Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
508
БАРЫСЁНАК
Вінакурня ў Барысаўшчынскай сядзібе.
Фрагмент парку ў Барысаўшчынскай сядзібе.
дратны ў плане будынак вінакурні з круглымі ў сячэнні вежачкамі, пабудаваны ў стылі несапр. готыкі. Захаваліся рэшткі сядзібнага дома, вінакурня, гасп. пабудовы, фрагменты парку. СядзібаўключанаўДзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БАРЫСЁВІЧ Вольга Міхайлаўна (4.7.1903, г. ПортАртур, цяпер г. Люйшунь, Кітай — 13.9.1947), беларускі рэжысёр оперы. Скончыла драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел. другім дзярж. тэатры. 3 1931 рэж.асістэнт Бел. студыі оперы і балета, з 1933 рэж. Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Сярод пастановак: «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1933), «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946). Сааўтар лібрэта да оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова.
БАРЫСЁНКА Васіль Васілевіч (25.4. 1904, г. Барысаў — 26.7.1984), беларускі літаратуразнавец, крытык. Акадэмік НАН Беларусі (1969, чл.кар. 1957). Др філал. навук, праф. (1956). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1974). СкончыўБДУ (1929). Выкладаў у Мінскім пед. інце (з 1932 дэкан). У 1937—41 дырэктар Інта лры і мовы, з 1946 у Інце лры АН Беларусі (да 1973 яго дырэктар). Асн. працы
па тэорыі і гісторыі бел. лры, бел. тэксталогіі. Даследаваў творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, В.ДунінаМарцінкевіча,
В.В.Барысенка.
П.Труса і інш. Складальнік збкаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965) і «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967). Прымаўудзел у напісанні «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965— 66) і «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69). Навук. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1977). Аўтар падручнікаў і хрэстаматый па бел. лры для сярэдняй школы. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
7в.: Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX ст. Мінск, 1957; Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст. Мінск, 1963 (разам з В.Івашыным).
БАРЫСЁНАК Барыс Васілевіч (н. 22.7.1934, г. Беразіно), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1968). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1956).
Б.В.Барысёнак.
Б.Барысёнак у ролі Палкоўніка.
509
БАРЫТОН
Працуе ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача ў розных амплуа. Створаныя ім вобразы адметныя арганічнасцю, пластычнай выразнасцю і канкрэтнасцю характарыстык персанажаў. Сярод роляў: Максім Багдановіч («Зорка Венера» Б.Бур’яна і М.Алтухова), Адась («Папарацькветка» І.Козела), Максім Кутас («Прымакі» Я.Купалы), Мортаўн («Маленькі лорд Фаўнтлерой» Ф.Бёрнет), Палкоўнік («Бліндаж» А.Паповай), Першы міністр («Сястра мая Русалачка» паводле Х.К.Андэрсена) і інш. Здымаецца ў кіно («Вуліца без канца», «Хлеб пахне порахам», «Полымя», «Таму што кахаю», «Нас выбраў час» і інш.).
БАРЫТОН (італьян. Baritono), 1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістра паміж басам і тэнарам. Дыяпазон A—as1. Вылучаюцьлірычны Б., больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм. тэнара, і драматычны Б., больш мужны і моцны, бліжэй да баса. Кампазітары часта адводзілі Б. гал. партыі ў операх: Балконскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Князьігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яўген Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). 2) Басовы струнны смычковы муз. інструмент з сям’і віёл з 6—7 асн. і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком). 3) Духавы медны муштучны муз. інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.). Узнік у сярэдзіне 19 ст. Звычайна авальнай формы. У сімф. аркестры ўдзельнічае рэдка. Сола Б. — у балеце «Залаты век» Дз.Шастаковіча. 4) Абазначэнне разнавіднасцей у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафонБ., барытонавы габой і інш.).
БАРЫЧАВІЧЫ,вёскаўПінскімрне. За 35 км на У ад Пінска, 36 км ад чыг. ст. Пінск на лініі Брэст—Лунінец, 215 км ад Брэста, на аўтадарозе
Калавуравічы—Біжаравічы. Цэнтр Барычавіцкага с/с. 90 гаспадарак, 223 ж. (2009).
У канцы 15 ст. велікакняжацкае сялоў Пінскім старостве ВКЛ. Згадваецца ў дарчых граматах караля Казіміра Ягайлавіча, Жыгімонта I Старога баярыну Мікалаю Ляху Сырапяту аб пажалаванні дворышча Сыткоўскае ў с. «Борнчевнчн». У 1524 і 1558 каралева Бона Сфорца пацвердзіла прывілеі яго нашчадку, войскаму пінскаму М.Я.Шырме. У 1560я гг. складалася з 5 дворышчаў і адышло зямяніну С.Ордзе. У 1567 у ліку землеўласнікаў названы зямяне Вайцяховічы, I. і М. Яцкевічы, ХалецкіРадкевіч, В.Сянькевіч. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1840я гг. ўласнасць В.Орды, 9 двароў, 47 рэвізскіх душ. У 1860я гг. вёска ў Лемяшэвіцкай воласці Пінскага павета Мінскай губ., 107 душ. У канцы 19 ст. былі аднайм. вёска (24 двары, 124 ж.), ваколіца (47 двароў, 270 ж.), працавалі ветраны млын, крама, капліца. На пач. 20 ст. ў вёсцы 24 двары, 160 ж.; у ваколіцы 42 двары, 276 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска ў Лемяшэвіцкай гміне Палескага ваяв. У 1921 — 83 двары, 443 ж. 3 1939 у БССР. 3 4.12.1939 у Пінскай вобл., з 15.1.1940 у Пінскім рне. 3 12.10.1940 у Біжаравіцкім с/с, 90 двароў, 617 ж. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1970 — 110 двароў, 362 ж. 3 16.4.1973 цэнтр сельсавета.
У 2009 базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, сталовая, магазін.
БАРЫЧЗЎСКІ (БарычэўскіТарнава) Іван Пятровіч (1810, Мінская губ. — 5.8.1887), беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1829) і Кіеўскую духоўную акадэмію (1833). 3 1835 служыў у розных дэпартаментах, з 1841
у Гал. упраўленні шляхоў зносін Рас. імперыі (з 1860 дырэктар канцылярыі). Вывучаў бел.літоўскае моўнае і этнаграф. пагранічча. AyTap працы «Праваслаўе і руская народнасць у Літве» (1851), артыкулаў пра паходжанне, мову, гісторыю літоўскага народа і інш., апублікаваных у час. «СанктПетербургскне ведомостн», «Маяк», «Журнал Мнннстерства народного просвешення», «Северное обозренме» і інш. Запісваў фальклор паўд. і зах. славян («Аповесці і паданні народаў славянскага племя», ч. 1—2, 1840— 41; «Народныя славянскія апавяданні», 1844). Архіў Б. не знойдзены.
БАРЫЧЭЎСКІ Клеменс (1828, Вільня — ?), беларускі скульптар. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1851). 3 1861 жыў у Парыжы. Працаваў у галіне партрэтнай скульптуры розных форм (бюсты, медалі), надмагільных помнікаў, максімальна выкарыстоўваючы пластыку розных матэрыялаў (гіпс, армур, бронза). У творах пераважала рэліг. тэматыка. Сяродтвораў: бюсты генерала В.Замойскага (1867), Л.Нядзведскага (1869), франц. мастака Э.Дэлакруа (1873), рус. філосафа Р.Вырубава, публіцыста З.КржыжаноўскагаЛакруа (абодва 1881), эпітафія А.Чартарыйскаму (1866— 68), партрэтныя медальёны і інш. Работы Б. дэманстраваліся ў парыжскіхсалонах (з 1867).
БАРЫЧЭЎСКІЯўген Іванавіч (17.12. 1883, Мінск — 12.9.1934), беларускі літаратуразнавец. Праф. (1928). Вучыўся ў Берлінскім унце (1903— 04). Скончыў Маскоўскі унт (1910). Выкладаў у Маскве. 3 1922 у БДУ. У 1927—33 працаваў у Інбелкульце, пазней у Інце лры і мастацтва АН Беларусі. Даследаваў пытанні эстэтыкі, паэтыку літ. жанраў, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, класікаў рус. і зах.еўрап. лры. Аўтар манаграфій «Тэорыя санета», «Паэтыка літаратурных жанраў» (абедзве 1927). Адзін з першых бібліёграфаў у бел. літ.знаў
510
БАСАВЕЦ
стве. Прымаў удзел у падрыхтоўцы збору твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 192728).
Тв:. «Матчын дар» А.Гаруна. Мінск, 1928; Паэтыка: курс для завочнага педфаку. Мінск, 1929—30.
БАРЫШАЎ Гурый Іларыёнавіч (30.4. 1928, г. Ташкент — 14.6.2001), беларускі тэатразнавец, мастацтвазнавец, педагог. Др мастацтвазнаўства, праф.(1990). Скончыў Ташкенцкі тэатр. інт(1950). У195567 і 197378 працаваўу Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, адначасова з 1961 у Бел. тэатр.маст. інце, у 1967—73 у Гал. рэдакцыі БелСЭ. 3 1979 у Бел. унце культуры. Даследаваў гісторыю і тэорыю бел. прафес. і нар. тэатра, тэатр. культуру Беларусі 18 ст., сцэнаграфію. AyTap манаграфій «Тэатральнадэкарацыйнае мастацтва Савецкай Беларусі» (1958), «Тэатральная культура Беларусі XVIII стагоддзя» (1992), раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускагатэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: дакастрычніцкі перыяд» (1990), п’есы «Цар Ірад» (1993) і інш.
7в.: Батлейка. Мінск, 2000.
Літ.: Пнскун Н.Д. Гурнй йлларноновнч Барышев [1928—2001] — ученый, учнтель, человек // Муз. і тэатр. мастацтва: праблема выкладання. 2008. № 3.
БАРЭЛЬЁФ (франц. basrelief, літар. нізкі рэльеф), скульптурная выява на плоскасці; від рэльефу, пры якім выява выступае над плоскай паверхняй фону не больш, чым на палову свайго сапр. аб’ёму. Ствараецца з дапамогай тэхнік ліцця, чаканкі, разьбы, высякання, лепкі і інш. Выкарыстоўваецца ў аздабленні вырабаў дэкар.прыкладнога мастацтва (рамы алтарных карцін і абразоў, іх аправы, упрыгажэнні, посуд, кафля, медалі, манеты і інш.), манумент.дэкар. скульптуры і мемар. пластыцы. У Б. адлюстроўваюцца партрэты, гіст. і рэліг. сюжэты, геральдычныя, геаметрычныя і раслінныя матывы. У Беларусі
Барэльеф у сучасным інтэр’еры.
вядомы з 10 ст. (выява Яраполка Святаславіча на падвясной пячатцы). Пашырыліся з часоў высокага сярэдневякоўя (амулетзмеявік з Ваўкавыска, 12 ст.) і Адраджэння (кафля з адлюстраваннем скамароха з Полацка, 15 ст.; медалі з партрэтамі членаў сям’і Сігізмунда I Аўгуста, каралевы Боны Сфорца, 16 ст.). У 17— 18 ст. Б. распаўсюдзіўся ў аздабленні апраў евангелляў, імшалаў, рыз алтарныхкарцін, печаў, надмагілляў («Евангелле» з Мікалаеўскай царквы ў г.п. Урэчча Любанскага рна; «Мшал» з касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Вялікія Эйсманты Бераставіцкага рна; рыза алтарнай карціны «Маці Божая з дзіцем» з Камайскага касцё'ла Яна Хрысціцеля; печы з палаца ў Нясвіжы; надмагілле кн. М.К.Радзівіла Сіроткі ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы). У 19 ст. Б. стваралі К.Ельскі (аздабленне калоннай залы Віленскага унта), Р.Слізень (Б. Г.Ржавускага, Т.Зана), А.Скірмунт (медаль з выявай І.Цэзара), у 20 — пач. 21 ст. — З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў, Л. і С. Гумілеўскія, А.Зіменка, Я.Колчаў, С.Селіханаў, У.Слабодчыкаў, Л.Талбузін, А.Фінскі, А.Чыгрын, А.Шатэрнік і інш. Ю.Ю.Захарына.