Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАС (італьян. Basso, літар. нізкі), 1) самы нізкі мужчынскі голас. Вылучаюць Б. высокі, або пявучы, і нізкі, або глыбокі, у оперы таксама характарны, камічны буфонны Б. Высокі Б. бывае лірычны, больш мяккі, з дыяпазонам G—f1, і драм., больш моцны, з дыяпазонам А—е1. Для высокага Б. характэрны сіла і моц на верхніх гуках і больш слабае гучанне нізкіх гукаў. Нізкі (цэнтр.) Б. вылучаецца глыбокім, поўным гучаннем у нізкім рэгістры і напружаным — у верхнім, дыяпазон (С, D) Е—d1 (е1). Самы нізкі від Б. — т. зв. Б.актавіст, дыяпазон (А,) В,—а (сД 2) Муз. інструменты н ізкага (басовага) рэгістра (туба, кантрабас, саксафонБ., домраБ., Б.кларнет). 3) Самая нізкая партыя шматгалосага муз. твора.
БАСАВЁЦ Аўрам Мікалаевіч (н. 15.2.1934, в. Гарадная Столінскага рна), беларускі народны майстар у галіне ганчарства. Патомны ганчар, навыкі рамяства пераняўудзяцінстве ад мясц. майстроў. Працаваўяк майстарнадомнік Пінскай фабрыкі маст. вырабаў «Крыніца Палесся». 3 2003 выкладае ў Гараднянскім цэнтры ганчарства. Творчасць майстра дэманструе сучас
511
БАСАЛЫГА
М.Басаііыга. Ілюстрацыя да аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча. 2007.
ны ўзровень гараднянскай керамікі. Светлагліняныя, глазураваныя бясколернай ці зеленаватай палівай гаршкі (круглякі), глякі (бунькі), збанкі (глечыкі), вазоны вызначаюцца акруглымі формамі і прыгожым каларытам паверхні. Удзельнік, дыпламант, лаўрэат многіх выставак, конкурсаў, фестываляў, у т.л. 2й нац. выстаўкі нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» ў Мінску (2006).
Я.М.Сахута.
БАСАЛЫГА Міхаіл Самуілавіч (н. 1.5.1942, г. Слуцк), беларускі графік. Брат У.С.Басалыгі. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1970). У 1965—75 працаваў у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі. У 1993—2006
А.Басавец. Ганчарны посуд. 2005.
дырэктар Мінскага маст. вучылішча імя А.Глебава. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, пераважна ў гіст. і батальным жанрах. Для яго работ характэрны рытмічнасць кампазіцыйнай будовы, ярка вы
У.Басалыга. Касцёл у Івянцы. 3 серыі «Помнікі дойлідства Беларусі». 1983.
ражаная графічнасць у спалучэнні з паліхроміяй, імкненне дасканала перадаць гіст. падзеі. Сярод твораў: каляровыя аўталітаграфіі — трыпціх «Бітва пад Оршай» (1992; з серыі «Айчыну сваю баронячы»), партрэты «Ю.Алелька», «А.Алелька» (абодва 1989), «Рагнеда» (1990), «Давыд Гарадзенскі» (1993), «Л.Сапега» (1994), «С.Ю.Алелька» (1995), «Анастасія Слуцкая», «Усяслаў Чарадзей» (абодва 2004), а таксама творы «Мірскі замак» (1991), «Трагедыя СафііПолацкай», «Накраюполя Кулікова», «Тадэвуш Касцюшка» (усе 2000), «Бітва на Сініх Водах» (2005), трыпціх «Грунвальдская бітва» (1989, 2004) і інш. Аформіў альбом «Гравюры Францыска Скарыны», кнігі «Калі ласка» П.Броўкі, «Хай будзе святло» і «Ключ жу
раўліны» (усе 1972, з В.Басалыгам), «Ave Maria» (1980) і «Адкуль мы» (1993) М.Танка, «Вершы і паэмы» (1982) і «Курган» (1987) Я.Купалы, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча (2007) і інш.
БАСАЛЬІГА Уладзімір Самойлавіч (н. 1.4.1940, г. Слуцк), беларускі
512
БАСКЕТ
У.Басалыга: 1 — францысканскі касцёл у Гродне. 1983; 2 — замак у Нясвіжы. 1985. 3 серыі «Помнікі дойлідства Беларусі».
графік. Брат М.С.Басалыгі. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960), Бел. тэатр.маст. інт (1967), у 1990— 99 выкладаў у ім. 3 1967 гал. мастак Упраўлення маст. прамсці, у 1971—80 — Маст. фонду Беларусі. У 2001—07 старшыня Бел. саюза мастакоў. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, экслібрыса і дэкар.прыкладнога мастацтва. Творы прысвечаны гіст. вехам у развіцці нац. і духоўнай культуры, культ. і гіст. спадчыне. Аўтар серый літаграфій «Шануйце роднае слова» (1976), «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977—2009), «Неба бацькаўшчыны», «Неба айчыны» (абедзве 1980), «Радзіма мая дарагая» (1980—90я гг.), «Дух стагоддзяў», «Радзіма Купалы», «Мой родны кут» (усе 1982), «Наша родная мова» (1989—91), цыклаў «Песні працавітасці» (1976), «Пакутніцы духоўнага Чарнобыля» (1996) і інш. Аформіў альбомы «Хатынь», «Гравюры Францыска Скарыны» (абодва 1972, з М.Басалыгам), «Беларускае народнае мастацтва» Я.Сахуты (1981), збкі паэзіі «Калі ласка» П.Броўкі, «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» М.Танка (усе 1972, з М.Басалыгам), «Невадам з Нёмана» Л.Геніюш (1967), «Мая Іліяда» УКараткевіча (1969), «Суквецце» М.Калачынскага (1977),
«Случчына» В.Віткі (1981), «Зоркі ясныя» С.НовікаПеюна, «Усход сонца» Я.Коласа (абедзве 1986), бел. нар. казкі «Пану навука» (1979), «Пшанічны каласок» (1985) і інш.
Літ.: Шаранговіч Н. Мастацтва, знітаванае з роднай зямлёй // Роднае слова. 2009. № 2.
БАСАЎ Валерый Рыгоравіч (15.4. 1941, г. Джалалабад, Кыргызстан — 29.1.1997), беларускі рэжысёр кіно. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). ПрацаваўнаБел.тэлебачанні, здымаў дакум. і маст. фільмы. Першым засяродзіўувагу надакум. праўдзівасці дэталей, фактуры інтэр’ераў, касцюмаў, паводзін герояў у ігравых тэлефільмах. Сярод работ фільмы: маст. «Бусляня» (1980), «Крыжназямлііпоўняўнебе»(1994), дакум.«Зямныпаклон»(1969),«Бацькаўшчына» (1970), «Сачыненне ў 3 «В» (1974), «Наваселле» (1978), «Партрэт з вяргінямі» (1984), «Я садоўнікам нарадзіўся», «Мой Мінск. Настальгічная вандроўка» (абодва 1996) і інш. Памяці Б. прысвечаны дакум. тэлефільм «Усім дзякую» (1997, рэж. У.Міхарскі).
БАСІНКЁВІЧ Паліна Самуілаўна (П о л я; 1914, Мінск — 1942), беларуская актрыса. 3 1934 працавала ў Тэа
тры юнага гледача БССР. Выканаўца роляўтравесці. Дляяе мастацтва характэрна пластычная выразнасць, абаяльнасць, шчырасць і непасрэднасць. Сярод роляў: Франц і Блюм («Дружына», «Блакітнае і ружовае» А.Бруштэйна), Інэс («Наша зброя» А.Крона), Герберт («Таямнічы востраў» паводле Ж.Верна), Вілі («Гады выпрабаванняў» К.Райманда), прынцэса Эльза («Снежная каралева» Я.Шварца), Першы паварчук («Цудоўная дудка» В.Вольскага), Паўлік («Наш» М.Зныка). Загінула ў Вял. Айч. вайну ў Мінску.
БАСКЁТ (франц. bosquet ад італьян. boschetto лясок, гаёк), кампактная аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя з групы дрэў або кустоў, падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Вядомы з 16 ст. У бел. садовапаркавым мастацтве пашырыліся ў 18 ст. (паркі ў вёсках Вялікае Мажэйкава Шчучынскага і Дубае Пінскага рнаў). У цэнтры Б. звычайна размяшчалі клумбы, унутры былі лаўкі, скульптура, вадаёмы, фантаны і інш. Замкнутую прастору Б., утвораную квадратнымі ці прамавугольнымі пасадкамі, называлі зялёнымі «кабінетамі» або «заламі». У Б. адпачывалі, праводзілі канцэрты і інш. Элементы Б. выка
513
БАСМА
рыстоўваюцца ў сучасным садовапаркавым мастацтве (Цэнтр. батанічны сад НАН Беларусі).
БАСМА, басменнае ц і с н е н н е, від ювелірнай тэхнікі, які імітуе наканку ці скань; адбітак. Пашырана ў мастацтве сярэдневякоўя. Выконвалася ўручную шляхам ціснення: тонкі ліст золата ці серабра клаўся на матрыцу з рэльефным арнаментам (медную літую ці з дрэва), зверху пакрываўся свінцовай падушкай, па якой білі малатком (пераважна з дрэва), уганяючы ліст металу ў заглыбленні арнаменту. Выкарыстоўвалася для вытворчасці абкладаў абразоў і царк. кніг, дэталей іканастасаў, царскіх варот, кіётаў, крыжоў і інш. І.Л. Чэбан.
БАСМАНЬІ, 1) басманікі, прэсныя коржыкі без солі, памінальная страва, з якой пачыналі памінальную вячэру (еў кожны па крошцы). Б. пяклі на блясе ці проста на пліце. Былі пашыраны ўзах. Палессі. У наш час у гэтым рэгіёне Б. называюць аладкі з мукі або таркаванай бульбы. 2) Бульбяныя аладкі ці піражкі з дамешкам мукі (гл. Куракі).
БАСТРЫ, байструкі, банкарт ы, б у к а р т ы, к р а п і ў н і к і, пазашлюбныя дзеці; у эпоху сярэдневякоўя і пазней — дзеці ад неасвячоных царквою шлюбаў. Нараджэнне Б. ў класаваантаганістычным грамадстве лічылася антысац. з’явай. Паводле хрысціянскай маралі, норм звычаёвага права і дзярж. кодэксаў феадальнага права (Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588), яны не мелі амаль ніякіх саслоўных і сац. правоў, уваходзілі ў катэгорыю нявольныхсялян (чэлядзь нявольная). У гарадах Б. служылі наглядчыкамі, санітарамі ў шпіталях, прыбіральшчыкамі смецця, гною, катамі, складалі карныя і спец. атрады ў войску. Супрацьпастаўленне Б. грамадству вымушала іх нярэдка займацца зладзействам, разбоем, жабрацтвам і інш. Поўныя ці абмежаваныя правы Б. маглі атрымаць толькі ў выпадку
іх афіц. ўсынаўлення ці за выдатныя заслугі перад грамадствам і інш.
БАСТРЫКАЎ Юрый Георгіевіч (н. 8.4.1937, г. Екацярынбург, Расія), беларускі спявак оперы (лірыкадрам. барытон). Засл. артыст Беларусі
(1983). Нар. артыст Беларусі (1999). Скончыў Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску (1966). Працаваў у Свярдлоўскім тэатры оперы і балета. У 1969—2002 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае моцным і выразным голасам шырокага дыяпазону, які спрыяе выкананню лірычных і драм. партый. Сярод роляў у бел. рэпертуары: Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Ладавіка («Джардана Бруна» С.Картэса), Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана); у класічным — Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Рыгалета, Аманасра, Рэната, маркіз ды Поза («Рыгалета», «Аіда», «Бальмаскарад», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Ліндорф («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева).
БАСТЎН Тамара Паўлаўна (3.1.1929, б. в. Махаеды, Мазырскі рн — 7.9.1999), дыктар беларускага радыё і тэлебачання. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). 3 1947 дыктар Бел. радыё, у 1956—87 на Бел. тэлебачанні. Валодала прыгожым моцным голасам. Вызначалася здольнасцю дакладна перадаць сэнс тэксту і яго эмацыянальныя адценні. Вяла літ.,
інфармацыйныя, навуч. праграмы, перадачы пра важнейшыя падзеі з жыцця рэспублікі, трансляцыі ўрачыстасцей. Найб. значныя праграмы: «Панарама навін», «Панарама», «Рэха дня», «Тэлебачанне — школе», «Мой родны кут», «Творчыя партрэты».
Літ.'. Первый дмктор БТ // Курков Й.Н. Белтелераднокомпання. Мнржнвого эфнра. Мннск, 2007.
БАСТЎНЫ, вёска ў Воранаўскім рне. За 10 км на Пд ад г.п. Воранава, 123 км ад Гродна; чыг. станцыя на лініі Ліда—Вільнюс (Літва). Цэнтр Бастунскага с/с. 260 гаспадарак, 670 ж. (2009).
У 1690 маёнткі Бастуны і Асава ў Лідскім павеце Віленскага ваяв., шляхецкая ўласнасць. У 1861 маёнтак, уласнасць Кабылінскага; да маёнтка адносілася в. Жусіны, 21 рэвізская душа. У канцы 19 ст. ў Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1897 засценак, 1 двор, 4 ж.; вартоўня, 1 двор, 4 ж.; заезны двор, 18 ж.; маёнтак, 2 двары, 36 ж.; засценак памешчыка Кабылінскага, 1 двор, 10 ж. Дзейнічалі паштовае аддз., ашчадная каса. У 1905 на чыг. станцыі