• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.М.Пяткевіч.
    «БЕЛАРЎСКАЕ СЛОВА», заходнебеларуская штотыднёвая грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 3.2.1926 да 9.2.1928 у Вільні на бел. мове. Выдавец — Часовая бел. рада, з № 20 за 1926 — Бел. нац. рада. Адказны рэд. Т.Вернікоўскі. У сваіх праграмных ар
    541
    БЕЛАРУСКАЕ
    тыкулах заяўляла пра нац. адраджэнне, тэр. і культурнанац. аўтаномію Беларусі, перадачу зямлі сялянам, шырокі дэмакратызм, нац. царкву, аб’яднанне Беларусі. Асвятляла пытанні бел. школьніцтва, працаўладкавання бел. інтэлігенцыі, зямельнай справы і інш. Крытыкавала праграмы Бел. сялянскаработніцкай грамады, Бел. сялянскага саюза, Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Выйшла 74 нумары.
    В.І.Дзяшко.
    БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЫСТВА ДАПАМбГІ ПАЦЯРПЁЛЫМ АД ВАЙНЫ, дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам 1й сусв. вайны. Існавала ў 1915 — сярэдзіне 1920х гг. у Вільні. Тва арганізоўвала пункты харчавання, сталовыя, інтэрнаты, аказвала мед. дапамогу бежанцам. Адкрыла аддзелы ў Мінску, Дзісне, Вілейцы, Друскеніках, Полацку. Гуртавала вакол сябе дзеячаў бел. нац. руху, было прадстаўніком нац. інтарэсаў бел. народа перад германскімі акупацыйнымі ўладамі. Праводзіла культ.асветную работу, стварыла школьную камісію. У 1915 адкрыла першую бел. пачатковую школу ў Вільні, у 1916 — 5 бел. школ (больш за 200 вучняў). У 1917—18 у Гродзенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і акупіраваных герм. войскамі паветах Мінскай губ. адкрыла 153 бел. пачатковыя школы. У канцы 1916 у мястэчку Свіслач адкрылася бел. настаўніцкая семінарыя. У 1917 камітэт тва арганізаваў 2 дзіцячыя прытулкі. 3 канца 1918 у сувязі з ускладненнем ваен. і паліт. сітуацыі на Віленшчыне дзейнасць тва пачала згортвацца. У пач. 1920х гг. камітэт тва ўтрымліваў толькі дзіцячы прытулак у Вільні (каля 100 выхаванцаў).
    А.М.Бабкоў, С.С.Рудовіч.
    БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЬІСТВА ДРЎЖБЫ I КУЛЬТЎРНАЙ СЎВЯЗІ 3 ЗАМЁЖНЫМІ КРАІНАМІ, добраахвотнае грамадскае аб’яднанне. Створана 7.6.1926 як Тва культ. су
    вязей Сав. Беларусі з заграніцай. Каля вытокаў яго былі Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, М.Чарот і інш. дзеячы бел. культуры. У 1952—58 называлася Бел. тва культ. сувязі з заграніцай. 17.12.1978 атрымала сучасную назву і статут, пацверджаны і ўдакладнены ў кастр. 1993 на рэсп. канферэнцыі тва. У складзе тва 6 абл. і Мінскае гар. аддзяленні. Асн. задачы: знаёмства грамадзян замежных краін з набыткамі культуры бел. народа, знешняй палітыкай Беларусі, садзейнічанне ўмацаванню міру, міжнар. супрацоўніцтва, папулярызацыя ў Беларусі дасягненняў навукі і культуры замежных краін, аказанне дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы 1986. 3 1991 ствараюцца самаст. твы дружбы з асобнымі замежнымі краінамі (на 1.1.2009 створана 37 такіх тваў). Тва — сузаснавальнік газ. «Голас Радзімы». Н.С.Іванова.
    БЕЛАРЎСКАЕ ТЭАТРАЛЬНАЕ ТАВАРЫСТВА, назва Беларускага саюза тэатральных дзеячаў у 1946—94.
    «БЕЛАРЎСКАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ I РАДЬІЁ», інфармацыйная газета. Заснавальнік — Дзярж. кт CM БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Выдавалася ў 1957—2000 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Да 1960 называлася «Гаворыць Мінск», у 1960—70 — «Беларускае радыё і тэлебачанне». Друкавала тыднёвыя тэле і радыёпраграмы, якія трансліраваліся і рэтрансліраваліся на тэр. Беларусі. Змяшчала анатацыі грамадскапаліт., літ.драм. і муз. перадач, інтэрв’ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, арганізоўвала кансультацыі па пытаннях тэле і радыёвяшчання. Інфармавала пра жыццё творчых калектываў, выдатных дзеячаў радыё і тэлебачання.
    БЕЛАРЎСКАЕ ТЭЛЕГРАФНАЕ АГЁНЦТВА (БЕЛТА). Створана ў Мінску 23.12.1918 як Бел. аддз. Рас. тэлеграфнага агенцтва (РОСТА). У 1919 пераўтворана ў Мінскае ад
    дзяленне. У студз. 1921 у Мінску адкрыта Бел. бюро РОСТА з правам арганізацыі абл. аддзяленняў РОСТА. У 1924усувязізрэарганізацыяй створана Бел. аддз. саюзнага камерцыйнага тэлеграфнага агенцтва (БелКТА) з цэнтрам у Мінску. 3 сак. 1931 на базе БелКТА дзейнічае БЕЛТА. 3 лютага 1935 структура БЕЛТА была уніфікавана са структурай інфармацыйных агенцтваў інш. саюзных рэспублік СССР. У сярэдзіне 1939 Саўнарком БССР пастанавіў стварыць у складзе БЕЛТА рэдакцыю фотахронікі і фотагазеты. У Вял. Айч. вайну франтавыя карэспандэнты БЕЛТА рыхтавалі паведамленні пра беларусаў, якія змагаліся ў складзе Чырвонай Арміі і партыз. фарміраванняў супраць ням.фаш. захопнікаў. У пасляваен. перыяд БЕЛТА мела эксклюзіўнае права перадачы ў рэсп., абл., раённую і інш. прэсу, а таксама на радыё ўсіх паведамленняў і справаздач урада БССР. У 1975 створана гал. рэдакцыя інфармацыі для рэсп., саюзнага і замежнага друку, на базе гал. выпуску ўтворана гал. рэдакцыя выпуску і перакладаў. У лютым 1992 БЕЛТА перададзена ў склад Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у маі таго ж года перайменаванаў Бел. інфармацыйнаеагенцтва (БЕЛІНФАРМ). 10.10.1995 указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі агенцтву вернута ранейшая назва і, як і раней, прадастаўлена першачарговае права перадачы CM1 афіц. дакументаў і паведамленняў.
    РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» — буйнейшае інфармацыйнае агенцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Працуе ў рэжыме рэальнага часу. Штодзённа рыхтуе і распаўсюджвае 150—180 паведамленняў аб важнейшых падзеях у паліт., сац.эканам., кулыурным, спарт. жыцці Беларусі, дзеяннях і рашэннях вышэйшага кіраўніцтва краіны і інш. структур улады, міжнар. сувязяхікантактахнабел.,рус.,нямец
    542
    БЕЛАРУСКАРАСІЙСКІ
    кай і англ. мовах. Карэспандэнты БЕЛТА працуюць ва ўсіх абл. цэнтрах Беларусі, у Маскве, Кіеве, Кішынёве, Варшаве і Вільнюсе. Фотастужка агенцтва штодзённа размяшчае звыш 100 фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Рэдакцыя фотахронікі БЕЛТА з’яўляецца буйнейшым фотабанкам дзяржавы. Інфармацыя БЕЛТА змяшчаецца на ўласны інтэрнетсайт і буйнейшыя рас. інтэрнетрэсурсы, штодзённа накіроўваецца ў інфармацыйныя агенцтвы Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Узбекістана, Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Казахстана, а таксама Кітая, Ірана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, краін Лац. Амерыкі, Паўд. Карэі. Спецыялісты агенцтва займаюцца распрацоўкай, тэхн. і інфармацыйным суправаджэннем, a таксама аптымізацыяй інтэрнетсайтаў для рэсп. і рэгіянальных органаўдзярж. кіравання, прадпрыемстваў і аргцый. БЕЛТА выдае штотыднёвік «7 дней» (з 1990), час. «Экономнка Беларусн. Economy of Belarus» (з 2004), які выходзіць у свет штоквартальна на рус. і англ. мовах, і штомесячны грамадскапаліт. і навук.папулярны час. «Беларуская думка» (з 2007). Прапануе для падпісчыкаў больш за 15 штодзённых, штотыднёвых і штомесячных веснікаў рознай тэматыкі. Выдавецкі цэнтр БЕЛТА выпускае кнігі, брашуры, плакаты, буклеты, выконвае паліграф. заказы.
    І.У.Луцкі.
    БЕЛАРЎСКАЕ ЦЭНТРАЛЬНАЕ БЮРб ПРЫ НАРОДНЫМ КАМІСАРЫЯЦЕ АСВЁТЫ РСФСР, орган для каардынацыі і кіравання сістэмай нац. адукацыйных і культ.асветных устаноў, якія абслугоўвалі бел. насельніцтва на тэр. РСФСР. Дзейнічала ў Маскве ў 1921—30. Засн. па хадайніцтве Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Уваходзіла ў склад Савета па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асве
    ты РСФСР на правах бел. аддзела. У 1921—22 па ініцыятыве бюро засн. Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы; арганізаваны бел. культ.асветныя ўстановы ў Сібіры і Петраградзе. Супрацоўнічала з бел. студэнцкімі зямляцтваміў Маскве і інш. гарадах РСФСР. У 1924—26 пасля далучэння да БССР Віцебскай і Гомельскай губ. (за выключэннем некаторых паветаў) і часткі Смаленскай губ. з пераважна бел. насельніцтвам функцыі бюро звузіліся, паступова яго дзейнасць была згорнута. Да лета 1927 заг. бюро з’яўляўся М.Ф.Лойка, пазней — Н.Каляда. У розныя часы ў ім працавалі бел. пісьменнік У.Дубоўка, мовазнавец Ю.Вольскі і інш. Ю.Р.Васілеўскі.
    БЕЛАРЎСКАЛІТОЎСКІЛЁТАПІС 1446, першы агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ, прысвечаны гісторыі ўсх. славян і Літвы. У яго аснове — летапіс, складзены каля 1430 у Смаленску невядомай асобай духоўнага сану на аснове рус. і бел.літоўскіх крыніц. Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490я гг. ўзнікла яго 2я рэдакцыя {Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс). Храналагічна ахоплівае перыяд з сярэдзіны 9 да сярэдзіны 15 ст. Звесткі па гісторыі за 854—1427 запазычаны з рус. летапісаў, іх тэксты істотна скарочаны. У зводзе аб’яднаны розныя творы, напісаныя ў Кіеве, Маскве, Ноўгарадзе, Вільні, Смаленску, у велікакняжацкай канцылярыі і асяроддзі духавенства, свецкім дзелавым і кніжнаслав. стылямі, на стараж.рус. і старабел. мовах, што надае яму пэўную стракатасць і незавершанасць. 3 мясц. твораў у яго ўвайшлі Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадо
    выя запісы за 1432—46 і «Летапісей, вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». У летапісе шматувагі надаецца апісанню гераічнай барацьбы ўсх. славян з іншаземнымі заваёўнікамі, княжанню Вітаўта. Большасць звестак бел.літоўскай часткі летапісу унікальныя. Аўтар зводу праводзіў ідэю гіст. еднасці ўсх. славян і абгрунтоўваў заканамернасць іх паліт. аб’яднання ў складзе ВКЛ. Летапіс паслужыў асновай для «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хронікі Быхаўца. Адкрыты і ўпершыню апублікаваны І.М.Даніловічам у 1823—24 у час. «Dzennik Wilenski» («Віленскі дзённік»). Змешчаны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907; т. 35, 1980).
    Літ.: Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. Мінск, 1969; Улашнк Н.Н. Введенне в мзученне белоруссколмтовского летопнсання. М„ 1985.
    БЕЛАРЎСКАРАСІЙСКАГА УНІВЕРСІТЭТА АРХІТЭКТЎРНАБУДАЎНІЧЫ КАЛЁДЖ, сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова. Засн. ў 1930 у Магілёве як Магілёўскі архіт.буд. тэхнікум, з пачаткам Вял. Айч. вайны спыніў сваю дзейнасць. У 1945 адноўлены як буд. тэхнікум, з 1991 каледж. У 2001 пераўтвораны ў буд. каледж Магілёўскага тэхн. унта,з2002архіт.буд.каледжускладзе гэтай ВНУ, з 2003 сучасная назва. Прымае асоб з прафес.тэхн. і агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе тэхнікаўархітэктараў, тэхнікаўбудаўнікоў (прам. і грамадзянскае будаўніцтва, санітарнатэхн. абсталяванне будынкаў), бухгалтараў.