Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
І.У.Шкіра.
БАРАНАВІЦКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ. Засн. ў 1946 у г. Баранавічы як арцель «Усход» па вырабе дзіцячыхлялек. У 1956 палепшыла тэхн. аснашчэнне, пачала вырабляць жаночыя сукенкі, кашулі, спецадзенне, бялізну, коўдры; быў арганізаваны цэх ручной вышыўкі вырабаў. 3 1960 перайменавана ў фабрыку маст. вырабаў, у 1979 адкрыты філіял. У 1981—88 у складзе Слонімскага ВА маст. вырабаў. 3 2000 РУПП. Пад час існавання на прадпрыемстве былі засвоены выпуск маст. вырабаў з дрэва і саломкі, лозапляценне, маст. BasKa. Асартымент вырабаў нар. маст.
промыслаў абнаўляецца і пашыраецца. Фабрыка спецыялізуецца на вырабе высокамаст. строчавышытых камплектаў пасцельнай і сталовай бялізны з баваўняных, ільняных тканей, а таксама кашуль, трыкатажных джэмпераў, камізэлек, у т.л. з вышыўкай і аплікацыяй у разнастайных тэхніках. Побач з засваеннем сучасных дасягненняў вытворчасці фабрыка выкарыстоўвае традыцыі нар. маст. промысла (напр., адмысловая ручная вытворчасць сувеніраў з саломкі).
БАРАНАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я В.П.Таўлая. Засн. ў 1939 у г. Баранавічы як абласная бка. 3 1954 цэнтр. rap. бка, у 1979 прысвоена імя В.П.Таўлая, бел. паэта, ураджэнца г. Баранавічы. У 2009 кніжны фонд складаў 200 тыс. экз., абслугоўвае штогод каля 17 тыс. чал. З’яўляецца гал. установай для 51 бкі горада, іх навук.метадычным, інфармацыйнымікаардынацыйным цэнтрам. Праводзіць масавыя мерапрыемствы, скіраваныя на прапа
441
БАРАНАВІЦКАЯ
1
Да арт. Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятзка імя В.П. Таўлая: 1 — будынак; 2 — чытальная зала.
ганду нац. спадчыны, духоўнае выхаванне, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, экалагічную, прававую і эстэтычную асвету і інш. У бцы праводзяццаТаўлаеўскіячытанні, краязнаўчыя ўрокі, прэзентацыі новых выданняў мясц. паэтаў і пісьменнікаў, выстаўкі карцін мастакоў горада, Святы кнігі, прысвечаныя пісьменнікам Беларусі, Дні інфармацыі, Тыдні абітурыента, праваслаўныя чытанні і кінасеансы. Супрацоўнічае з інтам імя Гётэ ў Мінску. У бцы фарміруецца фонд агучанай кнігі для людзей з аслабленым зрокам, створана калекцыя праваслаўнай лры «Духоўнасць і кніга». Штогод выдае інфармацыйны бюлетэнь «Падпіска», «Каляндар памятных і знамянальных дат», бібліяграфічныя спісы лры па розных тэмах, у т.л. прысвечаныя знакамітым людзям Баранавіцкага краю, рэкламныя буклеты для бібліятэк, асобных мерапрыемстваў, акцый. Створаны электронныя базы дадзеных краязнаўчай тэматыкі (віртуальны музей В.Таўлая, гарадыпабрацімы г. Баранавічы, экалогія, архіт. помнікі горада, кампазітары і мастакі г. Баранавічы). Дзейнічаюць клуб «Мужнасць» (аб’ядноўвае ветэранаў Вял. Айч. вайны — б. партызан і падпольшчыкаў, якія жы
вуць у горадзе), маладзёжны клуб «Гармонія» (для старшакласнікаў), салон «У гасцях у муз». А.А.Камарова.
БАРАНАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Створана ў 1963 у в. Новая Мыш Баранавіцкага рна як раённая шляхам аб’яднання Навамышскай(засн.ў 1947, з 1954 раённая) і Гарадзішчанскай (з 1944) бк. У 2009 кніжны фонд склаў 44,2 тыс. экз. Штогод бку наведваюць больш за 2370 чал. Яе дзейнасць накіравана на папулярызацыю лры, у т.л. краязнаўчай; выхаванне пачуцця нац. свядомасці, а таксама эстэтычнае і экалагічнае выхаванне. Пры ўстанове працуюць 3 аматарскія аб’яднанні: «Дамашняя акадэмія бібліятэкі», «Знайка» і «Віртуальны свет». У 2000 Б.ц.р.б. стала пераможцай рэсп. конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», у 2006 калектыў аўтараў бкі за летапіс «Новая Мыш» — абл. аглядуконкурсу налепшы летапіс культ. жыцця вёскі «Вёска раскажа пра сябе».
БАРАНАВІЦКІАБЛАСНЫ ДРАМАТЫ'ЧНЫ ТЭАТР. Існаваў у 194041 і ў 1944—48 у г. Баранавічы. Створаны на базе Рагачоўскага калгаснасаўгаснага тэатра. Маст. кіраўнік Б.НахімаўДольскі, з 1941 тэатр узначальваў Я.Танальскі. Адкрыўся
спектаклем «Упу шчахПалесся»Я. Коласа. Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек» К.Крапівы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Платон Крэчат» А.Карнейчука, «Урок жыцця» У.Галаўчынера, «Мяшчане» М.Горкага, «Любоў Яравая» К.Транёва, «Каварства і каханне» Ф.Шылера і інш. Акрамя спектакляў паказваў канцэртныя праграмы. Тэатр расфарміраваны.
БАРАНАВІЦКІ ГАРАДСКІ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1954 у г. Баранавічы. У 1968 для яго ўзведзены асобны будынак (пл. памяшканняў 3977 м2), у 1998 дабудаваны (пл. памяшканняў 241 м2). Працуюць (2009) 28 калектываў маст. самадзейнасці, з іх са званнем «народны»: тэатр (засн. ў 1954), ансамблі танца «Юрачка» і «Лялькі», эстр. «ФрагментБэнд» (раней аркестр), гурт вандроўных музыкаў «Фэст», мужчынскі хор, ансамбль песні і танца, ансамбль бальнага танца «Фіеста», вак. група «Явар». Дзейнічае 7 аматарскіх аб’яднанняў — клубаў: калекцыянераў, аўтарскай і бардаўскай песні «Ваганты», паэзіі «Ліра», творчай моладзі«АртПолюс», ваен,патрыятычнага выхавання «Звязда», ветэранаў вайны і працы «Неспакойныя сэрцы», танц.спартыў
442
БАРАНАВІЦКІ
ны. Калектывы Дома культуры — удзельнікі і лаўрэаты міжнар., рэсп. маст. конкурсаў і фестываляў.
В.С.Прадун.
БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ. Засн. ў 2004 у г. Баранавічы на базе вышэйшага пед. каледжа, баранавіцкіх філіялаў Бел. нац. тэхнал. унта і Брэсцкага унта, Баранавіцкага каледжа МУС Рэспублікі Беларусь. У 2009/10 навуч. годзе фты: замежных моў, пед., інжынерны, эканомікі і права; таксама — перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі, завочнай адукацыі, бесперапыннай адукацыі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў; каля 10 тыс. студэнтаў. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе выкладчыкаў, педагогаўпсіхолагаў, інжынераўэкана.містаў, інжынераўпраграмістаў, інжынераў пааўтаматызацыі, эканамістаў, маркетолагаўэканамістаў, эканамістаўменеджэраў, юрыстаў. Унт мае даследчыя лабараторыі, інфармацыйнавылічальны і рэд.выдавецкі цэнтры, універсітэцкі гарадок.
БАРАНАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1929 у г. Баранавічы як павятовы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі і БССРу 1939 пераўтвораны ў Баранавіцкі абл. музей выяўл. мастацтва. У Вял. Айч. вайну ням,фаш. захопнікі вывезлі больш за 1,7
Галоўны корпус Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта.
тыс. каштоўных экспанатаў, ут.л. палотны Рэмбранта, калекцыю стараж. японскіх ваз і інш., музей фактычна перастаў існаваць. Пасля вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў статус Баранавіцкага абл. гісторыкакраязнаўчага музея быў нададзены музею ў Слоніме — адзінаму ацалеламу на тэр. вобласці. У 1952 абл. музей быў пераведзены назад у Баранавічы (адначасова аднавіў сваю дзейнасць Слонімскі раённы музей). У 1954 у сувязі са скасаваннем Баранавіцкай вобл. музей атрымаў
сучасную назву. Асн. фонд музея складаюць больш за 40 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 18 тыс. (2009). Экспазіцыя размешчана ў 7 залах, мае 3 раздзелы: «ПрыродаБаранавіцкагакраю»,«Гісторыя Баранавіцкага краю», «Баранавічы. Горад, у якім мы жывём» (прысвечаны гісторыі і жыццю горада ў перыяд з 1985 да цяперашняга часу). Экспанаты музея аб’яднаны ў 35 калекцый: паштовакз краявідамі Баранавіч (пач. 20 ст. і 1920—30х гг.), ручнікоў (канец 19 — 1я пал.
Будынак Баранаеіцкага краязнаўчага музея. Фрагмент экспазіцыі Баранавіцкага краязнаўчага музея.
443
БАРАНАВІЦКІ
20 ст.), нумізматыкі (манеты 16— 20 ст., у т.л. 4 манетныя клады), археал. знаходак (з раскопак на тэр. Баранавіцкага рна помнікаў каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў і сярэдневякоўя), побыту і этнаграфіі, фотаматэрыялаў, падп. выданняў на тэр. Баранавіцкай вобл. ў перыяд ням.фаш. акупацыі, жывапісу і графікі (карціны А.Кашкурэвіча, Л.Шчамялёва і інш.), плакатаў часоў Вял. Айч. вайны і інш. У ліку найб. цікавых экспанатаў 2 арнаты, пашы
тыя са знакамітых слуцкіх паясоў, Статут ВКЛ выд. 1694 і інш. Музей мае 2 выставачныя залы (адна з іх размешчана ў асобным будынку), у якіх праходзяць выстаўкі твораў жывапісу, графікі, дэкар.прыкладнога мастацтва з уласных фондаў і фондаў інш. музеяў Беларусі, таксама арганізаваныя сумесна з міжнар. аргцыямі, гарадаміпабрацімамі Баранавіч з інш. краін, персанальныявыстаўкібел.мастакоў В.Альшэўскага,У.Гладкевіча, А.Каш
курэвіча, Ю.Хілько, В.Шкарубы, Л.Шчамялёва, Н.Шчаснай, мастакоў, якія жывуць і працуюць у Баранавічах—К.Максімцова, В.Рамейкі,А.Фалея, В.Цехановіч і інш., юных мастакоў. У цыкле«Светмаіхзахапленняў» дэманструюцца работы жыхароў горада: фотавыстаўкі, выстаўкі карунка і бісерапляцення, вышыўкі і інш., арганізуюцца вечары класічнай музыкі. І.П.Станюк.
БАРАНАВІЦКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Баранавічы. Пабудаваны ў 1924—25 з дрэва. Трохнефавы 1вежавы з нартэксам, 5граннай апсідай і асіметрычнай сакрысціяй. На гал. фасадзе пластычная шматфігурная вежаківорый на 8гранным барабане. Нартэкс і асн. аб’ём накрыты агульным высокім 2скатным дахам. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам з 2ярусным тымпанам, які дэкарыраваны арачным акном у верхнім ярусе і арачным акномтрыфорыумам у ніжнім. Уваход вырашаны 2калонным порцікам з франтонам і рэльефнай выявай усёвідушчага вока ў полі тымпана. Сцены вертыкальна ашаляваны. Абрамленне аконных праёмаў і карнізныя паясы афарбаваны ў больш светлы тон. Дах падтрымліваюць фігурныя кран
Баранавіцкі народны ансалібль народнай песпі «Дзівосы».
444
БАРАНАВІЦКІ
штэйны. У інтэр’еры 4калонны алтар, паліхромныя вітражы, абразы 1934—35. Над нартэксам размешчаны арганныя хоры. Уваход на тэр. касцёла вырашаны мураванай манумент. брамай у стылі неаготыкі ў выглядзе 3пралётнай аркады з каванымі варотамі. На фоне трохвугольнага завяршальнага шчыпца пастаўлена гіпсавая статуя святога. Перад касцёлам зроблены грот з бутавага каменю, у арачнай нішы якога скульптура Дзевы Марыі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ДЗІВОСЫ». Створаны ў 2000 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.П.Богдан (з 2000), Т.Р.Вялікая (з 2006). У складзе ансамбля 28 чал. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне песеннай традыцыі, адраджэнне і захаванне нац. культуры. У рэпертуары песенны фальклор, бел., рус. і ўкр. нар. песніўсучаснай апрацоўцы («Як я ехаў да яе», «Марыся», «А чалом, чалом», «Чарачка», «Ой, рана сонейка зайграла», «Пасадзіла я рабіну», «Ночы мае, ночушкі», «Бацькаўшчына», «Ой, на гары два дубкі» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Баранавічы, 2005), абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ляхавічы, 2005), удзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2000—05). І.І.Тулейка.