• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ю.Бастрыкаў у ролі маркіза ды Поза.
    514
    БАСТЭЯ
    35 ж. 3 1921 вёска ў складзе Польшчы (6 дамоў, 39 ж.), чыг. станцыя (2двары, 30ж.)уЖырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 чыг. ст. (95 ж.), вёска (66 ж.), хутар (44 ж.) у Асаўскім с/с (12.11.1963 перайменаваны ў Пагародзенскі) Радунскага, з 3.4.1959 Воранаўскага рнаў Баранавіцкай, з 20.9.1944 Гродзенскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Працавала няпоўная сярэдняя школа. У 1970 — 612 ж. 3 19.4.1973 цэнтр сельсавета.
    У 2009 вучэбнапед. комплекс яслісад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАСТЫЁН (франц. bastion ад позналац. bastillio будую ўмацаванне), пяцівугольнае доўгачасовае або палявое ўмацаванне, якое прымыкала да вуглоў крапасной агароджы. Б. прызначаліся для абстрэлу мясцовасці наперадзе і ўздоўж крапасных сцен і равоў перад імі. Упершыню з’явіліся ў Італіі ў канцы 15 ст. як крапасныя ўмацаванні (у форме рандэляў), у 16—17 ст. атрымалі сваю класічную форму і выцеснілі вежы, рандэлі і бастэі. Пярэднія бакі Б. называліся фасамі, бакавыя — фланкамі, тыльны ўнутраны бок — горжай. Звернутыя адзін да аднаго бакі суседніх Б. і адрэзак крапасной сцяны паміж імі (куртына) утваралі бастыённы фронт. У палявой фартыфікацыі Б. прымяняліся да 19 ст. У Беларусі вядомы з сярэдзіны 16 ст. (Заслаўскі замак, Ляхавіцкі замак, Бабруйская крэпасць і інш.).
    БАСТЫНЬ, вёска ў Лунінецкім рне. За 18 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 4 км ад чыг. ст. Дзятлавічы на лініі Баранавічы—Лунінец, 250 км ад Брэста, каля шашы Лунінец—Ганцавічы. Цэнтр Бастынскага с/с. 565 гаспадарак, 1402 ж. (2009).
    Бастыён Бабруйскай крэпасці.
    У 1й пал. 15 ст. сяло ў Бобрыцкай воласці Пінскага княства, дзярж. ўласнасць. 3 1450х гг. уласнасць Радзівілаў. 3 1566 у Навагрудскім павеце. 3 канца 16 ст. ўласнасць Кішкаў. У пач. 17 ст. сяло маёнтка Люсіна Палескай воласці Навагрудскага павета. У 1613 у складзе маёнтка КажанГарадок, каля 130 двароў, царква. У 1750 пабудавана драўляная царква ў імя св. велікамучаніцы Параскевы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у ДавыдГарадоцкім, з 1796 у Пінскім паветах Мінскай губ. У 1795 у складзе КажанГарадоцкага маёнтка І.Шчыта, 87 двароў, царква. У 1805 пабудавана драўляная Нікадзімаўская царква. У1873 вёска ў Лунінецкай воласці Пінскага павета, 84 двары, у 1886 — 89 двароў, 806 ж., царква, капліца. Пасля 1884 на чыг. лініі Лунінец— Баранавічы ўзнік паўстанак, затым чыг. ст. Бастынь. У 1886 адкрыта 1класная царк.прыходская школа (у 1891 — 32 хлопчыкі). У 1908 — 228 двароў, 1166 ж., у маёнтку Бастынь — 34 ж., лесапільнабагарны завод. 3 18.3.1921 у скла
    дзе Польшчы, у Лунінецкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. У 1923 — 300 дамоў, 1697 ж., у аднайм. фальварку — 2 двары, 11 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.11.1940 цэнтр сельсавета Лунінецкага рна Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. У 1941 — 483 двары, 2072 ж., школа. 3 сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 18.7.1942 акупанты спалілі 196 двароў, загубілі 94 ж. У 1970 — 706 двароў, 2336 ж., у 1995 — 710 гаспадарак, 1971 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», лазня, 6 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, месца расстрэлу сав. актывістаў, магіла ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Музей землякоў, загінуўшых у Афганістане.
    БАСТЭЯ (польск. basteja), земляны вал або фартыфікацыйнае збудаванне паўкруглай формы, прызначанае забяспечыць падоўжаную (фланкавую) абарону муроў умаца
    515
    БАСУЛАЕЎ
    вання. Б. выступала за лінію сцен крэпасці і фланкіравала агнём падыходы да іх. У аснове з’яўлялася вельмі разбудаваным у аб’ёме рандэлем з самкнутым заднім кантам і вял. выступам у роў умацавання. У Б. былі адкрытая гарматная батарэя ўверсе і закрытая — унізе (для франтальнага і флангавага агню) на ўзроўні дна рова, казематы для жылля, вентыляцыйныя каналы. Канструкцыйныя скляпенні не абапіраліся на франтальныя сцены. У Беларусі існавала ў канцы 15—16 ст. Была выцеснена бастыёнам. Б. вядомы ў Мядзельскім і Геранёнскім (Іўеўскі рн) замках.
    БАСУЛАЕЎ Анатоль Фядотавіч (15.6.1904, г. Керч, Украіна — 23.4. 1964), расійскі мастак тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1956). Скончыў Харкаўскі маст. тэхнікум (1924). 3 1925 працаваў у тэатрах Харкава, Масквы, Ленінграда. У 1934—38 гал. мастак Бел. другога дзярж. тэатра. Дэкарацыі Б. выразныя, з замалёўкамі бел. прыроды, глыбока рэалістычныя. Аформіў спектаклі: «Недарэчнасць» К.Фіна (1934), «Гібель эскадры» А.Карнейчука (1935), «Беспасажніца» А.Астроўскага і «Любоў Яравая» К.Транёва (абодва 1936), «У пушчах Палесся» і «Вайна вайне» Я.Коласа (абодва 1937).
    БАСУМАТРАВА Святлана Міхайлаўна (н. 22.11.1946, г. Мазыр), беларуская паэтэса. Вучылася ў БДУ (1965—66). Скончыла Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1986). 3 1972 у Бабруйску. Настаўнічала, працавала на радыё, у прэсе. Аўтар збкаў паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988), «Пад знакам скарпіёна» (1994) і інш. Паэма «Незабудкі памяці» пра трагічны час культу асобы, рэпрэсіі супраць нявінных людзей. Любоў да роднай зямлі і яе людзей, памяць пра тых, хто аддаў жыццё за радзіму, клопаты і трывогі сучасніка, вернасць высокім ідэалам, шчырасць
    Басэтля.
    і непасрэднасць пачуццяў — гал. ў лірыцы паэтэсы.
    7в.: Далечдалячынь. Мінск, 1991.
    БАСЭТЛЯ (польск. basetla), б а с о л я, б а с, народны струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі і кантрабаса. Самаробная Б. бывае розных памераў, мае 3—4жыльныя або металічныя струны, настроеныя па квінтах. Смык кароткі, прамы. У Беларусі бытавала з 18 ст. Была пашырана ў некаторых раёнах Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей, пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Выкарыстоўвалася ў розных па складзе нар. інструм. ансамблях«капэлях» (найчасцей са скрыпкай) пры выкананні танцаў, вясельных маршаў. Функцыя інструмента абмяжоўваецца басовай рытмічнай і гарманічнай апорай («уторай», «басаваннем», «дапамогай»), У наш час сустракаецца рэдка.
    БАСЯКОЎ Міхась Іванавіч (н. 1965, в. Ермакі Цюменскай вобл., Расія), беларускі песеннік, збіральнік фальклору. Вуснапаэт. творы (ле
    генды, паданні, карагоды, гульні, загадкі), а таксама манеру выканання песень пераняў ад роднай бабулі Лізаветы. Ад Б. зафіксаваны патрыярхальны «змяіны карагод» і невядомыя раней песні рэкруцкія, бел. нар., большасць з якіх увайшла ў зб. «Песні Беларускага Падняпроўя» (1999). Жыццю і дзейнасці Б. прысвечаны дакум. фільмы «Шляхдарожанька не пратаптаная» (1995, рэж. А.Кашэўнікаў), «Рух зямлі» (1999, рэж. Ю.Лысятаў).
    А.М.Ненадавец.
    БАТАЛЬНЫ ЖАНР (ад франц. bataille бітва), жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны тэмам вайны і ваен. жыцця. Аб’ядноўвае творы, якія адлюстроўваюць падзеі, што адбываюцца ўтэатры ваен. дзеянняў, вобразы ўдзельнікаў гэтых падзей. Гал. месца ў Б.ж. займаюць сцэны бітваў (у т.л. марскіх) і ваен. паходаў. Яму ўласціва імкненне адлюстраваць асабліва важны ці характэрны момант бітвы, перадаць яе пафас, героіку, а нярэдка раскрыць гіст. сэнс ваен. падзей. Батальныя сцэны будуюцца на канкрэтных гіст., дакументальна пацверджаных фактах, што збліжае Б.ж. з гістарычным жанрам, і на асабістых уражаннях, успамінах удзельнікаў ваен. падзей і фалькл. матэрыяле (легенды, паданні, прытчы і г.д.). Б.ж. уключае сцэны паўсядзённага жыцця арміі і флоту ў паходах, казармах, лагерах і інш., што набліжае яго да бытавога жанру. Значная роля належыць пейзажу і яго эмацыянальнай выразнасці. На працягу свайго развіцця Б.ж. значна змяніўся, захаваўшы першапачатковую паэтыку і стылістыку ў панараме і дыяраме. У станковых формах жывапісу і графікі Б.ж. наблізіўся да алегорыі, прытчы, набыў падкрэслена філас. падтэкст. Батальныя сюжэты вядомы з глыбокай старажытнасці ў самых розных відах мастацтва: рэльефах, размалёўках, расфарбоўцы ваз, скульпт. кампазіцыяхідробнай пластыцы, дэкар. мастацтве, жывапісе,
    516
    БАТКОЎСКІ
    кніжнай мініяцюры, абразах і інш. і вылучаюцца разнастайнай вобразнай трактоўкай (алегарычная, сімвалічная, дакум.хранікальная і інш.).
    У бел. мастацтве самыя раннія батальныя кампазіцыі сустракаюцца ў творах дробнай пластыкі 12 ст., батальнагіст. мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу (15 ст.), звязаных з біблейскімі сюжэтамі гравюрах у выданнях Ф.Скарыны, стылізаваных выявах бел. войска на кафлі, гравюрах М.Цюнта (усе 16 ст.), Л.Хршчановіча, Г.Келера і В.Хондыуса, ілюстрацыях М.Вашчанкі (усе 17 ст.), манумент. жывапісе 17—18 ст. У станковым жывапісе найб. раннія творы Б.ж., блізкія па стылістыцы да твораў еўрап. Адраджэння, адносяцца да 1й трэці 16 ст. Сярод пазнейшых твораў: серыя кампазіцый прыдворнага мастака Радзівілаў А. ван Вестэрфельдэ (2я пал. 17 ст.), шпалеры Карэліцкай мануфактуры (18 ст.), батальныя кампазіцыі ў жывапісе В.Ваньковіча,В.Дмахоўскага,Ф.Смуг
    левіча, Я.Сухадольскага, графіцы М.Э.Андрыёлі, А.Гротгера, Я.Дамеля, К.Кукевіча, М.Кулешы, Ю.Фалата (19 ст.). У 20 ст., насычаным войнамі і рэвалюцыямі, адбыліся карэнныя змены і ў Б.ж.: пашырыліся яго межы і тэматычны дыяпазон, узмацніўся гісторыкафілас. падтэкст. У жывапісе, графіцы і скульптуры 1й пал. 20 ст. да батальных сцэн звярталіся В.Волкаў, П.Гаўрыленка, І.Гембіцкі, А.Жораў, Я.Зайцаў, М.Манасзон. Вобразы і падзеі нац. гісторыі адлюстраваны ў творах МФіліповіча і П.Сергіевіча. Далейшае развіццё жанр атрымаў, абапіраючыся на рэаліст. традыцыі: мастакі аддавалі перавагу тэмам і сюжэтам з 2й сусв. вайны, вобразам воінаўпатрыётаў. У 1940— 60я гг. кампазіцыям Б.ж. ўласцівы героікарамантычны апавядальны характар (творы М.Абрыньбы, З.Азгура, І.Ахрэмчыка, А.Бембеля, Г.Бржазоўскага, А.Глебава, М.Гуціева, І.Давідовіча, С.Раманава, С.Селіханава, У.Сухаверхава, У.Хрусталёва, Я.Ціхановіча, А.Шыбнёва). У
    1970я гг. пошукі новых стыліст. рашэнняў вылучалі творы Б.ж. А.Анікейчыка, Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, М.Савіцкага. У 1960—90я гг. ў жанры павялічылася колькасць сімволікаалегарычных элементаў, прытчавых вобразаў, узмацнілася цікавасць да гіст. падзей сівой даўніны: жывапіс Ф.Бараноўскага, І.Белановіча, М.Глушко, А.Марачкіна, У.Мінейкі, П.Свентахоўскага, І.Ціханава, Г.Ціхановіча, М.Якуніна; графіка Л.Асецкага, М. і У. Басалыгаў, С.Геруса, М.Гуціева, А.Дзямарына,А.Кашкурэвіча,М.Купавы, А.Паслядовіч, М.Селешчука; скульпт. кампазіцыі А.Батвінёнка, А.Гвоздзікава, А.Заспіцкага, А.Курачкіна, В.Палійчука; манумент. жывапіс Л.Асядоўскага, У.Крываблоцкага, М.Савіцкага і інш. 3 2003 пры Мінве абароны Рэспублікі Беларусь дзейнічае студыя ваен. мастакоў «Шчыт Айчыны» пад кіраўніцтвам М.Апіёка, мэта дзейнасці якой — падтрымка развіцця Б.ж., садзейнічанне стварэнню буйнамаштабных па вобразнасці твораў, апяваючых гіст. подзвігі продкаў, моц і патрыятызм сучасных абаронцаў Айчыны.