Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
«Як дамагацца беларускай урадавай школы», выступленні дзеячаў асветы. У газеце змяшчаліся творы Я.Купалы (перадрук з сав. прэсы), У.Жылкі, Л.Родзевіча, У.Курбскага, артыкулы пра 15годдзе заснавання бел. тэатра ў Вільні, А.Навіны пра В.ДунінаМарцінкевіча, навук.папулярны нарыс А.Станкевіча «Доктар Ф.Скарына — першы друкар беларускі», інфармацыя пра падрыхтоўку Бел. навук. твам юбілею Ф.Скарыны і яго святкаванне 28.3.1925 у Вільні з удзелам прадстаўнікоў польск., рус., укр., яўр. і літоўскай культ. грамадскасці і інш. Друкавала матэрыялы пра міжнар. становішча, апублікавала нарысы пра кітайскага рэвалюцыянерадэмакрата Сунь Ятсена, пра першага прэзідэнта Чэхаславацкай Рэспублікі Т.Масарыка, пісала пра грамадскакульт. рух беларусаў у Латвіі. Выйшла 36 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Рэд.выдавец арыштаваны, пазней эмігрыраваўу СССР. Закрыта ўладамі Польшчы.
А.С.Ліс.
«БЕЛАРЎСКАЯ ДОЛЯ», штодзённая незалежная газета. Выдавалася Бел. твам «Аб’яднанне» ў Гродне ў 1927 на бел. мове. Рэд. А.Брушок. Выступала за дзярж. дапамогу бяздомным бел. сем’ям у Зах. Беларусі, адкрыццё школ на роднай мове, у якія маглі б уладкавацца беспрац. настаўнікібеларусы, за прыём бел. інтэлігенцыі на дзярж. пасады, аблягчэнне становішча бел. вёскі, стварэнне культ. цэнтраў, эканам. кааператываў і інш. Паведамляла пра дзейнасць Бел. с.г. тва і тва «Аб’яднанне», сход Бел. дабрачыннага тва, закрыццё Гродзенскага павятовага сакратарыята Бел. сялянскаработніцкай грамады, дазвол царк. улад весці пропаведзі на бел. мове, выхад 2 нумароў газ. «Беларускі дзень». Інфармавала пра падзеі ў свеце і Польшчы, дзейнасць польск. сейма і сената, умовы эміграцыі ў ЗША, Канаду, грашовы курс і праекты падатковай сістэмы,
вяла карэспандэнцыю з чытачамі пра жыццё сялянбеларусаў і інш.
В.І.Дзяшко.
БЕЛАРУСКАЯ ДРАМАТЫЧНАЯ ДРУЖЬІНА, тэатральны калектыў пры Беларускім клубе ў Вільні. Існавала ў 1916—18. Кіраўнік Ф.Аляхновіч. Ладзіла муз.вак. вечары, паказы тыпу кабарэ, дзе выконвалі песні, куплеты, эстр. жарт «Пятрук і Петрунэла». Пастаўлены драм. спектаклі: «На Антокалі», «На вёсцы», «Калісь», «Бутрым Няміра», «Манька», «Базылішк», «Дзед і баба» Ф.Аляхновіча (з музыкай С.Манюшкі), «Міхалка» Далецкіх, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшка, сцэнічная фантазія «У купальскую ноч» і інш. Спектаклі адбываліся 1—2 разы на тыдзень. Акрамя драм. спектакляў, звычайна выступалі з дэкламацыяй, спяваў хор. Калектыў садзейнічаў станаўленню і развіццю бел. тэатр. мастацтва. У 1918 Б.д.д. рэарганізавана ў нар. тэатр.
БЕЛАРЎСКАЯ ДРАМАТЬІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ, аматарская тэатральная студыя ў Вільні. Існавала ў 1922—25 (юрыдычна аформлена ў 1924). Мела на мэце папулярызацыю бел. тэатр. культуры ў Зах. Беларусі, стварэнне асновы для прафес. тэатра. Кіраўнікі: М.Красінскі, А.Канчэўскі, А.Міхалевіч, Л.Родзевіч. Удзельнікі — навучэнцы і настаўнікі Віленскай бел. гімназіі, прадстаўнікі мясц. інтэлігенцыі. Работа па падрыхтоўцы спектакляў спалучалася з тэарэт. заняткамі па гісторыі тэатра, акцёрскім майстэрстве і інш. Ладзіліся спектаклі ў вёсках. У рэпертуары: «На папасе» 1 «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Рысь» («У зімовы вечар») паводле Э.Ажэшка, «Лес шуміць» паводле У.Караленкі, «Апошняе спатканне» У.Галубка. Для паказаў выкарыстоўвалася форма беларускіх вечарынак.
БЕЛАРЎСКАЯ ДРАМАТЫЧНАЯ СТЎДЫЯ ў М а с к в е. Існавала
552
БЕЛАРУСКАЯ
ў 1921—26, з 1924 на правах ВНУ. Створана для падрыхтоўкі бел. нац. акцёрскіх кадраў. Маст. кіраўнік А.Бондараў, з 1922 В.Смышляеў. Вядучыя педагогі — рэжысёры і акцёры Другога Маскоўскага маст. акадэмічнага тэатра Б.Афонін, А.Гейрат, М.Успенская, С.Гіяцынтава, В.Громаў. Пастаўлены спектаклі: нар. драма «Цар Максімілян», «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра, «Апраметная» В.Шашалевіча, «Вакханкі» Эўрыпіда, «Эрас і Псіхея» Ю.Жулаўскага, «Астап» А.Глобы, «У мінулы час» І.Бэна. У 1926 з выпускнікоў студыі створаны Бел. другі дзярж. тэатру Віцебску (гл. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Студыю скончылі 34 чал., у т.л. вядомыя бел. артысты Т.Бандарчык, М.Бялінская, Я.Глебаўская, А.Ільінскі, А.Лагоўская, Л.Мазалеўская, П.Малчанаў, М.Міцкевіч, А.Радзялоўская, С.Станюта, Ц.Сяргейчык.
БЕЛАРЎСКАЯ ДРУКАРНЯ ІМЯ Ф.СКАРЬІНЫ. Дзейнічала ў 192640 у Вільні. Засн. рэд.выдаўцом ксяндзом А..Станкевічам. Вядучы бел. выдавецкі цэнтр у Зах. Беларусі. Надрукавала 146 найменняў бел. арыгінальных і перакладзеных выданняў рэліг. і свецкай тэматыкі, у т.л. творы Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, У.НеміровічаДанчанкі, В.Адважнага, А.Станкевіча і інш., зборнікі фальклору, песеннікі, календары. Кнігі друкаваліся ў асн. лац., a таксама кірылічным шрыфтамі; газ. «Крыніца», «Сялянская ніва», «Зорка», час. «Калоссе», «Хрысціянская думка», «Шлях моладзі». 3 друкарняй супрацоўнічалі Бел. выдавецкае тва, Бел. каталіцкае выдва, Бел. навук. тва, Тва бел. школы, Бел. інт гаспадаркі і культуры.
Л. І.Доўнар.
«БЕЛАРЎСКАЯ ДЎМКА», газета дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 28.4 да 27.7.1919 у Вільні на бел. мове. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэд.: І.Вайцяховіч, У.Зна
мяроўскі, Э.Падгайскі. 3 газетай супрацоўнічалі прадстаўнікі інтэлігенцыі пераважна сацыяліст. арыентацыі. Мела рубрыкі «Беларусь» (з месцаў), «Апошнія навіны», «3 газет», «У Вільні» і інш. Паслядоўна выступала за цэласнасць і непадзельнасць Беларусі, выкрывала анексійныя планы правых сіл Польшчы, польск. нацыяналдэмакратаў, заклікала да аб’яднання ўсе дэмакр. элементы краю без розніцы веравызнання і нацыянальнасці, узнімала надзённыя пытанні жыцця розных пластоў і груп насельніцтва (інтэлігенцыі, служачых, бежанцаў і інш.). Шырока асвятляла падзеі ў Беларусі, у т.л. работу Бел. з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны, канферэнцыі Бел. партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў Гродзеншчыны, настаўніцкага з’езда, праблемы бел. школы, пытанні арганізацыі войска для абароны рэспублікі, апублікавала мемарандум урада Бел. Нар. Рэспублікі да старшыні мірнай канферэнцыі ў Парыжы. Друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі і яе грамадскай думкі (Я.Лёсік, Т.Грыб пад псеўд. Т.Глеба), актуальных праблемах палітыкі (арт. «Перад новай вайной», «Палітычныя перспектывы і Беларусь», «Што нам дасць мір з Нямеччынай»); на канкрэтных фактах акупацыйнай рэчаіснасці аналізавала польскабел. адносіны (Р.Зямкевіч пад псеўд. Юрый Алелькавіч, Раман Суніца), радыкальна ставілася да зямельнага пытання («Зямельная рэформа ў Польшчы», «У справе зямельнай рэформы»). На старонках «Б.д.» публікаваліся творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гарэцкага, Старога Уласа, М.Арла, І.Нялепкі, З.Вехаця, З.Бядулі, натакі А.Гурло, К.Лукашэвіча, пераклады на бел. мову твораў Э.Ажэшка, Пружанскага, матэрыялы на навук.папулярныя, агульнаасветныя, каап. тэмы. Шэраг артыкулаў падпісаны псеўданімамі (Саўка Баравой, Трой
нат, Свой, Янучонак), крыптанімамі (Е.Б., К., Л.Б., А.Сва і інш.). Газета адлюстроўвае сац., паліт. і грамадскае становішча Беларусі вясной— летам 1919. Выйшла 56 нумароў. Закрыта польск. ўладамі. А.С.Ліс. «БЕЛАРЎСКАЯ ДЎМКА», штотыднёвы грамадскі, літаратурны і сельскагаспадарчы часопіс у Зах. Беларусі. Выдаваўся з 2.10.1930 да 1932 у Гродне на бел. мове. Адказны рэд. і выдавец А.Лукашык (№1), потым Л.Лукашык. У праграме часопіса абвешчана пра яго імкненне ўсебакова інфармаваць чытача, ахоўваць інтарэсы бел. сялянства. Асвятляў бел. грамадскі рух на Гродзеншчыне, жыццё вёскі, заклікаў бел. інтэлігенцыю арганізоўвацькульт.асветнуюработу. Публікаваў матэрыялы пра адносіны польск. ўрада да бел. пытання. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыццё ў СССР і БССР; друкаваў матэрыялы па пытаннях рэлігіі, права, сельскай гаспадаркі. На старонках «Б.д.» змешчаны артыкулы да 10годдзя з дня смерці А.Гаруна, Ядвігіна Ш., літ. творы Ф.Аляхновіча, А.Бартуля, Г.Леўчыка, М.Журбы, М.Крапіўніцкага, Я.Коласа, Я.Купалы і інш. ВЛ.Дзяшко. «БЕЛАРЎСКАЯ ДЎМКА», штомесячны грамадскапалітычны і навуковапапулярны часопіс. Засн. на базе час. «Коммуннст Белоруссмн» (1925—91). Выходзіць з кастр. 1991 у Мінску на рус. і бел. мовах. Заснавальнік — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 кастр. 2007 у складзе інфармацыйнага агенцтва УП «БЕЛТА». Публікуе матэрыялы па сучасных праблемах гісторыі, філасофіі, дзярж. будаўніцтва і эканомікі, права, этыкі, мастацтва, экалогіі, медыцыны і інш. На старонках часопіса выступаюць дзярж. і паліт. дзеячы, дыпламаты, вучоныя, пісьменнікі, журналісты з Беларусі і замежных краін, у т.л. Расіі, Украіны,
553
БЕЛАРУСКАЯ
Вокладка часопіса «Беларуская думка»..
Літвы, Польшчы, Сербіі, Германіі і інш. Публікуюцца унікальныя гіст. дакументы, якія ўпершыню ўводзяцца ў навук. асяроддзе. Mae пастаянныя раздзелы: «Эканоміка», «Форум», «Літара закону», «Навука і тэхналогіі», «Соцыум», «Філасофія і сучаснасць» і інш. У 2008 «Б.д.» прызнана лепшым навуковым і навук.папулярным часопісам на 5м Нац. конкурседрукаваныхСМІ «Залатая Л ітара». В.Ф.Гігін.
«БЕЛАРЎСКАЯ ЗАРНІЦА», царкоўнаграмадскі часопіс. Выдаваўся 1.9.1928—1.5.1929 у Вільні на бел. мове раз у 2 тыдні. Рэд.выдавец святар А.Коўш. Праблемы праваслаўнай царквы, хрысціянскага веравучэння «Б.з.» асэнсоўвала ў грамадскім, гіст. і агульнахрысціянскім аспектах (арт. «Беларусізацыя праваслаўнай царквы» Вукалы, «Нацыянальны элемент у хрысціянстве» Латоцкага, «Прычыны падзелу царквы і варункі магчымага злучэння» пад псеўд. Алі, «Царства божае і царства кесарава» М.Бярдзяева, «Сусветная ахвяра» пад крыптанімам А.К., «Палажэнне і абавязак вучыцеля веры», «Задачы царквы» і інш.). Шмат увагі наддавала тагачаснаму стану хрысціянства, адносінам паміж
царквой і дзяржавай, духавенствам і прыхаджанамі (арт. «Царква і дзяржава» і «Думкі проціў нябеснага бязвер’я» пад псеўд. Алі, «Аб крызісе хрысціянства» Чарняўскага, «Будучае змаганне хрысціянства з марксізмам» Г.Папандапулы), асвятляла бягучыя пытанні жыцця праваслаўнай царквы ў Польшчы (арт. «Мітрапалітальная рада» пад крыптанімам А.С., «Віленскі епархіяльны склад» пад крыптанімам А.К., «Стан законавучыцельскае справы ў Віленскай епархіі ў 1928 г.», «Балючая справа»), Пісала пра рэліг. выхаванне моладзі, заснаванне кафедры беларусазнаўства на багаслоўскім фце Варшаўскага унта, правы бел. праваслаўнай абшчыны на Пятніцкую царкву ў Вільні і інш. 3 мэтай пашырэння асветы сярод веруючых друкавала матэрыялы пра пачатак хрысціянства ў Беларусі, царк. брацтвы, Статут ВКЛ 1588, Брэсцкую царк. унію 1596, змясціў артыкулы пра Маламажэйкаўскую і Пятніцкую цэрквы, ліст канцлера ВКЛ Л.Сапегі да полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча, прамову мітрапаліта Георгія Каніскага пра стан веры ў Беларусі. Асвятляла пытанні кааперацыі (арт. «Маральныя падставы кааперацыі» Вукалы, «Значэнне кааперацыі ў жыцці грамадства»), бел. асветы (публікацыі пра Віленскую бел. гімназію, Твабел. школы), інфармавала пра суд над бел. паліт. партыямі і аргцыямі, у т.л. над Бел. сялянскаработніцкай грамадой, і інш. На старонках часопіса змешчаны «Беларускі рэлігійны гімн», творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, К.Буйло і інш. Рабіліся агляды прэсы, вялася палеміка з рус. эмігранцкім, польск. перыяд. друкам. Мела пастаянныя рубрыкі «Хроніка», «Школьная справа», «Гаспадарчыя парады». Выйшла 13 нумароў. А.С.Ліс.