Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
М.Л. Цыбульскі.
БАТКбЎСКІ Сяргей Барысавіч (17.7. 1917, СанктПецярбург —24.10.1995), беларускі архітэктар. Засл. архі
тэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1940). 3 1946 у Мінску. Працаваў у інтах «Белдзяржпраект», «Белдзіпрагандаль»,
517
БАТЛЕЙКА
«Белпрампраект», «Мінскпраект» (у 1960—65 гал. архітэктар). 3 1978 у Бел. акадэміі мастацтваў (заг. кафедры). Асн. работы ў Мінску: крыты плавальны басейн Інта фізкультуры (1953), паліграф. камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці, 1958), карпусы гадзіннікавага завода (1963), павільён ВДНГ (1968, усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араўпарку пад НьюЙоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык), бюст П.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
БАТЛЁЙКА (ад Betleem — польск. назва г. Віфлеем, дзе, паводле біблейскага міфа, нарадзіўся Ісус Хрыстос), беларускі народнылялечны тэатр. Вядома з 16 ст. Развівалася ў цеснай сувязі са школьным тэатрам. Па сваім змесце і сутнасці Б. адносілася да нар. «смехавай» культуры. Некаторае падабенства да бел. Б. маюць укр. вертэп (найб. пашыраны ў 18—19 ст.) і польск. шопка (вядома з 15 ст.). Асн. кампанентамі батлеечных паказаў, у якіх выкарыстоўваліся асобныя фрагменты кананічных тэкстаў з
евангелляў, радкі свецкай лры, фалькл. матывы, былі песня, танец, дыялог, маналог. Паказы Б. звычайна адбываліся на Каляды; для гэтага выраблялі з дрэва спец. скрынкі, якія звычайна мелі выгляд хаткі ці царквы, з гарызантальнымі перагародкамі (сцэнаміярусамі). Лялькіперсанажы рабіліся з дрэва і каляровай тканіны. Паказы суправаджаліся словамі і музыкай, а батлеечнік агучваў персанажылялькі рознымі галасамі. Звычайна батлеечнае прадстаўленне складалася з 2 ч.: рэліг. (кананічнай) і свецкай (нар.быт.), прычым кананічны сюжэт разыгрываўся на верхнім ярусе, а свецкі — на ніжнім. Вельмі папулярнымі былі нар. інтэрмедыйныя сцэнкі з песнямі і танцамі, у якіх нярэдка ў гумарыст. і вострасатыр. форме высмейваліся паводзіны нахабных, ілжывых, сквапных купцоў, шляхціцаў, паноў, карчмароў і інш. Найб. вядомасць набылі паказы такіх нар. сцэн (інтэрмедый), як «Мужык і доктар», «Цыган і цыганка», «Яўрэй і казак», «Антон з казой і Антоніха», «Скамарох з мядзведзем» і інш. Усяго на бел. землях было вядома каля 40
інтэрмедыйных лялекперсанажаў, самымі папулярнымі з якіх былі Мужык, Доктар, Яўрэй, Барыня, Цыган, Казак, Скамарох, Франт і г.д. Прадстаўленні Б. адбываліся ў многіх бел. гарадах, мястэчках, вёсках; яны праходзілі часцей у памяшканнях у суправаджэнні невял. аркестра (скрыпка, бубен, цымбалы) і радзей — пад адкрытым небам (навуліцах, плошчах). Спачаткуасн. выканаўцамі выступалі шкалярысемінарысты, а ў больш позні час — рамеснікі і сяляне. У канцы 19 — пач. 20 ст. асобныя сцэны Б. выконвалі жывыя акцёры (т.зв. «жывая Б.»). У 1915 у Мінску адбыліся спец. паказы Б. (90 разоў за месяц). 3 канца 1980х гг. робяцца спробы адрадзіць паказы Б. на Каляды. 3 1991 аматарскія паказы Б. адбываюццаўфіліялеЛіт. музея імя М.Багдановіча «Беларуская хатка» ў Мінску, а прафес. — у Бел. дзярж. тэатры лялек і Тэатрыстудыікінаакцёра,уякіхпастаўлена батлеечная п’еса «Цар Ірад».
Літ.: Барышаў Г.І., Саннікаў А.К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мінск, 1962; Барышаў Г.І. Батлейка. Мінск, 2000; Народны тэатр. 2 выд. Мінск, 2004. Э.С.Дубянецкі.
Сцэна з батлейкі «Рыгорка — Ясная зорка» А. Вярцінскага. Брэсцкі тэатр лялек.
Батлейка з г.п. Мір Карэліцкага рна.
518
БАТЫК
БАТОГ, батуг, пуга, сплеценая з дубцоў, бізун або палка, што прымяняліся для цялеснага пакарання.
БАТРАЦКІЯ ПЁСНІ, н а й м і ц к і я п е с н і, песні батракоў, наймітаў у багатых гаспадарках; сац.быт. нар. пазаабрадавая лірыка. Бытавалі ў 19 — пач. 20 ст., некаторыя і пазней. З’яўленне Б.п. было абумоўлена глыбокімі сац.эканам. зменамі, класавай дыферэнцыяцыяй вёскі. Умовы жыцця і працы батракоў у пана ці заможнага гаспадара былі суровыя, а аплата іх працы надзвычай нізкай, часам яны працавалі за харчаванне. Свой пратэст і нараканні на жорсткі лёс, што прымусіў іх так цяжка працаваць, батракі выказвалі праз песні, у якіх маст. вобразы ствараліся не столькі з дапамогай традыц. паэт. сродкаў, колькі праз рэаліст. паказ канкрэтных дзеянняў, стану герояў. 3 маст. сродкаў у Б.п. найчасцей выкарыстоўваюцца паралелізмы. Тыповы прыклад Б.п. «А нікому, a нікому, як батраку маладому...»:
Анікому, а нікому, Як батраку маладому, Эй, як батраку маладому. Батрак робя, рабатае, Аж пот вочы залівае.
Літ.: Петровская Г.А. Белорусскне соцнальнобытовые песнн. Мннск, 1982; Я е ж. Бурлацкія, батрацкія, прымацкія песні // Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Мінск, 2002. Кн. 3. Пазаабрадавая паэзія; Сацыяльнабытавыя песні. Мінск, 1987. Г.А.Пятроўская.
БАТЧЫ, вёска ў Кобрынскім рне. За 12 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Батча на лініі Брэст— Лунінец, 47 км ад Брэста. Цэнтр Батчынскага с/с. 170 гаспадарак, 549 ж. (2009).
Вядомы 3 16 ст. як сяло ў Трокскім ваяв. ВКЛ. У 1563 у Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі, 46 двароў. У 1597 сяло, цэнтр войтаўства; карчма. У 1786 у складзе Брэсцкай эканоміі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас.
Батчынскі народны фальклорны калектыў «Ліцвінянка».
імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 у Гродзенскай губ. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 вёска ў Прускаўскай воласці, 64 двары, 461 ж., школа, піцейны дом. У 1897 — 90 двароў, 555 ж., нар. вучылішча, магазін; у 1905 — 599 ж. 3 1921 вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв., 49 дамоў, 268 ж. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Кобрынскім рне Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1940 — 128 двароў, 590 ж., пачатковая школа, магазін, хатачытальня. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 122 двары, 339 ж. У 1995 — 168 гаспадарак, 462 ж.
У 2009 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны.
БАТЧЫНСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЫЎ «ЛІЦВІНЯНКА».Створаныў 1986ув. Батчы Кобрынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.М.Шабліцкі. У складзе
калектыву 10 жанчын ва ўзросце 19— 70 гадоў. Выступаюць у аўтэнтычных касцюмах. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і прапаганда мясц. фальклору. У рэпертуары нар. песні Кобрыншчыны («Сонейка ўзышло», «Ой, коню, мій коню», «Засонцэм нэбачу», «Ты вышэнькачэрышэнька», «Вэрба зэлэнэнькая», «Колына над водою», «Падае лысце з бырэзы» і інш.), абрады каляндарнага цыкла (Зажынкі, Дажынкі, Купалле, Каляды, Спас, «Капусніца» і інш.), фалькл. праграмы «Літвінецкія вячоркі», «Вясёлае сватаўство», «Добрыя суседзі». Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), удзельнік свята горада «Бярэсце» (г. Брэст, 1998), раённых конкурсу маст. творчасці (2001), аглядуконкурсу «Таленты зямлі Кобрынскай» (2008, абодва г. Кобрын), тэлеперадачы «Запрашаем на вячоркі» (1988, 1990, 1992) іінш.
У.М.Шабліцкі.
БАТЫК, від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, тэхніка дэкарыравання тканін; шматколерная тка
519
БАЎКУН
Даарт. Батык. Э.Суха верха в а. Кветкі ў блакітнай вазе. 1999.
ніна, аздобленая малюнкам гэтай тэхнікі. У залежнасці ад метаду выканання адрозніваюць Б. халодны і гарачы. Непранікальны для фарбы састаў з гумовага клею наносіцца на контуры (халодны Б.) або пэўныя часткі малюнка, якія павінны захаваць незафарбаваны колер тканіны, пакрываюцца саставам з воску і парафіну, разагрэтага да вадкага стану (гарачы Б.). Затым пачынаецца працэс каляровага аздаблення паверхні тканіны расплывістымі фарбамі. На розных частках малюнка магчыма паэтапная афарбоўка,
Да арт. Батык. Л.Нал і в а й к а. Легенды стагоддзяў. 2009.
дэкар. дадаткам з’яўляюцца кракелюры (пражылачкі), калі фарба зацякае ў розныя трэшчынкі васковых залівак, і інш. Метад гарачага Б. («васкавання») вядомы здаўна ў народаў Інданезіі. У Беларусі ўзнік у 18 ст. і звязаны з пашырэннем моды на выкарыстанне тонкіх паркалёвых і шаўковых тканін для аздаблення інтэр’ераў, адзення і аксесуараў (драпіровачныя тканіны, шырмы, заслоны, вееры, парасоны, шалі, летні абутак з тканіны і інш.). Б. карысталіся майстрытэкстыльшчыкі на мануфактурах князёў Радзівілаў у Нясвіжы, Карэлічах, Міры (Карэліцкі рн) для вырабу палатняных шпалераў, якімі аздаблялі пакоі палацаў. У адрозненне ад каштоўных тканых шпалераў, якія вельмі доўга выконваліся, «васкаваныя» з расліннымі, архіт., алегарычнымі матывамі, згодна з тагачаснымі ўплывамі моды на ўсё разнастайнае і арыгінальнае, хутка замяняліся на новыя. У Беларусі мастацтва Б. пашырылася з 1930х гг. для аздаблення маласерыйных вырабаў у галантарэйных арцелях, на фабрыках лёгкай прамсці ў Бабруйску, Гомелі, Мінску і інш. 3 1970х гг. да сучаснага перыяду
Б. выкарыстоўваюць у бел. дэкар,прыкладным мастацтве, дызайне адзення, а таксама для вырабу разнастайных выставачных пано, унікальных хустак, шаляў, розных тэатр. дэкарацый і інш. У 1990— 2000я гг. развіццё Б. звязана са стварэннем разнастайных студый, гурткоў, суполак, цэнтраў пазашкольнага выхавання і клубаў па інтарэсах (мастацтва Б.). Сярод пачынальнікаў Б. і вынаходнікаў аўтарскіх прыёмаў яго мадэрнізацыі ў 1970—2000я гг. — бел. мастачкі С.Абрамовіч, Л.Валеева, Л.Дамнянкова, В.Дзёмкіна, А.ЛосьЗалужная, Л.Налівайка, Т.Паўлоўская, Э.Сухаверхава і інш. Мастакоўтэкстыльшчыкаў і мадэльераў, спецыялістаў у галіне Б. рыхтуюць Бел. акадэмія мастацтваў, Віцебскі тэхнал. унт і інш. навуч. ўстановы рэспублікі.
Я.Ф.Шунейка.
БАЎКЎН, я р э м е ц, род вупражы; ярмо на аднаго вала, што хадзіў у аглабельнай ці пастронкавай запрэжцы. Меў асаблівасці ў вонкавай форме і наяўнасці састаўных элементаў — лукі, Гпадобнай кульбакі, штыра (заноза), кольцаў для пастронкаў (калачы, гужавы, віткі). Быў пашыраны ў паўд.зах. і цэнтр. Беларусі.
БАЎТРАМЁЙ, Барталамей, Варфаламей, прысвятак народнага календара. Адзначаўся 24 жн. па ст.ст. (7 вер. па н.ст.). Звязаны з надыходам восені, сяўбой азімых і пачаткам вясельнай пары. У народзе казалі: «Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей», «Святы Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей». На Б. назіралі за надвор’ем: «Які Бартэк нясець дзень, такая будзець і восень». Святкавалі Б. і ў інш. краінах. У Польшчы казалі: «На святы Бартэк кінь жыта паўчвяртэк», у Англіі: «Святы Барталамей прыносіць халодную расу», у Германіі: «Барталамей прыносіць спеласць і снег».