Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
548
БЕЛАРУСКАЯ
час. «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі».
Будынак акадэміі ўзведзены ў 1958 з цэглы (архіт. Р.Гегарт). У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём утварае паўзамкнёную кампазіцыю, раскрытую на пл. Свабоды. Гал. фасад з парадным уваходам аформлены 4калонным порцікам зтрохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Гпадобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2м і 3м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементамі. Ніжніярусдэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка па гал. восі — парадны вестыбюль, двухсветлавое фае і канцэртная зала на 800 месцаў. У бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. Разам з інш. будынак акадэміі фарміруе ансамбль пл. Свабоды. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БЕЛАРЎСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ КАПЭЛА. Існавала ў 1928—30 у Мінску. Арганізавана на базе Бел. студыйнага хору (створаны ў 1926 па ініцыятыве Інбелкульта). Дзейнічала на грамадскіх асновах. У 1929 папоўнілася артыстамі хору Бел. муз. тэхнікума. Кіраўнік А.Ягораў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары таксама песні бел. кампазітараў, хары з оперы М.Аладава «Тарас на Парнасе». Удзельнічала ў выкананні 9й сімф. Л.Бетховена. Большая частка артыстаў капэлы ўвайшла ў склад Беларускай студыі оперы і балета.
БЕЛАРУ'СКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ (БСГА). Засн. паводле ўказа Сената ад 24.4.1836, адкрыта ў 1840 у маёнтку ГорыГоркі (на тэр. сучаснага г. Горкі Магілёўскай вобл.) як
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Вучэбны корпус № 4.
ГорыГорацкая земляробчая школа, з 1848 ГорыГорацкі земляробчы інт (дзейнічаў да 1864, адноўлены ў 1919). У 1925 з далучэннем Бел. інта сельскай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску ў 1922) была ўтворана БСГА. У 1931 акадэмію падзялілі на 11 галіновых інтаў, якія ў 1933 зноў аб’ядналіся ў адну ВНУ — Бел. с.г. інт. 3 1948 сучасная назва. Прымае асоб з агульнай сярэдняй і сярэдняй спец. адукацыяй, магчыма атрыманне 2й вышэйшай адукацыі. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2009/10 навуч. годзе фты: дзённае аддз. — агранамічны, зааінжынерны, механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыйнабуд., аграэкалагічны, землеўпарадкавальны, эканам., бухгалтарскага ўліку, бізнесу і права; завочнае аддз. — інжынерны, аграбіял., эканомікі і права, бухгалтарскі. Таксамадзейнічаюць: фт падрыхтоўкі да ВНУ; на базе вышэйшай адукацыі — фты пед., па рабоце з замежнымі студэнтамі, павышэння кваліфікацыі і пера
падрыхтоўкі кадраў, вышэйшая школа аграбізнесу. Аспірантура (з 1957), дактарантура (з 1964). Вучэбныя і н.д. лабараторыі, цэнтры: экалагічны, селекцыйны, біятэхнал., рэгіянальны практычнага навучання. Акадэмія мае вучэбнавопытную гаспадарку, батанічны сад, коннаспарт. школу. Выдае газ. «Савецкі студэнт», час. «Веснік Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі».
Архіт. комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Вял. Айч. вайны старыя будынкі (корпус № 4, бка, адм., прафесарскі, фізікахімічны, таксатарскі карпусы, дзіцячы сад) і пабудаваныя ў 1960—80я гг. новыя карпусы (гал. вучэбны, жылыя, спарт., інтэрнаты, Палац культуры). Будынкі знаходзяцца ў пейзажным парку рэгулярнай планіроўкі, злучаны добраўпарадкаванымі і азялененымі вуліцамі. Планіровачны цэнтр комплексу — галоўны в у ч э б ны корпус. Пабудаваны ў 1965 з цэглы. Складаную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю будын
549
БЕЛАРУСКАЯ
ка ўтвараюць два 5павярховыя і 3павярховы прамавугольныя ў плане аб’ёмы. У 5павярховых аб’ёмах абапал калідораў размешчаны адм. памяшканні, аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, у 3павярховым — актавая зала. Будынак вырашаны ў лаканічных архіт. формах, без дэкар. афармлення. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Гал. ўваход аформлены вынасным казырком. А д м і н і страцыйны корпус знаходзіцца ў цэнтры комплексу. Пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Гал. фасад сіметрычны. Першы паверх аддзелены карнізамперацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная. У паўд. частцы комплексу размешчаны інтэрнаты, пабудаваныя ў 1963—67 па тыпавых праектах, 2павярховы будынак бкі (1930), навуч. корпус № 4. Бібліятэка — 2павярховы складанай канфігурацыі ў плане цагляны будынак з элементамі стылю канструктывізму. Плоскія сцены фасадаў расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Кампазіцыя адметная геаметрычнасцю архіт. форм, спро
Будынак Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
шчанай трактоўкай пазбаўленых дэкору фасадаў. Вучэбны к о р пус № 4 пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы. Адзін са старэйшых будынкаў комплексу. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Гал. фасад 3павярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны своеасаблівым порцікам з 8 трохчацвяртнымі калонамі дарычнага ордэра, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершаны карнізам на дэнтыкулах. Сістэма планіроўкі калідорная. У паўн. частцы комплексу знаходзіцца прафесарскі, таксатарскі, фізікахімічны карпусы. Прафесарскі корпус пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы. Трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Сіметрычныя фасады вылучаны рызалітамі, аформлены па вуглах руставанымі лапаткамі. Над рызалітам гал. фасада — ступеньчаты атык з арнаментам на карнізе. Першы паверх аддзелены ад другога карнізам. Аконныя праёмы ў ліштвах.Таксатарск і корпус пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы. Злучаны з будынкам дзіцячага сада. Двухпавярховы аб’ём у плане блізкі даквадрата. Гал. фасадсіметрычны, вылучаны невял. рызалітам і 3 прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Сістэма планіроўкі нерэгулярная. Выкарыстоўваецца як жылы дом. Фізікахімічны корпус пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак, у плане складанай кампазіцыі. Гал. фасад сіметрычны. У дэкоры выкарыстаны плоскія лапаткі, сухарыкі над аконнымі праёмамі. Астатнія фасады пазбаўлены дэкору і несіметрычныя па сваёй кампазіцыі. Паўн. частку комплексу таксама ўтвараюць 4—5павярховыя жылыя дамы, 5 і 9павярховыя карпусы інтэрнатаў, спарт. корпус, Палац культуры, пабудаваныя ў 1970—80я гг. па тыпавых праектах. Комплекс акадэміі (корпус № 4, фізікахімічны, адм., прафесарскі, таксатарскі карпусы, бка, дзіцячы сад, дэндрапарк) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БЕЛАРУ'СКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ФІЛАРМОНІЯ. Створана ў 1937 у Мінску. Займаецца канцэртнай, лекцыйнай, муз.асветніцкай дзейнасцю. Маст. кіраўнік Ю.Гільдзюк (з 1983). Першыя творчыя калектывы: сімф. аркестр (гал. дырыжор І.Мусін), аркестр нар. інструментаў (дырыжор К.Сімяонаў), харавая капэла (маст. кіраўнік І.Бары), ансамбль бел. нар. песні і танца (маст. кіраўнік \.Дюбан, хормайстар Н.Сакалоўскі, балетмайстар К.Алексютовіч), вак. і смыкавы квартэты. У Вял. Айч. вайну філармонія не працавала, з 1945 аднавіла дзейнасць. У пасляваен. час да дзеючых калектываў далучыліся новыя: Мінскі камерны аркестр, ансамбль старадаўняй музыкі «Кантабіле», харэагр. ансамбль «Харошкі», вак.інструм. ансамблі «Песняры», «Верасы», «Чараўніцы». У складзе філармоніі (2009): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыно
550
БЕЛАРУСКАЯ
Да арт. Беларуская дзяржаўная філармонія. Ансамбль народнай музыкі «Свята».
віча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерныхор Рэспублікі Беларусь, вак. ансамбль «Камерата», ансамбль нар. музыкі «Свята», фалькл. гурт «Купалінка», ансамбль салістаў «КласікАвангард», Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьніч», ансамбль салістаў пад кіраўніцтвам І.Іванова, Мінскі струнны квар
тэт, муз. гасціная, канцэртнагастрольны аддзел, філармонія для дзяцей і юнацтва (з 1992). Сярод удзельнікаў канцэртнагастрольнага аддзела: нар. артыст Беларусі І.Алоўнікаў, засл. артысты Беларусі Г.Забара, Ю.Гільдзюк, І.Краснадубскі, І.Шуміліна. У 1939 у самаст. аргцыю вылучаны сектар эстрады «Белдзяржэстрада».
Будынак адкрыты ў 1963. Будаўніцтва вялося з 1955 па паўторна выкарыстаным праекце, які ў 1959 пасля завяршэння агульнабуд. pa607 быў перапрацаваны (архіт. Г.Бенядзіктаў) з улікам спецыфікі прызначэння. Прамавугольны ў плане будынак са строга сіметрычным аб’ёмам. Гал. фасад вырашаны ў выглядзе порціка з 6 канеліраванымі
Да арт. Беларуская дзяржаўная філармонія: 1 — фальклорны гурт «Купалінка»; 2 — вакальны ансамбль «Камерата».
551
БЕЛАРУСКАЯ
слупамі. На бакавых фасадах вылучаюцца зашклёныя паўкруглыя эркеры лесвічных клетак. Першапачаткова па гал. восі былі размешчаны двухсветлавое фае з антрэсольнай галерэяй, аздобленае габеленам «Музыка», і канцэртная зала на 996 месцаў, у якой устаноўлены арган работы чэшскіх майстроў на 6,5 тыс. труб. Пасля завяршэння рамонтных работ (2003—05) пры захаванні планіровачнай схемы былі створаны 2 канцэртныя залы (вялікая на 688 месцаў і малая імя Р.Шырмы на 188 месцаў), зменены акустыка, падсветка і інш.
«БЕЛАРУСКАЯ ДОЛЯ», грамадскапалітычная газета ў Заходняй Беларусі, орган Бел. пасольскага клуба. Выдавалася на бел. мове ў Вільні з 11.1 да 22.5.1925. Рэд.выдавец А.Пракапеня. Асвятляла паліт. падзеі ў Польшчы і свеце. Вял. ўвагу аддавала пытанням нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, садзейнічала яго росту і пашырэнню, развіццю паліт. свядомасці бел. народа. Узнімала актуальнае для Зах. Беларусі агр. пытанне (арт. «Праект урада аб парцэляцыі і асадніцтве і «Сельскі пралетарыят», «На што ідуць нашы падаткі», «Асадніцтва і абшарнікі» і інш.). Друкавала выступленні ў сейме бел. дэпутатаў П.Валошына, Б.Тарашкевіча, Ф.Ярэміча і інш., прысвечаныя надзённым паліт. і сац. праблемам зах.бел. жыцця, іхзапыты пра факты самаўпраўства мясц. польск. адміністрацыі, арышты, праследаванне бел. школы, друку, адлюстроўвала ідэйнае размежаванне дэпутатаў Бел. пасольскага клуба. Крытычна ставілася да дзейнасці польск. сейма (арт. «Сонная сесія», «У сойме»), крытыкавала дзейнасць на зах.бел. землях партыі «Вызволене». Асаблівую ўвагу аддавала барацьбе за школу на роднай мове. У пастаяннай рубрыцы «Змаганне за школу» надрукаваны «Зварот Цэнтральнай беларускай школьнай рады да грамадзянства», інструкцыя