас, сістэматызаваны збор гісторыкаэтнаграфічных (этнаграф.) карт. Падзяляюцца на сусв., рэгіянальныя і нац.; па змесце — на тэматычныя (напр.,нар.адзення,промыслаў,жылля) і комплексныя, дзе даецца характарыстыка этнасаў, нар. культуры па некалькіх адзнаках. Выпускаюць А.г.э. ў выглядзе альбома і неразбрашураванымі; у асобнай кнізе змяшчаюць тлумачальныя тэксты, малюнкі, табліцы, паказальнікі і інш. Паходжанне А.г.э. цесна звязана з больш раннімі геагр. атласамі, у склад якіх часта ўваходзілі карты этнаграф. характару. Геагр. атласы, што даюць этнаграф. звесткі пра рассяленне народаў, гіст. правінцыі ў Еўропе, мясц. тапаніміку, у т.л. на тэр. Беларусі, атрымалі вял. пашырэнне ў 15 ст. Першы спец. А.г.э. са звесткамі пра этнічны склад і размяшчэнне насельніцтва Беларусі — «Этнаграфічны атлас заходнерускіх губерняў і суседніх абласцей» Р.Ф.Эркерта (1863). 3 развіццём этнічнай картаграфіі сталі складацца А.г.э., прысвечаныя розным з’явам традыц.побытавай культуры і звязанай з імі нар. тэрміналогіі. Вял. дасягненне этнічнай картаграфіі ў СССР — выданне «Атласа народаў свету» (1964). У бел. этнаграфіі метады атласнай картаграфіі прымяняліся пры вывучэнні нар. жылля, адзення, традыц. с.г. прылад, промыслаў, комплексным даследаванні і гісторыкаэтнаграф. раяніраванні матэрыяльнай культуры, этнагеаграфіі і дынамікі насельніцтва.
    В.С.Цітоў.
    АТРАКЦЫЁН (франц. attraction, літар. прыцягненне), 1) эфектны цыркавы ці эстрадны нумар; праграма, у
    313
    АТРАХОВІЧ
    Да арт. Атрыбут: I — М.Ціха н а вец. Спаборніцтвы ў Ратамцы. 1983; 2— М.Бу ш ч ы к. Купамскі ранак. 2002.
    якой нумары аб’яднаны паводле тэматычнага або сюжэтнага прынцыпу. 2) Прылада для забавы ў месцах грамадскага адпачынку (карусель, кола агляду і інш.). Сярод буйнейшых бел. паркаў з А.: мінскія паркі імя
    Да арт. Атрыбут. М.Да нцыг. Сонечны кантынент. 1977.
    М.Горкага, Чалюскінцаў, 50годдзя Кастрычніка, 900годдзя Мінска, Гомельскі парк культуры і адпачынку імя А.Луначарскага, Брэсцкі парк культуры і адпачынку імя 1 Мая і інш.
    АТРАХОВІЧ Кандрат Кандратавіч, гл. Крапіва Кандрат.
    атрОшчанка Аляксей Яфімавіч (1906, г. Почап Бранской вобл., Расія — 16.8.1973), беларускі тэатразнавец. Скончыў Маскоўскі інт гісторыі, філасофіі і лры імя М.Чарнышэўскага (1939). Працаваў упаўнаважаным галоўрэперткома ў Беластоцкім абл. аддз. мастацтваў (да 1941). 3 1950 начальнік галоўрэперткома Кта па справах мастацтваў Беларусі, маст. кіраўнік Белдзяржэстрады, у 1952 у Галоўліце Беларусі. 3 1957 навук. супрацоўнік Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору AH Беларусі. Займаўся праблемамі гісторыі бел. тэатра. Аўтар манаграфій «Уладзіслаў Галубок» (1969), «Фларыян Ждановіч» (1972) і інш.
    АТРЫБЎТ (ад лац. attribuo надаю, надзяляю), істотная ўласцівасць мастацкага аб’екта, твора мастацтва, якая вызначаецца параметрамі,
    314
    АТЫК
    характарам формы, тэхнікай выканання і інш. У дызайне А. вызначаюць падпарадкаванасць і ўзаемасувязь знакавых і сімвалічных форм (А. фірмовага стылю, лагатып ці таварны знак). У творах выяўл. мастацтва А. суправаджае алегарычныя фігуры, міфал. або рэліг. персанажы (А. Зеўса — арол, перунымаланкі, Феміды — шалі і павязка, Пасейдона — трызубец, Геракла — львіная шкура і булава, Апалона — ліра, Гермеса — сандалі, Мінервы — сава, св. Пятра — ключы, і інш.). У антычным мастацтве А. станавіліся і некаторыя самаст. божаствы, сталыя спадарожнікі вышэйшых багоў (Ніка ў Зеўса, Пан і Сацір у Дыяніса). У іканаграфіі А. — прадмет, які служыць устойлівым знакам і адметнай прыкметай фантазійнага вобраза або рэальнага персанажа, характарызуе яго боскасць, сац. становішча, род заняткаў і інш. (А. святасці, улады, культу), або з’яўляецца алегарычнай персаніфікацыяй якоганебудзь паняцця. А., аддзеленыя ад герояў, становяцца іх сімвалічнымі знакамі (так звычайна пазначаюцца евангелісты: Анёл — знак Матфея, Цялец — Лукі, Леў — Марка, Арол — Іаана). У бел. мастацтве А. сустракаюцца пераважна ў абразах, партрэце, у т.л. сармацкім, творах біблейскага, міфал., быт. жанраў. М.Л.Цыбульскі. АТРЫБЎЦЫЯ (ад лац. attribution прыпісванне), у мастацтве устанаўленне прыналежнасці ананімнага твора мастацтва канкрэтнаму аўтару, нац. ці мясц. маст. школе з выяўленнем часу стварэння. 3 канца 19 ст. базіруецца на навук. стыліст. і іканаграфічным аналізе, выніках хімічных і фіз. даследаванняў (макраі мікраздымка, рэнтгенаграфія, фатаграфаванне ў інфрачырвоных і ультрафіялетавых промнях і інш.). Традыцыйна таксама абапіраецца на інтуіцыю і эмпірычныя веды спецыялістазнаўцы. А. — важная частка маст. экспертызы і музейнай справы.
    У літаратуразнаўстве — вызначэнне, устанаўленне аўтарства,
    М.Атрыганьеў. Вечар. 1886.
    месца і часу стварэння літ. і навук. твораў, якія бытуюць вусна або надрукаваны ананімна ці пад псеўд.; адна з галін тэксталогіі. А. іграе важную ролю для вывучэння помнікаў стараж.бел. пісьменства, якія пашыраны пераважна ананімна, і твораў бесцэнзурнай лры. Асн. кірункі А.: пошук дакум.факталагічных матэрыялаў (аўтографаў, аўтацытат, мемуараў і інш.), аналіз ідэйнавобразнага зместу твора, стылю і мовы. У бел. літ.знаўстве А. займаліся С.Александровіч, І.Замоцін, Я.Карскі, Г.Кісялёў А.Коршунаў. Насучасным этапе пытанні А. распрацоўваюцьА.Мальдзіс, І.Саламевіч, В.Чамярыцкі і інш.
    АТРЫГАНЬЕЎ Мікалай Аляксеевіч (1823, Чарнігаўская вобл., Украіна — 14.6.1892), рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскім інце інжынераў шляхоў зносін. У 1845—48 служыў на Каўказе. Удзельнік Тва выставак маст. твораў. У 1860я гг. наведваў Беларусь, з пач. 1880х гг. да канца жыцця жыў у Магілёўскай губ. Аўтар
    пейзажаў: «Краявід у Магілёўскай губерні» (Пецярбургская акадэмія мастацтваў за гэты пейзаж прысвоіла А. званне «Ганаровы вольны супольнік»), «Восень», «Вечар» (усе 1886), «Перад заходам сонца» (1889), «Дубовы гай», «Пасля дажджу» (абодва 1890) і інш. Яго работы «Вечар» (1854), «Краявід на раку Асцёр у Магілёўскай губерні» (1885), «Расшчэплены дуб» (1889) захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь.