• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЕЛАРЎСКАРАС'ІЙСКІ УНІВЕРСІТЭТ, дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі. Засн. ў 1961 у Магілёве як Магілёўскі машынабуд. інт, у 2000 пераўтвораны ў Магілёўскі тэхн. унт. У адпа
    543
    БЕЛАРУСКАЯ
    веднасці з пагадненнем паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Рас. Федэрацыі ў 2003 унт атрымаў сучасныя статус і назву. Прымае асоб з агульнай сярэдняй і сярэдняй спец., вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове, па бел. і рас. адукац. стандартах. У 2009/10 навуч. годзе фты: аўтамеханічны, машынабуд., буд., эканам., электратэхн., завочны, перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі. У склад унта таксама ўваходзяць прафес. ліцэй, архіт.буд. каледж і Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Унт мае н.д., навук.вытворчы, выдавецкі цэнтры. Дзейнічаюць аспірантура, спецыялізаваны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Выдае час. «Вестннк БелорусскоРосснйского уннверснтета» і зборнікі навук. прац. Унт праводзіць штогадовыя міжнар. навук.тэхн. канферэнцыі, падтрымлівае сувязі з ВНУ, аргцыямі і навукоўцамі Расіі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Славакіі, Германіі, Швецыі, Югаславіі, ЗША, Аўстраліі, Егіпта, Непала, Сірыі.
    «БЕЛАРЎСКАЯ АБШЧЫНА ЛІТОЎЦАЎ», рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне літоўцаў у Рэс
    публіцы Беларусь. Зарэгістравана 17.5.1994. У яго склад ўваходзяць літоўскія абшчыны з Брэсцкай, Віцебскай Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і з г. Мінск. Створаны муз. калектывы: хор «Жыльвіціс» (в. Рымдзюны Астравецкага рна), фалькл. групы «Лінеліс» (г.п. Радунь Воранаўскага рна) і «Дылгелітэ» (Мінск), Мінская і Лідская капэлы і інш. Артыстылітоўцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі фестывалю нац. культур у г. Гродна. Члены аб’яднання правялі 2 форумы «Разам мы адна сям’я» (2006—07), азнаёміліся з гісторыяй і помнікамі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. «Б.а.л.» неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамізаактыўныўдзелушматлікіх рэгіянальных, рэсп. і міжнар. фестывалях, у т.л. ў міжнар. днях паэзіі (адбываецца штогод 20 сак.). Члены абшчыны ўдзельнічаюць у Спарт. гульнях літоўцаў свету (праводзяцца раз у 4 гады). «Б.а.л.» цесна супрацоўнічае з Домам Дружбы, арганізуе экскурсіі па гіст. мясцінах Літвы і Беларусі, члены абшчыны разам адзначаюць нац. і рэліг. святы, ушаноўваюць ветэранаў абшчыны. Ствараецца кніга памяці аб грамадзянах Беларусі літоўскага паходжання, якія ўдзельнічалі ў
    Вял. Айч. вайне. «Б.а.л.» прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і рабоце школ выхаднога дня і курсаў літоўскай мовы. 3 1998 выдае бюлетэнь «Мусу жодзіс» («Наша слова»),
    В.А.Калеснікава.
    БЕЛАРЎСКАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ, назва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 19912001.
    БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ГІСТОРЫКАЎ (БАГ), грамадская навуковая арганізацыя. Створана ў 1993 у Мінску на Усебел. канферэнцыі гісторыкаў. Аб’ядноўвае вучоных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гіст. дысцыплін, бібліятэчных, музейных, архіўных работнікаў, краязнаўцаў. Mae на мэце садзейнічаць развіццю фундаментальных даследаванняў па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі, пашыраць гіст. адукаванасць грамадства, папулярызаваць і распаўсюджваць гіст. веды, фарміраваць нац. гіст. свядомасць насельніцтва Беларусі. Удзельнічае ў каардынацыі навук. даследаванняў у галіновых навук. установах Беларусі і ВНУ, у рабоце па павышэнні кваліфікацыі кадраў гіст. навукі, садзейнічае публікацыі вынікаў навук. даследаванняў, праводзіць навук. кан
    «Беларуская абшчына літоўцаў» на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных кулыпур у г. Гродна. 2008.
    544
    БЕЛАРУСКАЯ
    ферэнцыі, супрацоўнічае з органамі дзярж. улады і кіравання. Складаецца з індывід. і калект. членаў. Вышэйшы орган БАГ — з’езд, які склікаеццаразуЗгады. Кіруючыорган — рада. У перыяд паміж з’ездамі і пасяджэннямі рады дзейнасць БАГ накіроўвае прэзідыум.
    БЕЛАРЎСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ КАМУНІКАТЬІЎНАЙ ЛІНГВІСТЫКІ (БАКЛ), недзяржаўная лінгвістычная арганізацыя. Дзейнічала ў 1991—96 у Мінску. Засн. лінгвістамі Беларусі, Расіі і Украіны з мэтай прапаганды функцыянальнага падыходу да даследавання мовы (прагма, псіха, сацыя і этналінгвістыкі). 3 1992 імкнулася таксама захаваць і пашырыць сувязі і супрацоўніцтва мовазнаўцаў краін СНД, Балтыі, Польшчы і Балгарыі. Буйнейшыя аддз. БАКЛ мела ў Мінску, Гродне, Мазыры, Гомелі, а таксама ў СанктПецярбургу, Маскве, Цверы (Расія), Кіеве, Запарожжы, Нежыне, Адэсе, Чарнаўцах (Украіна), Кішынёве, Бэлце (Малдова). Мела кантакты з лінгв. аргцыямі Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі. Прадстаўляла Беларусь у Пастаянным міжнар. кце лінгвістаў. Праводзіла канферэнцыі, выдавала зборнікі артыкулаў і тэзісаў, складала бібліяграфію бел. публікацый па мовазнаўстве для сусв. лінгв. бібліяграфіі.
    Дз. Г. Багушэвіч.
    БЕЛАРЎСКАЯ АСАЦЫЯ'ЦЫЯ КНІГАВЫДАЎЦбЎ I КНІГАРАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКАЎ, гл. Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку.
    БЕЛАРЎСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ПАЛІТЫЧНЫХ НАВЎК (БАПН), рэспубліканская грамадская навуковая арганізацыя. Засн. ў 1993 у Мінску. Mae на мэце аб’яднанне намаганняў спецыялістаў паліт. навук у ажыццяўленні навук. аналізу і прагнозу развіцця паліт. працэсу, калект. і індывід. распрацоўкі прапаноў па забеспячэнні дзярж., паліт. і сац.эканам. развіцця Бе
    ларусі; спрыянне фарміраванню прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Вышэйшы орган БАПН — канферэнцыя, кіруючы калегіяльны — праўленне, якое ажыццяўляе кіраўніцтва ў перыяд паміж канферэнцыямі. Канферэнцыя выбірае старшыню, праўленне і рэвізійную камісію тэрмінам на 2 гады. У складзе БАПН Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Магілёўская абл. аргцыі.
    Літ.: 10 лет Белорусской ассоцнацнн полнтнческнх наук (1993—2003). Мннск, 2003. У.А.Бабкоў.
    БЕЛАРЎСКАЯ АСАЦЫЯ'ЦЫЯ ПРАЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЁННІКАЎ (БелАПП). Існавала ў 1928—32. Створана ў выніку рэарганізацыі літ. аб’яднання «Маладняк», з’езд якога абвясціў сябе 1м з’ездам БелАПП. Статут прыняты 10.3.1929. Орган кіравання — праўленне і яго сакратарыят. Друкаваны орган — час. «Маладняк». У складзе БелАПП: А.Александровіч, 3. Астапенка, А. Астрэйка,С.Баранавых,П.Броўка,П.Галавач, Ю.Гаўрук, А.Звонак, А.Куляшоў, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, Р.Мурашка, А.Салагуб, Я.Скрыган, В.Таўлай, П.Трус, М.Чарот, С.Шушкевіч, Х.Шынклер і інш. Асацыяцыя мела рус., літоўскую, польск. і яўр. секцыі, Бабруйскую, Віцебскую, Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую, Полацкую філіі, якія выдавалі свае зборнікі, альманахі, асобныя творы. У 1930 філіі ліквідаваны, былі створаны літ. гурткі, студыі пры буйных прадпрыемствах і калгасах. У дзейнасці БелАПП вылучаюць 2 этапы: 1928—30 (праводзіла значную работу па стварэнні пралетарскай лры, садзейнічала аб’яднанню літ. сіл, наладжванню сувязей з лрамі народаў СССР) і 1930—32 (прапагандавала своеасаблівы дыялектыкаматэрыялістычны метад лры, дапускала пагардлівыя адносіны да інш. aprцый, прэтэндавала на кіруючую ролю ў бел. лры). Спыніла дзейнасць згодна з паста
    новай ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый БССР» (1932).
    Літ.: Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30я гады. Мінск, 1975.
    БЕЛАРЎСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА (БАПЦ), адміністрацыйна незалежная (ад грэч. autos сам + kephale галава) ад іншых цэркваў праваслаўная царква ў Беларусі. Тэндэнцыі да адасаблення бел. епархій ад Рус. праваслаўнай царквы праявіліся ў хуткім часе пасля ўтварэння БССР. У 1922 бел. мітрапалітам абраны епіскапам Мелхіседэк, у 1927 на Бел. епархіяльным з’ездзе бел. мітраполія абвешчана аўтакефальнай царквой. Але большасць духавенства ў БССР не падтрымала аўтакефалію. Мітрапаліт Мелхіседэк высланы ў Краснаярск, потым пераведзены ў Маскву, дзе і памёр; амаль усе епіскапы загінулі ў турмах і лагерах. У 1935 аўтакефалісты фактычна вярнуліся ў патрыяршую царкву. Мэтанакіраваная дзярж. палітыка ліквідацыі рэліг. аргцый, асабліва інтэнсіўная ў 1929—37, прывяла да амаль поўнага закрыцця праваслаўных храмаў і высылкі і знішчэння духавенства ў БССР. Некаторае ажыўленне царк. жыцця ў 1939—40 (у прыватнасці, заснаванне экзархата Маскоўскай патрыярхіі для Зах. Украіны і Зах. Беларусі) закранула толькі зах. раёны, дзе пад уладай Польшчы ў 1921—39 захаваліся праваслаўныя прыходы, і было выклікана імкненнем сав. улад супрацьдзейнічаць уплыву каталіцызму на б. польск. тэрыторыях. У гэтых умовах частка духавенства і бел. антысав. аргцыі (Бел. нац. кт у Варшаве і інш.) успрынялі ням.фаш. акупацыю Беларусі ў Вял. Айч. вайну як магчымасць аднаўлення БАПЦ. На працягу 1941—42 было сфарміравана царк. кіраўніцтва (мітрапаліцкая ўправа, потым Сінод), Беларусь падзелена на епархіі, прызначаны
    545
    БЕЛАРУСКАЯ
    епіскапы. Да сярэдзіны 1944 існавалі епархіі: Мінская мітрапаліцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская (абвешчана, але фактычна не створана), Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская, Палеская. Усебел. царк. сабор (Мінск, жн,—вер. 1942) зацвердзіў статут БАПЦ, але адклаў кананічнае афармленне аўтакефаліі да канца вайны. У 1942—44 павялічваліся супярэчнасці паміж епіскапамі БАПЦ і шэрагам паліт. і грамадскіх дзеячаў, якія пры падтрымцы ням.фаш. акупацыйных улад спрабавалі фарсіраваць працэс беларусізацыі царквы (увядзенне бел. мовы ў набажэнства і рэліг. навучанне, звальненне архірэяў і святароў прарускай арыентацыі і інш.), а з утварэннем Бел. цэнтр. рады (снеж. 1943) — падначаліць царкву яе паліт. кантролю. У час вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй (чэрв,—ліп. 1944) епіскапат БАПЦ эвакуіраваўся ў Германію, а ў лютым 1946, нягледзячы на пратэсты эмігранцкіх Бел. царк. кта і Бел. праваслаўнага аб’яднання, увайшоў у склад Рус. замежнай праваслаўнай царквы. Трэці раз БАПЦзасн.ўг. Констанц(Германія) у чэрв. 1948 (гл. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква ў эміграцыі).
    Літ.: Крнвонос Ф. У Бога мертвых нет. М., 2007. С. 82—189.
    В. В.Антонаў.
    БЕЛАРЎСКАЯ АЎТАКЕФДЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ЎЭМІГРАЦЫІ (БАПЦ), рэлігійная арганізацыя беларусаў замежжа. Засн. ў чэрв. 1948 у Германіі рэліг. і грамадскімі дзеячамі, прыхільнікамі ўрада Бел. Нар. Рэспублікі. Першапачаткова дзейнічала ў Еўропе (Германія, Англія, Францыя, Бельгія), з пач. 1950х г. — у ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Прыходы БАПЦ (у 1990я гг. каля 20, з іх 10 у ЗША) прызнаны і афіцыйна зарэгістраваны дзярж. структурамі гэтых краін. Богаслужэнне вядзецца на бел. мове.