• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Т.І.Кухаронак.
    БАБКА, жалезнае або сталёвае кавадлачкадля кляпання касы. Бываюцьтупыя і вострыя. Для зручнасці кляпання Б. звычайна забіваюць у калоду.
    БАБКА, таркаванка, дранка, агульнік, дзед, маўчун, бульбяная каша, традыцыйная беларуская страва. Уяўляе сабой драную бульбу, засквараную салам, мясам з цыбуляй ці інш. спецыямі, якую, перамяшаўшы, выкладваюць у змазаны тлушчам посуд і запякаюць у печы. Часам у Б. дадаюць муку, крупы, грыбы і інш. Гатовую Б. прыпраўляюць маслам ці салам, падаюць з малаком, смятанай, бярозавым сокам, настоямі з ягад і інш. Раней была пашырана на ПдЗ, 3 і ў цэнтр. раёнах Беларусі, у наш час — паўсюдна.
    БАБКАЎСКАС Бронюс Адамавіч (9.4.1921, нас. пункт Пільвішкяй Марыямпальскагапавета,Літва —21.10. 1975), літоўскі акцёр. Нар. артыст Літвы (1965). Скончыў студыю пры Панявежскім тэатры, з 1940 працаваў у ім. Для акцёрскай манеры Б. характэрны стыхійны тэмперамент і псіхал. дакладнасць. 3 1953 здымаўся ў кіно, у т.л. на к/студыі «Беларусьфільм»: тэлефільмы «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» (1971, роля Чартапханава), «Гора баяцца — шчасця не відаць» (1973, ролі генерала і гаспадара балагана), «Полымя» (роля Лявона), «Час яе сыноў» (роля Пятра Гуляева; абодва 1974) і інш.
    БАБКІ, мэндлікі, мэндлі, дзесяткі, стаякі, стаўкі, спосаб сушкі снапоў у полі. Выкарыстоўваўся для сушкі зжатага жыта ці пшаніцы. Звычайна Б. ставілі з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа з чатырох бакоў пад нахілам прыстаўлялі па адна
    му снапу, потым у прамежкі паміж імі — яшчэ 4 снапы; 10м накрывалі Б. Сцёблы з калоссем гэтага снапа зломвалі каля перавясла; атрыманая «веершапка» засцерагала астатнія снапы ад дажджу і мацавала Б. У добрае надвор’е «шапку» здымалі, каб зерне ў снапах высыхала хутчэй.
    «БАБКІ», народная гульня з фішкамі, у якасці якіх выкарыстоўваліся падкапытныя косткі жывёл. У кожнага ўдзельніка было 2—10 такіх костак. Гульня пачыналася з вызначэння чаргі. Удзельнікі адыходзілі на 20 крокаў ад загадзя вызначанай лініі і кідалі па костцы. Чыякосткападаладалейадлініі,той першы пачынаў гульню. Важным было і тое, на які бок падала костка. Пры падзенні на «клец» (вострым канцом уніз) удзельнік атрымліваў пэўную перавагу. Таму некаторыя жульнічалі (на кавальскіх тачылах шліфавалі адзін бок, а ўнутр праз свідраваную адтуліну налівалі расплаўленае волава). Непасрэдна сама гульня пачыналася з расстаўлення парна костак у доўгі рад («кон»), пасля чаго ўдзельнік з абумоўленага месца кідаў у яго бітку (вял. падкапытную костку жывёлы, набітую свінцом). Збітыя косткі ён пакідаў сабе. Гульня працягвалася, пакуль усе косткі не былі выбіты. Часамзаместкостаквыкарыстоўвалі арэхі. Падобныя варыянты «Б.» сустракаюцца ў інш. народаў.
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка, Г.А.Тарасевіч.
    Бабкі ў в. Чарнава Чэрвеньскага рна.
    БАБКОВА Ала Пятроўна (н. 25.1. 1938, Мінск), беларускі кінакрытык, журналіст. Скончыла Маскоўскі дзярж. унт імя М.В.Ламаносава (1962). Працавала ў творчым аб’яднанні «Тэлефільм». 3 1990 у Бел. саюзе кінематаграфістаў. У1960—70я гг. аўтар і вядучая тэлепраграм «Экран і час», «24 кадры ў секунду», «Майстры беларускага кіно», «Кінаафіша» і інш. Даследуе сучасны кінапрацэс Беларусі і краін СНД, Латвіі, Літвы, Эстоніі, кінасацыялогію. Аўтар публікацый па кінамастацтве ў бел. перыяд. друку.
    БАБКОЎУладзімірАндрэевіч(н.22.2. 1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага рна), беларускі гісторык і палітолаг. Чл.кар. НАН Беларусі (1989). Др гіст. навук (1978), праф. (1983). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1963). 3 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969— 90 у Інце гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1992—2002 заг. кафедры Бел. эканам. унта, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІ сац.эканам. і паліт. праблем і прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітычных навук. 3 2007 заг. аддзела ў Інце эканомікі НАН Беларусі. Даследуе праблемы паліталогіі, сацыялогіі, паліт. гісторыі, рэгіянальнай палітыкі, стратэгічнага планавання. Навук. кіраўнік і адзін з аўтараў калект. прац «Паліталогія» (1995, 2е выд. 2003), «Сучасныя стратэгіі развіцця мегаполісаў і буйных гарадоў» (2003), «Стратэгічнае планаванне і кіраванне развіццём гарадоў», «Сучасныя сацыяльнапалітычныя працэсы і палітычныя навукі» (абедзве 2004), «Мінчане ў пачатку XXI стагоддзя: сацыяльны партрэт», «Гісторыя Мінска» (абедзве 2006) і інш.
    БАБбВІЧЫ, вёска ў Гомельскім рне на р. Уза, якая на ўсх. ускраіне ўпадае ў р. Сож. За 31 км на Пд ад Гомеля, 15кмадчыг. ст. Прыбарналініі Гомель—Калінкавічы. Аўтадарогай звязаны з Калінкавічамі і Гомелем. Цэнтр Бабовіцкага с/с Цэнтр
    351
    БАБОСАЎ
    Бабовіцкага с/с 583 гаспадаркі, 1503 ж. (2009).
    Вядомыз 16ст. яквёскаўГомельскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ, велікакняжацкая ўласнасць. У 1640я гг. сяло, 6 дымоў, 3 службы; 10 валоў, 9 коней. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1773—48 двароў, 271 ж., у Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губ. 31775 у маёнткуграфа П.А.РумянцаваЗадунайскага, з 1834 — кн. І.Ф.Паскевіча. У 1811 — 64 двары, 331 ж. мужчынскага полу. У 1849 пабудавана драўляная Успенская царква. У 1864 адкрыта нар. вучылішча (у 1889 было 63, у 1905 — 97 вучняў). У 1885 — 186 двароў, 1187 ж., магазін, нар. вучылішча. У 1897 — 271 двор, вадзяны млын, сукнавальня, кузня, вінная крама, карчма. У 1909 — 1880 ж., у Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губ. У 1926 — 495 двароў, 2586 ж., аддз. сувязі, пачатковая школа. 3 8.12.1926 да 16.7.1954 і з 3.9.1965 цэнтр сельсавета Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 Гомельскага рнаў Гомельскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 26.11.1943 Б. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія загубілі 29 вяскоўцаў. У 1959 — 1442 ж. У 1979 у вёску перасяліліся жыхары пас. Сцяпана Разіна.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, Дом быту, спарт. дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны, кафэ. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча і селішча. Радзіма бел. скульпт. У.Н.Папсуева, удзельніка рэв. руху і грамадз. вайны, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполляў Вял. Айч. вайну І.Б.Шылава.
    БАБОСАЎ Яўген Міхайлавіч (н. 23.2. 1931, г. Разань, Расія), беларускі філосаф, сацыёлаг, культуролаг. Акадэмік НАН Беларусі (1994,
    чл.кар. 1977). Др філас. навук (1972), праф. (1973). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1997). Скончыў БДУ (1955). 3 1955 на камсамольскай і выкладчыцкай рабоце ў БДУ
    Я.М.Бабосаў.
    і Мінскім мед. інце. 3 1960 вучоны сакратар Інта філасофіі і права АН Беларусі. 3 1962 намеснік заг. аддзела навукі і навуч. устаноў ЦК КПБ, адначасова з 1973 праф. Інта павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. У 1977—89 дырэктар Інта філасофіі і права, з 1990 дырэктар, з 1998 ганаровы дырэктар і заг. аддзела Інта сацыялогіі НАН Беларусі. Даследуе праблемы духоўнай культуры ў жыцці сучаснага грамадства, асаблівасці яе структурных кампанентаў (навукі, светапогляду, паліт., маральнай, маст. культуры), станаўлення і развіцця духоўнага свету чалавека, філас. праблемы навук. пазнання, пытанні ўзаемадзеяння навук.тэхн. і сац. прагрэсу, сацыялогіі экстрэмальных сітуацый і катастроф, ідэалогіі бел. дзяржаўнасці. Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за ўдзел у напісанні цыкла па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).
    Тв.: Соцйальные аспекты научнотехннческой революцйй. Мйнск, 1976; Моральная культура лйчностй. Мйнск, 1985; Катастрофы: соцйологйческйй аналйз. Мйнск, 1995; Прйкладная соцйологйя. 2 нзд. Мйнск, 2001; Конфляктологйя. 2 йзд. Мйнск, 2001; Соцйологйя управленйя. 4 йзд. Мйнск, 2004; Основы йдеологйй современного государства.
    Мйнск, 2004; Основы йдеологйй современного государства. 3 йзд. Мйнск, 2007; Соцйальное управленйе. Мйнск, 2008; Эрйх Фромм. Мйнск, 2009; Соцйологйя наукй. Мйнск, 2009.
    БАБбЎНЯ, вёска ў Капыльскім рне. За 15 км на ПнЗ ад г. Капыль, 25 км ад чыг. ст.Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы 120 км ад Мінска, на перакрыжаванні аўтадарог Капыль—Узда і Асіповічы—Баранавічы. Цэнтр Бабаўнянскага с/с. 163 гаспадаркі, 413 ж. (2009).
    Вядома з 17 ст. як вёска ў Навагрудскім павеце ВКЛ. У 1769— 1806 тут працавала суконная мануфактура. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Б. ў складзе Рас. імперыі, у Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губ. У пач. 1880х гг. у вёсцы існавалі 2 школы, 5 крам. У 1909 тут 28 двароў, 196 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Капыльскага рна Мінскай (да 26.7.1930), з 1935 Слуцкай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да чэрв. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 Мінскай абласцях. У 1997 у вёсцы 178 гаспадарак, 482 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, пачатковая школа, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАБРОВА, вёска ў Лепельскім рне. За 25 км на ПнУ ад Лепеля, 28 км ад чыг. ст. Лепель на лініі Орша— Лепель, 87 км ад Віцебска, на шашы Лепель—Віцебск. ЦэнтрБаброўскага с/с. 156 гаспадарак, 407 ж. (2009).
    Вядома ў 19 — пач. 20 ст. як вёска Несінскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губ. У 1906 — 39 двароў, 357 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1970 — 75 двароў, 192 ж. У 1995 — 143 гаспадаркі, 423 ж.
    У 2009 комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бібліятэка
    352
    БАБРОЎСКІ
    музей, аддз.сувязі, ФАП, комплексны прыёмны і пральнапамывачны пункты, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАБРОВІЧЫ, вёска ў Валожынскім рне. За 6 км на ПдУ ад г. Валожын, 17 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Ліда—Маладзечна, 66 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск— Валожын. Цэнтр Бабровіцкага с/с. 104 гаспадаркі, 254 ж. (2008).
    Вядомы з 1614 як сяло ў складзе маёнтка Валожын Ашмянскага павета Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1785 сяло ў Валожынскім графстве, 29 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1897 вёска ў Валожынскай воласці, 47 двароў, 389 ж., школа. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Валожынскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Валожынскім рне Баранавіцкай, з 20.9.1944 Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. 3 12.10.1940 у Доўбенскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш.