Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРБАКАН (франц. barbacane), падковападобная ў плане прысадзістая прыбудова перад уваходам у касцёл, замак, крэпасць, якая мела абарончае прызначэнне. Прылягаў да брамы або размяшчаўся асобна, злучаючыся з ёю сценамі праходу («шыяй»). Пры значных памерах Б. меў уласную сістэму абароны, якая складалася з брамы, пад’ёмнага моста, размешчанага перад самым Б. або ўнутры яго, і некалькіх ярусаў баёў (спец. памяшканняў з байніцамі). Некаторыя Б. завяршаліся зубцамі. У Беларусі вядомы ў Мірскім замку (Карэліцкі рн), касцёле аўгусцінцаў у в. Міхалішкі (Астравецкі рн) і інш.
БАРБАРОЎ, вёска ў Мазырскім рне, на р. Прыпяць (прыток Дняпра). За 31 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Мазыр на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 166 км ад Гомеля. Прыстань на р. Прыпяць. Цэнтр Барбароўскага с/с. 207 гаспадарак, 549 ж. (2009).
Вядомы з 1432 як вёска ў ВКЛ. У пач. 16 ст. сяло Б. (яно ж Бабічы) даравана вял. князем ВКЛ і каралём польск. Жыгімонтам I Старым шляхціцу А.Б.Гаецкаму. У 1779 па
будавана драўляная на мураваным фундаменце Успенская царква (згарэлаў 1896, потым адбудавана). Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1793 маёнтак ад Аскеркаў перададзены тайнаму саветніку Сіверсу. У 1795 мястэчка, 85 двароў. У 1808 маёнтак і вёска перайшлі да Гольста, потым у валоданні двараніна А.І.Горвата. Працавалі карчма, 4 вадзяныя млыны і паромная пераправа. У 1821 адкрыта школа. У 1834 — 91 двор. У сярэдзіне 19 ст. каталіцкая капліца, палац (каля 1865, не захаваўся). У 1886 — 33 двары, 226 ж. У 1897 — 108 двароў, 584 ж., магазін, 2 крамы. Побач былі аднайм. фальваркі (16 двароў, 82 ж.) і сядзіба з вінакурняй. Акрамя земляробства і сплаву лесу вяскоўцы займаліся бандарным промыслам. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Нараўлянскага, з 25.12.1962 Ельскага, з 19.9.1963 Мазырскага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 працавалі 2 кузні. У Вял. Айч. вайну Б. з канца жн. 1941 да
Барбакан касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага рна.
сярэдзіны студз. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. Вызвалены 11.1.1944. У 1959 — 520 ж. У 1995 — 265 гаспадарак, 563 ж.
У 2009 дзіцячыя яслісад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібнапаркавы комплекс (сярэдзіна 19 ст.). Радзіма акадэміка АН БССР, Усесаюзнай акадэміі с.г. навук, Акадэміі с.г. навук БССР М.Я.Мацапуры.
БАРБАРОЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КбМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктурыўв. Барбароў Мазырскага рна. Належаў Вішнявецкім, Аскеркам, Горватам. Першапачаткова меў абарончы характар, уключаў замак, абкружаны валам і ровам, цераз які быў перакінуты пад’ёмны мост. У сярэдзіне 19 ст. Л.І.Горват заклаў новую сядзібу, якая ўключала палац, 2 флігелі, дом аканома, пейзажны парк. Мураваны 2павярховы палац
467
БАРБАРЫ
Уязная брама ў Барбароўскілі сядзібнапаркавым комплексе. Парк у Барбароўскім сядзібнапаркавым комплексе.
прамавугольны ў плане. Гал. фасад меў4калонны порцікзантаблементам і трохвугольным франтонам, на якім знаходзіўся гербавы картуш Горватаў. Аднапавярховыя флігелі ўтваралі парадны двор. У сядзібе захоўвалася вял. калекцыя карцін, сярод якіх былі творы Рэмбранта, П.Рубенса, М.Бачарэлі, В.Ваньковіча і інш. Пейзажны парк (пл. каля 5 га), закладзены на высокім беразе р. Прыпяць, кампазіцыйна складаўся з 2 частак. На больш нізкім паўд. участку стаяў сядзібны дом, на высокім зах. — уздоўж ракі быў разбіты сад. Да дома вяла ліпавая алея з мураваным арачным мостам цераз роў. За ім стаяла ўязная брама ў выглядзе 2 цагляных пілонаў з балюстрадкамі і вазамі і жалезнымі варотамі з ажурным арнаментным малюнкам. Захаваліся флігель, парк, мосцік, уязная брама. Комплекс уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
барбАры, канаты з віц, з прымацаванай на канцы завостранай палкай. Прывязаныя па баках плыта, Б. служылі для запавольвання яго ходу.
БАРДОВІЧ Анатоль Майсеевіч (н. 3.1.1928, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага рна), беларускі мовазнавец. Засл. работнік вышэйшай
школы (1982). Канд. філал. навук (1959), праф. (1992). Скончыў Мінскі пед. інт (1951). У 1953—2006 працаваў у Бел. пед. унце (у 1965—75 заг. кафедры, у 1978—2001 дэкан). Даследуе граматыку сучасных рус. і бел. моў. Адзін з аўтараў «Марфемнага слоўніка беларускай мовы» (1975),«Словаўтваральнагаслоўніка беларускай мовы» (2000), «Школьнага марфемнага слоўніка беларускай мовы», «Школьнага словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы» (абодва 2005), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ, школьных падручнікаў і інш.
БАРЖА (франц. barge), несамаходнае пласкадоннае грузавое судна без аснасткі з невял. асадкай. Перацягвалася буксірам. У Беларусі з’явілася ў канцы 19 ст. і пасля Кастр. рэв. 1917 стала асн. тыпам рачнога грузавога транспарту (паступова драўляныя судны заменены металічнымі). У наш час Б. бываюць пераважна сухагрузавыя (самаходныя і несамаходныя) грузападымальнасцю 100— 700 т і выкарыстоўваюцца на ўсіх буйных рэках Беларусі.
БАРЗДОЎКА, вёска ў Аршанскім рне, на р. Крапівенка. За 18 км на ПдУ ад Оршы, 23 км ад вузлавой чыг. ст. Орша, 98 км ад Віцебска. Цэнтр Барздоўскага с/с. 100 гаспадарак, 232 ж. (2009).
У 18 ст. належала памешчыкам Пацеевым, Бародзічам. У 1й пал. 18 ст. ўладанне Сапегаў, уваходзіла ў склад іх «Дубровенскага графства» (Аршанскіпавет). У1897 —48двароў, 311 ж., магазін, школа царк. граматы, вінная крама, капліца. У пач. 20 ст. ў Пугляеўскай воласці Горацкага павета, 55 двароў, 390 ж. Пасля Кастр. рэв. адкрыта прац. школа 1й ступені. У 1929 дзейнічала кузня. У Вял. Айч. вайнузсярэдзіныліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 88 двароў, 247 ж. У 1995 — 117 гаспадарак, 300 ж.
У 2009 сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, В.У.Куйбышаву.
БАРЗДЬІКА Міхаіл Фёдаравіч (н. 14.1.1944, в. Шклянцы Докшыцкага рна), беларускі графік. Скончыў Бел. політэхн. інт (1973), у 1976— 77 выкладаў у ім. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Творы адметныя філас. асэнсаваннем жыцця, лірычнай інтэрпрэтацыяй: «Метамарфозы» (1992), «Варыяцыі на тэму восені» (1994), «Падабенства» (1995), дыпціх «Аблокі і камяні» (1988), серыі «Асенняе люстэрка» (1994), «Снежаньская сюіта», «11 верасня» (абедзве 2003). Адзін з аўтараў кніг
468
БАРКАЛАБАЎСКАЯ
«Нетры» (2004), «Палын. Чарнобыль» (2005, абедзве з М.Башлаковым) і інш.
БАРКА (італьян. barca), 1) драўлянае пласкадоннае судна для сплаву грузаў па рэках. У Беларусі вядома з 17 ст., была пашырана ў басейнах Дняпра і Прыпяці да пач. 20 ст. Б. падзяляліся на сплаўныя (будаваліся на адзін рэйс, пасля чаго прадаваліся на буд. матэрыял і дровы) і хадавыя (служылі на працягу некалькіх навігацый, часам да 8 гадоў). 2) Агульная назва сплаўных пласкадонных рачных суднаўу 19 ст.
БАРКАЛАБАВА, Баркулабава, вёска ў Быхаўскім рне, на р. Дняпро. За 14 км на Пн ад Быхава, 3 км ад чыг. раз’езда Баркалабава на лініі Магілёў—Орша, 37 км ад Магілёва. Прыстань на р. Дняпро. Цэнтр Баркалабаўскага с/с. 184 гаспадаркі, 512 ж. (2009).
Назва паходзіць ад імя ротмістра і дзісенскага старосты Баркулаба Іванавіча Корсака, які ў 1564 заснаваў тут замак. Да 1568 пабудаваны 2 царквы. Потым належала Саламярэцкім, Сапегам і інш. У
М.Барздыка. 3 цыкла «Снежаньская сюіта». 2003.
16—18 ст. мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1594 засн. царква св. Георгія (Юрыя), у 1626 — праваслаўны мужчынскі манастыр, у якім, верагодна, створаны Баркулабаўскі летапіс — помнік бел. летапісання. У 1641 засн. жаночы манастыр Ушэсця (зачынены ў 1918). У 1758 — 171 ж. мужчынскага полу, 64 двары, бровар, саладоўня, маслабойня. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Старабыхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1780 — 69 двароў, 465 ж., 2 царквы, дом архірэя, 2 млыны. У канцы 18 ст. дзейнічала базыльянская школа. He пазней 1882 адкрыты магазін. У манастыры дзейнічала школа, дзе навучалася 20 дзяўчынак (1884). У 1886 быў заезны дом, медзеплавільнае, лесапільнае (па 50 рабочых у 1898), 2 вінаробчыя (7 рабочых у 1913) прадпрыемствы. У 1897 сяло ў Глухскай воласці Быхаўскага павета, 93 двары, 605 ж., царква, царк.прыходская школа, карчма, 7 крам; штогод двойчы праводзіліся кірмашы. У манастыры 54 ж., 2 царквы. Непадалёку былі
хутар (2 двары, 7 ж.), фальварак (2 двары, 5 ж.), сядзіба (2 двары, 4 ж., вадзяны млын, карчма). У 1909 у сяле 110 дамоў, 671 ж., у фальварку 2 дамы, 23 ж., у жаночым манастыры 11 двароў, 93 ж. 3 1919 у Быхаўскім, з лютага 1923 у Магілёўскім паветах Гомельскай губ. РСФСР. У 1920 дзейнічала майстэрня па рамонце с.г. інвентару, адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені (73 вучні ў 1925). 3 сак. 1924 вёска ў складзе БССР, цэнтр сельсавета Быхаўскага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. У 1926 — 149 двароў, 900 ж. У Вял. Айч. вайну зсярэдзіныліп. 1941 да 26.6.1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У пасляваен. гады ў вёсцы працаваў дзіцячы дом. У 1970 — 170 двароў, 596 ж. У 1995 — 227 гаспадарак,519 ж.
У 2009 дзіцячы сад—сярэдняя школа, культ.спарт. цэнтр, бка, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, філіял тэр. цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, 3 магазіны. Брацкая магіласав. воінаў і партызан, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і ў гонар фарсіравання Дняпра войскамі 2га Бел. фронту ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай (1904). 3 2009 аднаўляецца жаночы Узнясенскі манастыр. Археал. помнікі: стаянка ранняга мезаліту, гарадзішча і селішча ранняга жалезнага веку. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху на Магілёўшчыне А.І.Ліпскага.
БАРКАЛАБАЎСКАЯ ЦАРКВА Ў ГбНАР КАЗАНСКАЙ ІКОНЫ MAUI БбЖАЙ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Баркалабава Быхаўскага рна. Пабудавана ў 1904 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з бакавымі прыдзеламі прымыкаюць накрытыя рознымі дахамі прытвор, трапез