Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
А. М.Лабавікова.
Барысаўскі народны ансамбль народных інструментаў «Лотаць».
БАРЫСАУСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ «СЛАВЯНЕ». Створаны ў 1999 у г. Барысаў пры СШ № 2. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Лабавікова (з 1999), А.У.Багдановіч (з 2005). У складзе ансамбля 10 чал. У рэпертуары творы бел., рус., венгерскіх, малдаўскіх, італьян. кампазітараў (вальс з к/фільма«Мой ласкавы і пяшчотны звер» Я.Догі, «Венгерскі танец» І.Брамса, «Венецыянскі карнавал» Н.Паганіні, «Беларускія танцы» І.Жыновіча, румынскі нар. танец «Жаваранак» у апрацоўцы В.Гнутава, «Музычныя
Барысаўскі народны ансамбль народных інструментаў «Явар».
малюнкі Кубы» Б.Векслера, «Танец з шаблямі» з оперы «Гаянэ» А.Хачатурана, «Чардаш» В.Монці, «Гумарэска» Я.Глебава). Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2006), удзельнік абл. конкурсу настаўніцкай самадзейнасці (г. Маладзечна, 2005).
Н.У.Клімовіч.
БАРЫСАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ СУЧАСНАГА БАЛЬНАГА тАнца «карнавал». Створаны ў 1980 уг. Барысаўпры гар. Доме культуры (з 2005 Палац культуры імя
497
БАРЫСАЎСКІ
Барысаўскі народны ансамбль «Славяне».
М.Горкага). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.Г.Хоміч (з 1980), М.А.Машковіч (з 1988), Н.А.Ракоўская (з 1992). У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 9 да 35 гадоў. У рэпертуары вальсы («Маскарад», «Апасіяната», «Венскі»), харэагр. кампазіцыі («Блюз», «Волагда», «Джайв», «Пасадобль», «Румба», «Самба» і інш.). Калектыў — дыпламант турніраў бальных танцаў: рэсп. «Зорная фіеста» (г. Баранавічы), «Крок за крокам» (Мінск, абодва 2007), «Маладзечна» (г. Маладзечна, 2009), абл. «Зімовая фантазія» (г. Магілёў, 2009), фестываляў: абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй», «Беларусь пад белымі крыламі» (абодва г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2004, 2006), лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), турніру па бальных танцах «Белая Русь» (2006, абодва Мінск), удзельнік міжнар. маладзёжнага фестывалю «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (гарады Баранавічы, Жодзіна, 2004, 2005), рэсп. турніру «Кубак горада Асіповічы» (г. Асіповічы, 2008), конкурсу «Танцавальны красавік» (Мінск, 2006), «Вясенні блюз» (г. Жодзіна, 2004), турніру па спарт. бальных танцах «Золак» (Мінск, 2006), абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2006). Н.У.Сомава.
БАРЫСАЎСКІ НАРбДНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ «MODUS». Створаны ў 1997 у г. Барысаў пры дзіцячай муз. школе. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.В.Герасімовіч. У складзе ансамбля 4 чал.: 2 скрыпкі, віяланчэль, фп. У рэпертуары класічныя творы: адажыо Ф.Шуберта, вальс, менуэт М.Агінскага, дывертысмент (ч. 1—3) М.Радзівіла, «Прывітанне кахання» Э.Эльгара і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу мета
Барысаўскі народны камерны ансалібль «Modus».
дычнай і творчай работы выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтва (г. Маладзечна, 2004), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008).
А.І.Несцерава.
БАРЬІСАЎСКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ I ПРАЦЫ. Створаны ў 1977 у г. Барысаў пры гар. Доме культуры (з 2005 Палац культуры імя М.Горкага). У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Георгіу (з 2005). У складзе хору 48 чал. Асн. кірунак дзейнасці — харавыя спевы. У рэпертуары творы сав., сучасных рус. і бел. кампазітараў («Слухайце хор ветэранаў» А.Недарэзава, «Белая Русь» А.Яравога, «Франтавыя дарогі», «Вальсуспамін», «Песня пра родны край» І.Лучанка, «Паклонімся вялікім тым гадам» А.Пахмутавай, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «У парку ля Мамаева кургана» Я.Фрэнкеля і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. і абл. фестываляў: нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2005, г. Смалявічы, 2006, 2008). Н.У.Сомава.
БАРЫСАЎСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ і м я М.Г о р к а г а. Адкрыты ў 1947 у г. Барысаў як Дом культуры. 3 1981 размешчаны ў новым будынку. 3 1982 Палац культуры, з 2005 дзярж. ўстанова з сучаснай назвай. Агульная пл. памяшканняў 8308 м2, 2 глядзельныя залы: вял. (канцэртная) на 960 месцаў і малая (тэатр.) на 182 месцы, 15 памяшканняў для заняткаў калектываў нар. творчасці. Дзейнічаюць 40 клубных фарміраванняў (больш за 1600 удзельнікаў) для дарослых і дзяцей: 20 калектываў маст. самадзейнасці, 13 аматарскіх аб’яднанняў, 7 гурткоў і студый дакладных ведаў. Ганаровыя званні маюць 8 калектываў: засл. аматарскі драм. тэатр «Відарыс», народныя: хор ветэранаў Вял. Айч. вайны і працы, ансамбль бальнага танца «Карнавал», студыі: вак., выяўл. і дэкар.прыкладнога ма
498
БАРЫСАУСКІ
стацтва, цыркавая «Летуценнікі», узорныя харэагр. ансамблі «Ручаёк» і «Натхненне». Сярод інш. калектываў найб. вядомыя — юнацкая тэатр. студыя «Трыумф», дзіцячая тэатр. студыя «Забавінкі», маладзёжныя клуб «Хіпхоп», студыя брэйкданса, рокклуб «Экватар» і дыскаклуб «Хей, дыджэй». Палац культуры праводзіць культ. мерапрыемствы ў горадзе і раёне: клуб вясёлых і знаходлівых, фестывалі харэаграфіі «Барысаўскі прыстанак», харавога жанру «Калі душа спявае» і «Галасы дзяцінства», конкурс прадпрыемстваў горада «Калі мы разам», шоупраграмы «Міс Барысаў», «Міс Дзюймовачка», святы і інш. Т.Л.Душкова.
БАРЫСАЎСКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЫНКУ імя М.Горкага. Створаны ў 1928 у раёне прывакзальнай плошчы г. Барысаў Мінскай вобл. ў выніку пераўтварэння часткі ляснога масіву ў лесапарк. Былі адкрыты бка, тыр, летні тэатр, спарт. і дзіцячыя пляцоўкі і інш. Пл. парку 5,8 га. Растуць дуб, хвоя, ліпа, каштан, клён, рабіна, бэз, акацыя. Парк прапаноўвае насельніцтву больш за 20 відаў культ. паслуг: канцэрты, дыскатэкі, кірмашы, тэатралізаваныя паказы, тэматыч
ныя вечары, правядзенне дзён сямейнага адпачынку, свят (абрадавых, спарт., прафесійных і інш.). Дзейнічаюць аб’екты вольнага часу, сярод якіх зімні танц. клуб, летні павільён дзіцячых атракцыёнаў, спарт. гарадок, студыя дэкар.прыкладнога мастацтва, ігравая зала, электрамабілі і інш.
Т.П.Краўчонак.
«БАРЬ'ІСАЎСКІ ПРЫСТАНАК», міжнародны фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці. Праводзіцца з 2001 у г. Барысаў штогод (у 2008— 09 не праходзіў). Заснавальнікі і арганізатары — аддзелы адукацыі і культуры Барысаўскага райвыканкома. Mae на мэце развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый і дасягненняў нац., сусв. культуры ў галіне харэагр. мастацтва, далучэнне да іх шырокага кола грамадскасці, павышэнне прафес. майстэрства яго ўдзельнікаў, развіццё і ўзмацненне міжнар. сувязей, абмен духоўнымі і культ. каштоўнасцямі. Сяродудзельнікаў — нар. і ўзорныя дзіцячыя і юнацкія калектывы, а таксама калектывы з дыпломамі ўдзельнікаў фестываляў (конкурсаў) міжнар. ўзроўню. У праграме фестывалю — творчыя сустрэчы з вядучымі бел. і замежны
мі балетмайстрамі, майстаркласы, канцэрты калектываўудзельнікаў і прафес. калектываў. У час фестывалю праходзяць: урачыстае адкрыццё, канцэрты, касцюміраваныя шэсці, дыскатэкі, экскурсіі і інш. Завяршае мерапрыемства галаканцэрт, на якім уручаецца гал. прыз «Хрустальны лебедзь» у некалькіх намінацыях («Разыначка», «Сонечныя зайчыкі», «Стыль», «Калейдаскоп», «Праменьчыкі», «Феерверк», «Вадаспад эмоцый», «Традыцыя», «Жывая крыніца»), Сярод інш. узнагарод: памятныя прызы, падарункі, спец. дыпломы аргкамітэта.
БАРЫСАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Барысаў. У раёне 300 сельскіх нас. пунктаў, 17 сельсаветаў: Аздзяціцкі, Бродаўскі, Весялоўскі, Вяляціцкі, Глівінскі, Забашавіцкі, Зачысцкі, Зембінскі, Іканскі, Лошніцкі, Майсееўшчынскі, Мётчанскі, Мсціжскі, Навасёлкаўскі, Неманіцкі, Перасадскі, Прыгарадны, Траянаўскі. Пл. 3 тыс. км2, лясы займаюць 60%, балоты — 2% тэрыторыі. Нас. (2009) 41,8 тыс. чал. (без г. Барысаў). Жывуць беларусы (91,1%), рускія (6,7%), украінцы (1,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. ра
На міжнародным фестывалі дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак»: 1 — фрагмент выступлення; 2 — урачыстае закрыццё.
499
БАРЫСАЎСКІ
ёна праходзяць аўтадарога і чыг. Мінск—Масква, аўтадарогі на Бягомль, Беразіно, Плешчаніцы.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у складзе Мінскай акругі, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайнузліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Барысаве і раёне 47 862 чал., часткова ці цалкам спалілі 80 вёсак. У раёне дзейнічалі Барысаўскае антыфаш. падполле, падп. гаркомрайком і міжрайком КП(б)Б,міжраённыпарт. цэнтр, гарком, міжрайком, райком ЛКСМБ (зжн. 1942), партыз. брыгады 1я Антыфашысцкая, «Дзядзькі Колі», «Стары», 2я імя Кірава, імя Панамарэнкі, імя Шчорса, «Разгром», асобныя атрады «Артур», Васілеўскага, «Мясцовыя», «Мсцівец», імя Суворава, І.А.Яраша, інш. партыз. фарміраванні, выдавалася падп. газ. «Бальшавіцкая трыбуна». Паўн. частка Б.р. ўваходзіла ў БарысаўскаБягомльскую партыз. зону. Раён вызвалены ў пачатку ліп. 1944 у ходзе Мінскай аперацыі войскамі 3га Бел. фронту. 20.1.1960 да Б.р. далучана частка тэр. скасаваных
Барысаўскі ўзорны ансамбль народнага танца «Світанак».
Бягомльскага і Халопеніцкага рнаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, паліўнай, шкляной прамсці. У раёне (2009) гімназія, агульнаадукац. ліцэй, 24 сярэднія (у т.л. 7 комплексаў школа—сад), вячэрняя школы, санаторная школаінтэрнат, ДзЮСШ, турысцкі клуб, 18 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры — сац.пед. (у яго складзе дзіцячы сац. прытулак «Надзея») і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 40 устаноў клубнага тыпу, 45 бібліятэк, 6 дзіцячых школ мастацтваў, Іканскі музей нар. славы (філіял Барысаўскага аб’яднанага музея), сельская карцінная галерэя ў в. Зембін (засн. франц. мастачкай Н.Лежэ). Дзейнічаюць 7 бальніц, 2 паліклінікі, 13 амбулаторый, 35 ФАПаў, 5 аптэк, рэсп. санаторый «Беразіна» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў», прафілакторый «Беліна» Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» (у в. Семенькавічы), аздараўленчыя комплекс Барысаўскага зда аўтатрактарнага абста
лявання ў в. Дудзінка і лагер «Брадоўка», тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва. Зоны адпачынку мясц. значэння Дроздзіна, Пескі—Беліна, Стахава і Сха. Выдаеццагаз. «Адзінства». Ураёне Ібрэліг. абшчын, у т.л. 13 праваслаўных, 2 пратэстанцкія, 1 каталіцкая. 3 помнікі ў гонар рус. [вёскі Брылі (2) і Студзёнка] і франц. (в. Брылі) воінаў, якія загінулі ў бітвах на р. Бярэзіна ў вайну 1812. Помнікі архітэктуры: Успенская царква (KaHeu 19 — пач. 20 ст.) у в. Зорычы, касцёл Дзевы Марыі (пач. 19 ст.) і царква архангела Міхаіла (пач. 20 ст.) у в. Зембін, сядзібны дом (пач. 20 ст.) у в. Старабарысаў.