Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Займаецца таксама культ.асветнай, выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусамэмігрантам захоўваць сваю нац.духоўную спадчыну. Першапачаткова БАПЦ узначальваў епіскап Укр. аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сергій (Грыгор Ахатэнка), з 1971 — епіскап Андрэй (Аляксандр Крыт). У 1949 створаны сабор епіскапаў БАПЦ, у які ўваходзіў і епіскап Васіль (Уладзімір Тамашчык; у 1951—70 кіраваў амер. епархіяй). У 1983 БАПЦраскалолася на 2 рэліг. аргцыі: адну ўзначаліла рада БАП Ц з мітрапалітам Мікалаем (Міхаілам Мацукевічам), другую — кансісторыя БАПЦ з мітрапалітам Ізяславам (Янам Бруцкім). Друкаваныя выданні: «Голас царквы», «Царкоўны пасланец».
Літ.: Касяк I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. НьюЙорк, 1956; Мартос А. Беларусь в нсторнческой, государственной н церковнойжязнн. Мннск, 1990; К і п е л ь В. Беларусы ў ЗША. Мінск, 1993.
Л.У.Языковіч.
БЕЛАРЎСКАЯ БІБЛІЯТЭКА I МУЗЁЙ ІМЯ' ФРАНЦІ'ШКА СКАРЬ'ІНЫ ў Лондане, грамадскакультурная ўстанова беларусаў у Англіі. Адкрыты ў 1971. Аб’ядноўвае прадстаўнікоў бел. дыяспары ў Вялікабрытаніі і англ. беларусістаў. Бка займае 8 пакояў з 12 у спецыяльна набытым будынку, мае залы: чытальную, перыяд. выданняў, выставачную, каталогаў і інш. Зберагаецца каля 45 тыс. тамоў кніг, а таксама камплекты газет і часопісаў. Фонды бкі складаліся ў значнай меры дзякуючы ахвяраванням розных асоб і аргцый, таму на кнігах ёсць надпісы, паметы, экслібрысы, якія пакінулі іх уладальнікі, аўтары і чытачы. У бцы захоўваецца каля 20 кніг, надрукаваных да 1800 у Вільні, Куцейне, Супраслі і інш.; фотакопіі ўсіх кніг Ф.Скарыны; Лаўрышаўскае евангелле 14 ст., Статуты ВКЛ 1529 і 1588, 24 дакументы і манускрыпты
1499—1682, а таксама шмат дакументаў 16—18 ст. Значную частку фондаў бкі складаюць кнігі практычна па ўсіх галінах беларусазнаўства; паліт. гісторыі Беларусі, лры, філалогіі, археалогіі, мастацтве, архітэктуры, музыцы, заканадаўстве, а таксама прыродзе, геалогіі, геаграфіі Беларусі. Захоўваюцца пісьмы, дакументы і аўтографы Я.Коласа, Я.Купалы, А.Луцкевіча, М.Танка, першадрукі зборнікаў М.Багдановіча,К.Буйло,М.Гарэцкага, Я.Купалы, М.Танка, Ядвігіна Ш. Шырока прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў Зах. Беларусі ў 1904— 39, а таксама выданні БССР і Рэспублікі Беларусь. У зале перыёдыкі захоўваецца больш за 200 назваў бел. газет, часопісаў, альманахаў, сярод якіх «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Чырвоная змена», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Маладосць», «Весці НАН Беларусі», перыяд. выданні, што выходзілі ў Зах. Беларусі да 2й сусв. вайны («Сялянскаядоля», «Крывіч», «Беларуская крыніца», «Крыніца», «Калоссе», «Хрысціянскаядумка»), Бка мае вял. калекцыю Біблій і біблейскіх даследаванняў на многіх мовах, а таксама інш. кніг рэліг. зместу і прысвечаных канфесійнай гісторыі Беларусі, богаслужэбных кніг і гімнаў бел. католікаў, праваслаўных, пратэстантаў, мусульман. Вял. калекцыя мікрафільмаў утрымлівае бел. старадрукаваныя кнігі, а таксама рарытэты, якія зберагаюцца ў бібліятэках Еўропы. Складзены каталогі, прысвечаныя беларусістыцы ў Брытанскім музеі, а таксама ў буйнейшых бібліятэках Еўропы. Картаграфічная калекцыя ўключае каля 100 карт пачынаючы з 16 ст. У этнаграф. калекцыі прадстаўлены ўзоры бел. нар. ткацтва і вышыўкі, с.г. прылады, калекцыі манет і банкнотаў, слуцкія паясы і арнат. Дзейнічаюць маст. галерэя, у якой прадстаўлены творы бел. мастакоў, а таксама галерэя фотапартрэтаў дзеячаў бел. гісторыі і культуры.
546
БЕЛАРУСКАЯ
Бка праводзіцьнавук. і выдавецкую дзейнасць, арганізуе курсы лекцый па беларусазнаўстве, сустрэчы з гасцямі з Беларусі. Узначальвае ўстанову рада з дзеячаў бел. дыяспары ў Англіі і англ. даследчыкаў.
Л.У.Языковіч.
«БЕЛАРЎСКАЯ БОРЦЬ», часопіс Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала». Выдаваўся са жн. 1934дамая 1938у Вільнінабел. мове. Рэд.выдавец Л.А.Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асн. кірунак — папулярызацыя і прапаганда рацыянальных прыёмаў пчалярства. Часопіс асвятляў пытанні садоўніцтва, агародніцтва. дробнай жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, гігіены і медыцыны. Закранаў праблемы бел. мовы і школьніцтва. На старонках «Б.6.» змешчаны матэрыялы пра лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам, карэспандэнцыі з замежнага жыцця і прэсы, пытанні і адказы. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рус., польск., укр., чэшскімі і ням. пчалярскімі часопісамі. Рэдакцыя працавала на грамадскіх пачатках, сродкі на паперу
і друкаванне ішлі ад колькасці падпісчыкаў. Спыніў існаванне зза фінансавых цяжкасцей. Выйшла 25 нумароў. І.УСамшевіч. «БЕЛАРЎСКАЯ ГАЗЁТА», неафіцыйны орган КПЗБ. Выдаваўся легальна з 8.6.1933 да 30.1.1934 у Вільні набел. мове. Рэд.выдавец А.Карповіч, кіраўнікі — прадстаўнікі ЦК КПЗБЯ.Міско (падп. псеўд. «Лазар», да№6),В.Таўлай(«Васіль»),А.Зубовіч («Юрка»), В.Эпштэйн («Даніла»), С.Бергман. Газета прапагандавала сацыялізм, уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР, выступала супраць нац. ўціску, крытыкавала палітыку і дзейнасць Бел. санацыі, Бел. хрысціянскай дэмакратыі і інш. партый і груповак. Актыўна абараняла інтарэсы працоўных, пісала пра беззаконнасць у Вільні, забастоўкі беластоцкіх тэкстыльшчыкаў, работу Таварыства беларускай школы (ТБШ)іінш. Вял.ўвагуаддавалапытанням міжнар. жыцця, выкрывала германскі фашызм (арт. «У краіне свастыкі», «Гітлер—Еўропа—Мы»), шырока асвятляла судовы працэс над Г.Дзімітровым. У №№ 8 і 10 мела літ. старонкі. У газеце друкаваліся творы М.Васілька, П.Граніта, Ф.Грышкевіча, А.Дубровіча, М.Засіма, А.Іверса, В.Канцавога, П.Пестрака, П.Радзюка, М.Танка, В.Таўлая,Я.Ча
бора, М.Явара і інш. Па ініцыятыве рэдакцыі «Б.г.» 10.12.1932 у Вільні быў скліканы нелегальны з’езд зах.бел. пісьменнікаў, на якім створаны Літаратурны фронт сялянскарабочых пісьменнікаў Зах. Беларусі. Разам з тым, у асобных матэрыялах (арт. «Адкрытымі вачыма», 19.1.1934 і інш.). «Б.г.» перайшла на артадаксальнабальшавіцкія пазіцыі, востра крытыкавала грамадскапаліт. і культ. дзеячаў Зах. Беларусі І.Дварчаніна, Р.Шырму, С.РакМіхайлоўскага,П.Мятлу,А.Гаўрылюка, П.Валошына, М.Бурсевіча, М.Кахановіча і інш., некаторыя грамадскія аргцыі, напр., ТБШ, якое быццам бы пэўныя сілы спрабавалі «ўцягнуць... на шлях супрацоўніцтва з паланізатарскімі арганізацыямі». Асобныя нумары і артыкулы газеты канфіскоўваліся ўладамі Польшчы. На 17м нумары забаронена. Найб. актыўныя супрацоўнікі газеты А.Дубровіч, А.Карповіч, Я.Міско, В.Таўлай, Я.Чабор арыштаваны і пасля 2гадовага следства асуджаны. І.У.Саламевіч.
БЕЛАРЎСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1945 у Мінску як Бел. тэатр. інт, з 1953 Бел. тэатр.маст. інт, з 1991 Бел. акадэмія мастацтваў, з 2001 сучасная назва. У 2008/09 навуч. годзе
Да арт. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў: 1 — галоўны корпус; 2 — прагляд творчых работ студэнтаў па спецыяльнасці «дызайн касцюма».
547
БЕЛАРУСКАЯ
фты: тэатр., маст., дызайну ідэкар,прыкладнога мастацтва, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў устаноў культуры і мастацтва. Аспірантура (з 1962), магістратура і дактарантура (з 2004). Пры акадэміі дзейнічаюць Тэатрстудыя імя Е.Міровіча (з 1978), музей (з 1985), маст. галерэя (з 2007). Арганізуюцца навук. канферэнцыі, у т.л. Няфёдаўскія чытанні (раз у 2 гады). Выдае навук. і метадычныя дапаможнікі, альманах «Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў».
Будынак акадэміі ўзведзены ў 1953 (архіт. Я.Шапіра) на рагу сучасных праспекта Незалежнасці і вул. Сурганава. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. Першапачаткова быў 4павярховы. У 1977 надбудаваны 5ы паверх. Будынак Гпадобны ў плане, складаецца з цэнтр. часткі і бакавых крылаў. Гал. ўваход аформлены 4калонным порцікам карынфскага ордэра на ўзроўні 2—4га паверхаў. Бакавыя крылы, якія разыходзяцца па ўзаемна перпендыкулярных вуліцах, у месцы свайго перасячэння аб’яднаны магутным вуглавым рызалітам. Сцены 1га паверха дэкарыраваны рустам, у абліцоўцы цокаля выкарыстаны мармур. Аконныя
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
праёмы аформлены простым абрамленнем. Другі і чацвёрты паверхі вылучаюцца тэракотавым колерам і аздабленнем аконных праёмаў з плоскімі белымі абрамленнямі і трохвугольнымі франтонамі ў завяршэнні. Пяты паверх з вял. аконнымі праёмамі пафарбаваны ў белы колер. У цэнтр. частцы вестыбюльная група, якая складаецца з авальнага фае і параднай 3маршавай лесвіцы. Планіроўка калідорная з 2бакавым размяшчэннем аўдыторый, рэпетыцыйных залаў і службовых памяшканняў. У тарцах дадатковыя лесвічныя клеткі. 3 боку двара да будынка прымыкаюць бакавыя крылы 2 канцэртных і спарт. залаў. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Вытокі творчасці: Бел. акадэмія мастацтваў: [альбом]. Мінск, 1995; Кал я д a А.А. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 г.). Мінск, 2005; Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў: [рэкл.інфарм. выд.]. Мінск, 2007.
Г.Г.Шымелевіч, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
БЕЛАРУ'СКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МЎЗЫКІ. Створана ў 1932 у Мінску як Бел. дзярж. кансерваторыя на базе Мінскага муз. тэхнікума
(дзейнічаў з 1924) і Бел. студыі оперы і балета (дзейнічала да 1933), у 1934—92 імя А.В.Луначарскага. 3 1992 Бел. акадэмія музыкі, з 1997 сучасная назва. У 2009/10 навуч. годзе фты: фартэпіяннакампазітарскамузыказнаўчы, аркестравы, нар. інструментаў, вак.харавы, пед. (г. Магілёў, з 1990), павышэння кваліфікацыі (з 1976); 24 кафедры. У складзе акадэміі оперная студыя (з 1939), кабінет нар. музыкі (з 1982, пры ім Фонаархіўэтнамузыкі), Праблемная н.д. лабараторыя музыкі (з 1990), савет па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені дра (канд.) мастацтвазнаўства (з 1996) і інш. Філіялы кафедр у Гродне, Брэсце, Гомелі, Віцебску, Маладзечне. Пры акадэміі працуе Рэсп. вучэбны комплекс гімназіякаледж (у 1947—92 сярэдняя спец. муз. школа). Дзейнічаюць маст. калектывы — аркестры: сімф. «Молодая Беларусь», камерны «Gradus ad Parnassum», духавых інструментаў «Фанфары Беларусі», рус. і бел. нар. інструментаў; акадэмічны канцэртны хор, ансамблі духавых інструментаў «Інтрада» і «Сірынкс» 1 інш. Б.д.а.м. — вядучая ВНУ у сістэме маст. адукацыі Беларусі, цэнтр кампазітарскай творчасці і акадэмічнага выканальніцкага мастацтва, навук. цэнтр бел. музыказнаўства, этнамузыкалогіі, муз. педагогікі. Супрацоўнічае з Міжнар. саветам па муз. адукацыі, Еўрап. асацыяцыяй кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі. На базе акадэміі арганізуюцца міжнар. конкурсы піяністаў, вакалістаў, выканаўцаў на нар. інструментах імя І.Жыновіча, струнных смычковых інструментаў імя М.Ельскага і інш. Б.д.а.м. арганізуе навук. і метадычныя канферэнцыі па праблемах муз. адукацыі і выканальніцкага мастацтва, тэорыі і гісторыі музыкі. Даследчыкі бел. музыкі і этнамузыколагі штогод праводзяць навук. чытанні памяці Л.С.Мухарынскай. 3 2001 выдае навук.тэарэт.