Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНЬІХ МІНІЯЦЮР «КЛ ЮЖ>>. Створаны ў 1974 у г. Баранавічы пры Палацы культуры «Тэкстыльшчык» яктэатр. калектыў, з2008 сучасная назва. У 1979 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі:
Баранавіцкі народны маладзёжны хор «Элегія».
В.В.Сакалоў (з 1974), Н.І.Гатоўчыц (з 1984),Т.У.Грэсь(з 1987), М.В.Стрыжоў (з 1990), Л.П.Уласава (з 2005). У складзе 24 чал. Асн. кірунак дзейнасці — пастаноўка і выкананне эстр. мініяцюр і мініспектакляў. У рэпертуары творы: стараж. класічных, бел., рус. і інш. замежных драматургаў («Траянкі» Эўрыпіда, «Улада цемры» Л.Талстога, «Апошнія» М.Горкага, «Адвечная песня» Я.Купалы, «Дзя
Выступленне ўдзельнікаў Баранавіцкага народнага тэатра эстрадных мініяцюр «Клюж».
ды» А.Міцкевіча, «Быў выпускны вечар» А.Рэмеза, «Правінцыйныя анекдоты» А.Вампілава, «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (2005—09), абл. аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Брэст, 1987, 1989, 2002; г. Камянец, 2005). У.У.Атраднаў.
453
БАРАНАВІЦКІ
Баранавіцкі народны эстрадны ансамбль «Дыксіленд».
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ ЭСТрАдны ансамбль «дыксіЛЁНД». Створаны ў 1989 у г. Баранавічы пры дзіцячай муз. школе №3. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.І.Бондар (з 1989), Я.Л.Джулань (з 2003). У складзе ансамбля 8 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя джазавай музыкі. У рэпертуары творы сав. і сучасных кампазітараў («Мая каханая» М.Блантэра, «Падмаскоўныя вечары» В.СалаўёваСядога, «Ад шчырага сэрца» С.Сіманса, «Будзь са мной», «Кароль Аранжавае лета» Я.Хафтана і інш.), традыц. дыксіленд — разнавіднасць джаза («Паляванне на тыгра», «Паноптыкум», «Дыксі in fa» і інш.), бел. нар. песні ў джазавай апрацоўцы («Вясёлыя кураняты» І.Вайнштэйна, «Руская танцавальная» А.Яршова і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), адкрытага абл. святаконкурсу эстр.джазавай музыкі «Пружанскі блюз» (г. Пружаны,
2009), удзельнік фестываляў: міжнар. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 1996,2001), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1997), джазавага «Мінск98», рэсп. «Гасціны ў Галубка» (г. Баранавічы, 1995). Калектыў здымаўся ў к/фільмах «Наша марка», «Дзесьці ў цэнтры Еўропы» (абодва 1998, рэж. У.Арлоў). Н.Г.Брадзецкая.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ «ФРАГМЁНТБЭНД». Створаны ў 1971 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры як нац. эстр. сімф. аркестр. 3 1997 джазавы аркестр «Бэнд», з 2003 сучасная назва. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Вішнеўскі (з 1971), А.І.Капуста (з 1997), П.А.Варонін (з 2009). У складзе ансамбля 9 чал. У рэпертуары джазавыя і эстр. творы. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. джазавай музыкі, прысвечанага 100годдзю з дня нараджэння Дж.Гершвіна (Мінск, 1998), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2001), адкрытага абл. эстр.джазавай
музыкі «Пружанскі блюз» (г. Пружаны, 2001, 2009), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1998), рэсп. конкурсу «Я выконваю джаз» (Мінск, 2003), эстр. аркестраў (Мінск, 2001).
Р.М.Курава.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ ЭСТРАДНЫ ІНСТРУМЕНТАПЬНЫ АНСАМБЛЬ «АКЦЭНТБЭНД». Створаны ў 2004 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік П.І.Варонін (з 2004). У складзе ансамбля 15 чал. У рэпертуары пераважаюць творы замежных кампазітараў («Усё добра» Дж.Браўна, «Кураня» Дж.Пасторыуса, «Таўстун» Х.Хэнкака, «У настроі» Г.Мілера, «Высокае становішча» і «Джазавая паліцыя» Г.Гудвіна, «Пітэр Ган» Г.Манчыні і інш.). Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у горадзе і вобласці, удзельнічае ў абл. рокфестывалях.
І.І. Тулейка.
БАРАНАВІЦКІ ПАКРбЎСКІ САБбР, помнік архітэктуры неакласіцызму ў г. Баранавічы. Пабудаваны ў 1924—31 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3 паўкруглыя апсіды і вузкая трапезная, аб’яднаная з 4граннай 3яруснай званіцай з гранёным цыбулепадобным купалам са шпілем у завяршэнні. Гал. аб’ём накрыты паўсферычным купалам з круглымі люкарнамі. Прамавугольныя аконныя праёмы і нішы разнастайнай формы з прафіляванымі абрамленнямі. Гал. ўваход аформлены паўцыркульнай аркай, бакавыя — манумент. 4калоннымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. У саборы знаходзяцца 7 з 10 мазаічных кампазіцый (гл. Баранавіцкія мазаікі), якія да 1923 упрыгожвалі сабор Аляксандра Неўскага ў Варшаве (быў знесены). Пад храмам размешчаны падвальныя памяшканні (саборная канцылярыя) з самаст. знешнімі ўваходамі, пад алтарнай часткай —
454
БАРАНАВІЦКІ
рызніца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
БАРАНАВІЦКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЫ'НКУ і м я 3 0годдзя В Л КС М. Закладзены ў 1948 у цэнтры г. Баранавічы. Пл. 8,3 га (2009). На тэр. парку растуць розныя пароды дрэваў і хмызняку, у цэнтры — фантан. Перад гал. уваходам — помнік двойчы Герою Сав. Саюза С.І.Грыцаўцу. У парку праводзяцца святы горада, гар. гулянні, дні моладзі, дзейнічаюць атракцыёны.
БАРІНАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Баранавічы. У раёне г.п. Гарадзішча, 242 сельскія нас. пункты, 21 сельсавет: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гірмантаўскі, Жамчужненскі, Карчоўскі, Каўпеніцкі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Медзяневіцкі, Мілавідскі, Моўчадскі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Петкавіцкі, Сталовіцкі, Уцёскі, Цешаўлянскі; Гарадзішчанскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 2,2 тыс. км2, лясы займаюць 33%, балоты — 8,5%. Нас. (2009) 46 тыс. чал. (без г. Баранавічы). Жывуць беларусы (83,1%), палякі (9%), рускія (6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,9%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарога Брэст— Мінск (з адгалінаваннямі) і чыг. лініі Брэст—Мінск, Ліда—Лунінец, Ваўкавыск—Асіповічы.
Раён утвораны 15.1.1940 як Навамышскі (з цэнтрам у в. Новая Мыш) у складзе Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі тут Ляснянскі і Калдычэўскі лагеры смерці, загубілі на тэр. раёна больш за 80 тыс. чал. На тэр. сучаснага Б.р. дзейнічалі Баранавіцкае антыфаш. падполле, Навамышскія і Гарадзішчанскія райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Суворава, Першамайская, «25 год БССР»,
/ 2
Баранавіцкі Пакроўскі сабор: I — знешні выгляд; 2 — інтэр'ер.
выходзілі падп. газеты «Перамога», «Партызан Беларусі», «За Родмну». Раён вызвалены 6—9.7.1944 войскамі 1га Бел. фронту ўходзе наступлення на БаранавіцкаСлонімскім напрамку. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл., 20.5.1954 цэнтр Навамышскага рна перанесены ў Баранавічы, 8.4.1957 раён перайменаваны ў Баранавіцкі. 25.12.1962 даяго далучанатэр. скасаванага Гарадзішчанскага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, электратэхн., дрэваапрацоўчай і паліўнай (торфабрыкетнай) прамсці. У раёне (2008, без г. Баранавічы) Навамышскае ПТВ №156 с.г. вытворчасці, 26 сярэдніх, 13 базавых школ, комплексы сярэдняя школа— сад (6), базавая школа—сад (4), пачатковая школа—сад (3), 2 школыінтэрнаты, 4 муз. школы, ДзЮСШ, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 19 дзіцячых дашкольных устаноў. Працуюць 27 СДК, 13 клубаў, 3 клубыбібліятэкі, 46 бк, 14 бібліятэкклубаў, маладзёжны цэнтр, 4 дамы сац. паслуг, раённы цэнтр рамёстваў. Дзейнічаюць паліклініка, 5 бальніц, 8 амбулаторый, 43 ФАПы, раённы тэр.
цэнтр сац. абслугоўвання, турысцкае санаторнааздараўленчае прадпрыемства «Лясное возера» ў в. Зялёная, дзіцячыя аздараўленчыя цэнтр «Дружба» і лагер «Журавушка». Зоны адпачынку рэсп. (Лясная) і мясц. (Палонка, Сэрвач) значэння. Сядзібамузей А.Міцкевіча ў в. Завоссе, этнаграф. музей у в. Русіно і інш. Выдаюцца аб’яднаная газ. «Наш край», газ. «Шаг», «Текстнльшнк» і інш. У раёне 41 рэліг. абшчына, у т.л. 21 праваслаўная, 10 каталіцкіх і 10 пратэстанцкіх. На тэр. раёна дзесяткі помнікаў, мемар. знакаў у памяць тых, хто загінуў у гады Вял. Айч. вайны, абеліск на месцы гібелі першага Героя Беларусі У.М.Карвата каля в. Вял. Гацішча. Захаваліся помнікі архітэктуры: Троіцкі касцёл (1472) у в. Ішкальдзь, рэшткі ўмацаванняў (16 ст.) у в. Старая М ыш, касцёл Дзевы Марыі (1640) 1 Крыжаўзвіжанская царква (1764) у г.п. Гарадзішча, АляксандраНеўская царква (1740—46) у в. Сталовічы, Юр’еўскі касцёл (1751) у в. Паланэчка, Троіцкая царква (1768) у в. Вольна, палацавапаркавы ансамбль (KaHeu 18 — пач. 19 ст.) і Праабражэнскі касцёл (1825) у в. Новая Мыш, ме
455
БАРАНАВІЦКІ
мар. капліца на месцы бітвы 1863 каля в. Мілавіды, Петрапаўлаўская царква (1869—73) у в. Моўчадзь, касцёл Сэрца Ісуса (1907—11) у в. Сталовічы, Мікалаеўская царква (пач. 20 ст.) у в. Палонка, сядзібы (19 ст.) у в. Ястрамбель і каля в. Карчова (Туганавіцкая сядзіба). У в. Пянчын нарадзіўся бел. паэт А.Рымша (каля 1550—99), у в. Завоссе — польск. і бел. паэт А.Міцкевіч (1798—1855), у в. Крошын — бел. паэт П.Багрым, у в. Лясная — бел. драматург, акцёр, тэатр. дзеяч У.Галубок (1882—1937).
БАРАНАВІЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ БАЛЬНАГА ТАНЦА «ВЭСМА». Створаны ў 2000 у г. Баранавічы пры Палацы дзіцячай творчасці. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік К.М.Мазейка. У складзе ансамбля 3 групы (малодшая — 8—11 гадоў, сярэдняя — 12—14, старэйшая — 15—19) па 20 чал. у кожнай. Асн. мэта і задачы дзейнасці — прапаганда бальнага танца, яго навінак, стыляў, павышэнне ўзроўню танц. майстэрства ўдзельнікаў, знаёмства з новымі метадамі айчыннай і замежнай харэаграфіі. У рэпертуары нар., дзіцячыя, гіст., замежныя танцы, сучасныя бальныя: еўрап., лацінаамер. Калектыў —дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (г. Барысаў, 2007), дзіцячай творчасці «Славянская мазаіка» (Масква, 2008), конкурсу па спарт. бальных танцах
(г. Жодзіна, 2008), рэсп. фестывалюконкурсу харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (Мінск, 2006), удзельнік фестывалю «Дзеці сонца» (г. Шаўляй, Літва, 2008).
К.М.Мазейка.
БАРАНАВІЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ БАЛЬНАГА ТАНЦА «ФІЁСТА». Створаны ў 1985 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Фаміна. У складзе ансамбля 160 чал.: 4 групы рознага ўзросту, танц.спарт. клуб (з 1997), шоубалет. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя бел. танца, павышэн