Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАЗЫЛЬЯНЕ (лан. Ordo Sancti Ваsilii Magni, OSBM), супольнасць манахаў усходняга абраду, якія кіраваліся статутам супольнага жыцця, распрацаваным у 4 ст. св. Васілём (Базылём — адсюль назва) Вялікім. У сярэдневяковай Зах. Еўропе Б. часта называлі ўсіх манахаў усх. абраду, у т.л. грэчаскіх, што пасяліліся на Пд Італіі і ў Сіцыліі і ў 13 ст. трапілі пад уплыў Рыма. Узнікненне ордэна Б. у Беларусі было абумоўлена неабходнасцю рэфармавання і уніфікацыі манаскага жыцця пасля заключэння Брэсцкай уніі 1596. Ідэя стварэння ордэна грэка
каталіцкай царквы была абгрунтавана Іосіфам Руцкім у 1605. У 1610х гг. ён і Іасафат Кунцэвіч пачалі рэфармаванне ў падначаленым Іосіфу Руцкаму Віленскім Троіцкім манастыры. Пры фарміраванні асн. прынцыпаў арганізацыі манаства быў выкарыстаны вопыт каталіцкіх манаскіх ордэнаў (кармелітаў, езуітаў і інш.), а таксама ўсх.хрысціянскія традыцыі. 20—26.7.1617 у Навагрудку 1ы генеральны капітул (кангрэгацыя) грэкакаталіцкага манаства прыняў распрацаваны мітрапалітам Іосіфам Руцкім на аснове правіл св. Васіля Вялікага манаскі статут і такім чынам афіцыйна стварыў ордэн Б., які падпарадкаваўся папе рымскаму праз пасрэдніцтва мітрапаліта грэкакаталіцкай царквы і меў шырокую аўтаномію. Вышэйшай заканадаўчай уладай паводле статута прызнаваліся генеральныя капітулы (кангрэгацыі) — агульныя з’езды ордэна, якія праводзіліся раз у 4 гады (пазней — раз у 8 гадоў) з удзелам мітрапаліта, протаархімандрыта, архіепіскапаў і епіскапаў, ігуменаў, абраных прадстаўнікоў ад кожнага манастыра. Найчас
Настаўленне для манахаўбазыльян, складзенае І.Пяткевічам у 1685 на аснове «Катэхізіса» І.Кунцэвіча. Копія 1700. Супрасль.
407
БАЗЫЛЬЯНЕ
цей капітулы збіраліся ў Навагрудку (1617, 1671, 1686, 1703, 1717, 1719, 1730), Жыровічах (1629, 1631, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694), Вільні (1636,1642,1646,1650,1667,1713). Выканаўчая ўлада канцэнтравалася ў руках протаархімандрыта (генерала) ордэна, які абіраўся генеральным капітулам. Протаархімандрытамі Б. былі Іосіф Руцкі (1617—21), Л. Крэўза (1621 —26), Р. Корсак (1626— 36), П.ВойнаАранскі (з 1636), А.Сялява (1652—55), Я.Суша (1661— 66), Г.Календа (1666—74), П.Агілевіч (1675—79) і інш. Незалежнасць манастыроў (за выключэннем архімандрый) ад мясц. епіскапаў часта станавілася прычынай канфліктаў паміж чорным і белым духавенствам у 17—18 ст. Глебу для канфліктаў стварала частае заняцце ў 17 ст. пасады протаархімандрыта Б. грэкакаталіцкімі мітрапалітамі, якое было забаронена толькі пры
Да арт. Базыльяне. Знешні выгляд базыльяніна. 3 медзярыту 18 cm.
мітрапаліце К.Жахоўскім у 1686. На працягу 17—18 ст. назіралася пастаяннае павелічэнне складу ордэна. Калі пры сваім стварэнні ён аб’ядноўваў толькі 5 манастыроў — Віленскі, Навагрудскі, Жыровіцкі, Быценскі і Мінскі, то ў 1622 было 13, у 1648 — 39 (пераважная большасць на тэр. Беларусі). Адначасова з мужчынскімі ўзніклі і жаночыя манастыры Б. у Вільні і Быцені, у сярэдзіне 17 ст. — у Мінску, Навагрудку, Полацку, Гродне, Пінску, Оршы і інш. Яны падпарадкоўваліся мясц. грэкакаталіцкім епіскапам. Значныя страты Б. панеслі ў час войнаў з Расіяй і Швецыяй у 1654— 67 і 1700—21, калі былі закрыты многія манастыры. У 1742—44 яны былі аб’яднаны ў адзіную ордэнскую структуру, якая складалася з 2 правінцый — Літоўскай і Польскай (Рускай), з якіх па чарзе абіраўся агульны протаархімандрыт. У 1744— 48 у Літоўскай правінцыі існавалі 66 манастыроў з 446 манахамі, у 1773 — 72 манастыры (з іх на тэр. сучаснай Беларусі каля 55) з 612 манахамі. Найбуйнейшымі манастырамі былі Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі і інш. Таксама дзейнічаў непасрэдна падначалены мітрапаліту Супрасльскі манастыр з 2 рэзідэнцыямі і 30 манахамі. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Б. на тэр. ўсх. Беларусі, далучанай да Рас. імперыі, паступова пачалі губляць сваю ордэнскую аргцыю: кантакты з кіраўніцтвам ордэна ў Рэчы Паспалітай забараняліся, манастыры былі падначалены мясц. епіскапам, была ліквідавана манаполія Б. на заняцце епіскапскіх кафедр. Празах.пазіцыя Б., падтрымка імі паўстанняў 1794 і 1830—31 стала прычынай супрацьдзеяння ім з боку рас. імператараў, ураду, мясц. улад, праваслаўнай царквы, часткі белага духавенства. Пасля Полацкага царкоўнага сабору 1839 былі ліквідаваны або ператвораны ў праваслаўныя ўсе манасты
ры Б. у Рас. імперыі, за выключэннем Царства Польскага, дзе яны былі зачынены ў 1870я гг.
Культурнае жыццё Беларусі 17 — пач. 19 ст. вельмі цесна звязана з дзейнасцю Б. Узнікшы на аснове праваслаўных, манастыры Б. сталі прытулкамі, якія збераглі да нашага часу многія каштоўнасці, што былі створаны ў папярэднія стагоддзі. Напр., у манастырах Б. захоўваліся найб. шанаваныя цудатворныя абразы Маці Божай: Жыровіцкі, Мінскі, Супрасльскі, Каложскі і інш., з якімі цесна звязана гісторыя праваслаўнай царквы ў Беларусі. Б. клапаціліся пра належнае захаванне культ. спадчыны папярэднікаў (напр., славуты крыж Ефрасінні Полацкай аберагаўся полацкімі Б. ад рэвізій войскаў Напалеона і спроб выкрасці святыню, арганізаваных мясц. езуітамі). На працягу першага стагоддзя дзейнасці ў Беларусі Б. ў асн. прытрымліваліся ў маст. творчасці традыцый, што перай шлі ў спадчы ну ад праваслаўнай царквы: не адбывалася істотных змен у іканапісе; у муз. афармленні набажэнства працягваў выкарыстоўвацца пераважна харавы спеў; актыўна перапісваліся кірылічныя рукапісы; ствараліся шматлікія арыгінальныя творы на царк. слав. і старабел. мовах і г.д. Пашырэнне каштоўнасцей зах. культуры, якое мела месца ва ўсе часы, задоўга да ўзнікнення Б., набывала паступовы характар. Яшчэ ў 17 ст. ў храмах Б. з’яўляюцца аб’ёмныя скульпт. выявы, нехарактэрныя для праваслаўнай царквы, іканапіс становіцца больш рэаліст, экспрэсіўным, набывае рысы свецкага мастацтва, насычаецца псіхалагізмам, этнаграф. дэталямі. 3 канца 17 ст. выкарыстоўваліся арганы і муз. суправаджэнне набажэнстваў. Пры некаторых манастырах Б. (Вільня, Жыровічы, Баруны і інш.) пачалі стварацца муз. капэлы. Замойскі правінцыйны сабор 1720 замацаваў некаторыя зах.
408
БАЗЫЛЬЯНЕ
навацыі: легітымізаваў пэўныя элементы зах. дагматыкі, адмяніў некаторыя праваслаўныя абрады, паўплываў на змены ва ўбранстве цэркваў, знешнім абліччы святароў і манахаў. Паступовым было пашырэнне сферы ўжытку польск. мовы. Наогул Б., якія часта паходзілі з арыстакратычных сем’яў, былі значным фактарам культуратворчай дзейнасці грэкакаталіцкай царквы. Нягледзячы на шырокае пашырэнне ў асяроддзі Б. зах. традыцый, яны часта аказвалі і супраціўленне спробам лацінізацыі айчыннай кулыуры, супрацьстаялі езуітам, не пераходзілі на лац. абрад. Сінтэз традыцый Усходу і Захаду праявіўся ў цікавасці да сачыненняў айцоў усх. царквы і зах. багаслоўскіх pa601, а таксама ў выкарыстанні ў кнігавыдавецкай і адукац. практыцы зах.еўрап. моў нароўні з усх. царк.слав. і мясцовай старабел. мовамі. Верацярпімасць і сінтэз усх. і зах. традыцый на бел. землях абумовілі выданне ў друкарнях Б. шматлікіхтвораў зах. еўрап. аўтараў, прадстаўнікоў каталіцкіх манаскіх ордэнаў, а таксама значнай колькасці выданняў для старавераў. Сярод Б. былі таленавітыя пісьменнікі — Феадосій Баравік, Леў Крэўза, Якуб Суша і інш. Верагодна, Б. быў Сімяон Полацкі, які ўжо пасля пераезду ў Расію называў сябе «іераманахам ордэна св. Васіля Вялікага». Гэтым можа быць патлумачана яго інтэнсіўная адукац. дзейнасць (як адна з асн. задач Б.) і імкненне спалучыць традыцыі ўсх. і зах. свету ў пісьменніцкай і асветніцкай працы. 3 асяроддзя Б. выйшаў шэраг таленавітых навукоўцаўгісторыкаў, (Ігнацій Кульчынскі, І.Сцябельскі і інш.) Аналіз навук. і філас. твораў і лекцыйных курсаў Б. сведчыць пра добрае іх знаёмства з еўрап. інтэлектуальнай думкай. Адным з важнейшых дасягненняў Б. было стварэнне ўласнай сістэмы асветы з даволі шырокай сеткай навуч. устаноў. Высокі ўзровень арга
нізацыі асветніцкай справы іх забяспечваўся выкладаннем шэрага багаслоўскіх, лінгв., гуманітарных,фізікаматэматычных,агульнаразвіваючых і інш. дысцыплін. Ужо ў 1617 у Быценскім Успенскім манастыры быў створаны першы навіцыят для падрыхтоўкі манахаўБ. Каб пазбегнуць ранейшай неадукаванасці манаства, з 1621 усе Б. павінны былі прайсці навучанне ў навіцыятах. Таму ў хуткім часе навіцыяты і школы пры манастырах Б. адкрыліся ў Барунах, Беразвеччы, Вільні, Віцебску, Жыровічах, Лаўрышаве, Мінску, Полацку, Чарэі і інш. У 18 — пач. 19 ст. Б. ўжо спаборнічалі з езуітамі і піярамі па ўзроўні адукацыі, а самыя вял. школы Б. мелі па 300—500 вучняў. Пры жаночых манастырах ствараліся пансіёны для дзяўчынак (у 1824 іх было 10). Большасць гэтых навуч. устаноў была закрыта або трансфармавана ў праваслаўныя ў 1830я гг. Б. актыўна займаліся выдавецкай дзейнасцю. У друкарнях у Вільні, Супраслі, Мінску з 1628 па 1799 было выдадзена каля 840 найменняў кніг, прызначаных для набажэнства, адукац., асветніцкіх і навук. мэт. У 18 ст. толькі Б. друкавалі кнігі на старабел. мове («Собранне прппадков краткое». Супрасль, 1722). Супрасльская друкарня стала найбуйнейшым выдвам кірылічнай лры ў ВКЛ. Менавіта ў Супраслі выйшаў першы ў сусв. практыцы друкаваны кірылічны нотны твор. Высокага ўзроўню дасягнула кніжная графіка (напр., гравіраваны Л.Тарасевічам тытульны аркуш да «Служэбніка»), Амаль пры кожным манастыры Б. існавалі скрыпторыі, дзе перапісвалася богаслужэбная, навук. і інш. лра. Кожны манастыр Б. займаўся збіраннем уласнай бібліятэкі. Найбуйнейшыя бкі (у Жыровічах, Супраслі, Вільні) налічвалі ў сваіх зборах па некалькі тысяч выданняў і рукапісаў, разнастайных паводле зместу і прызначэння. 3 мэтай да
несці кнігу да чытача ў Вільні быластворана кнігарня Б. Манастыры Б. з’яўляліся цэнтрамі іканапіснага мастацтва,уіхзберагалісяшматлікія абразы, скульпт. выявы, помнікі дэкар.прыкладногамастацтва.Сцены храмаў і манастыроў часта станавіліся палотнамі для манумент. жывапісных твораў. Для напісання абразоў, і выканання фрэскавага роспісу запрашаліся мясц. майстры. Некаторыя Б. праславіліся як мастакі. А.Грушэцкі ў 1760я гг. стаў праф. Кракаўскайакадэміі, аздабляў палац Тызенгаўза ў Гродне, пісаў абразы для каралеўскай галерэі. Пры некаторых манастырах і навуч. установах Б. існавалі школьныя тэатры (у Жыровічах, Навагрудку). Аўтарамі і пастаноўшчыкамі былі выкладчыкі, выканаўцамі — самі вучні. Ставіліся п’есы па матывах жыцій святых (гл. Агіяграфія), алегорый на антычныя тэмы — трагедыі, камедыі, трагікамедыі, дэкламацыі на лац. і польс. мовах. На бел. мове складаліся інтэрмедыі (напр., «Сляпы, Кульгавы, потым Пан і Селянін», створаная і паст. ў Жыровічах каля 1751), у якіх селянінбеларус як захавальнік традыц. культуры выклікае сімпатыю. Калі ў езуіцкіх пастаноўках цёмны, нязграбны, прымітыўны мужык станавіўся аб’ектам насмешак і павучанняў, то ў творах Б. ён і сам быў здольны навучыць пана. Надзвычайным багаццем і разнастайнасцю вызначаецца архіт. спадчына Б. У архітэктуры цэркваў і манастыроў Б. спалучыліся рысы мясц. дойлідства з элементамі зах.еўрапейскіх стыляў готыкі і рэнесансу (царква Св. Духа пры манастыры Б. у Мінску), барока (Гродзенскі, Жыровіцкі, Ануфрыеўскі, Быценскі і інш. манастыры Б.) і класіцызму (Ружаны, Віцебск і інш.). Менавіта цэрквы манастыроў Б. (Полацк, Орша, Беразвечча, Баруны, Талачын і інш.) сталі асн. глебай для пашырэння «віленскага барока». Для працы над узвядзеннем цэркваў і