Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРЫСАЎСКІ ТРАМ, тэатр рабочай моладзі ў г. Барысаў у 1933— 35. Рэж. Сямёнаў. Тэатр праводзіў агітацыйнапрапагандысцкую работу на вёсцы. Рэпертуар фарміраваўся з п’ес сав. аўтараў, драматургіі малых форм, складаліся канцэртныя праграмы з папулярных твораў. У рэпертуары: «Шторм» У. БільБелацаркоўскага, «Узнятая цаліна»паводлеМ.Шолахава,«Новы горад» І.Гурскага, «Цудоўны сплаў» У.Кіршона, «Гармонік» А.Жарава і інш. У 1935 на базе Б.т. створаны Барысаўскі калгаснасаўгасны тэатр.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «СВІТАНАК». Створаны ў 1988 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.А.Мардвінкіна. У складзе ансамбля 100 чал. У рэпертуары нар.сцэнічныя танцы («Весялуха», «Вечарына», «Вясковы вальс», «Гопгоп», «Кадрыль», «Каханачка», «Крутуха», «Купалінка», «Цыганскі танец», «Чэшскі танец»), харэагр. кампазіцыі («Грэчаскі танец», «Каўбоі», «Салдацкая пляска»). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам»
500
БАРЫСАЎСКІ
(2001), дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (2001—07, абодва г. Барысаў), рэсп. харэагр. мастацтва «Калядныя сустрэчы» (Мінск, 2003), конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2006), абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2000), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2003—09).
С. В. Камінская.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧбЎ «ANIMA». Створаны ў 1980 у г. Барысаў пры дзіцячай муз. школе. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Фаменка. У складзе ансамбля 30 чал. У рэпертуары 25 твораў сучасных і класічных кампазітараў: «Адажыо» Я.Глебава, «Вальс» Ф.Легара, «Да музыкі» Ф.Шуберта, «Канцэрт amoll II ч.» А.Вівальдзі, «Раманс» Дз.Шастаковіча. Скрыпачы — дыпламанты і лаўрэаты фестываляў: міжнар. аркестравых калектываў (Варшава, 1998), імя Джавані (г. Ферэйра, Італія, 2003), усерас. «Вясеннія скрыпкі» (г. Уладзімір, Расія, 1992), абл. юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 1990—91), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2001), конкурсаў абл. ансамбляў (г. Салігорск, 2005, 2008), удзельнік фестываляў: міжнар. ў лагеры «Дакота» (г. Бездэн, Чэхія, 1999), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008), свята музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга (г. Заслаўе Мінскага рна, 2009). А.І.Несцерава.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ДАРЎНАК». Створаны ў 1999 у г. Барысаў пры дзіцячай харэагр. школе. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.І.Руткоўская, А.Ю.Вазмітэль. У складзе ансамбля 60 чал.
Барысаўскі ўзорны ансалібль скрыпачоў «Апіта».
ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне да мастацтва танца, павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля. У рэпертуары разнажанравыя пастаноўкі — класічныя, нар., гісторыкабыт. і сучасныя танцы («Спадчына», «Аднойчы...», «Пчаліная сямейка», «Гісторыя кахання», «Іспанскі танец», «На вуліцах Квакландыі», «У сне і наяве», ва
Удзельнікі Барысаўскага ўзорнага ансамбля танца «Дарунак».
рыяцыізбалета«Эсмеральда»іінш.). Гранпры абл. конкурсу харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2006). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (г. Мыцішчы, Расія, 2002), конкурсаўфестываляў: міжнар. «Маленькі прынц» (Кішынёў, 2001,2005, 2007), рэсп. ў Брэсце (2001), Пінску (2003), абл. харэагр. мастацтва «Ка
501
БАРЫСАЎСКІ
Выступае Барысаўскі ўзорны ансалібль танца «Дзяцінства».
рагод сяброў» (г. Салігорск, 2009) і інш. А./.Руткоўская.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА«ДЗЯЦІНСТВА». Створаны ў 1992 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.Б.Кальцова. У складзе ансамбля 80 чал. У рэпертуары танцы бел. нар. («Полька беларуская», «Хованкі», «Казачкі», «Зацвітае лён», «Гусачок», «Саламяныя хлапчукі»), танц. кампазіцыі («Чарлі», «Ой, то не вечар», «Л юбімыя героі», «Жаўраначкі», «Дабро і зло»,
«Белая Русь», «Крэйзі»). Гранпры фестываляў: міжнар. харэагр. нац. меншасцей (г. Венгажэва, Польшча, 2004—05), «Зімняя казка» (Чэхія, 2009), абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Барысаў, 2003). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (г. Баранавічы, 2004), дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2003—07), песні, танца і фальклору (г. Седльцы, Польшча, 2003), нац. тэлевізійнага конкурсу юных
талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004), рэсп. і абл. фестываляўконкурсаў «Танцавальная карусель» (Мінск, 2008), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2004— 09). Н.У.Клімовіч.
БАРЬІСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА«РАЎШЦА». Створаны ў 1986 у г. Барысаў пры СШ № 2. У 1989 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікіхарэографы Н.М.Русакевіч, Н.Л.Буйко, В.У. Каршунова, Н.У.Нікіціна. У складзе ансамбля 100 чал. У рэпертуары больш за 25 пастановак нар., дзіцячых, эстр., сольных танцаў, тэатр. праграмы («Вандроўка ў мір танца», «На вясёлым кірмашы», «Беларускія затокі», «Мы здымаем кіно», «3 Днём нараджэння, мой горад», «Сустрэча на Барысаўскім прыстанку», «Па слядах Брэменскіх музыкантаў», «У гасцях у Тэрпсіхоры». Гранпры міжнар. фестывалю «Адзінства Расіі» (Масква, 2001). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2000), «Неўская вясёлка» (г. СанктПецярбург, 2001), «Непаседы» запрашаюць сяброў» (Талін, 2001, 2003, 2005, 2007), «Кіжскія купалы» (г. Петразаводск, Расія, 2002), «Вясеннія перавёртышы» (г. СанктПецярбург, 2000—05), «Смаленскія
Удзельнікі Барысаўскага ўзорнага ансамбяь танца «Раўніца».
502
БАРЫСАЎСКІ
канікулы» (г. Смаленск, Расія, 2003—06), «Юныя таленты збіраюць сяброў» (г. Падольск, Расія, 2008), конкурсаў «Харавод дружбы» (Балгарыя, 2002), «Жарптушка» (г. Іванава, 2001), «Ранішняя зорачка» (г. Шаўляй, Літва, 2007), «Зорны бераг дзяцінства» (г. Севастопаль, Украіна, 2009), рэсп. фестывалюконкурсу харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (Мінск, 2006).
Н.У.Клімовіч.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «РУЧАЁК». Створаны ў 1983 у г. Барысаў пры Палацы культуры імя М.Горкага. У 1989 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Рабава (з 1983), Н.А.Лісічонак (з 1994). У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — нар.сцэнічны танец. У рэпертуары сучасныя харэагр. кампазіцыі «Вясёлыя чалавечкі», «Іспанская фантазія», «Каламбур», «Серпанцін», «Малітва», «Шчасце — вось яно», «Пацалуй мяне», «Кошкі», «Студэнткі» і інш. Калектыў— дыпламант фестываляў: абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2003), дзіцячай творчасці «Акадэмія піянерскіх навук» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2009), удзельнік фестываляў: міжнар. «Майскія зоркі» (г. Малаяраславец, Расія, 1999), дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2001, 2007), «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (2001, 2003, 2005, 2008).
Н.УСомава.
БАРЬІСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «УСМЁШКА». Створаныў 1998 уг. Барысаўпры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Я.Сярдзюк. У складзе ансамбля 70 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — эстр. TaHeu на класічнай аснове. У рэпертуары разнажанравыя харэагр. і
танц. кампазіцыі: «Кветка Усходу», «Дзяцінства», «Летнія сустрэчы», «Карнавал», «Зіма», «Цыганскі TaHeu», «Зорачкі», «Алеся», «Танга», «Каліна» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам», дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (абодва г. Барысаў, 2001), абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2003), конкурсаў рэсп.: харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2008), «Танцавальная карусель» (Мінск, 2009), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2003). С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАСПАРТЫЎНАГА ТАНЦА «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1983 у г. Барысаў пры Палацы культуры імя М.Горкага. У 1987 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Ю.Вяршыніна (з 1983), В.А.Чаркас (з 1986), Т.С.Тарабанава і Л.С.Маразевіч (з 1995), Л.В.Про (з 1997). У складзе ансамбля 105 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Амазон
кі», «Вуліцы Перамогі», «Завіруха», «Звар’яцелае аўто», «Лянок», «На адным дыханні», «Пачуццё», «Пэпі», «Танцуйзнамі», «Танцы вуліц», «Урошчы», «У рытмах Чардаша». Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай і юнацкй творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2006—07), удзельнік фестываляў: міжнар. сцэнічнага мастацтва «Арттранзіт» (Мінск, 2004), «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (г. Баранавічы 2004, 2008; г. Жодзіна, 2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), фізкультурнаспарт. свята «ФізкультУра, Беларусь» (2009), праграмы «Рух гуку» (2007), абл. кірмашу «Вясна» (2004), конкурсу дзіджэяў «Дыскатэчны рух» (2006, усе г. Барысаў). Н.У.Сомава.
БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «РЎСКІ СУВЕНІ'Р». Створаны ў 2002 у г. Барысаў пры вучэбнапед. комплексе дзіцячы сад—СШ № 24. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.П.Кашчаеў. У складзе аркестра 17 чал. — вучні 5—11х класаў і настаўнікі школы. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараўкласікаў, сучасных аўтараў, апра
Удзельнікі
Барысаўскага ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Усмешка».
503
БАРЫСАЎСКІ
Барысаўскі ўзорны духавы аркестр.
цоўкі нар. песень. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалюконкурсу аркестраў і ансамбляў рус. нар. інструментаў «Пяючыя струны Расіі» (г. Анапа, Расія, 2006, 2008), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2005—09) і інш.