Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Б. ў м у з ы ц ы Беларусі праявілася ў 17 — 1й пал. 18 ст. Ахоплівала «высокія» і «нізавыя» формы, было вядучым стылявым кірункам як у аўтарскай, так і ў ананімнай творчасці. Барочная музыка вылучалася эмацыянальнай насычанасцю і напружанасцю. Была найб. пашырана ў сакральным жыцці
474
БАРОКА
і прадстаўлена ў айчыннай музыцы рознымі канфесійнымі адгалінаваннямі. Праваслаўная харавая традыцыя захоўвалася і ўмацоўвалася дзякуючы брацтвам, пры якіх дзейнічалі кампазітары, выканаўцы, ствараліся адукац. ўстановы. Значны ўклад у развіццё праваслаўнага шматгалосага спеву на слав. землях зрабіў М.Дылецкі. Праваслаўныя муз.літургічныя традыцыі захоўваліся і ва уніяцкіх храмах Беларусі, дзе ствараліся і выконваліся многія песнаспевы. Найб. уплывовай з’яўлялася ў той час каталіцкая канфесія, якая аказвала моцнае ўздзеянне на станаўленне барочнага муз. мыслення і розных форм муз. культуры. Значна пашырылася колькасць арганаў і інструм. капэл, адкрыліся новыя муз.адукац. цэнтры (муз. бурсы). Вакальная і інструм. кампазіцыі стварылі арганіст А.Рагачэўскі, выкладчык, тэарэтык і кампазітар Ж.Ляўксмін. Сярод муз. помні
каў эпохі Б. вылучыўся вял. масіў кантаў — быт. харавых песень свецкага і рэліг. (псальмы) зместу, якія атрымалі шырокае пашырэнне ў гар. і вясковым асяроддзі. Захаваліся унікальныя рукапісныя зборнікі інструм. і вак. музыкі — Астрамечаўскі ру капіс, або «Полацкі сшытак», і Віленская табулатура (пач. 17 ст.). У іх прадстаўлены ўзоры быт. песеннай лірыкі і танцаў (зах,еўрап. і слав., у т.л. бел. паходжання). СтыльБ. знайшоўувасабленнеў інш. сферах муз. культуры Беларусі: прыдворным жыцці (паратэатр. дзеі з музыкай), адукацыі і выхаванні (муз. афармленне спектакляў школьнага тэатра), муз.тэарэт. думцы (аўтарскія і ананімныя трактаты). Рысы стылю Б. прасочваюцца ўайчынным муз. мастацтве і больш позняга часу (улітургічнай музыцы, школьных операх).
Б. ў т э а т р ы бярэ пачатак у дзействах паратэатр. культуры (урачыстыя богаслужэнні, тэатра
Да арт. Барока.
Г.Л я йбовіч. Замак болю.
Паводле малюнка М.Петэці.
1750.
Да арт. Барока. Скульптура «Ісус Назарэй» з Успенскай царквы ў в. Тэўлі Кобрынскага рна. 2я пал. 18 cm.
лізаваныя шэсці пад час хрысціянскіх свят і інш.). Пашырэнню барочнай культуры спрыялі езуіцкія калегіумы. Актыўным прапагандыстам і тэарэтыкам Б. ў Беларусі быў М.К.Сарбеўскі. Найб. поўна Б. праявілася ў школьнай драме і спектаклях школьнага тэатра. Спектаклі ўяўлялі сабой сінтэтычнае відовішча, адрозніваліся пышнасцю маст. афармлення і касцюмаў, насычанасцю камедыйнымі сцэнамі, танцамі, муз. эпізодамі. У цеснай сувязі са школьным тэатрам у перыяд Б. развіўся нар. тэатр батлейка. Тэндэнцыі позняга Б. (1840— 60я гг.) праявіліся ў дзейнасці гар. і маёнткавых прыватнаўласніцкіх тэатраў (Нясвіж, Слуцк, Слонім, Гродна, Паставы, Ружаны і інш.), якія далі пачатак тэатр. мастацтву Асветніцтва.
Літ.: Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белорусснн. Мннск, 1975. йсторня мнрового кскусства: пер. с нтал. М., 1998; Ліхач Т. Тэорыя харальных спеваў на Беларусі. Мінск, 1999;
475
БАРОНЬКІ
Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мінск, 2001; Л а з у к а Б.А. Беларускае барока: гісторыкатэарэт. праблемы стылю. Мінск, 2001; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 3 выд. Мінск, 2005.
Э.С.Дубянецкі (агульная частка), І.В.Саверчанка (літаратура), В.У.Дадзіёмава (музыка), У.М.Конан (тэатр).
БАРОНЬКІ, вёска ў Касцюковіцкім рне, на р. Зубр. За 25 км на Пд ад Касцюковічаў, 12 км ад чыг. ст. Бялынкавічы на лініі Крычаў— Сураж (Расія), 185 км ад Магілёва. Цэнтр Баронькаўскага с/с. 169 гаспадарак, 411 ж. (2009).
У 19 ст. вёска ў Клімавіцкім павеце. Працавала царк.прыходская школа, з 1909 нар. вучылішча. 3 крас. 1919 Б. ў Гомельскай губ. РСФСР, зсак. 1924ускладзе БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсаветаБялынкавіцкага, 34.8.1927 Касцюковіцкага рнаў Калінінскай (да 1927), Магілёўскай (да 26.7.1930) акруг, з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 — вер. 1943 вёска акупіравана ням.фаш.
Бароўская Ефрасіннеўская царква.
захопнікамі. У 1970 — 180 двароў, 627 ж. У 1995 — 204 гаспадаркі, 523 ж.
У 2009 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», аптэка, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БАРОЎКА, вёскаўЛепельскім рне. За 13 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Лепель на лініі Орша— Лепель, на аўтадарозе Віцебск— Мінск. Цэнтр Бароўскага с/с. 1196 гаспадарак, 3068 ж. (2009).
Вядома з 1866. У 1997 1344 гаспадаркі, 3798 ж. У 2009 ваен. санаторый «Бароўка», сярэдняя школа, Цэнтр культуры і адпачынку, дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр дзіцячай творчасці, дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Жамчужына», амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», пункт быт. абслугоўвання, рынак, 9 магазінаў, 3 кафэ. Помнік партыз. Славы. Царква Неупіваемай чашы (2008).
БАРбЎСКАЯ ЕФРАСІННЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Бароўка Верхнядзвінскагарна. Пабудаванаў 1840 з цэглы. Да асн. працяглага прамавугольнага ў плане аб’ёму з бакавымі рызалітамі прымыкае 3ярусная 4гранная званіцапрытвор, накрытая самкнутым сферычным купалам з макаўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём з бакавымі рызалітамі накрыты крыжападобным пакатым дахам з глухім 8гранным шатровым драўляным барабанам з макаўкай у завяршэнні. Атынкаваныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і нішаміэкседрамі. Уваход накрыты паўкруглым казырком. Царква дзейнічае.
БАРбЎСКІ Каспар (1785, Гродзеншчына — 1854), беларускі жывапісец. Вучыўся ў Ф.Смуглевіча. У 1811—12 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, з 1813 — у Беластоку. У 1835 напісаў абразы для касцёла ў в. Вял. Эйсманты (Свіслацкі рн). Аўтар шматлікіх быт. замалёвак, у т.л. «Гарадская харчэўня», «Цыганы» і інш.
БАРОЎСКІ (Borowski) Леан (27.6. 1784, Піншчына — 4.4.1846), польскі літаратуразнавец. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Паставах. У 1807— 11 выкладчык паэтыкі і рыторыкі ў Свіслацкай гімназіі. 3 1811 у Вільні, у 1821—32 праф. Віленскага унта. Аўтар працы «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820), у якой асудзіў мёртвыя каноны класіцызму і крайнасці рамантызму. Заклік Б. выкарыстоўваць у паэзіі нар. песні і паданні знайшоў водгук у творчасці А.Міцкевіча, Я.Чачота і інш. прадстаўнікоў «віленскай рамантычнай школы». Перакладаў на польск. мову творы Мальера, Дж.Мільтана, Дж.Байрана. Як чл. тва шубраўцаў друкаваўся ў іх газ. «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя навіны»).
476
БАРСУКОЎСКІ
Бароцкая Сімяонаўская царква.
БАРбЎСКІ Міхаіл Іванавіч (8.6.1930, в. Плюскалаўцы Бераставіцкага рна — 19.11.2001), беларускі філосаф. Др філас. навук (1985). Скончыў Ленінградскі унт (1963). 3 1962 у Інце філасофіі і права АН Беларусі (у 1968—70 вучоны сакратар). 3 1980 у Бел. унце фіз. культуры (у 1980—87 заг. кафедры). Навук. работы па праблемах філасофіі культуры, этыкі, маральнага выхавання асобы.
Тв.: О крнтернях нравственностн. Мннск, 1970; Нравственная свобода н ответственность лнчностн. Мннск, 1970; Детермнннзм н нравственное поведенне лнчностн. Ммнск, 1974; Человек будуіцего воспнтывается сегодня. Мннск, 1977.
БАРбЦКАЯ СІМЯОНАЎСКАЯ ЦАРКВА помнік архітэктуры неарускага стылю ў в. Барок Слуцкага рна. Пабудавана ў 1916 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з бакавымі прыдзеламі, накрытага 4схільным дахам, прымыкаюць прытворзваніца, трапезная, апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Вертыкальнай дамінантай храма з’яўляецца 8гранны ярус званіцы з арачнымі прасветамі. Сцены апяразаны аркатурнымі фрызамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Рызаліты гал. фасада і прыдзелаў вылучаны парталамі лучковых уваходных праёмаў. Над уваходам кансольна навісае галерэя хораў. Царква дзейнічае.
БАРСТОК Марыя Мікітаўна (15.4. 1916, в. Наркавічы Верхнядзвінскага рна — чэрв. 1994), беларускі крытык і літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1950). Скончыла Полацкі пед. тэхнікум (1935), БДУ (1945). Настаўнічала. Працавала ў брэсцкай абл. газ. «Зара» (193940). У 194978 (з перапынкам) у Інце лры АН Беларусі. Даследавала творчасць Я.Коласа, П.Глебкі, П.Броўкі, Я.Маўра, М.Багдановіча, М.Танкаіінш. Аўтар кн. «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (2е выд., 1973), «Максім Багдановіч» (3евыд., 1991). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (2е выд., 1980) і інш. Пісала вершы, выступала з артыкуламі па пытаннях дзіцячай лры.
Тв.: Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі. Мінск, 1973.
БАРСУКІ, беларускія майстры мастацкага ткацтва слуцкай мануфактуры канца 18 — 1й пал. 19 ст.
I о с і ф, майстарткачслуцкіхпаясоў. У 1750я гг. вучыўся майстэрству ў Я.Маджарскага (гл. Маджарскія').
В а с і л ь, майстар маст. ткацтва. У 2й пал. 18 ст. гал. майстар слуцкай мануфактуры.
Фама, кіраўнік слуцкай мануфактуры ў 1807—44. У перыяд яго кіраўніцтва побач з слуцкімі паясамі
стваралісяўзорыстыяізалататканыя тканіны.
БАРСУКІ', вёска ў Кармянскім рне. За 6 км на 3 ад г. п. Карма, 54 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін, 9 км ад прыстані Карма на р. Сож, 116 км ад Гомеля. Цэнтр Барсукоўскага с/с. 171 гаспадарка, 489 ж. (2009).
Вядомы з 19 ст. як вёска ў Кармянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1848 у складзе аднайм. маёнтка. У 1858 — 37 двароў, 372 ж., уладанне памешчыка Случаноўскага. 3 1884 дзейнічаў магазін. У 1897 — 101 двор, 602 ж., вятрак, піцейны дом. У 1909 — 727 ж. 3 20.8.1924 цэнтр Барсукоўскага с/с Кармянскага, з 25.12.1962 Рагачоўскага, з 6.1.1965 Чачэрскага, з 30.7.1966 Кармянскага рнаў Магілёўскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1930 працавалі вятрак, кузня, ваўначоска. 3 1920х гг. існавалі вёскі Вял. Б. і Малыя Б. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 у Вял. Б. 231, у Малых Б. 84 ж. 3 1962 вёскі аб’ядналіся. У 1995 — 194 гаспадаркі, 593 ж.
У 2009 дзіцячы сад—сярэдняя школа, клубмузей, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, аптэка, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма Героя Сац. Працы, дра пед. навук, праф. М.А.Дзмітрыева.