• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Узнік у 1958 на месцы в. Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. 3 12.1.1960 называўся р.п. Бярозаўскі, цэнтр пасялковага Савета. 3 25.6.1960 атрымаў сучасную
    Будынак чыгуначнага вакзала ў г. Белаазерск.
    Царква Серафіма Сароўскага ў г. Белаазерск.
    528
    БЕЛААЗЕРСКІ
    Белаазерскі народны духавы аркестр.
    назву (ад воз. Белае). 3 15.1.1963 пасёлак абл., з 27.1.1965 — раённага падпарадкавання. 3 16.9.1970 горад.
    Сучасны горад забудоўваецца паводле генплана 1975 (карэкціроўка 1993) у паўн.зах. напрамку. Асн. кампазіцыйная вось — вуліцы Леніна, Энергетыкаў, Шашэйная, Будаўнікоў, праспект Міру, на якіх размешчаны грамадскія, культ., сац.быт. ўстановы. Цэнтр. частка горада забудавана5—9павярховымі,астатняя тэр. 2—5павярховымі жылымі дамамі. Прам. зона развіваецца ў паўн.зах. напрамку. Сярод су
    часных пабудоў: царква Серафіма Сароўскага (1995), будынкі аўта і чыг. вакзалаў, праведзены рэканструкцыя гасцініцы «Энергія» і ўпарадкаванне сумежнай тэр., капітальны рамонт Дома культуры (усе 2008). Зона адпачынку — воз. Белае, гар. парк.
    У 2009 гімназія, 2 СШ, школа мастацтваў, каледж электратэхнікі, Дом культуры, ДзЮСШ, цэнтры пазашкольнай работы і экалагічны, бальніца, аптэка, паліклініка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БЕЛААЗЁРСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1959 у г. Белаазерск Бярозаўскага рна пры
    сельскім клубе, з 1968 пры гар. Палацы культуры (з 2003 гар. Дом культуры). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Калічэнка (з 1961), У.Я.Санкін (з 2005). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё выканальніцкіх здольнасцей удзельнікаў, далучэнне жыхароў горада да муз. мастацтва. У рэпертуары апрацоўкі М.Нарко на тэмы бел. нар. мелодый («Бела
    Белаазерскі ўзорны ансамбль танца «Журавінка».
    руская старонка»), творы кампазітараў бел., замежных (папуры «The best of Steve Wonder» на тэмы С.Вандэра), рус. («Мелодыя» Я.Догі, «Вальс» А.Пятрова, «Верны сябар» Б.Фігоціна і інш.). Калектыў — удзельнік і лаўрэат абл. аглядуконкурсу духавой музыкі «Фанфара» (г. Брэст, 2005, 2008), удзельнік абл. фестывалю гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, 2006). С.М.Касмоўскі.
    БЕЛААЗЁРСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЖУРАВІНКА». Створаны ў 1975 у г. Белаазерск Бярозаўскага рна пры Палацы культуры (з 2003 Дом культуры) як
    ансамбль нар.сцэнічнага танца, з 1980 сучасная назва. У 1980 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Быковіч. У складзе ансамбля 120 чал. У рэпертуары больш за 100 харэагр. пастановак: дзіцячыя харэагр. малюнкі, у т.л. «Самі з вусамі», полькітрасухі, кадрылі («Гарэзлівая» і «Ласкавая»), рус. хараводы і танцы («Руская задзірлівая», «Травушкамуравушка») і інш. Аснову праграм складаюць бел. нар. танцы і харэагр. кампазіцыі: «Бульба», «Вянок беларускіх танцаў», «Родны край», «Гэй, беларуска»,
    529
    БЕЛАБЛОЦКІ
    «Вясковыя гульні», «Бярозаўскія закавыркі», «Белаазерскія разгуляі», «Крыжачок», «Л явоніха», «Зал іхвацкія пераскокі». Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск, 1994, 2000), танца «Сонечны праменьчык» (Балгарыя, 1996), «Танцавальная Лахці» (Фінляндыя, 2007), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
    С.М.Касмоўскі.
    БЕЛАБЛбЦКІ Браніслаў (1861, в. Астрашын Слуцкага павета — 14.4.1888), рэвалюцыянердэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык, перакладчык. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на юрыд. фце Пецярбургскага унта, адначасова ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». Светапогляд Б. сфарміраваўся пад уплывам твораў рэв.дэмакр. накірунку. 3 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі партыі «Пралетарыят», вёў рэв. прапаганду. Друкаваўся ў «Przegl^dzie Tygodniowym» («Штотыднёвы агляд») і час. «Athenaeum» («Атэнэум»). У літ.крыт. творах падкрэсліваў грамадзянскі характар лры, патрабаваў рэаліст. адлюстравання жыцця працоўных. У сацыялагічных даследаваннях, крытыкуючы т.зв. арганічную тэорыю грамадства Г.Спенсера, адзначаў, што рухаючай сілай развіцця грамадства з’яўляюцца супярэчнасці сац. структур. Адзін з перакладчыкаў твораў К.Маркса на польск. мову.
    БЕЛАБОЦКІ (Белаблоцкі) Андрэй (Ян) Хрыстафоравіч, усходнеславянскі філосаф і паэт 2й пал. 17 — пач. 18 ст. Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі. Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёве. 3за ганенняў з боку езуітаў пераехаў у Смаленск, у 1681 у Маскву, дзе
    прыняў праваслаўе. Аўтар твораў «Кароткая гутарка літасці з ісцінаю» (1685), «Вялікая навука Раймунда Люлія» і «Кніга філасофская» (1698—99) і інш. У гал. паэт. творы — паэме «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...» — сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».
    «БЕЛАВЁЖА», беларускае літаратурнамастацкае аб’яднанне ў Польшчы. Створана ў 1958 пры рэдакцыі штотыднёвіка «Ніва» як Бел. літ. аб’яднанне. У 1962 падпарадкавана Гал. праўленню Бел. грамадскакульт. тва (БГКТ). 3 1989 самаст. аргцыя. Садзейнічае развіццю бел. лры ў Польшчы. Друкаваныя органы: штомесячная літ. старонка ў газ. «Ніва» (з 1958), штогадовы час. «Тэрмапілы» (з 1998). У 1989 засн. выдавецкая серыя «Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», у якой да 2009 выйшла каля 70 кніг паэзіі, прозы, нарысаў, навук. даследаванняў. Выдала збкі «Рунь» (1959), «Мой родны кут» (1962), альманахі «Белавежа» (1965, 1971, 1980, 1989), «Літаратурная Беласточчына» (1973), «Гасцінец» (1992), «Мае песні табе дару» (1993) і інш. У 1958—2009 выдадзена больш за 200 кніг асобных аўтараў, у ліку якіх С.Вагурка, А.Барскі(А.Баршчэўскі), Я.Бурш, В.Швед, Я.Чыквін, У.Гайдук, М.Шаховіч, Н.Артымовіч, З.Сачко, М.Гайдук і інш. На чале «Б.» стаялі А.Барскі, В.Швед, М.Лукша. 3 1989 старшынёй аб’яднання з’яўляецца Я.Чыквін. У склад «Б.» ўваходзяць больш за 30 паэтаў і празаікаў. Aprцыя праводзіць літ. сустрэчы і сустрэчы з чытачамі, семінары, літ. конкурсы. Творы членаў аб’яднання перакладаліся на рус., англ., італьян., французскую і інш. мовы, друкаваліся ў Беларусі на старонках час. «Полымя», «Нёман», штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Асобнымі выданнямі ў
    Мінску выйшлі кнігі Н.Атрымовіч, А.Барскага, М.Гайдука, Я.Чыквіна, В.Шведа, С.Яновіча. Л.У.Языковіч. БЕЛАВЁЖСКАЕ ЎЗОРНАЕ ФАЛЬКЛбРНАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛАВЁЖСКАЯ ЦЯВІ'НКА». Створана ў 1997 у пас. Белавежскі Камянецкага рна пры сярэдняй школе. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.П.Карпава, акампаніятар С.В.Карпаў. Удзельнікі калектыву — дзеці ва ўзросце 7—17 гадоў. У складзе асн. (дзеці 14—17 гадоў) і падрыхтоўчая (дзеці 6—12 гадоў) групы, аркестр. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне і прапаганда нар. звычаяў, традыцый краю. У рэпертуары аўтэнтычны фальклор Камянеччыны: абрады, гульні, танцы («Падыспан», «Карапет», «Полькабабачка», «Субота», «Рэчанька», «Какетка» і інш.), песні («Цвітэ тэрэн», «Чырыз річэньку», «Ой, по броду, по броду», «Як вэчур звычуріе», «Ой, літылі гусы з броду», «Тычэ вуда каламутна», «Была мэнэ маты» і інш.), фалькл. праграмы («Шуткы з народа», «Пырыд сватаннем», «Нывдала рыбалка», «На Юрыя», «Выснавыснянучка»). Выступаюць удзельнікі ў аўтэнтычных касцюмах, створаных мясц. жыхарамі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў: фалькл. мастацтва «Радавод» (г. Брэст, 2006, 2009), аркестравых калектываў і фалькл. груп (г. Брэст, 2008), удзельнік раённага фалькл. свята «Спадчына» (г. Камянец, 2009) і інш.
    А.П.Карпава.
    БЕЛАВЁЖСКІ, пасёлак у Камянецкім рне. За 25 км на 3 ад г. Камянец, 9 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск на лініі Брэст—Беласток (Польшча), 50 км ад Брэста, на аўтадарозе Камянец—Высокае. Цэнтр Белавежскага с/с. 780 гаспадарак, 2312 ж. (2009).
    Пасёлак будаваўся адначасова з буйным свінагадоўчым комплексам у 1981—85. 3 18.8.1986 цэнтр сельсавета.
    530
    БЕЛАВУСАЎ
    Белавежскае ўзорнае фальклорнае аб'яднанне «Белавежская цявінка».
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, гасцініца, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазіны, кафэ.
    БЕЛАВЎСАЎ Алег Паўлавіч (16.11. 1945, г. Слуцк — 26.3.2009), беларускі мастацтвазнавец, сцэнарыст, рэжысёр. Сын ГІ.К.Белавусава. Скончыў БДУ (1966). У 196875 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва». Заснавальнік і маст. кіраўнік майстэрні м/фільмаў к/студыі «Беларусьфільм» (1975—89), анімацыйных студый (1989—95), віцэпрэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр2» (з 1995). Выступаў у друку па праблемах бел. выяўл. мастацтва. Аўтар сцэнарыяў хранікальнадакум. і публіцыст. фільмаў пра мастацтва: «Прафесар прыгажосці» (1972, з У.Бойкам), «Вяртаючыся да старых карэнняў» (1974), «Задума» (1979), «Нераскрыты» (1992). Рэжысёр м/фільмаў «Казка пра вясёлага клоуна» (1980), «Песня пра зубра»
    (1982), «Каўбойскія гульні» (1985), «Ладдзя роспачы» (1987), «Куб» (1988), «Вельмі стары чалавек з велізарнымі крыламі» (1989) і інш. Аўтар успамінаў «Мой горад: эсэ, нарысы, назіранні і ўспаміны аб пасляваенным Мінску» (2005), зб. вершаў «Казанціпскі сшытак» (2006). Пісаў для дзяцей.
    БЕЛАВЎСАЎ Іван Аляксеевіч (9.12. 1863. Масква — 7.1.1930), рускі паэт, перакладчык. Першая кн. перакладаў — «3 «Кабзара» Т.Шаўчэнкі» (1887). Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы, складальнік і рэд. 1га зб. вершаў паэта на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Аўтар вершаў і апавяданняў для дзяцей.
    БЕЛАВЎСАЎ Павел Кірылавіч (28.8. 1915, г. Такмак, Украіна — 21.11. 1980), беларускі скульптар. Скончыў Варашылаўградскае маст. вучылішча (1939). 3 1960 жыў у Мінску. Працы ў галіне станковай і ману
    мент. скульптуры. Для яго твораў характэрны дынаміка, пластычнасць формы, лаканічнасць выяўл. сродкаў. Сяродработ: помніквоінам Сав. Арміі і партызанам у калгасе «Камуніст» Старадарожскага рна
    (1962), тэматычныя кампазійыі «Варатар» (1957), «Апошні бастыён» і «Мінчанка» (абедзве 1958), «Хірург» (1962), «Салдаты, 1941 год» (1969), «Сяргей Ясенін» (1973), «Юрый Смірноў» і «А маці ўсё чакаюць» (абедзве 1975), партрэты У.Маякоўскага (1957), А.Саенкі (1975) і інш.