• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    пагандавалі канцэпцыю асвечанай манархіі (Філафей Утчыцкі і Сімяон Полацкі), клапаціліся пра сац. і грамадзянскі мір, рэліг. талерантнасць і міжканфесійны дыялог (Афанасій Філіповіч), выяўлялі паглыбленую цікаўнасць да ўсебаковага пазнання навакольнага свету, адлюстроўвалі цесную сувязь паміж чалавекам і прыродай (Кірыла ТранквіліёнСтаўравецкі), выказвалі асабістае стаўленне да важных паліт. падзей. Для бел. лры часоў Б. характэрны дыдактызм, павучальнасць і маралізатарства. У ёй значна ўзмацніўся містыцызм, адлюстраванне таямнічага, загадкавага і неспазнанага. Пашыраліся сюжэты пра цуды і незвычайныя праявы цудадзейных абразоў Маці Божай, ад якіх дзіўным чынам вылечваліся хворыя. На маст.стылявым узроўні творы перыяду Б. адрозніваюцца асаблівай квяцістасцю і вычварнасцю, экспрэсіўнасцю і экзальтаванасцю. Значная ўвага надавалася маст. дэталі, шматлікім дробязям, вопратцы герояў. У лры Б. ўзмацнілася метафарызацыя і сімвалізацыя. Майстры маст. слова звярталіся да скарбаў нар. мовы, выкарыстоўвалітрапныя параўнанні, прымаўкі, прыказкі і яркія выслоўі.
    Б. з’яўлялася асн. маст. кірункам у архітэктуры Беларусі 17— 18 ст. Найб. выразна рысы стылю адбіліся ў культавай архітэктуры: імкненне да велічы і пышнасці, развітая пластыка фасадаў, мноства дэкар. дэталей, складаныя карнізы, шматслойныя пілястры, багацце скульптуры і жывапісу ва ўбранні інтэр’ераў. Першы помнік архітэктуры Б. ў Беларусі — касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (1584—93, архіт. Дж.Бернардоні). Развіццё нац. разнавіднасці бел. Б. ў манумент. мураванай архітэктуры прайшло 3 перыяды: ранняе Б. (канец 16 — 1я пал. 17 ст.), сталае (2я пал. 17 ст. — 1730я гг.) і позняе (1730—80я гг.). Для ранняга характэрны пошукі новых аб’ёмнапрасторавых кампазіцый у
    472
    БАРОКА
    пабудовах. Асобныя аб’екты замкавага будаўніцтва, узведзеныя ў гэты час, пераўтварыліся ў парадныя рэзідэнцыі феадалаў са стварэннем палацавазамкавых комплексаў {Гальшанскі палац, Любчанскі палац). У культавым дойлідстве паступова сфарміраваўся базілікальны тып храма (гл. Базіліка) з плоскім бязвежавым, потым 2вежавым гал. фасадам (Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў). Перыяд сталага Б. вызначаўся пэўнай стабілізацыяй кампазіцыі 2вежавай базілікі і развіццём маст. характарыстык архіт. збудаванняў, павелічэннем колькасці ярусаў вежаў, большай пластычнай насычанасцю фасадаў (Слонімскі Андрэеўскі касцёл, Стаўбцоўскі касцёл дамініканцаў). Сталае Б. знайшло ўвасабленне таксама ў грамадзянскай архітэктуры (Магілёўская ратуша) і ў развіцці прынцыпаў ансамблевасці архіт. комплексаў (Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў). Палацавыя комплексы сталага і позняга Б. будаваліся паводле сіметрычнавосевай схемы на аснове адкрытых кампазіцый, што спрыяла развіццю садовапаркавай архітэктуры (Ружанскі палацавы комплекс). Маст. сістэма позняга Б. ў манумент. культавай архітэктуры Беларусі атрымала назву віленскага барока (архіт. І.Глаўбіц). Архіт. помнікі вызначаліся пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцюсілуэта, утворанага стромкімі шмат’яруснымі скразнымі ажурнымі вежамі, фігурнымі атыкавымі франтонамі, якія надавалі гал. фасаду прасторавую структуру (Лолацкі Сафійскі сабор, касцёл кармелітаў у г. Глыбокае). У 18 ст. ў мураванае дойлідства паступова ўкараняліся прынцыпы класіцызму, што прывяло да стварэння шматлікіх помнікаў, якія спалучалі элементы гэтага стылю і Б. (Свяцкі палацавапаркавы комплекс). У адпаведнасці з этапамі развіцця стылю Б. адбываліся змены ў эстэтычных і канструкцыйных характарыстыках архіт.
    збудаванняў. Дэкар. пластыка, аснову якой у Б. складала ордэрная сістэма, на працягу 17—18 ст. перайшла ад адзіночных пілястраў і сціплых гарызантальных цягаў да шматлікіх раскраповак, хвалістых карнізаў, стукавай лепкі ў аздобе будынкаў. Спецыфіка дрэва як буд. матэрыялу абумовіла стварэнне шматлікіх маст.канструкцыйных прыёмаў драўлянага дойлідства часоў Б.: ярусная структура вежаў з шасцерыкамі і васьмерыкамі ў завяршэнні, вертыкальна ашаляваныя сцены з нашчыльнікамі, багацце роспісу і разьбы ў інтэр’еры (Гомельская Ільінская царква, Рубельская Міхайлаўская царква, Слуцкая Міхайлаўская царква).
    У выяўленчым м а с т а ц тве Беларусі фарміраванне Б. адносіцца да 1й пал. 17 ст. Яго пранікненне ў свецкія і культавыя віды і жанры мастацтва характарызавалася часавай нераўнамернасцю. Стыль змешваўся з мясц. традыцыямі і рознымі зах.еўрап. ўплывамі. На працягу 17—18 ст. на развіццё Б. аказвалі ўплыў рэліг. канфесіі (каталіцызм, праваслаўе, уніяцтва), вызначальнае становішча шляхты і заможнага мяшчанства ў рэалізацыі сваіх культ. запатрабаванняў, шматнац. склад грамадства. Найб. ярка стыль Б. ўвасобіўся ў маст. аздобе культавых інтэр’ераў, жывапісе і пластыцы. Раннебарочныя алтары і амбоны 17 ст. вядомы па асобных скульптурах, якія захаваліся (св. Кацярына з Троіцкага касцёла ў в. Сурвілішкі Іўеўскага рна; «Марыя і Іаан Багаслоў» з касцёла архангела Міхаіла ў г. Навагрудак), у якіх барочнае рашэнне спалучаецца з рэнесансным. Рысы Б. ўласцівы і мемар. пластыцы (надмагілле Паўла Стэфана Сапегі і яго 3 жонак з касцёла св. Яна Хрысціцеля ў в. Гальшаны Ашмянскага рна). Станаўленне стылю Б. ў Беларусі адносіцца да 1й трэці 17 ст., аб чым сведчаць алтарныя ансамблі касцёла Яна Хрысціцеля (в. Воўпа Ваўкавыскага рна)
    і капліцы св. Барбары ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (в. Будслаў Мядзельскага рна), надмагілле М.Вольскага і Б.Войны з Юр’еўскага касцёла (в. Крамяніца Зэльвенскага рна), алтарныя скульптуры Маці Божай і апостала Іаана з касцёла Яна Хрысціцеля (в. Мсцібава Ваўкавыскага рна), Прарока Захарыя і Біскупа Рымскага з касцёла Дабравешчання (г. Гродна). Росквіт Б. прыпадае на апошнюю трэць 17 ст.: гал. і 6 бакавых стукавых алтароў з касцёла архангела Міхаіла (в. Міхалішкі Астравецкага рна), царскія вароты Георгіеўскай царквы (г. Віцебск). На працягу 18 ст. стыль Б. ў скульптуры дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця (алтары і амбон касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Пінск; амбон касцёла архангела Міхаіла ў в. Міхалішкі Астравецкага рна і алтары касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Слонім). 3 2й пал. 18 ст. ў барочнай пластыцы ўзраслі паўпрафес. ўплывы з нізоў грамадства («Апостал Павел» з царквы Пятра і Паўла ў в. Гарадзішча Камянецкага рна, «Ісус Назарэй» з Успенскай царквы ў в. Тэўлі Кобрынскага рна). У манументальным жывапісе з 2й пал. 17 ст. наглядалася абнаўленне выяўл. сродкаў, зварот да дынамічных кампазіцый, экспрэсіўнага малюнка, складанай пластыкі фігур, засвойваліся новыя тэхн. прыёмы: роспісы ва Успенскім саборы базыльянскага манастыра ў в. Жыровічы Слонімскага рна, Мікалаеўскай царкве ў г. Магілёў. 3 18 ст. стыль Б. дамінаваўу роспісах, з сярэдзіны 18 ст. назіралася яго змяшэнне з ракако, а з канца 18 ст. — з класіцызмам. У інтэр’ерах культавых збудаванняў выявілася імкненне да ансамблевых рашэнняў (роспісы ў Станіславаўскім касцёле кармелітаў, г. Магілёў; касцёле Божага Цела, г. Нясвіж), выкарыстанне жывапісных выяў для перадачы
    473
    БАРОКА
    Да арт. Барока. А.Тарасеві ч. Анёлахоўнік. Каля 1693.
    архіт. пластыкі, ляпніны (роспісы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага рна), глыбіні прасторы (роспісы касцёла Францішка Ксаверыя ў г. Гродна). У с т а н к о вым жывапісе (абразы, алтарныя карціны, партрэты) засваенне стылю Б. адбывалася з сярэдзіны 17 ст. і працягвалася да канца 18 ст. Пашырыліся абразы з разгорнутымі шматслойнымі апавяданнямі (жыційныя абразы св. Параскевы і св. Ільі з Троіцкай царквы ў в. Бездзеж Драгічынскага рна; «Успенне» з Мікалаеўскай царквы ў г. Маларыта), у выявы ўключаліся шматлікія дэталі («Цалаванне Іакіма і Ганны» з Багародзіцкай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага рна). На жывапісны партрэт, выкананы ў мясц. «сармацкіх» традыцыях, уплывала стылістыка зах.еўрап. парадных выяў (партрэты «Аляксандр Астрожскі», «Грызельда Сапега», «Крыштоф Весялоўскі», «Міхал Казімір Агінскі» Г.Лісеўскай, «Ганна Людавіка Радзівіл з роду Мыцельскіх» нясвіжскага мастака). 3 сярэдзіны 18 ст. ў барочных абразах узраслі нар.прымітывісцкія трактоўка сюжэтаў і персанажаў, фалькларызацыя, што адлюстроў
    вала наяўнасць у развіцці стылю тэндэнцыі «нізавога Б.»: абразы «Святое сямейства» з капліцы касцёла Сэрца Ісуса (в. Сейлавічы Нясвіжскага рна), «Трыумф Святой Алены»(«ЗнаходжаннеСвятогаКрыжа») з касцёла архангела Міхаіла (в. Белагруда Лідскага рна). Цікавасць у 1й пал. 17 ст. да гіст., партрэтнага, пейзажнага жанраў, картаграфіі, панегірычных твораў садзейнічала актыўнаму пранікненню Б. ў станковую і кніжную графіку, далейшаму развіццю ксілаграфіі і гравюры на метале. Сярод гравёраў канца 17—18 ст., якія працавалі ў бел. друкарнях Вільні, Нясвіжа, Гродна, Магілёўскага богаяўленскага брацтва, Ф.Ангілейка, Ф.Бальцэвіч, К.Гескі, бацька і сын М. і В.Вашчанкі, браты А. і І.Перлі, Г.Ляйбовіч, А. і Л. Тарасевічы. 3 2й пал. 18 ст. барочны стыль у гравюры паступова перайшоў у прымітывізм са спрошчанымі трактоўкамі. Маст. прынцыпы Б. выявіліся ва ўсіх відах дэкар.прыкладнога мастацтва: пластыцы, аб’ёмнай і рэльефнай разьбе, металапластыцы (ліццё званоў, гарматных ствалоў, ювелірнае мастацтва, збройная справа, медніцтва), дзе новыя барочныя прыёмы змешваліся з традыц. рамесніцкімі. У аздобе печаў,
    Да арт. Барока. Абраз «Святое сямейства» з касцёла Сэрца Ісуса ў в. Сейлавічы Нясвіжскага рна. 2япа.і. 18 cm.
    Да арт. Барока. Роспісы галоўнага нефа «Праабражэнне» і «Уручэнне ключоў святому Пятру» ў Станіславаўскім касцёлеў Магілёве. 1765—67.
    комінаў шырокае выкарыстанне атрымала кафля з расліннай, геаметрычнай арнаментацыяй, выявамі фантаст. істот, гербаў і інш.). Найб. вядомымі былі Гродзенскія каралеўскія і ткацкія мануфактуры ў Нясвіжы, Слуцку, Карэлічах, прадукцыя якіх (паясы, тканіны, дываны) адрознівалася выкарыстаннем характэрных барочных матываў. Тагачасныя бясколерныя і каляровыя маст. вырабы са шкла (люстэркі, рэфлектары, асвятляльныя прыборы, посуд) вырабляліся на Налібоцкай шкляной мануфактуры і Урэцкай шкляной мануфактуры. Для маст. культуры Беларусі эпохі Б. характэрна ўзаемадзеянне зах.еўрап. ўплыву з візант. і мясц. традыцыямі ва ўсіх відах выяўл. мастацтва, што надало яму пэўную самабытнасць.