• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Бабруйская ўзорная харэаграфічная студыя «Бабраня».
    пра салдата» (Мінск, 2008). Студыя з’яўляецца заснавальнікам міжнар. культ. праекта «Свет без межаў» (з 2001, г. Бабруйск, Мінск).
    Г.Ф.Клопава.
    БАБРЎЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ХАРЭАГРАФІЧНАЯ СТЎДЫЯ «БАБРАНЯ». Створана ў 1991 у г. Бабруйск пры Доме культуры «Шыннік» (з 2003 Палац мастацтваў). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.В.Лукашэвіч, харэографы А.Л.Герасімаў, Т.С.Сергіевіч, Я.С.Увараў. У складзе студыі
    359
    БАБРУЙСКАЯ
    Удзельнікі Бабруйскай узорнай эстраднай студыі «Гранд».
    Бабруйская ўзорная эстрадная студыя «Росы».
    135 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. У рэпертуары: рус., укр., малдаўскія, бел. нар. танцы, спарт. кампазіцыі, мініяцюры, абрадавыя нумары, харэагр. сюіты. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2005), гар. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2005), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2006, 2008), нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), абл. танца «Танцы і рытмы розных народаў» (г. Гродна, 2008), удзельнік міжнар. фестывалю нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2003—08), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006). С.В.Лукашэвіч.
    БАБРЎЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ЭСТРАДНАХАРАВАЯ СТЎДЫЯ «КЛАС». Створана ў 1983 у г. Бабруйск пры Доме піянераў (з 1993 Дом маст. творчасці для дзяцей і юнацтва) як харавая студыя. 3 1993 сучасная назва. У 1989 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Селех (з 1994). У складзе студыі 65 чал. У рэпертуары песні бел., замежных кампазітараў, эстр., аўтарскія песні А.Селех («Светлая дарога», «Сяброўства», «Усе адразу», «Балерына»), Гранпры рэсп. конкурсу мастацтваў «Вясенні зарапад»
    (Мінск, 2009). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. сцэнічнага мастацтва «Зоркі Падмаскоўя», руху краін СНД і Балтыі «Паўночная зорка» (абодва Масква, 2004), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2005), нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2006), рэсп. мастацтва «Вікторыя» (2008, абодва Мінск), «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2009), дыпламант абл. конкурсаў: «Ліся, песня», патрыятычнай песні (абодва 1999), эстр. песні «Беларускія зоркі» (2006, усе г. Магілёў), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2006).
    Г.Ф.Кюпава.
    БАБРЎЙСКАЯЎЗОРНАЯЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ГРАНД». Створана ў 1999 у г. Бабруйск пры rap. Доме дзіцячай творчасці. 3 2000 дзейнічае пры Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага рна). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.П.Філіпчык (з 1999), Н.П.Яроцкая (з 2004), Д.Б.Любімаў (з 2008), Г.У.Пушная (з 2009). У складзе калектыву — вучні сярэдніх агульнаадукац. школ, навучэнцы тэхнікумаў і вучылішчаў. У рэпертуары эстр. і апрацаваныя нар. песні. Студыйцы — удзельнікі міжнар. муз. фестывалю «Марці
    шор» (Кішынёў, 2003), гар. тураў фестываляў рэсп. дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» (2002), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2006, усе г. Бабруйск) І ІНШ. І.В.Белазёрава.
    БАБРЎЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ЭСТРАІНАЯ СТЎДЫЯ «РОСЫ». Створана ў 2000 у г. Бабруйск пры Цэнтры пазашкольнай работы «Росквіт» Першамайскага рна. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ю.У.Гаўрылкіна. У складзе студыі 42 чал., асн. састаў — 30 чал. У рэпертуары каля 100 вак. твораў: папулярныя эстр. патрыятычныя песні(«Бацькаўшчына»,«Беларускае Палессе»), аўтарскія («Наш шлях», «Васільковая краіна», «Жураўліны край», «Вясёлы смех» Ю.Гаўрылкінай), творы бел., рас. і мясц. кампазітараў («Запознены званок», «Мая зорка» У.Сажына). Калектыў —дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Будучае планеты» (г. Сочы, Расія, 2008), абл. аматарскай маст. творчасці «Магілёўскія музыкі» (г. Магілёў, 2008), удзельнік міжнар. фестывалю нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007), праектаў Магілёўскай абл. філармоніі «Лесвіца ў неба», «Зоркі маёй Радзімы» (абодва г. Магілёў, 2009). В.М.Пятрыкіна.
    360
    БАБРУЙСКАЯ
    Бабруйская ўзорная эстрадная студыя «Сажынцы». Выступленне студыйцаў на міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Горад Клімавічы. 2008.
    БАБРЎЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ЭСТРАЦНАЯ СТУДЫЯ «САЖЫНЦЫ». Створана ў 1991 у г. Бабруйск пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У 1997 прысвоеназванне«ўзорныаматарскі калектыў». Кіраўнік В.Ю.Сажын. У складзе студыі 24 чал. ва ўзросце 11—18 гадоў). У рэпертуары творы бел. кампазітараў, у т.л. і аўтарскія В.Ю.Сажына. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. «Афганістан баліць у душы маёй» (г. Віцебск, 2003), Нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 1993—94, 1996), абл. фестывалюконкурсу эстр. песні «Беларускія зоркі» (г. Брэст, 2005), удзельнік міжнар. джазавага фестывалю імя Уцёсава (г. Адэса, Украіна, 2004). У 2003—06 студыйцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск).
    В.Ю.Сажын.
    БАБРУ ЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «СОЛА». Створана ў 1995 у г. Бабруйск пры Цэнтры па
    зашкольнай работы «Росквіт» Першамайскага рна. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Гарбунова. У складзе студыі 30 чал. ва ўзросце 6—17 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар., эстр., народаў свету. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2003— 04, 2007), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2009),
    Бабруйская ўзорная эстрадная студыя «Сола».
    рэсп. маст. творчасці «3 памяццю ў сэрцы і надзеяй на будучае» (2006), нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2007, абодва Мінск), абл. агляду дзіцячай маст. творчасці (2004), фестывалюконкурсу эстр. песні «Беларускія зоркі» (2006, абодва г. Магілёў), удзельнікі міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002), дзіцячага форуму (Парыж, 2003). На базе студыі ство
    361
    БАБРУЙСКАЯ
    Будынак Бабруйскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага.
    раны самаст. калектывы: ансамбль «Вяснушкі» (дзеці 7—10 гадоў), квартэт «Флэш» (дзеці 13—14 гадоў).
    Н. У.Жыжылева.
    БАБРЎЙСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫ'РАБАЎ. Створана ў 1937 у г. Бабруйск як арцель «8 Сакавіка». У яе складзе дзейнічалі вышывальныя брыгады ў вёсках Бабруйшчыны, якія працаваліўстылі мясц. этнаграф. традыцый. 3 1960 фабрыка маст. вырабаў. У 1993 перайменавана ў Бабруйскае рэсп. унітарнае
    Будынак Бабруйскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
    вытворчае прадпрыемства «Фабрыка мастацкіх вырабаў» у складзе канцэрна «Белмастацпромыслы». Спецыялізуецца на выпуску строчанавышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай і пасцельнай бялізны з натуральных тканін (лён, бавоўна), трыкатажных жаночых, мужчынскіх і дзіцячых жакетаў, джэмпераў, камізэлек, у т.л. ўпрыгожаных разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Дзейнічаюць участкі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Выраб
    ляе таксама нац. касцюмы, у т.л. для маст. самадзейнасці, афармляе інтэр’еры культ. і адм. устаноў. Займаецца вытворчасцю вырабаў маст. коўкі. Вял. ўвагу надае адраджэнню, захаванню і далейшаму развіццю нар. маст. промыслаў як часткі нац. культуры.
    БАБРЎЙСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ М.ГОРКАГА. Засн. ў ліст. 1944 у г. Бабруйскякабл. бкаімя М.Горкага ў памяшканнях Дома настаўніка. 3 1954 сучасная назва. 3 2008 у складзе бкі аддзел па абслугоўванні інвалідаў па зроку і пажылых людзей (фонд больш за 6,1 тыс. экз.). Фонд бкі (2009) каля 93,1 тыс. экз. Бка з’яўляецца інфармацыйным ісацыякульт. цэнтрам горада, метадычным цэнтрам для 11 бк, якія ўваходзяць у яе сістэму. Mae цэнтр прававой інфармацыі (з 2003). Дзейнічае клуб творчай моладзі «Крэатыў» (з 2007). Вядзе краязнаўчую работу, выпускае буклеты, брашуры ў серыях «Бабруйск прамысловы», «Бабруйск літаратурны», «Бабруйск гістарычны», бібліяграфічныя паказальнікі «Знаёмыя вуліцы, забытыя назвы», «Гісторыя ў асобах», «Горад мой, ты песня і легенда». Да 200годдзя з дня нараджэнняВ.І.ДунінаМарцінкевічаіда Міжнар.фестывалюнац.драматургіі падрыхтавала экспазіцыю «Я, выхаванец Бабруйскага павета...» у Магілёўскім абл. тэатры драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча і выдала аднайм. брашуру. Актыўна ўдзельнічае ў гар. культ. мерапрыемствах.
    БАБРЎЙСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Бабруйск як раённая бка з кніжным фондам у 4585 экз. выданняў. Размешчана ў будынку — гісторыкаархіт. помніку ў стылі мадэрн (пабудаваны ў 1912, у 1918 у доме знаходзіўся Бабруйскі павятовы рэв. кт). У выніку цэнтралізацыі сеткі дзярж. масавых бібліятэк (1978) стала цэнтр. раённай бкай, раённая дзіцячая бка (адкрыта ў 1965)
    362
    БАБРУЙСКІ
    рэарганізавана ў яе дзіцячы аддзел. У 2009 кніжны фонд налічваў амаль 69 тыс. адзінак выданняў (кніг, аўдыёвізуальных матэрыялаў, электронных носьбітаў інфармацыі). Колькасць наведвальнікаў штогод звыш 5 тыс. чал. Ёсць даведачнабібліяграфічная і інфармацыйная службы, аддзел маркетынгу. На базе бкі дзейнічаюць 2 цэнтры: прававой інфармацыі і раённы ідэалагічны. Да паслуг карыстальнікаў — электронны каталог, база дадзеных «Край мой — Магілёўшчына», прававыя базы «Эталон», «Бізнес—Беларусь». Для жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак раёна з 2007 наладжана выязное абслугоўванне. Работнікі раённай бкі традыцыйна з’яўляюцца арганізатарамі і ўдзельнікамі штогадовага свята Пушкінскай паэзіі ў в. Цялуша Бабруйскага рна, дзе пахавана ўнучка А.С.Пушкіна — Н.А.ВаранцоваВельямінава; Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і музыкі; турыстычнага маршрута да б. фальварка Панюшкавічы — радзімы В.ДунінаМарцінкевіча. Пры бцы дзейнічаюць 3 аматарскія аб’яднанні: літ,муз. салон «Камертон», школа прававых ведаў «Узрост», прафес. клуб бібліятэкараў «Думка», а таксама дзіцячае агенцтва аматараў кнігі «Кнігавічок». Бка з’яўляецца арганізацыйнаметадычным цэнтрам для бібліятэк раёна, супрацоўнічае з адукац., праваахоўнымі і мед. ўстановамі раёна, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш. Выдае спец. інфармацыйныя матэрыялы «Бібліятэчная мазаіка», «У скарбонку бібліятэкара», бюлетэні «Навіны перыядычнага друку», «Новыя кнігі» і інш. Л.І.Схаба.