Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
двор, 2 царквы. У 1905 сяло, 1360 ж., царк.прыходская школа. 3 1921 у складзе Польшчы, у Драгічынскім павеце Палескага ваяв.; цэнтр Бездзежскай гміны. У 1921 — 254 двары, 1248 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Драгічынскага рна Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 17.7.1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 1638 ж.,у 1970 —479 двароў, 1780 ж.У 1995 — 495 гаспадарак, 1142 ж.
У 2009 сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, музей, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; мемар. калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (1784), Троіцкі касцёл (1915).
БЁЗДЗЕЖСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Бездзеж Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1784 на месцы папярэдняга храма. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём і апсіда аднолькавай вышыні накрыты агульным 2схільным да
Бездзежская Троіцкая царква.
525
БЕЗДЗЕЖСКІ
хам з 3 вальмамі над алтарнай часткай і паўвальмай на гал. фасадзе. Сцены вертыкальна ашаляваны, апяразаны карнізам з вял. вынасам, які над апсідай пераходзіць у трохвугольныя застрэшкі. Гал. фасад фланкіруюць 2 чацверыковыя вежы з пукатымі гранёнымі купаламі з макаўкамі ў завяршэнні. Пластыка храма ўзбагачаецца дэкар. шалёўкай франтона, разнымі ліштвамі, калонкамі і балясінамі ганка. Перакрыцце бэлечнае з плоскай падшыўной столлю. У інтэр’еры абразы 17—18 ст., іканастас з разнымі царскімі варотамі (1872). Па восі ўваходу размешчана прамавугольная ў плане 2ярусная званіцабрама пад 2схільным дахам. Маст. каштоўнасць уяўляе падпісны звон (1776). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БЁЗДЗЕЖСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ «СВАЯКІ». Створаны ў 1994 у в. Бездзеж Драгічынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народ
Бездзежскі народны фальклорнаэтнаграфічны калектыў «Купалінка».
ны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.С.Кураўскі (з 1994), А.А.Вакула (з 2000). У складзе ансамбля 8 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і адраджэнне бел. нар. музыкі. У рэпертуары песні нар. бел. («Што й на гары дожджык», «Палавіна саду цвіце», «Ой, паеду да цешчы»), укр. («Што ж ты не прыйшоў»), мясц. і аўтарскія А.Вакулы («Пакахаў дзяўчыну», «Дзяўчына кудравая», «Жыве Беларусь», «Хлопец чарнабровы», «За сялом» і інш.). Калектыў — лаўрэат фестываляў: усяпольск. капэлы (г. Парчаў, Польшча, 1998), абл. нар. мастацтва (г. Брэст, 1997— 98), удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору слав. народаў (г. Аляшніца, Польшча, 2009), харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск, 2000), свята горада (Масква, 2001), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Пружаны, 2003), абл. «Таночак» (в. Бездзеж, 2005).
А.А.Вакула.
БЁЗДЗЕЖСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «КУПАЛІНКА». Створаны ў 1980 у в. Бездзеж Драгічынскага
рна пры сельскім Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Юрашэвіч (з 1980), В.П.Ваўковіч (з 1984), С.У.Кочык (з 1989), І.А.Каласей (з 1991), Л.М.Шальпук (з 2003), М.М.Астаповіч (з 2008). У складзе калектыву Ючал. ваўзросце 35—65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. нар. традыцый, абрадаў, песень, танцаў, нар. промыслаў і рамёстваў. У рэпертуары каляндарнаабрадавыя песні, вясельныя, любоўныя, жартоўныя, баладныя і інш.: «Плывэ човынь», «Ой, на горі нывка», «Зылёнэ жыто», «Іхалы козакі», «Ой, хмэлю, мій хмэлю», «Стрылка», «Сымэн», «Ішла до дому, чыпцэ згубыла» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: рэсп. нар. танца «Палескі кірмаш» (1991), рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (2004, абодва г. Пінск), абл. рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (2007, г. Іванава), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Столін, 1996), рэгіянальнага свята фалькл. творчасці «Вялікдзень» (в. Бездзеж Драгічынскага рна, 2007), тэлевізійнай перадачы «Вячоркі» (1990). М.М.Астаповіч.
БЁЗДЗЕЖСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Бездзеж Драгічынскага рна. Пабудаваны ў 1915 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Уяўляе прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты 2схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Па цэнтр. восі гал. фасада знаходзіцца ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнет, франтон з круглым акном у полі тымпана і невял. цыліндрычная сігнатурка з крыжам у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі арачнымі аконнымі праёмамі. На лаканічных фасадах выдзелены антаблемент, для простай дэкарацыі выкарыстаны карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасценках. Уваход аформлены парталам з паўкруглай люкарнай. У
526
БЕЗКАРНІЛОВІЧ
Бездзежскі Троіцкі касцёл.
інтэр’еры бэлечная столь. Над уваходам размешчаны крывалінейнага абрысу хоры. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
БЁЗДЗЕЖСКІЯ АБРАЗЬІ, абразы 17 ст., якія паходзяць з Троіцкай царквы ў в. Бездзеж Драгічынскага рна. Першапачаткова некаторыя з іх («Дэісус», «Спас Уседзяржыцель») маглі ўваходзіць у склад стараж. іканастаса (заменены новым у 2й пал. 19 ст.), а астатнія размяшчаліся на сценах храма. Вызначаюцца пэўным стыліст. адзінствам. На абразе «Параскева з жыціем» (1659) захавалася імя ўкладчыка — А.Санковіча (паводле архіўных дакументаў жыхара г. Пінск, заможнага купца). Яго кампазіцыйная схема адпавядае традыц. жыційнаму абразу: у сярэдніку на рэльефным пазалочаным фоне фігура св. Параскевы ва ўвесь рост з крыжам у правай руцэ; выявы 7 сцэн з жыцця пакутніцы знаходзяцца па баках, знізу. Блізкі да папярэдняга па памерах і абраз «Уваскрэсенне — Сашэсце ў пекла»: Хрыстос стаіць з харугвай у
левай руцэ на вечку труны, якую ахоўваюць вартаўнікі; ніжэй паказана пекла з фігурамі праведнікаў і архангела Міхаіла, які кап’ём паражае сатану. Такое кампазіцыйнае рашэнне адлюстроўвае спалучэнне элементаў, уласцівых усх, і зах,
Да арт. Бездзежскія абразы. Уваскрэсенне — Сашэсце ў пекла. Сярэдзіна 17 cm.
еўрап. схемам, і з’яўляецца паказальным для працэсу развіцця бел. іканапісу. Жыційны абраз «Святы Ілья» па сваім кампазіцыйным рашэнні блізкі да выявы св. Параскевы: у фігуры прарока адчуваецца велічнасць і манументальнасць. Світак у левай руцэ і меч у правай — традыц. дэталі іканаграфіі, вядомыя паабразахусх. рэгіёна Беларусі. Паслядоўнасць сцэн з жыцця прарока, размешчаных з правага і левага бакоў сярэдніка, такая ж, як у абразе «Параскева з жыціем». У трактоўцы асобных вобразаў і жыційных сцэн Б.а. адбіліся асаблівасці, уласцівыя часу іх стварэння. Пэўную сімвалічнасць колеравай гаме, у якой значная роля належыць вохрыстакарычневым і жамчужнашэрым адценням, надае чырвоны колер. Б.а. маюць даволі шырокія арнаментаваныя палі з рэльефнымі элементамі, якія абрамляюць выяВЫ. Н.Я.Трыфанава.
БЕЗКАРНІЛОВІЧ Міхаіл Восіпавіч (10.10.1796, Магілёўская губ. — 19.1. 1862), беларускі гісторык, краязна
М.В.БезКарніловіч.
вец, этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генералмаёр рус. арміі. Брат \ДУКарніловіча. Скончыў 1ы кадэцкі корпус у СанктПецярбургу (1816). Удзельнік вайны з Турцыяй 1828—29. У 1831—47 кіраваў тапаграфічнай і вайсковастатыстычнай экспедыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губ. і Беластоцкай вобл. Збіраў гіст. і этнаграф. матэрыялы на тэр. Беларусі. Яе тэр. абмяжоўваў
527
БЕЙТНІК
Віцебскай і Магілёўскай губ., астатнія землі называў Літвой. Беларусаў лічыў асобным народам і ставіў іх у адзін рад з суседнімі. Даў характарыстыку бел. народа і яго ладу жыцця. Апісаў нар. абрады, звычаі, вытворчую дзейнасць, нар. метэаралогію, помнікі археалогіі, дойлідства. Аўтар кн. «Віцебская губерня» (1852).
Тв:. Нсторнческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Белорусснн с прмсовокупленнем н другнх сведеннй, к ней же относяшнхся. 2 нзд. Мннск, 1995.
БЁЙТНІК (Бетнік, Бейтніг) Мацей (люты 1708 ці 1705 — 20.4. 1749), беларускі жывапісец. 3 1746 жыў у Полацку. Аўтар насценных размалёвак у езуіцкім калегіуме ў Жодзішках Смаргонскага рна (1731—36),' касцёле св. Міхала (капліца святых анёлаў) у Нясвіжы (1736—37), езуіцкім касцёле ў Мінску (1737—45), у т.л. размалёўкі фамільнай капліцы надворнага маршалка літоўскага І.Завішы (1739).
БЁКЕР Раман Рыгоравіч, танцоўшчыкканца 18 —пач. 19ст. Нарадзіўся на Шклоўшчыне. У 1780—90я гг. прыгонны артыст балета Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 у ліку 14 шклоўскіх артыстаў балета вывезены балетмайстрам І.Вальберхам у Пецярбургскі імператарскі тэатр у якасці фігуранта. Выступаў у пантамімных партыях. У вайну 1812
Я.Бекер. Праект Петрапаўлаўскай царквы ўг.п. Ружаны Пружанскага рна.
уступіў у Пецярбургскае апалчэнне, вызначыўся ў баях пад Полацкам, Чашнікамі, Барысавам, Смалянамі (Аршанскі рн) і інш., узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 5й ступені, атрымаў чын прапаршчыка. Пасля расфарміравання апалчэння (1814) прасіў дазволу вярнуцца на пецярбургскую сцэну, аднак не атрымаў яго. Апошнія гады жыў у Харкаве.
БЁКЕР Ян Самуэль (1730я гг., Саксонія — каля 1810), прыдворны архітэктар. 3 1760х гг. у Беларусі. Працаваў у канцлера ВКЛ кн. Л.Ca
neri. Паводле праектаў Б., у г.п. Ружаны Пружанскага рна пабудаваны карчма (1778), Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян (1772— 79), капліца св. Казіміра (1790—92, уваходзіла ў комплекс базыльянскага манастыра), шпіталь (1790— 95, не завершаны), рэканструяваны Ружанскі Троіцкі касцёл, перабудаваны Ружанскі палацавы комплекс. Спраектаваў будынкі тэатраў у г.п. Зэльва і в. Дзярэчын Зэльвенскага рна (1760я гг.), шпіталя і манастыра баніфратаў у г. Высокае Камянецкага рна (1773—85), Дзярэчынскі палац і інш. 3 1773 у Ружанах займаўся стварэннем вял. парку радыяльнакальцавой планіроўкі, які ўключаў алеі, каналы, купальню, грот, навясныя тэрасы, павільёны. Архіт. чарцяжы Б. захоўваюцца ў бцы Варшаўскага унта. А.А.Суша. БЕКЁША, 1) бекеш, мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ўталіі. 2) Шуба, пакрытая чымнебудзь.
БЕЛААЗЁРСК, горад у Бярозаўскім рне. За 27 км на ПдУ ад г. Бяроза, 131 км ад Брэста, чыг. ст. на лініі Баранавічы—Белаазерск. 12,8тыс.ж. (2008).