Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРЫ Ісідар Германавіч (28.12. 1906—1944), беларускіхаравы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваўарганізаванымімаматарскім хорам у Гомелі. 3 1934 выкладаў у Бел. кансерваторыі. У 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Валодаў вял. эмацыянальнасцю, артыстызмам, тонка адчуваў прыроду бел. нар. песні. Аўтар партыз. песень, ут.л. «Баявая партызанская».
БАРЬПКА, бандарны выраб; двухдонная бочачка на 5—10 л. Як і баклага, прызначалася для пераносу вадыў«рабочы вугал» (наполе, сена
Барылка.
жаць, лесасеку). Выкарыстоўвалася для захавання розных напояў. Звычайна выраблялі з дубовых клёпак, даўжэйшых за дыяметр дна, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў. Пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі.
БАРЬІС, прысвятак народнага календара ў гонар святога Барыса, які лічыўся апекуном палявых работ і свойскай жывёлы, асабліва коней. Адзначаўся 2 і 15 мая. У валачобных песнях Б. «ляды паліць, // Зямлю грэець, ячмень сеець // 3 поўнай
сявенькі, з правай жменькі...», a таксама «па межах ходзіць, поле дзеліць», «бабы сеець», «збожжа высіць», «бульбу засеяць». У народзе казалі: «Святы Барыс коні пасець»; «У Барысаў дзень нельга працаваць на конях». На Б. прымяркоўвалі «паленне грудаў» і падрыхтоўку лядаў.
Літ.: Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
А.Ю.Лозка.
БАРЫС I ГЛЕБ, дзень у народным календары (адзначаўся 24 ліп. па ст.ст., 6 жн. па н.ст.). 3 прычыны сугучнасці св. Глеб успрымаўся як апякун хлеба. У народзе казалі: «Барыс і Глеб — паспеў хлеб». У гэты дзень забаранялася выконваць цяжкія работы: «На Барыса за серп і касу не бярыся». Лічылася, што парушальнікам гэтай забароны пагражала калецтва, а жывёле, якая ела скошанае ў гэты дзень, — хвароба і нездаровы прыплод; скіданыя ў гэты дзень стагі маглі быць спалены маланкай, тое самае чакала пуню ці гумно са звезеным у гэты дзень збожжам. Удзень Б. і Г. асцерагаліся дажджу з навальніцай, гэтыждзень лічыўся апошнім днём купання.
Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. Жыцця адвечны лад. Мінск, 1998. У.А.Васілевіч.
БАРЫСАВА (па мужу М у д р о г і н а) Тамара Цімафееўна (30.10.1920, г. Каменка Пензенскай вобл., Расія — 31.7.2000), беларускітэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1955). У 1957—58 працавала ў газ. «Калгасная праўда». У 1961—76 навук. супрацоўнік Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, адначасова ў 1956—76 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Выступала ў перыяд. друку з тэатр. рэцэнзіямі і крыт. артыкуламі па пытанняхдраматургіі і тэатра. Даследавала дзейнасць тэатр. калектываў па ўвасабленні класічнай і сучаснай замежнай драматургіі (творы У.Шэкспіра, Мальера).
Тв:. Шекспнр на белорусской сцене. Мннск, 1964; Мальер на беларускай сцэне. Мінск, 1972.
БАРЬІСАВЫ КАМЯНІ', манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэр. Беларусі ў раёне Зах. Дзвіны. Вядомы 7 камянёўвалуноў з высечанымі на іх 6канцовымі крыжамі і надпісамі ў выглядзе грэч. формулы «Госпадзі памажы рабу свайму». Захаваліся 3 такія камяні: у музеізапаведніку «Каломенскае» (Масква), каля Сафійскага сабора ў Полацку, у пас. Друя Браслаўскага рна. Б.к. да прыняцця хрысціянства з’яўляліся язычніцкімі фетышамі. Неўраджаі і голад у пач. 12 ст. сталі прычынайвяртаннянасельніцтвада язычніцкіх вераванняў і ўшанавання камянёў, каля якіх раней маліліся аб ураджаі. Каб аб’яднаць язычніцкія і хрысціянскія культуры, узвысіць першых стараж.рус. святых Барыса і Глеба і праславіць сваё імя, полацкі кн. Рагвалод Усяславіч (пасля хрышчэння Барыс) загадаў высякаць на валунах крыжы і хрысціянскія надпісы з імем Барыса (упамінаецца на 6 камянях). На 7м высечана імя Васіля (Рагвалода), сына Барыса (гл. Рагвалодаў камень). Лічыцца, што на 6 камянях надпісы зроблены ў барысаглебскія святы ў маі 1128, на 7м — 7.5.1171. У народзе Б.к. называлі Барыс, БарысХлебнік, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Пра іх захаваліся шматлікія паданні і легенды.
Л.У.Дучыц.
БАРЫСАЎ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Барысаўскага рна, на р. Бярэзіна. За71 км на ПнУ ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. 149,8 тыс. ж. (2008).
Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1127якгорад Полацкай зямлі. 3 пач. 14 ст. ў складзе ВКЛ. 3 1413 цэнтр воласці. У 14—18 ст. існаваў Барысаўскі замак. У сярэдзіне 17 ст. тут засн. праваслаўны манастыр (у сярэдзіне
483
БАРЫСАЎ
Фрагменты забудовы Барысава.
18 ст. стаў уніяцкім), дзейнічалі Троіцкая і СпасаПраабражэнская цэрквы. У 1732 у Б. 9 вуліц. У 1764 — 230 дамоў. У сярэдзіне 18 ст. пабудавана Уваскрасенская уніяцкая царква, існаваў касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі. 14.7.1792 горад атрымаў магдэбургскае права і герб. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета Мінскай губ. У вайну 1812 у Б. і яго наваколлі адбыліся буйныя баі паміж рас. і франц. войскамі — Барысаўская бітва і Бярэзінская аперацыя. У 1863 у Б. 5,8 тыс. ж., 601 дом, 70 крам. У 1871 праз горад прайшла чыг. Масква—Брэст, на правым беразе Бярэзіны пабудавана станцыя. У 1897 тут 15 063 ж. У 1910 каля 19 тыс. ж., 112 крам, лясная школа, мужчынская гімназія,
Чыгуначны вакзал у Барысаве.
жаночая прагімназія, пачатковыя школы і інш. 3 1924 цэнтр раёна, у 1924—27 — акругі. 3 1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 1.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. На тэр. горада гітлераўцы стварылі 6 лагераў смерці, у якіх загубілі 33 тыс. чал. У 1959 у Б. 59,3 тыс. ж. У 1989 150 тыс. ж. У 2001 зацверджаны сучасны герб горада: на сярэбраным полі на зялёнай зямлі сярэбраная брама, паміж 2 вежамі якой на сярэбраным воблаку выява св. Пятра з 2 ключамі ў руцэ.
Сучасны горад падзелены р. Бярэзіна на 2 ч.: паўд. (правы бераг) — Новабарысаў(кампазіцыйнае ядро горада) і паўн. (левы бераг) — Старабарысаў, звязаныя паміж сабой аўтамабільным, чыг. і пешаход
ным мастамі. Архіт.планіровачную структуру фарміруюць вуліцы Гагарына (гал. вось — шаша Мінск— Смаленск у межах горада, забудавана 9—13павярховымі жылымі дамамі), Чапаева, праспект Рэвалюцыі. На перасячэнні вул. Чапаева і праспекта Рэвалюцыі ўтварылася цэнтр. плошча — грамадскаадм. і культ.гандлёвы цэнтр. У паўн. частцы Старабарысава фарміруецца прам. вузел. Цэнтр горада і асн. восі Старабарысава забудоўваюцца 5—9павярховымі жылымі дамамі. Створана некалькі мікрараёнаў. Паводле генплана 1981 (карэкціроўка 1993) прадугледжана фарміраванне і аб’яднанне 2 планіровачных раёнаў — правабярэжнай і левабярэжнай частак з развіццём апошняй у паўд.ўсх. напрамку, будаўніцтва 2узроўневай транспартнай развязкі.
У Б. дзейнічаюць Інт кіравання і прадпрымальніцтва, 3 каледжы, 4 ліцэі, вучылішча алімпійскага рэзерву, 2 гімназіі, ПТВ, 20 сярэдніх і муз. школы, 3 школы мастацтваў, 7 ДзЮСШ, школаінтэрнат для дзяцей сірот, 36 дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы сац. прытулак. Працуюць Палац культуры, драм. тэатр «Відарыс», 10 клубаў, 4 кінатэатры, 4 цэнтры творчасці, гасцініцы, гар. парк, 8 бібліятэк, Барысаўскі аб’яднаны музей. Брацкая магіла 10 тыс. сав.
484
БАРЫСАЎСКАЕ
Помнік князю Барысу Усяславічу ў Барысаве. 2002.
ваеннапалонных, закатаваных у канцлагеры ў 1941—44, 4 магілы axBap фашызму. Помнікі кн. Барысу Усяславічу, «Батарэі» часоў вайны 1812, помнікі сав. танкістам, воінамінтэрнацыяналістам. Пом
нікі архітэктуры: гандлёвыя рады (1908), касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1806), Васкрасенскі сабор (1874) і інш.
БАРЫСАЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ТЭАТРДЭФІЛЁ «МОДНІЦЫ». Створаны ў 2000 у г. Барысаў пры Палацы культуры імя М.Горкага на базе школы манекеншчыц як тэатрдэфіле. 3 2002 аматарскае аб’яднанне. У 2007 прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне». Кіраўнік Н.А.Аўсяніцкая. Асн. кірунак творчасці — распрацоўка, выраб і дэманстрацыя калекцый мадэлей авангарднага і сучаснага адзення з традыц. і нетрадыц. матэрыялаў. Сярод калекцый касцюмаў: «Вясёлы паліцэйскі» (2003), «Папялушка», «Нараджэнне кахання» (абедзве 2005), «Марачка», «ЛедзіБос» (абедзве 2008) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Расіі і БеларусіўХХІ стагоддзіразам» (гарады Жодзіна, 2005; Мыцішчы, Расія, 2006; Смалявічы, 2009), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», прысвечанага 60годдзю Вял. Пера
могі (Мінск, 2005), нац. конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь2006» (Мінск), рэгіянальнага свята мастацтваў Прыдзвіння «ДзвінаДвннаДаўгава» (г. Верхнядзвінск, 2004) і ІНШ. Н.У.Сомава.
БАРЫСАЎСКАЕ ПРАДПРЫЁМСТВА МУЗЫЧНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Засн. ў 1935 у г. Барысаў Мінскай вобл. як фабрыка піяніна на базе лесазавода. У Вял. Айч. вайну разбурана, у 1944 аднавіла работу. У 1966 рэканструявана і расшырана, пабудаваны вытворчы корпус, цэхі металавырабаў, лесапільны, сушыльны і інш. 3 1969 Барысаўская фабрыка піяніна імя 50годдзя Кампартыі Беларусі. 3 1976 гал. прадпрыемства ВА «Белмузпрам». 3 1997 ААТ «МузінструментБарысаў», з 2001 ААТ з сучаснай назвай. Часткова рэканструявана, наладжана вытворчасць мэблі. Вырабляе піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, дзіцячыя муз. інструменты, піламатэрыялы, дзверы, мэблю і інш.
БАРЬІСАЎСКАЕ ШКЛО, мастацкія вырабы хрустальнага завода імя Ф.Дзяржынскага ў г. Барысаў.
Да арт. Барысаўскае шкло. Вырабы Барысаўскага хрустаяьнага завода.
485
БАРЫСАЎСКАЯ
У пач. 20 ст. тут выраблялі гутным, прасаваным і ціхавыдзімальным спосабамі разнастайны посуд: бакалы, вазы, графіны, кілішкі, сухарніцы, фужэры, лямпы ў стылі мадэрн, дэкарыраваныя траўленнем, алмазнай гранню, размалёўкай золатам і эмалямі, маціраваннем, рыфленнем, а таксама суцэльнацягнутыя стромкія вазы і арміраваныя нікеліраваным металам йукарніцы з хрусталю і каляровага шкла. У 1910 барысаўскі хрусталь адзначаны залатым медалём на выстаўцы ў Парыжы. 3 канца 1950х гг. Б.ш. выраблялася па эскізах мастакоў завода. 3 1960х гг. узбагацілася колеравая гама шкламасы і каляровагахрусталю, асабліва сінезялёных і чырвоных (селенавы рубін) адценняў, упрыгожаных шырокай гранню (творы А.Абрамавай, Г.Ісаевіч). Вырабы з накладнога шкла дэкарыраваліся пескаструменным метадам, глыбокім траўленнем (майстар І.Жалезнякоў), гравіраваннем медным колцам (гравёр С.Броўкін), алмазнай гранню (майстры С.Грахоўскі, Т.Дашкевіч, Л.Цімафееў). Для бясколернага танкасценнага шкла пачалі выкарыстоўваць спец. люстраное пакрыццё, увялі дэкарыраванне вырабаў метадам штампа. Пашырыўся тэматычны дыяпазон. 3 1970х гг. асвоена тэхналогія варкі шкла пастэльных адценняў. Вобразнасць вырабаў дасягалася дасканаласцю форм і прапорцый і мінімумам дэкар. сродкаў. У 1990— 2000я гг. дэкор хрустальных вырабаў стаў буйнамаштабным з выкарыстаннем глыбокай грані і аптычных заглыбленняў пераважна геаметрычнай кампазіцыі, з уключэннем маціраванай паверхні для падкрэслівання бляску алмазнай грані.Унашчасназаводзеўшырокім асартыменце выпускаюцца вырабы з накладнога хрусталя (мастакі Р.Клімковіч, П.Арцёмаў, Т.Арцёма, Т.Семяновіч і інш.), а таксама камбінаваныя (хрусталь з наклад