• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.Бархаткоў. Першая песенька. 1957.
    ням.фаш. захопнікамі, дзейнічала антыфаш. група. Летам 1944 вёска амальпоўнасцю спалена. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1961—69 у Гальшанскім с/с. У 1995 — 178 гаспадарак,524 ж.
    У 2009 вучэбнапед. комплекс яслісад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, магазін. Помнік архітэктуры — манастыр базыльян з царквой (2я пал. 18 ст.). Помнікі экіпажу рас. самалёта «Ілья Мурамец», збітага ў 1ю сусв. вайну, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма дзеяча нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі М.С.Арэхвы.
    БАРХАТКОЎ Антон Стафанавіч (17.1. 1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага рна — 24.3.2001), беларускі жы
    А. С. Бархаткоў.
    вапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 года (1940), вучыўся ў Маскоўскім маст. інце імя В.Сурыкава (1944— 48). Працаваў у майстэрні В.БялыніцкагаБірулі (1945—47). У пейзажных і тэмат. творах адчувальны ўплывы мастацтва перадзвіжнікаў. Для яго работ характэрны жыццесцвярджальная колеравая гама, маляўнічае бачанне свету. Сярод твораў: «Раніцанаберазеракі» (1943), «Партрэт В.К.БялыніцкагаБірулі» (1946), «Першая песенька» (1957), «Вясна на Нёмане», «Поўдзень на
    480
    БАРШЧЭЎСКАЯ
    сенажаці» (абодва 1960), «Вечар на Бярэзіне» (1969), «Бэз» (1970), «Дарога ў Вязынку» (1972), «Перад Новым годам. Снежань» (1976), «Зямля беларуская» (1980), «Апошні прамень» (1985), «Восеньскі нацюрморт» (1992), «Канецсакавіка. Алея» (1994) іінш.
    Літ.: Др о б аўЛ.М. Антон Бархаткоў. Мінск, 1988.
    БАРЧ (Bartsch) Ігнат (27.7.1697, г. Клодзка, Польшча — 5.7.1753), сталяр і разьбяр па дрэве. У 1725— 28 працаваў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме. 3 1731 жыў у Вільні. Працаваў пры касцёле св. Яна, рабіў для ягомэблю. Удзельнічаўу аздабленні інтэр’ера, тэатр. залы, бкі і іншых памяшканняў Віленскай езуіцкай акадэміі.
    БАРШЧ Міхаіл Восіпавіч (29.1.1904, Масква — 8.11.1976), рускі архітэктар, педагог. Праф. (1947). Скончыў Вы
    М.В.Баршч.
    шэйшы маст.тэхн. інт (1926). Асн. работы ў Мінску: планіроўка і забудова плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, жылыя дамы на Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці; 1949—56, усе ў сааўт.) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    БАРШЧОЎКА, вёска ў Добрушскім рне. За 40 км на ПдУ ад Добруша, 11 км ад чыг. ст. Церахоўка на лініі Гомель—Шчорс (Украіна), 60 км ад Гомеля. Цэнтр Баршчоўскага с/с. 295 гаспадарак, 677 ж. (2009).
    Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв., уладанне Чартарыйскіх. Пасля 1га
    падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1776 — 39 двароў, 322 ж., карчма, валоданне фельдмаршала графа П.А.РумянцаваЗадунайскага, з 1834 — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1788 — 400 ж., у Гомельскай воласці Беліцкага павета. У 1816 — 129 двароў, 540 ж. У 1834 — 169 двароў, 896 ж. У 1870 адкрыта Міхайлаўская царква, працавала крупадзёрка. У 1885 — 174 двары, 1057 ж., 6 ветракоў, магазін. У 1897 сяло, 197 двароў, царк.прыходская школа, магазін, карчма. У 1908 — 252 двары, 1779 ж. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Чырванабудскага, з 4.8.1927 Церахоўскага, з 25.12.1962 Добрушскага рнаў Гомельскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1930 працавалі 3 ветракі, конная крупадзёрка, кузня, шорная майстэрня. У 1940 — 415 двароў. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 382 двары, загубілі за час акупацыі 32 ж. У 1959  1223 ж. У 1995  356 гаспадарак,889 ж.
    У 2009 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАРШЧбЎКА, вёска ў Рэчыцкім рне. За 25 км на У ад Рэчыцы, 5 км ад чыг. ст. Якімаўка на лініі Калінкавічы—Гомель, 25 км ад Гомеля, на аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. Цэнтр Баршчоўскага с/с. 226 гаспадарак, 568 ж. (2009).
    Вядома з 18 ст. як сяленне ў Беліцкім павеце Магілёўскай губ. Дзейнічала СпасаПраабражэнская царква. У 1834 — 36 двароў, у валоданні памешчыка Жудры. У 1872 на месцы старой пабудавана новая драўляная царква на мураваным фундаменце. У 1881 — 635 ж., царк,прыходская школа, у складзе аднайм. маёнтка. У 1897 сяло (161 двор, 1093 ж., царк.прыходская школа, магазін, 3 ветракі, крама, кузня,
    карчма) і фальварак (4 двары, 12 ж., капліца), у Целяшоўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губ. У 1908  192 двары, 1280 ж. Да 9.5.1923 цэнтр воласці. У 1926 — 279 двароў, 1457 ж., урачэбны 1 ветэрынарны пункты, крама, хатачытальня, паравы млын, паштовы пункт, пачатковая школа. 3 8.12.1926 цэнтр Дзятлавіцкага с/с, з 4.8.1927 Гомельскага, з 10.2.1931 Рэчыцкага рнаў Гомельскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1930 працавалі гантарэзнаклёпачны завод, паравы млын, смалакурня, кузня. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да канца ліст. 1943 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1962 да Б. далучана в. Сямёнаўка. У 1995 — 320 гаспадарак,750 ж.
    У 2009 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны; царква іконы Пачаеўскай Маці Божай (2004). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў грамадз. і Вял. Айч. войны. Археал. помнік — курганны могільнік.
    БАРШЧЭЎСКАЯ АНУ'ФРЫЕЎСКАЯ ЦАРКВА помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Баршчэва Камянецкага рна. Пабудаванаў 1840 з мясц. бутавага каменю. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага 2схільным дахам, прымыкаюць прамавугольная апсіда і прытвор. Бляшаны дах па цэнтры завершаны 2ярусным 8гранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады апяразаны ліштвамі з замковымі камянямі, расчлянёны прамавугольнымі аконныміпраёмамі. Прамавугольны ўваходны праём і паўкруглая люкарна над ім вылучаны атынкаванымі ліштвамі. На восі храма размешчана 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая брамазваніца з макаўкай у завяршэнні. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    481
    БАРШЧЭЎСКІ
    Баршчэўская Ануфрыеўская царква.
    БАРШЧЭЎСКІ Аляксандр Андрэевіч (псеўд. Алесь Барскі; 2.11.1930, в. Бандары Падляскага ваяв., Польшча), беларускі літаратуразнавец, паэт, фалькларыст, перакладчык і педагог. Др філал. навук (1986). Ганаровы др БДУ (1993). Скончыў Лодзінскі унт (1955). 3 1956 выкладаеў Варшаўскім унце (з 1975 заг. кафедры). У 1982— 90 старшыня Бел. грамадскакульт. тва ў Польшчы. Аўтар кніг паэзіі «Белавежскія матывы» (1962), «Жнівень слоў» (1967, абедзве Беласток), «Мой бераг» (1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (1987), зб. «3 пабачанага і перажытага» (1992). У творах Б. гучаць матывы вернасці роднай зямлі, мове, адлюстраваны складаны духоўны свет сучасніка, апяваецца прыгажосць прыроды роднага краю. Вывучае гісторыю бел. лры, польскабел. літ. і вуснапаэт. сувязі, даследуе фальклор Беласточчыны, дзейнасць польск. этнографа і фалькларыста О.Кольберга. Аўтар «Псторыі беларускай літаратуры» (Варшава; ч. 1. Фальклор, 1976; ч. 2. Перыяд Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага, 1981), кніг «Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы, 1958—1998» (2001), «Беларуская эміграцыйная пісьмовасць» (Варшава, ч. 1, 2004). Укла
    дальнік збкаў «Невычэрпны збан. Казкі зямлі Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Палесся» (1976), «Д’яблава скрыпка. Беларускія казкі» (2е выд., 1977), «Магутныя чараўнікі. Рускія казкі» (1984), «Зачараваныя колеры стэпу. Украінскія казкі» (1987). Выступае з артыкуламі ў бел. перыяд. друку.
    Літ.: Казбярук У. Творчыя здзяйсненні Алеся Барскага // Полымя. 2006. №11. А.М.Ненадавец.
    БАРШЧЭЎСКІ Ян (1790, паводле інш. крыніц 1794, ці 1796, ці 16.12. 1799, в. Мурагі Расонскага рна — 12.3.1851), беларускі і польскі літа
    ратар, выдавец. Вучыўся ў полацкіх езуіцкіх калегіуме і акадэміі. 3 1817 у Пецярбургу. Працаваў у дзярж. установах, выкладаў латынь і грэч. мову. Сустракаўся з А.Міцкевічам, Т.Шаўчэнкам. Арганізаваў літ. гур
    ток, які аб’яднаў выхадцаў з Беларусі. Рэдактарвыдавец польск. альманаха «Niezabudka» («Незабудка», 1840—44). У 1847 пераехаў у г. Чуднаў на Валыні (Украіна). Пісаў на польск. і бел. мовах. Літ. творчасць пачаў у студэннкія гады (беларускамоўныя творы «Рабункі мужыкоў», «Дзеванька», «Гарэліца»; апубл. ў 1843—44). Збіраў бел. фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы. Пад уплывам пісьменнікаўрамантыкаў і, магчыма, Т.Шаўчэнкі апрацоўваў бел. легенды і паданні (балады «Русалказводніца», «Дзявочая крыніца», «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы», «Зарослае возера» і інш.). У цыкле апавяданняўпрытчаў на польск. мове «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—46) выкарыстаў бел. легенды і казкі, упершыню выказаў думку пра самабытнасць беларусаў. Сімвалічны вобраз ПлачкіБеларусі — цэнтр. ў кнізе. У перакладзе на бел. мову легенды са зборніка надрукавала віленская газ. «Гоман» (1916). Апавяданніпрытчы, якія не ўвайшлі ў зборнік, склалі аповесць «Драўляны дзядок і кабета Інсекта» (1844—47). Тэма роднага краю, нешчаслівага лёсу таленавітых людзей Беларусі —удрам. паэме«Жыццё сіраты». Аўтар аповесці «Душа не ў сваім целе», «Нарыса паўночнай Беларусі» (1843), кн. «Проза і вершы» (1849) і інш. На бел. мову творы Б. перакладалі В.Таранеўскі, М.Хаўстовіч.
    Тв.: Бел. пер. — Выбр. творы. Мінск, 1998; Санет: для В.П.Буйніцкай; Рыбак; Зарослае возера: балады // Роднае слова. 1994. №9; Дзве бярозы: балада // Беларусь. 1995. №4; Душа не ў сваім целе // Полымя. 1996. №1; Лісты да Юліі — Listy do Julii: пісьмы, вершы, балады. Віцебск, 2004; Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мінск, 2005.
    Літ.: П ад бя рэс кі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня... Мінск, 1990; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мінск,
    482
    БАРЫСАЎ
    1993; Хаўстовіч М.В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. Мінск, 2003; Ян Баршчэўскі ў славянскім свеце: (да 210годдзя з дня нараджэння). Віцебск, 2004; Ты ч ы н a 3. Сны і снабачанні Яна Баршчэўскага. Мінск, 2004; Паэт і казачнік Ян Баршчэўскі // Каліноўскі 1.1. Полацк і яго ваколіцы. Мінск, 2005.