Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Бацян клекле, Твая матка ў пекле, Стаіць на вуліцы У чырвонай спадніцы.
Ці:
Бацян, бацян даўганосы, Прынясі нам боты, а сам босы
і інш.
«Б.» таксама з’яўляецца адным з персанажаў у калядных прадстаўленнях, мае прымеркаванасць да нар. свят вясны і лета, бытуе паза абрадам. Найб. пашыраны ў зах. Паазер’і, на Пд зах. Палесся, памежных раёнах паўн. Гродзеншчыны і Міншчыны. М.А.Козенка.
БАЧЬІЛА Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; 2.3.1918, в. Лешніца Пухавіцкага рна — 4.1.1983), беларускі паэт, драматург, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Скончыў Мінскі настаўніцкі інт (1939). Настаўнічаў. 3 1952 працаваў у газ. «Л ітаратура і мастацтва», з 1957 у час. «Полымя». У 1972—78 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар збкаў вершаў «Шляхі» (1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гарацьлісты кляновыя» (1981), паэм «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) і інш. Сю
жэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.).
Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, музыка А.Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на музыку Ю.Семянякі). Аўтар кн. пра М.Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971, 2е выд. 1983). Пісаў для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981). На бел. мову пераклаў творы «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), «Тарас Бульба» М.Гогаля (1954, з М.Паслядовічам), «Брэсцкая крэпасць» С.Смірнова (1967, з А.Бажко) і інш.
Тв.. 36. твораў. Т. 1—3. Мінск, 1986— 87; Крыло неспакою: пошук, роздум, палеміка, успаміны. Мінск, 1985.
БАЧЭЙКАВА, вёска ў Бешанковіцкім рне, на р. Ула. За 21 км на ПдЗ ад г.п. Бешанковічы і чыг. ст. Чашнікі, 72 км ад Віцебска, на скрыжаванні аўтадарог Віцебск— Лепель і Чашнікі—Ула. Цэнтр Бачэйкаўскага с/с. 407 гаспадарак, 914 ж. (2009).
Вядома з часоў ВКЛ як маёнтак, пазней мястэчка ў Полацкім ваяв. Упершыню згадваецца ў 1460 як уласнасць кн. Я.М.Ямантовіча, пазней належала яго нашчадку — кн. С.ЯмантовічуПадбярэзскаму, Цеханавецкім і інш. У 1626 складалася з феадальнага маёнтка (двара) і мястэчка (79 душ мужчынскага
полу). У канцы 18 ст. ў мястэчку суконная фабрыка, зброевая і карэтная майстэрні, чарапічны, ганчарны, вінакурны, піваварны заводы. У 1769 жыло каля 50 сем’яў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Лепельскім павеце Полацкай, з 1802 Віцебскай губ. У 1852 — 136 душ мужчынскага полу, да маёнтка належалі 14 вёсак і 4 засценкі. У 1886 — 29 двароў, 250 ж., школа, бальніца, вінакурны і піваварны заводы, ветраны млын, гандлёвыя рады, рынак, 3 кірмашы ў год. У 1897 722 ж. У 192324 цэнтр Бачэйкаўскага павета Віцебскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 у БССР, цэнтр сельсавета Бешанковіцкага рна Віцебскай акр. (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 25.7.1943 бел. партызаны разграмілі тут буйны варожы гарнізон. У 1970 — 238 двароў, 918 ж., цагельны завод, 2 школы, у т.л. сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аптэка.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аптэка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэбар, 5 магазінаў; СпасаПраабражэнская царква (2006). Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1918, помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (2я пал. 18 ст.). Археал. помнік — курганны могільнік.
БАЧЭЙКАЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Бачэйкава Бешанковіцкага рна. Закладзены ў 2й пал. 18 ст. ў рэгулярным стылі на ўсх. беразе р. Ула. Размешчаны на прыпоймавым верхнім плато і пакатым схіле. Цэнтрам сіметрычнавосевай кампазіцыі парку з’яўляўся 1павярховы мураваны палац, закладзены ў 1769 І.Цеханавецкім (не збярогся). Паралельна фасаду размяшчаліся 2 тэрасы.
523
БАШЛАКОУ
Рэшткі Бачэйкаўскага парку.
Беларусь. Аўтар збкаў паэзіі «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя» (1993), «Як слёзы горкія Айчыны...» (1999), «Пяро зязюлі падніму» (2001) і інш., у якіхлёс бел. вёскі, праблемы экалогіі, роднай мовы, гіст. памяці. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» (1994) пра чарнобыльскую трагедыю, змены ва ўспрыняцці жыцця да і пасля Чарнобыля. У 2005 на Міжнар. кніжным кірмашы ў ФранкфурценаМайне (Германія) кн. «Нетры» ўвайшла ў лік Ста лепшых кніг свету. Дзярж. прэмія Беларусі 2008.
7в.: Світальныя коні: старонкі выбр. лірыкі. Гомель, 2001; Нетры. Графіка. Паэзія. Мінск, 2004 (разам з М.Барздыкам); Палын. Чарнобыль: паэтычнаграф. дыялог. Мінск, 2005 (з ім жа).
БАЯН (ад імя стараж.рус. спевакаказачніка Баяна), язычковы пнеўматычны клавішны музычны інструмент, удасканалены гармонік з
3 аднаго боку яны абмяжоўваліся кальцавой дарожкай, якая падыходзіла блізка да берага, з другога — дарожкай каля падножжа ўзвышша, якая праходзіла паміж 2 сажалак і вяла да невял. каменнага павільёна ў паўн. частцы парку. Трэцяя тэраса размяшчалася каля поймы ракі. Перад палацам па рамбічнай планіроўцы былі пасаджаны ліпы і таполі. Там жа знаходзіўся партэр, які меў форму эліпса і абмяжоўваўся бардзюрам з нізкастрыжанымі елкамі. У цэнтры партэра раслі 2 шызыя паўн.амер. елкі, кедры і кусты чырвонага махровага глогу. Частка парку за палацам была аформлена баскетамі, фантанам, газонамі, групамі дрэў, стрыжаных у выглядзе правільных геаметрычных фігур, лабірынтам. Складаная камбінацыя дарожак утварала манаграму ініцыялаў уладальнікаў сядзібы і геральдычныя фігуры фамільнага герба. У адкрытым грунце раслі бэз персідскі, гартэнзія мяцёлчатая пераважна сініх адценняў. Па абодва бакі парку былі алеі
ліп, стрыжаных у выглядзе галерэй, арыгінальных арак, варот і інш. У гады Вял. Айч. вайны парк практычна быў знішчаны. Захавалася некалькі старых ліп, якімі былі абсаджаны баскеты, рэшткі сажалак, заўважны абрысы тэрас. Парк уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. БАШЛАКОЎ Міхась (Міхаіл Захаравіч; н. 27.4.1951, в. Баштан Гомельскага рна), беларускі паэт.
М.Башлакоў.
Скончыў Гомельскі унт (1973). Настаўнічаў. У 1991—2005 працаваў у Мінве інфармацыі Рэспублікі
Баян.
храматычным гукарадам (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны ў Беларусі. Бываюць Б. «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатовавыбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаўхраматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі Б. — 4радовы пецярбургскі і 3радовы «венскі» гармонікі. Створаны ў 1907. У распрацоўцы канструкцыі Б. прымалі ўдзел рус. і ням. майстры. Тэрмін «Б.» уведзены май
524
БЕЗДЗЕЖСКАЯ
страм П.Сцерлігавым і гарманістам Я.АрланскімЦітарэнкам. Б. бывае розных сістэм, найб. пашыраная — маскоўская. У побыце беларусаў выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент у аматарскай і прафес. практыцы. Класы Б. існуюць у Бел. акадэміі музыкі, муз. каледжах і школах.
БЁБУТАЎ Валерый Міхайлавіч (18.12.1885, г. Валгаград, Расія — 1.11.1961), расійскі рэжысёр. Засл. артыст Расіі (1934). Засл. дзеяч мастацтваў Татарстана (1945). 3 1912 працаваў у тэатрах Масквы. У 1937—40 кіраўнік Тэатра муз. камедыі Беларусі, створанага на базе маскоўскага Тэатра муз. камедыі. Паставіў аперэты «Цыганскі барон» І.Штрауса (1935), «Бедны студэнт» К.Мілёкера (1937) і інш. Для яго мастацтва характэрна высокая рэжысёрская культура, пошукі новых выразных сродкаў. У1946 у Бел. тэатры імя Я. Коласа ажыццявіў пастаноўку «Гамлета» У.Шэкспіра.
БЁДНАЯКУЦЦЯ,Посная к у ц ц я; гл. пры арт. Куцця.
БЁДНАЯ РЫФМА, від рыфмы, у якой у адрозненне ад багатай рыфмы адсутнічае сугучча пераднаціскных апорных зычных гукаў. Да Б.р. перш за ўсё адносіцца мужчынская адкрытая рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі: люблю— маю, край — быва'й, пайшо'ў — ізноў і г.д., і мужчынская закрытая рыфма, у якой не супадаюць пераднаціскныя зычныя: нбг — дарбг, дьім — ім, сцягах — вяках і г.д. Як Б.р. таксама ўспрымаюцца аднародныя граматычныя рыфмы. У першую чаргу гэта адносіцца да т.зв. флексійных рыфмаў: дзеяслоўных (хо'дзіць — паводзіць, пыта'е — сядае) і назоўнікавых (нагамі — сцягамі, васілёчак — званбчак). У паэт. творы Б.р. звычайна выступаюць побач з багатымі і глыбокімі рыфмамі, што значна кампенсуе іх гукавую малапрыкметнасць.
«БЕДНЯК», штодзённая сялянская газета. Выходзіла з 25.9.1918 да жн. 1919 на рус. мове спачатку ўСмаленску як выданне Паўн.Зах. абл. кта РКП(б), з 25.2.1919 у Мінску як орган ЦБ КП(б)Б, з 12.3.1919 орган ЦК і Мінскага губернскага кта КП(б) Літвы і Беларусі. Асвятляла жыццё сав. краіны, падзеі грамадз. вайны, друкавала матэрыялы пра дзейнасць ктаў беднаты, сельскіх камуністаў. Частка тыражу засылалася ў Зах. Беларусь. Мела рубрыкі: «Па Расіі», «За рубяжом», «У ворагаў Савецкай улады», «Чырвоная Армія» («Чырвоны фронт»), «Вясковае жыццё» і інш.
БЁЗДЗЕЖ, вёска ў Драгічынскім рне. За 20 км на ПнУ ад г. Драгічын, 27 км ад чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель, 137 км ад Брэста. Цэнтр Бездзежскага с/с. 462 гаспадаркі, 1129ж. (2009).
Вядомы з пач. 15 ст. як «воласць Бездзеж» у складзе Здзітаўскай воласці ВКЛ, гаспадарская ўласнасць. У 1409 вял. князь літоўскі Вітаўт перадаў Бездзежскую воласць касцёлу Maui Божайу НовыхТроках. У 1495 Б. згадваецца ў даравальнай грамаце мінскай княгіні Мар’і Сямёнавай Александровічавай (удавы кн. Сямёна Алелькавіча) і яе сына кн. Васіля Сямёнавіча Пінскага намесніку пінскаму Фурсу Іванавічу. У дакументах за 1517—18 упамінаецца маёнтак Б. — уласнасць канонікаў касцёла ў Троках. У 1561— 66 Б. атрымаў статус мястэчка. У 1622 згадваецца царква. У 1784 пабудавана Троіцкая царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка ў Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1806 цэнтр Бездзежскага ключа, называўся горадам. У 1820 узведзены касцёл. У 1817 засн. прыходскае вучылішча. У 1825 адкрыта нар. вучылішча. У 1857 цэнтр сельскай грамады, 785 рэвізскіх душ дзярж. сялян. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 121 двор, 1116 ж., школа, 2 крамы, заезны