• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    3 1988 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ: маст. фільмы паўнаметражныя «Шэльма» (1996), «Забіць прытворшчыка» (1997), кароткаметражныя «Кот» (1992), «Прамашка» (1994), «Выпадак з практыкі» (1995), дакум. «Замак Косава», «Першы фестываль народнага мастацтва «Беларусь — мая песня» (абодва 1998), «Бяспека руху», «Сад» (абодва 2000) і інш. 3 2000 аператарпастаноўшчык праграмы «Спецыяльны карэспандэнт» на канале РТР. В.В.Давідовіч.
    БЕЛАКОЗ Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; н. 11.9.1928, в. Ляткі Мастоўскага рна), беларускі краязнавец, музеязнавец, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1987). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1958). 31948 напед.рабоце,з 1958настаўнік бел. мовы і лры Гудзевіцкай СШ, дзе ў 1965 заснаваў літ.краязнаўчы музей. Распрацаваў методыку далу
    Да арт. «БелАЗаўскі акорд»: 1 — узнагароджанне ўдзельнікаў. 2008; 2 — выступленне ўдзельнікаў конкурсу. 2009.
    535
    БЕЛАКУРАЎ
    чэння вучняў да літ.краязнаўчага пошуку, музейнай справы. Разам з вучнямі сабраў шмат матэрыялаў па гісторыі і культуры роднага краю. У 1990—2004 дырэктар Гудзевіцкага літ.этнаграф. музея.
    Тв.: Школьны літаратурнакраязнаўчы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973, № 4; Як стварыць этнаграфічны музей у школе // Бел. мова і літ. ў школе. 1990. №8.
    БЕЛАКЎРАЎ Уладзімір Вячаслававіч (8.7.1904, г. Казань, Расія — 28.1. 1973), расійскі акцёр. Нар. артыст
    У.Белакураў у мастацкім фільме «Праз могілкі».
    СССР (1965). Праф. (1946). Скончыў тэатр. аддз. Вышэйшага інта нар. асветы ў Казані (1918). Працаваў у Маскоўскім маст. акадэмічным тэатры. 3 1932 здымаўся на к/студыі «Беларусьфільм»: маст. фільмы «Масква—Генуя», «Праз могілкі» (абодва 1964), «Альпійская балада» (1965), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Запомнім гэты дзень», «Вайна пад стрэхамі» (абодва 1967), «Крушэнне імперыі» (1970). Дзярж. прэмія СССР 1951.
    БЕЛАНОВІЧ Іосіф Іосіфавіч (9.5. 1920, Мінск — 11.10.1998), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1959). 3 1964 гал. мастак Мінскага маст.вытворчага камбіната. У 1967—82 выкладаў у Бел. політэхн. інце. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі. У творах пераважала патрыятычная тэматыка, героі яго палотнаў — людзі духоўнай чысціні,
    якім уласцівы рысы грамадзянскай значнасці. Сярод работ: «Брэсцкая крэпасць» (1959), «Героі бессмяротныя» (1961), «Памяць» (1969), «Салдаты» (1975), «Хлеб партызанам», «Сустрэча з мінулым» («Поле памяці», абодва 1978), «Сейбіты» (1980), «Зямля мужнасці» (1981), «Змоўклі залпы гармат» (1993), «Агрэсія» (1995), партрэт М.Багдановіча (1990).
    Літ.'. Крэпак Б. Салдат Перамогі. Беларускі мастак Іосіф Белановіч // Бел. гіст. часоп. 2005. № 6.
    БЕЛАПАН, гл. Беларускае прыватнае агенцтва навін.
    БЕЛАПКП, гл. Беларускае аб’яднанне пралетарскакалгасных пісьменнікаў.
    БЕЛАПП, гл. Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў.
    БЕЛАРЎС Пётра (сапр. Я л е н с к і Пётр), беларускі пісьменнік пачатку 20 ст. У 1913—15 у газ. «Наша ніва» друкаваў вершы («3 Новым годам», «Мой мілы край, родная Беларусь!..»), апавяданні («У кузні»), жарты («Лякарства ад беднасці»), публіцыст. артыкулы («Колькі слоў аб Беларусі і беларускай песні») і інш. Апавяданне «Якім Бяздольны» выйшла асобным выданнем у Вільні ў друкарні М.Кухты (1914). Творчасць Б. выразна дэмакр. па характары. Выступаў супраць непісьменнасці і бескультур’я да
    /.Белановіч. Памяць. 1969.
    рэв. бел. вёскі, прапагандаваў нар. мастацтва, паказваў зараджэнне ў свядомасці сялян пратэсту супраць сац. несправядлівасці.
    Тв.: У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск, 1965.
    «БЕЛАРЎС», штотыднёвая грамадскапалітычная, літаратурнамастацкая і рэліг.асветная каталіцкая газета. Выдавалася ў Вільні на бел. мовелацінкай з26.1.1913 да 12.8.1915. Газета была створана па ініцыятыве братоў I. і А. Луцкевічаў у выніку аддзялення ад «Нашай нівы», калі апошняя ў 1912 з прычыны матэрыяльных цяжкасцей адмовілася ад выдання часткі наклада лацінкай. Рэд.выдаўцы А.І.Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б.А.Пачопка. Эпіграф да ўсіх нумароў «Б.» — словы з Евангелля: «Шкада мне гэтага народа... бо не мае што есці» (Марк, 8, 2). Друкавала артыкулы на эканам., паліт. і с.г. тэмы, а таксама па пытаннях асветы, маралі, сям’і, моладзі, выхавання духоўнасці. У праграмным артыкуле рэдакцыя заявіла, што «будзе стаяць заўсёды на грунце хрысціянскакаталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую», паважаючы інш. народнасці і веравызнанні (26.1.1913). Рэдакцыя друкавала лісты чытачоў пад рубрыкамі: «Пішуць да нас», «Што чуваць», «Усячына», «Думкі», «Свая пошта», а таксама «Наша гаспадарка», «Весткі з заграніцы», «Касцельныя ведамасці». У сувязі з пач. 1й сусв. вайны (№ 32) у газеце з’явілася рубрыка«Вайна»,дзезмяшчаліся інфармацыйныя паведамленні з Расіі, Германіі, Аўстрыі, Англіі, Японіі, Даніі, Францыі і інш. Важнейшымі былі тэмы бел. Адраджэння, патрыятызму, абароны роднай мовы, закранутыя ў публікацыях «Бліжняга, як самога сябе» (№ 10, пад крыптанімам I.Rca?), «Яшчэ — хто беларус» (№ 11—12, Апака), «Кірунак нашай адукацыі» (№ 29— 30) і «Новая пуціна» (№ 8, у абедзвюх Р.Клча). Аўтар арт. «Якое мае быць наша адраджэнне?» (1914, 3 ліп.,
    536
    БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА
    В.Р.) заклікаў беларусаў як мага лепш пазнавацьсябе, у імя будучыні стаяць адзін за аднаго, любіць і развівацьусё сваё, аразам зтым быць прыяцелямі чужынцам, паважаць чужое. У нумары за 8.5.1914 ён жа ў арт. «10гадовы юбілей літоўскага друку», параўноўваючы развіццё нац. перыёдыкі Беларусі і Літвы, адзначыў, што літоўцы ўжо маюць 25 газет, а бел. перыяд. выданні можна пералічыць на пальцах адной рукі — «Наша ніва», «Саха», «Лучынка», «Маладая Беларусь» і «Б.». Аўтар з сумам пісаў, што толькі 5 выданняў выходзілі тут амаль на 10 млн. бел. насельніцтва. У газеце друкаваліся вядомыя і пачынаючыя журналісты, паэты, празаікі, літ. крытыкі. Самым актыўным аўтарам быў А.Зязюля (сапр. А.Астрамовіч). У 1914 ён надрукаваў своеасаблівы паэт. вершаваны каляндар — «У студні», «У марце», «У красавіку», «У ліпені», «Ужніўні» і г.д., «У Новы год», «Васілёк», «У посце», «Песня салаўя» і інш. Шмат друкаваліся А.Паўловіч (вершы «Змрок», «Запросіны», «Гляджу на змены ў прыродзе...», «Сон і вечнасць» і інш.), К.Сваяк (апавяданні«Ганулька»,«Мікодым»,развагі «Мае думкі» і інш.), А.Сумны (А.Гарун,сапр.А.Прушынскі;вершы «Знавагодніхдумак», «Прывітанне», «Браты! Дакуль мы будзем спаць?», «Сонца» і інш.). На старонках «Б.» публікавалісямаст.творыГ.Леўчыка, У.Галубка, А.Петрашкевіча, Ф.Красоўскага, Я.Субача і інш. Сярод мецэнатаў газеты выдзялялася сваёй ахвярнасцю княгіня Магдалена Радзівіл.
    Літ.: Шаставец У. Каб зразумець Боскую навуку... Нац. Адраджэнне і хрысціянская мараль. Па матэрыялах газеты «Беларус» (1913—1915) // Літаратура і мастацтва. 2000. 24 снеж.; Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі (1563— 1917 гг.). Мінск, 2003. С.В.Говін. БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА, б е л а р у с і с т ы к а, навука і вучэбная дысцыпліна, якія вывучаюць асаблівасці гісторыі, матэрыяльнай і
    духоўнай культуры, сістэмы грамадскіх каштоўнасцей і ідэалаў бел. народа, сучаснага стану і перспектыў развіцця Рэспублікі Беларусь, яе месца і ролі ў сістэме міжнар. і міждзярж. адносін і г.д. Як навука Б. мае міждысцыплінарны характар і выкарыстоўвае разнастайныя звесткі, факты з інш. навук гуманітарнага цыкла (гісторыі, культуралогіі, этнаграфіі, мастацтва і літ.знаўства, фалькларыстыкі). Гал. крыніцы беларусазнаўчых ведаў — сярэдневяковыя летапісы іхронікі, мемуарная, юрыд. і грамадскафілас. лра, творы вуснай нар. творчасці і інш. Ля вытокаў навук. і асветнага Б. стаялі бел. народнікі («гоманаўцы»), пісьменнікі і вучоныя, якія былі звязаны з нац.вызваленчым рухам у Беларусі ў 2й пал. 19 ст. (Ф.Б.К.Багушэвіч, К.К.Кастравіцкі, Г.Х.Татур і інш.). Менавіта тады з’явіліся першыя навук. і папулярныя беларусазнаўчыя работы па археалогіі, этнаграфіі, сац. і этнічнай гісторыі, фалькларыстыцы, буйнейшымі сярод якіх былі «Беларускі зборнік» Е.Р.Раманава (1886—1912), «Даследаванні і артыкулы» М.В. ДоўнарЗапольскага (1909), «Люд беларускі» М.Федароўскага (Т. 1—8, 1897—1981), «Падарожжа па Палессі і беларускім краі» П.М.Шпілеўскага (1853—55). Навук. даследаванні і папулярызацыя ідэй Б. актывізавалася ў пач. 20 ст., калі навук.асветная дзейнасць беларусаў упершыню набыла легальныя формы (газ. «Наша доля», «Hama ніва», Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, М.Гарэцкі, Цётка, А.Гарун, А.А.Смоліч, А.І.Цвікевіч, Ф.Ф.Турук і інш.). Фундаментальнай працай у галіне Б. з’яўляецца 3томнае даследаванне «Беларусы» Я.Ф.Карскага, у якім аўтар разгледзеў гісторыю, сучасны стан і асаблівасці бел. мовы, прааналізаваўмногія помнікі пісьменнасці, апісаў нац. традыцыі, звычаі, ахарактарызаваў асн. жанры і віды вуснай нар. творчасці. У
    1910—20х гг. распаўсюджванню беларусазнаўчых ідэй садзейнічалі вучэбныя ўстановы розных тыпаў, навук.асветныя і літ. твы, гурткі ў Мінску, Гродне, Слуцку, Вільні, Маскве, Петраградзе, атаксама бел. перыяд. выданні. У Петраградзе дзейнічалі Вышэйшыя курсы па Б. У 1918 у Маскве ў Бел. нар. унце ўпершыню быў прачытаны сістэматызаваны курс лекцый па Б., на аснове якога быў выдадзены «Курс беларусазнаўства» (1918—20). 3 1920/21 навуч. года, у працэсе рэалізацыі дзярж. палітыкі беларусізацыі, у сярэдніх школах пачало выкладацца Б. У 1922 створаны Інт бел. культуры (Інбелкульт), які стаў цэнтрам даследаванняў па гісторыі, геаграфіі, мовазнаўстве, этнаграфіі Беларусі. У 1924—27 у Мінску працавалі Вышэйшыя курсы Б. 3 1924—25 у Мінску, акружных і раённых гарадах адкрываліся курсы Б. для настаўнікаў, дзярж. і парт. кіраўнікоў, для сялян і студэнтаў арганізоўваліся спец. гурткі Б. У Зах. Беларусі на працягу 1920—30х гг. пэўны ўклад у Б. ўнеслі Бел. навук. тва, Бел. нац. музей, Тва бел. школы, а таксама бел. перыяд. выданні. У 1930—80я гг. ў БССР асобныя аспекты Б. працягвалі даследавацца ў некаторых акадэмічных інтах, ВНУ. Беларусазнаўчыя цэнтры дзейнічалі таксама ў Празе, Рызе, Чыкага, НьюЙорку, Лондане і інш.
    3 пач. 1990х гг., пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі, навук. даследаванні ў галіне Б. набылі сістэмны характар. У 1991 створаны Нац. навук.асветны цэнтр імя Ф.Скарыны пры Мінве адукацыі Рэспублікі Беларусь (пры ім працаваўаддзел Б.), які каардынаваўработу па вывучэнні праблем гісторыі і тэорыі бел. культуры, нац.культ. і духоўнага развіцця грамадства. Была створана Міжнар. асацыяцыя беларусістаў, у склад якой уваходзілі вучоныябеларусазнаўцы блізкага і далёкага замежжа. У 1992 курс Б. быў уведзены ў праграмы вышэй