• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Ч у р к о Ю.М. Белорусскнй балетный театр. Мннск, 1983; Грншенко М.М. Белорусскнй балет н современная тема. Мннск, 1989. С.І.Уланоўская.
    Сцэна з балеіпа «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ.	Сцэна з балета «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага.
    419
    БАЛЕТАЗНАЎСТВА
    БАЛЕТАЗНЛЎСТВА, навука пра балет. Уключае ў сябе тэорыю, гісторыюхарэаграфіі,балетнуюкрытыку. Тэорыя харэаграфіівывучае муз.тэатр. спецыфіку, тэрміналогію балета, стылі, жанры, драматургію, кампазіцыю, мову і інш. выразныя сродкі. Гісторыя балета вывучае працэсы развіцця харэаграфіі, выяўляе іх своеасаблівасці на розных гісторыкакульт. этапах. Асн. кірункамі балетнай крытыкі з’яўляюцца аналіз, інфармаванне, папулярызацыя харэагр. мастацтва.
    Вытокі Б. ўзыходзяць да першых спроб асэнсавання паэтыкі танца ў філас. трактатах вучоных Стараж. свету («Пра скокі» Лукіяна, 2 ст. н.э. і інш.). У эпоху Адраджэння былі сфармуляваны правілы, распрацавана і сістэматызавана тэрміналогія спачаткубальнага, затымсцэнічнага танца. У Расіі першыя звесткі пра балет з’явіліся ў 2й пал. 18 ст. У 1й пал. 19 ст. зроблены першыя спробы сістэматызацыі гісторыі балета. Сярод вядучых крытыкаў і тэарэтыкаў Б. 20 ст. — Б.Асаф’еў, А.Бенуа, А.Валынскі, Р.Захараў, А.Левінсон, І.Салярцінскі, Ю.Сланімскі. Бел. Б. пачало фарміравацца ў 20 ст. Адным з першых, хто выступіў з арт. пра балетнае мастацтва «Як стварыць беларускі балет?» (газ. «Савецкая Беларусь», 1922), быўбел. пісьменнік З.Бядуля. Станаўленне бел. нац. Б. пачалося ў пач. 1960х гг. Звесткі па гісторыі развіцця харэаграфіі ў Беларусі змешчаны ў кн. «Беларускі музычнытэатр» Б.Смольскага(1963). Першай кнігай, прысвечанай непасрэдна бел. харэаграфіі, стала манаграфія Ю.Чурко «Беларускі балет» (1966). У яе кнігах «Беларускі балетны тэатр» (1983), «Беларускі балет у асобах» (1988), «Лінія, што ідзеўбясконцасць» (1999) даследуюцца пытанні тэорыі і гісторыі бел. балетнага мастацтва, аналізуюцца лепшыя спектаклі, творчасць балетмайстраў, кампазітараў, мастакоў, дырыжораў, танцоўшчыкаўвыканаўцаў, разглядаюцца стылёвыя ўласці васці, паста
    ноўчая практыка замежнага і айчыннага мадэрн і постмадэрнтанца. Актуальныя пытанні нац. балетнага мастацтва разглядаюцца ў працы М.Грышчанкі «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989). Творчасці вядучыхмайстроўбел. балетапрысвечаны манаграфіі Л.Алексютовіч «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч» (1984), Т.Мушынскай «Гармонія дуэта» (1987), «Гаркавы смак ісціны» (1993), Ю.Чурко «Барыс Эйфман. Узыходжанне» (2005). Гісторыя бел. балетнага тэатра адлюстравана ў шматтомным выд. «Музычны тэатр Беларусі» (т. 1—4, 1990—97).
    Літ.: Гл. пры арт. Балет, Балетная музыка. С.І.Уланоўская. БАЛЕТМАЙСТАР (ням. Ballettmeister), аўтар і рэжысёрпастаноўшчык балетаў, канцэртных танц. нумароў, танц. сцэн і асобных танцаў у оперы, драм. спектаклі, аперэце, мюзікле і інш. Творчасць Б. рэалізуецца майстэрствам танцоўшчыкаў з улікам іх індывід. здольнасцей. Б. можа выступаць і аўтарам сцэнарыя (лібрэта) твора, у якім ідэйная канцэпцыя ўвасабляецца ў сістэме харэагр. вобразаў. Б. можа называцца і харэограф. Сярод вядомых Б., якія ўнеслі значны ўклад у развіццё бел. харэагр. мастацтва: А.Л.Андрэеў, А.М.Дадышкіліяні, А.М.Елізар’еў, А.М.Ермалаеў, Ф.В.Лапухоў, К.А.Мулер.
    БАЛЁТНАЯ МЎЗЫКА, музыка, прызначаная для ўвасаблення харэаграфічнага спектакля, неад’емны кампанент балетнага сінтэзу разам з харэаграфіяй, сцэнічным дзеяннем, выяўл. мастацтвам. Музыка ў балеце з’яўляецца носьбітам дзеяння, вобразнаканцэптуальнага вырашэння твора. У парытэтных суадносінах з харэаграфіяй яна вызначае спецыфіку балетнай драматургіі як муз,харэаграфічную. Эвалюцыя Б.м. звязана з яе сімфанізацыяй — выкарыстаннем сімф. прынцыпаў адлюстравання канфлікту, прыёмаў лейтматыўнага (скразнога) развіцця дзеяння, паэт. абагульненасцю зместу.
    Вытокі Б.м. — у сінкрэтычных дзеях старажытнасці, дзе спевы, інструм. суправаджэнне былі неаддзельныя ад танца, драм. дзеяння. У першых франц. балетах («Камедыйны балет каралевы», 1581, і інш.) у якасці муз. асновы выкарыстоўвалісятагачасныя нар. іпрыдворныятанцы, якія ўваходзілі ў старадаўнюю сюіту (алеманда, куранта, сарабанда, жыга, пазней — гавот, менуэт, рыгадон, чакона, пасакалля). У 19 ст. замацавалася муз.драматургічная нумарная структура балета, размеркаванне яе на танц. эпізоды і дзейсныя сцэны; вызначылася паняцце «дансантнасці» (танцавальнасці) музыкі. 3 2й пал. 20 ст. балетмайстры пачалі шырока выкарыстоўваць прыём муз. калажа — «зборкі» муз. партытуры балета з твораў аўтараў, эпох і стыляў. Станаўленне бел. Б.м. пачалося ў сав. перыяд развіцця нац. культуры. У паскораным тэмпе кампазітарамі засвойваліся зах.еўрап. класіка — рамантычная традыцыя, традыцыя рус. балетнага сімфанізму і вяліся пошукі нац. своеасаблівасці («Салавей» М.Крошнера, 1939; «Князьвозера» В.Залатарова, 1949; «Падстаўная нявеста», 1958; «Святло і цені», 1963, Г.Вагнера).3’явіліся першыя балеты Я.Глебава («Мара», 1961,«Выбранніца», 1969) — заснавальніка бел. балетнайкампазітарскайшколы.Этапнымі ў развіцці нац. Б.м. сталі творы Я.Глебава «Альпійская балада» (1966), «Тыль Уленшпігель» (1974), «Маленькі прынц» (1982), у якіх кампазітар, карыстаючыся прынцыпамі сімфанізму, драматызацыі муз. дзеяння, нац. характарнасці тэматызму, стварыў тэмбрава і інтанацыйна адметныя муз.вобразныя характарыстыкі, звярнуўся да значных агульначалавечых тэм сучаснасці. Адметныміпадзеяміўгісторыі бел. балетнага мастацтва канца 20 ст. з’явіліся прэм’еры балетаў «Крылы памяці» (паст. Ю.Траяна), «Мефіста» (паст. У.Іванова) У.Кандрусевіча; «Кругаверць» А.Залётнева (паст.
    420
    БАЛОТНІК
    Ю.Чурко, У.Іванова); «Макбет» В.Кузняцова (паст. Н.Фурман). Яскравыя муз.пластычныя дзеі стварыў кампазітар і харэограф Л.Сімаковіч (балеты «Эўтаназія», «Русалчын панядзелак» і інш.). Падзеяй нац.культурнага міжнар. муз.тэатр. жыцця сталапрэм’ерабалетаА.Мдывані—В. Елізар’ева «Страсці» («Рагнеда»). Сярод балетных прэм’ер бел. кампазітараў — «Папялушка» А.Хадоскі, пастаўленая ў Латвійскай нац. оперы Р.Паклітару (2006).
    Літ.: Музычны тэатр Беларусі: 1960— 1990: Балет. Музыка ў пастаноўках драм. тэатраў. Мінск, 1997; Дулова Е. Балетный жанр как музыкальный феномен. Мннск, 1999.
    С.І.Уланоўская.
    БАЛЁЯ, бандарны выраб; пасудзіна для купання і мыцця бялізны. Рабілася з кароткіх клёпак, якія расстаўляліся вакол шырокага круглага ці авальнага днішча; з вушкамі ці
    Балея авальная з вушкамі.
    без іх. Авальная Б. звычайна больш зручная для выкарыстання. Былі пашыраны пераважна на 3 Беларусі. На У Б. часцей замяняліся ночвамі. У наш час у нар. побыце сустракаецца рэдка.
    БАЛІЦКІ Антон Васілевіч (17.9. 1891, в. Балічы Гродзенскага рна — 31.10.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам, потым паступіў у Віцебскі настаўніцкі інт, з якога ў 1915 мабілізаваны ў армію. Удзельнік Лют. рэвалюцыі на фронце, барацьбы супраць
    карнілаўшчыны. У 1919 вучыўся ў Адэскім с.г. інце, вёў падп. работу ў Адэсе, стварыў і ўзначаліў партыз. атрад, які дзейнічаўу Прыднястроўі.
    А.В.Баліцкі.
    У ліст. 1919 уступіў ва Укр. партыю камуністаўбарацьбітоў, якая з усталяваннем сав. улады ўлілася ў РКП(б). У 1920 чл. калегіі Адэскага губернскага аддзела нар. асветы, заг. палітасветы, старшыня губернскага саюза работнікаў асветы. 3 кастр. 1921 намеснік наркома, з 1926 нарком асветы БССР. Прымаў удзел у распрацоўцы і стварэнні сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Адзін са стваральнікаў і праваднікоў дзярж. палітыкі беларусізацыі. Аўтар артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі нац.культ. будаўніцтва.
    Балотнік.
    Малюнак В.Слаука. 2005.
    Правадзейны чл. Інбелкульта. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 192930, чл. ІДВК БССР. У 1930 арыштаваны па сфальсіфікаванай справе аргцыі «Саюз вызвалення Беларусі», выключаны з партыі. У сак. 1931 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пры паўторным разглядзе справы 30.9. 1937 прыгавораны да пакарання смерцю. У 1988 рэабілітаваны.
    Тв.: Інстытут беларускай культуры // Асвета. 1924. № 3; Беларусізацыя культурнаасветных устаноў // Полымя. 1925. №4, 5; Культурнае будаўніцтва да дзесятай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі // Асвета. 1927. № 7; Сістэма народнай асветы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі // Там жа. 1927. № 3.
    Літ.: [Біяграфія Б.] // Вестн. Народного Комнссарната просвешення ССРБ. 1922. № 4; Васілеўская Н.У. Абвінавачваецца ў нацыяналдэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А.В.Баліцкага). Мінск, 1995.
    А.С.Кароль.
    БАЛбТНІК, міфічная істота, якая жыве на балоце. Уяўляўся панурым, страшэнна тоўстым, без вачэй, увесь пакрыты слоем гразі, да якой наліпла багавінне, мох, смаўжы, жу
    421
    БАЛОТНЯ
    кіі інш. вадзянаяжыўнасць. Яго браты — Багнік, Аржавень, Лознік. Людзі верылі, што Б. можа крычаць галасамі розных жывёл і птушак, каб забавіць паляўнічага ці драпежніка. Ён жа паміж кветак, ягадніка, грыбоў употай вырошчвае багун, які задурманьвае чалавеку галаву. Надта злуе Б., калі чалавек ходзіць па багне на балотных лыжах: паверхня трасецца, а чалавек рухаецца і не тоне. Яшчэ больш раздражняе Б., калі ў спякотнае лета чалавек праводзіць па балоце каня з возам. Баючыся замерзнуць у зімовыя маразы, нячысцік часта дыхае, ад чаго ўтвараюцца балотныя палонкі. Вял. небяспека для нячысціка — асушэнне балот каналамі.
    Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Нечнстнкн, свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Внтебск, 1995. УА.Васілевіч. БАЛбТНЯ. вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Гутлянка (прыток р. Дняпро). За 48 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін, 108 км ад Гомеля. Цэнтр Балатнянскага с/с. 199 гаспадарак, 568 ж. (2009).
    Вядома з 18 ст. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1838 — 32 двары. У 1847 вёскі Б. і Новая Б., у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1858 — 97 двароў. У1860 млын і 2 карчмы. 3 1880 дзейнічаў магазін. У 1877 засн. нар. вучылішча, у якім у 1889 навучаліся 19 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1886 у Доўскай воласці Рагачоўскага павета, 578 ж. Дзейнічала драўляная Пакроўская царква. У 1897 — 124 двары, 822 ж., вятрак, карчма, no634 аднайм. фальварак. У 1909 — 159 двароў, 1021 ж., у фальварку — 5 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ЖуравіцкагарнаМагілёўскайакругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 Кармянскага, з 12.3.1935 Доўскага, з 5.4.1935 зноў Журавіцкага, з 17.12.1956 Рагачоўскага рнаў, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1930 працавалі