• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Т.В.Гулей.
    БАБРЎЙСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1983 у г. Бабруйск пры Доме настаўніка. 3 2003 дзейнічае пры Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага рна. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Л.Ba614 (з 1983), Л.М.Мяцельская (з 1985), Л.І.Сцяпура (з 2004). У складзе ансамбля выкладчыкі школ горада (14 чал.). Калектыў працуе ў 2 кірунках: інструм. і акампаніятарскім. У рэпертуары творы класічныя, бел. кампазітараў, апрацоўкі нар. мелодый. Калектыў —ды
    Бабруйскі народны ансамбль народнай песні імузыкі «Бабруйскія музыкі».
    370
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі народны ансамбль народных інструментаў дзіцячай музычнай школы № 2.
    Бабруйскі народны ансамбль рускіх народных інструментаў «Віртуозы».
    пламант фестываляў: Усесаюзнага нар. творчасці (Масква, 1987), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 1998), абл. конкурсу маст. самадзейнасці педагогаў (г. Магілёў, 1998), удзельнік міжнар. фестывалю нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005) і інш.
    Л. М. Мяцельская.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаныў 1990 уг. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе №2. У 2006 прысвоена зван
    Бабруйскі народны ансамбль народных інструментаў Цэнтра культуры і вольнага часу.
    не «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі В.А.Авяр’янаў (з 1990), А.І.Ефімук (з 1998). У складзе ансамбля 9 чал. У рэпертуары музыка кантры, класічная, нар., творы сучасных кампазітараў. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007), адборачнага тура Рэсп. нац. культур (2007), аглядуконкурсу метадычных і творчых прац выкладчыкаў дзіцячых муз. школ (2004, абодва г. Магілёў) і інш.
    А.І.Ефімук.
    БАБРЎЙСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1996 у г. Бабруйск пры Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага рна. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.І.Курыловіч. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў. У рэпертуары бел., рус., нар. песні, танц. мелодыі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняцьцымбалыігармонік»(г. Паставы, 1999), гар. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2004), удзельнік рэсп. экалагічнага форуму (г. Горкі, 2004), фестывалюкірмашу«Дажынкі»(гарады Шклоў, Пружаны, Бабруйск, 2000, 2003, 2006), тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (2009).
    Г.Ф.Клопава.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ РЎСКІХ НАРОДНЫХІНСТРУМЁНТАЎ«ВІРТУбЗЫ». Створаны ў 2000 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе № 1. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Л.Бабіч. У складзе ансамбля выкладчыкі школы. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў, мініяцюры, кан
    371
    БАБРУЙСКІ
    цэртныя п’есы, танц. музыка народаўсвету, апрацаванаярус. нар. музыка, эстр. музыка маладых кампазітараў. Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2006), аглядуконкурсу метадычных і творчых работ выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Магілёў, 2004), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш. А.Л.Бабін.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «БЕЛАРЎСЬ». Створаны ў 1988 у г. Бабруйск пры Доме культуры (з 1990 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Піліпенка (з 1988), А.С.Салангіна (з 2008). У складзе ансамбля падлеткі і моладзь 14—30 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. харэагр. фальклору, танцаў народаў свету. У рэпертуары больш за 40 танцаў і харэагр. пастановак: «Кірмашоўская», «Белыя буслы», «Ноч на Івана Купалу», «3 лёгкай парай», «За ваколіцай», «Малдаўская сюіта» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. тэлевізійных фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з
    Бабруйскі народны ансамбль танца «Беларусь».
    дзяцінства», конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1996—98), удзельнік міжнар. фестываляў песні і танца «Зямля Куяўская» (г. Улацлавек, Польшча, 1988), фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 1994), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (гарады Магілёў, Бабруйск, 1998—2009), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Го
    мель, 1997), нар. танца (г. Самсун, Турцыя, 1997), «Жэмчуг» (г. Дзьёндзьёш, Венгрыя, 2008), нар. творчасці «Мерцішор» (Кішынёў, 2001), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002), дзіцячай і юнацкай творчасці «Планета дзяцінства» (Масква, 2004), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Шклоў, Ваўкавыск, Бабруйск, 2000, 2004, 2006) і інш. А.І.Аліева.
    Бабруйскі народны ансамбль танца «Прыгажосць».
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ПРЫГАЖбСЦЬ». Створаны ў 1990 у г. Бабруйск пры гар. Доме культуры. 3 2003 працуе пры Палацы мастацтваў. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскікалектыў».КіраўнікА.С.Лукашэвіч (з 1998). У складзе калектыву 27 чал. ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. У рэпертуары 2 асн. жанравыя кірункі: бел. нар.сцэнічны і эстр. танец. Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1998), тэлевізійнага конкурсу «Зорная ростань» (Мінск, 1996—97), удзельнік фестываляў: міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2003—08), «Мэрцішор» (Кішынёў, 2003), рэсп. фестывалю
    372
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі народны аркестр народных інструментаў Палаца мастацтваў.
    кірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. тура нац. тэлефестывалю «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004).
    Г.Ф.Клопава.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе №1 як ансамбльрус. нар. інструментаў. 3 1984 сучасная назва. 3 2003 дзейнічае пры Палацы мастацтваў. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.П.Воранава (з 1980), Н.Ю.Касцяневіч (з 2003). У складзе аркестра 34 чал. ва ўзросце 23—55 гадоў. У рэпертуары творы рус., бел. (Я.Глебава, У.Алоўнікава, Р.Пукста і інш.), сав. і замежных кампазітараў. Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Бабруйск, Магілёў, 1998, 2005), абл. конкурсу ансамбляў і аркестраў нар. інструментаў «3 крыніц народных» (г. Магілёў, 1998, 2000) і інш.
    Р.У.Папруга.
    БАБРЎЙСКІНАРОДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1988 у г. Бабруйск пры Доме культуры (з 1990 раённы Цэнтр культуры і вольнага часу) як
    акампаніруючая група нар. хору. 3 1991 дзейнічае самастойна. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.І.Іваноў. У складзе аркестра настаўнікі дзіцячых муз. школ Бабруйскага рна. У рэпертуары творы бел. кампазітараў (Я.Глебава, Э.Зарыцкага, В.іванова, А.Чыркуна і інш.), бел. нар. песні і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), удзельнік Нац. фестывалю
    Бабруйскі народны аркестр народных інструментаў раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
    бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 1993), абл. тэлефестывалю «Таленты Прыдняпроўя» (г. Магілёў, 2002). 3 1995 пры аркестры дзейнічае вак. група «Чапурушачкі». А.І.Аліева.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ЛІРЫ'ЧНАЙ ПЁСНІ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1998 у г. Бабруйск пры Доме настаўніка. 3 2003 дзейнічае пры Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага рна. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі
    373
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі народны вакальны ансалібль лірычнай песні «Натхненне».
    Удзельнікі Бабруйскага народнага тэатра.
    калектыў». Кіраўнік Л.Б.Метнер. Удзельнікі ансамбля — настаўнікі школ горада. У рэпертуары лірычныя, апрацаваныя бел., рус. нар. песні, а таксама песні сучасных кампазітараў, у т.л. «Вяртанне» В.Сажына, «Месячны блюз» А.Селех, «Купальня» Э.Шчырага і інш. Калектыў — лаўрэат гар. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2005), дыпламант рэсп. фестывалю харавой музыкі «Ад шчырага сэрца»
    Бабруйскі народны камерны ансамбль «Рэтра».
    (г. Жодзіна, 2002), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (2009).
    Л.Б.Метнер.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ДЖАЗАВЫ АНСАМБЛЬ «САЎНД». Створаны ў 1988 у г. Бабруйск пры клубе ВА «Бабруйскфермаш». 3 2003 працуе пры Палацы мастацтваў. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік
    А.М.Панін (з 2008). У складзе ансамбля 7 чал. У рэпертуары музыка і песні джазавых стыляў: блюз, ладавы джаз, свінг, апрацоўка нар. музыкі, песнібел., рас. кампазітараў, аўтарскія. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (2003—08), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2006), «Маладыя—маладым!» (2005, усе г. Бабруйск). Г.Ф.Клопава.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ «РДТРА». Створаны ў 1996 у г. Бабруйск пры дзіцячай музычнай школе № 2. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.П.Булгакава. У складзе ансамбля настаўнікі школы. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда муз. мастацтва сярод насельніцтва горада і вобласці. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў розных стыляў і кірункаў (І.Лучанка, У.Алоўнікава, У.Зіневіча і інш.). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. мастацтва «Вянок дружбы» (2006—08), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2006, г. Бабруйск). Г.Ф.Клопава.
    374
    БАБРУЙСКІ
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР.
    Створаны ў 1949 у г. Бабруйск пры клубе прамкааперацыі як драм. калектыў. 3 2003 працуе пры Палацы мастацтваў. У 1960 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Сярод кіраўнікоў: Б.А.Шурын (1949— 82), Л.Ф.Бархатава (з 1985), А.Ю.Чаўлытка(з2005),В.П.СаўчанкаіВ.В.Ермаловіч (з 2009). У рэпертуары муз. і камедыйныя спектаклі, з 2005 тэатралізаваныя прадстаўленні, у т.л. навагоднія, канцэрты, інсцэніроўкі («За здаровы лад жыцця», «СПІДу — не», «Люблю свой край», «Беражыце прыроду»), конкурснагульнявыя праграмы для дзяцей і юнацтва. Сярод пастановак 1990—2000х гг.: «Папялушка» і «Два клёны» Я.Шварца, «Шрамы» паводле Я.Шабана, «Аз і Ферт» паводле М.Фёдарава, «Сібірская быль» паводле А.Чэхава, «Таямніца чароўнай елкі» паводле Н.Віленчык, «Дарагая Алена Сяргееўна» паводле Л.Разумоўскай, «Жылабыла сыраежка» паводле В.Зіміна, «Месца пад сонцам» паводле А.Дзялендзіка і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), гар. аматарскага тэатр. мастацтва «Свет рампы» (г. Магілёў, 1999) і інш.