Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
537
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ
шых і сярэдніх спец. навуч. устаноў, на якім вывучаюцца паходжанне бел. народа, нац. самасвядомасць беларусаў, асаблівасці нац. побыту, рэліг. вераванні, развіццё грамадскай думкі Беларусі, нац. адукацыя, навука і мастацтва, станаўленне бел. дзяржаўнасці, атрыбуты нац. суверэнітэту і г.д. Распрацоўкай праблем тэорыі і методыкі выкладання Б. займаюцца вучоныябеларусазнаўцы БДУ, Бел. пед. унта, Бел. унта культуры і мастацтваў, Гродзенскага унта, Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Інта гісторыі, Інта мовы і лры НАН Беларусі і інш.
Літ.: Курс белорусоведеняя. М., 1918— 20; Беларусіка=А1ЬагйіЬепіса. Кн. 1—28. Мінск, 1993—2006; Беларусы. Т. 1—8. Мінск, 1995—2005; Саракавік І.А. Беларусазнаўства.Мінск, 1998;С мятаннікаў В.С. Беларусазнаўства. Мінск, 2000; Рябцева Н.А. Белорусоведенне. Гомель, 2002; Вонсовйч Л.В. Белорусоведенне. Ммнск, 2005.
Э.С.Дубянецкі.
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ, палітыка нацыянальнадзяржаўнага і нацыянальнакультурнага будаўніцтва ў БССР у 1920я гг. Яе вытокі ў ідэях бел. нац. адраджэння, сфармуляваных у праграмах бел. нац. дэмакр. і сацыяліст. партый у пач. 20 ст. У БССР Б. праводзілася пад кіраўніцтвам КП(б)Б. Ініцыятарамі і аўтарамі палітыкі Б. былі дзеячы бел. нац. руху, якія ўвайшлі ў склад кіруючых парт. і сав. органаў рэспублікі: А.Р.Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч, Я.А.Адамовіч, У.М.Ігнатоўскі, А.Л. Бурбіс, А.В.Баліцкі, П.В.Ільючонак і інш. Першыя крокі ў ажыццяўленні Б. былі зроблены ў 1919—20 (дзяржаўнасць бел. мовы, стварэнне бел. школы, перавод справаводства на бел. мову). У лютым 1921 ЦВК БССР прыняў шэраг пастаноў, што прадвызначылі ўвесь наступны ход Б. Быў пацверджаны дэкрэт урада ЛітоўскаБел. ССР (1919) пра раўнапраўе ў якасці дзярж. бел., рус., яўр. (ідыш) і польск. моў. Намечаны меры
па стварэнні сістэмы дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, ПТВ і тэхнікумаў. Для падрыхтоўкі кадраў стваралася шырокая сетка курсаўбеларусазнаўства. Адкрыліся БДУ (1921), Інт бел. культуры (1922). У ліп. 1923 ЦВК СССР і ЦВК БССР сумесным дэкрэтам абвясцілі амністыю ўсім радавым удзельнікам антысав. нац. фарміраванняў і аргцый. Пашыраны пленум Цэнтр. бюро КП(б)Б у ліп. 1923 вызначыў комплекс мер па гасп. адраджэнні краю, тэр. самавызначэнні бел. народа, развіцці бел. мовы і нац. культуры, вылучэнні і выхаванні кадраў. Гэта праграма неаднаразова ўдакладнялася і дапаўнялася на пленумах ЦК КП(б)Б. 2я сесія ЦВК БССРуліп. 1924 прыняла пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», у выніку якой Б. стала афіц. дзярж. палітыкай. Прэзідыум ЦВК БССР утварыў спец. камісію па ажыццяўленні нац. палітыкі на чале з А.І.Хацкевічам. Аналагічныя камісіібыліўтвораныпрыакружных выканкомах. Узбуйненні БССР 1924 і 1926, у выніку якіх да рэспублікі былі далучаны Віцебшчына, Гомельшчына і Магілёўшчына, дабратворна паўплывалі на паліт., эканам. і культ. развіццё рэспублікі. Асн. змест нац. палітыкі вызначалі пытанні развіцця бел. мовы і культуры (пры забеспячэнні правоў 1 магчымасцей свабоднага развіцця нац. меншасцей). Вял. ўвага надавалася навук. даследаванням бел. мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы навук. тэрміналогіі. Выдаваліся працы па актуальных праблемах гісторыі, мастацтва, лры, грамадскай думкі і эканомікі Беларусі. Шырокае развіццё атрымала краязнаўства. Да 1928 каля 80% школ было пераведзена на бел. мову навучання; адкрываліся школы і класы для прадстаўнікоў нац. меншасцей; выкладанне вялося на 8 нац. мовах. Да канца 1920х гг. справаводстваўдзярж. і парт. ор
ганах вялося на бел. мове. Адным з кірункаў Б. з’яўляласят.зв. каранізацыя — вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва на парт., сав. і грамадскую работу. Палітыка Б. зрабіла значны ўплыў на нар. масы Зах. Беларусі, узмацніла іх арыентацыю на БССР; многія дзеячы бел. эміграцыі прынялі запрашэнне ўрада БССР вярнуцца ў Беларусь для нац.культ. працы.
3 канца 1920х гг. ва ўмовах стварэння адм.каманднай сістэмы і разгортвання кампаніі супраць т.зв. нацыяналдэмакратызму пачаўся адыход ад палітыкі Б. 3 1930х гг. тэрмін «Б.» перастаўужывацца.
Літ.'. Практычнае выражэнне нацыянальнага пытання ў БССР. Ч. 1. Беларусізацыя. Мінск, 1928; Кароль А. Беларусізацыя — палітыка нацыянальнага адраджэння. Мінск, 1993. А.С.Кароль.
БЕЛАРУСІСТЫКА, тое, што беларусазнаўства.
БЕЛАРЎСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ПРАЛЕТАРСКАКАЛГАСНЫХ ПІСЬМЁННІКАЎ (БелАПКП). Існавала ў 1931—32. Створана ў складзе Усесаюзнага аб’яднання пралетарскакалгасных пісьменнікаў. Арганізацыйнае бюро: Р.ШукевічТраццякоў,1.Барашка,П.Галавач,С.Баранавых. Сярод членаў: М.Багун, П.Броўка, Ц.Гартны, С.Грахоўскі, С.Дарожны, А.Дудар, А.Жаўрук, М.Зарэцкі, В.Каваль, Т.Кляшторны, А.Куляшоў, Я.Купала, М.Лынькоў, В.Маракоў, Я.Скрыган, У.Хадыка, М.Чарот і інш. Мела Мінскае аддз. БелАПКП, філіі ў Клімавічах, Чэрвені, Полацку, літ. гурткі (15) у розных раёнах Беларусі. Ставіла задачу падтрымліваць маладых пісьменнікаў з сялянскага асяроддзя. Выдавала час. «Беларусь калгасная» (1932). Спыніла дзейнасць згодна з пастановай ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый БССР» (1932).
БЕЛАРЎСКАЕ ВЫДАВЁЦКАЕ ТАВАРЫСТВА ў В і л ь н і. Існавала ў 1913—15 і 1919—30. Выдавала і рас
538
БЕЛАРУСКАЕ
паўсюджвала творы бел. лры. Засн. 14.7.1913 Б.Даніловічам, І.Луйкевічам, К.Шпакоўскім і інш. на базе выдва «Нашай нівы». Знаходзілася пад ідэйным уплывам Бел. сацыяліст. грамады. Гал. мэту сваёй дзейнасці бачыла ў духоўным адраджэнні бел. народа. У 1913—14 сакратаром выдва працаваў Я.Купала. На 1м этапе існавання (1913—15; спыніла дзейнасць з прычыны 1й сусв. вайны) выпусціла ў свет 15 кніг агульным тыражом 50 тыс. экз. Сярод іх творы Я.Коласа, М.Гарэцкага, Ядвігіна Ш., К.Буйло, П.Беларуса, Я.Лёсіка і інш., а таксама «Велікодная пісанка», «Апавяданні і легенды вершам», «Беларускія календары» на 1914, 1915. Аднавіла выдавецкую справу ў 1919 (напачатку з дадаткам у назве «Крыніца»). Выпускала навук.папулярную, навуч. і маст. лру. Уздым нац.вызваленчага руху ў сярэдзіне 1920х гг. актывізаваў працу выдва. У яго кіраўніцтва (працавала на каап. пачатках) уваходзілі вядомыя культ.грамадскія дзеячы Зах. Беларусі. Вядучае месца заняло выданне маст. лры. Выйшлі «Выбраныя творы» Я.Коласа, п’есы «У іншым шчасці няшчасце схавана» К.Каганца, «Суд» У.Галубка, «Атрута» М.Гарэцкага,«Лекарыілекаркі»А.Гаротнага, збкі вершаў «Зорным шляхам» Х.Ільяшэвіча і зах.бел. паэтаў і пісьменнікаў «Рунь веснаходу», «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» І.Дварчаніна, крыт. нарысы «Адбітае жыццё» А.Навіны, філас. эцюды «Адвечным шляхам» І.Абдзіраловіча (І.Канчэўскага), успаміны «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» І.Луцкевіча, «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М.ДоўнарЗапольскага і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены творы М.Лермантава, У.Караленкі, У.Гаршына, Г.Сянкевіча. Выдала кнігу паліт. і эканам. артыкулаў «Зборнік «Наша ніва», працы па педагогіцы С.Паўловіча, вучэбныя дапаможнікі «Беларуская правапісь
з практыкаваннямі» і «Правапісь чужых слоў» Я.Станкевіча, зборнік артыкулаў аб кааперацыі, кнігі па сельскай гаспадарцы Я.Пачопкі, «Беларускі спеўнік з нотамі» (вып. 1, у яго ўвайшлі нар. песні і творы, народжаныя вызваленчым рухам), «Беларускія календары» на 1926, 1927 і 1929. Спыніла дзейнасць у пач. 1930х гг. пасля забароны ўрадам Польшчы легальных форм вызваленчага руху. А.С.Ліс. БЕЛАРЎСКАЕ ГРАМАДСКАКУЛЬТЎРНАЕ ТАВАРЬІСТВА (БГКТ), грамадская арганізацыя ў Польшчы. Засн. ў 1956. Гал. мэты дзейнасці — захаванне бел. нар. традыцый, умацаванне нац. свядомасці, развіццё і папулярызацыя бел. культуры ў Польшчы. Кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — Гал. праўленне, якое знаходзіццаў г. Беласток Падляскага ваяв. Аддзяленні БГКТ дзейнічаюць у розных рэгіёнах Польшчы. Гал. накірункі працы: арганізацыя публічных мерапрыемстваў, дапамога калектывам маст. самадзейнасці і прэзентацыя іх дзейнасці, развіццё і падтрымка бел. асветы, пашырэнне сеткі бел. бібліятэк і клубаў, папулярызацыя бел. мовы і лры, асветная дзейнасць праз правядзенне тэматычных лекцый, аглядаў бел. прэсы і лры. Выдае п’есы бел. аўтараў, навук. зборнікі, праводзіць конкурсы маст. чытання, сустрэчы з пісьменнікамі, арганізуе маст. выстаўкі і інш. Пры тве працуюць навук., лектарская, выдавецкая секйыі. 3 1957 вядзе радыёпередачы на бел. мове. Арганізуе мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам (дні нараджэння Я.Купалы, Я.Коласа, К.Каліноўскага і інш.), святы бел. культуры (з 1986), фестывалі: «Беларуская песня» (з 1970 конкурс, з 1994 фестываль), «Дні царкоўнай музыкі» (з 1982), «Артыстычныя сустрэчы» (з 1999), дні бел. песні і паэзіі, дні бел. лры, конкурсы, агляды маст., фалькл., тэатр. калектываў. 3 1999 БГКТ — адзін з арганізатараў
агульнапольск. фестывалю нац. меншасцей «Музычныя дыялогі над Бугам». Пад эгідай тва дзейнічаюць фалькл., вак., тэатр., дзіцячыя і дарослыя самадзейныя творчыя калектывы і гурткі. Арганізуе адпачынак дзяцей з Беларусі ў Польшчы (з 1989). Супрацоўнічае з Твам дружбы і культ. сувязей ззамежнымі краінамі ў Беларусі, з мінвамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь. БГКТ удзельнічала ў стварэнні Музея бел. культуры ў Гайнаўцы. 3 1957 штогод выдае «Беларускі каляндар». У 1956—92 друкаваным органам БГКТ з’яўляўся штотыднёвік «HiBa». У 1958—89 пры тве дзейнічала бел. літ. аб’яднанне «Белавежа», у 1959—90 БГКТ выдавала зборнікі твораў членаў аб’яднання.
Л.У.Языковіч.
БЕЛАРЎСКАЕ ДОБРААХВОТНАЕ ТАВАРЫСТВА АХОВЫ ПОМНІКАЎ ГІСТбРЫІ I КУЛЬТЎРЫ, масавая грамадская арганізацыя. Утворанаў 1966. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (склікаецца не радзей як 1 раз у 5 гадоў), які разглядае і прымае статут, уносіць у яго змены і дапаўненні, выбірае Рэсп. савет, прэзідыум і рэвізійную камісію. Адбылося 9 з’ездаў тва (1966, 1971, 1977,1981,1986,1991,1996,2001,2007). Кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэсп.савет,выканаўчы—прэзідыум. У складзе тва працуюць (2009) 6 абл. і Мінскае гар. аддзяленні, раённыя і гар. саветы, пярвічныя аргцыі.
Тва з дапамогай насельніцтва, грамадскасці і навук. устаноў праводзіць работу па выяўленні, вывучэнні і ўліку помнікаў гісторыі і культуры, забеспячэнні іх аховы, уносіць прапановы ў кампетэнтныя органы аб уключэнні выяўленых аб’ектаў у Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыкакульт. спадчыны. Арганізуе і праводзіць навук. і навук.практычныя канферэнцыі па пытаннях захавання гісторыка