Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
531
БЕЛАВУСАЎ
П.Белавусаў. Апошні бастыён. 1958.
Дзярж. прэмія Беларусі 1986 (пасмяротна).
БЕЛАВЎСАЎ Уладзімір Пракопавіч (1.1.1921, в. Слабодка Шумілінскага рна — 24.10.2006), беларускі мастак кіно. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1954). У 1954—83 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Мастакпастаноўшчык ігравых фільмаў «Палеская легенда» (1957), «Чырвонае лісце» (1958, абодва з А.Грыгар’
янцам), «Строгая жанчына» (1959), «Першыя выпрабаванні» (1960, з Ю.Булычовым), «Апавяданні пра юнацтва» (1961), «Вуліца малодшага сына» (1962, з У.Дзяменцьевым), «Рагаты бастыён» (1965), «Чужое імя» (1966), «I ніхто іншы» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Шлюбная ноч» (1980), «Дачка камандзіра» (1981, з У.Чарнышовым), «Кантрольная па спецыяльнасці» (1982), тэлевізійных «Побач з вамі» (1967), «Руіны страляюць...» (1973, Дзярж. прэмія Беларусі 1974), «Доўгія вёрсты вайны» (1975), «Лёгка быць добрым» (1976), «Антаніна Брагіна»
У.П.Белавусаў.
(1978) . Сярод жывапісных работ: «На рацэ» (1958), «На руінах» (1960), «Рэйкавая вайна» (1973), пейзаж «Апошнія дні зімы» (1988) і інш.
БЕЛАВЎСАЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІ
БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Белавусаўшчына Пружанскага рна. Закладзена ў 2й пал.
19 ст. М.Швыкоўскім. Уключала сядзібны дом, пейзажны парк, сад, сажалку з востравам, гасп. двор, флігелі, сыраварню. Драўляны сядзібны дом з мансардай, прамавугольны ў плане. Накрыты 4схільным дахам, мансарда — 2схільным. Гал. ўваход вылучаны адкрытым ганкам паўкруглай формы з балюстрадай. Фасады расчлянёны «венскімі» вокнамі. Парк (каля 6 га) размешчаны перад сядзібным домам. Аснову дрэвастою складае клён вастралісты. Сустракаюцца таксама ліпа, граб, белая акацыя, арэх грэцкі, чарэшня, язмін, бэз і інш. За домам уздоўж планіровачнай восі ідзе грабавая алея, якая цягнецца да вял. сажалкі з востравам. Захаваліся сядзібны дом (у дрэнным стане), цагляныя будынкі свірна, сыраварні з ледніком.
БЕЛАВЎША, вёска ў Столінскім рне, на р. Гарынь. За 7 км на ПнУ ад г. Столін, 14 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 254 км ад Брэста, аўтадарогай звязана са Столінам. Цэнтр Белавушскага с/с. 963 гаспадаркі, 2954 ж. (2009).
Вядома з 16 ст. як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1795 у Столінскай воласці Пінскага павета Мінскай губ. У 1897 сяло, 187 двароў, 827 ж., царк.прыходская школа, піцейны дом, крама, царква. У 1921—39 у складзе Польшчы,
Шматвяковы дуб у Белавусаўшчынскай сядзібе.
Сядзібны дом у Белавусаўшчынскай сядзібе.
532
БЕЛАГРУДСКІ
у Столінскай гміне Лунінецкага, з 6.12.1922 Столінскага паветаў Палескага ваяв. 3 1939у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 356 двароў, знішчылі 112 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1970 тут 881 двор, каля 3,5 тыс. ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 5 магазінаў. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1905). Археал. помнік — гарадзішча 10— 11 ст.
БЕЛАВУ'ШСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Белавуша Столінскага рна. Пабудавана ў 1905 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з 8гранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на высокім чацверыку) прытворзваніца, бабінец і апсіда з тарцовай рызніцай. Сцены гарызантальна ашаляваны (цокальная частка — вертыкальна), расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Тры ўваходы аформлены ганкамі з навісямі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БЕЛАГОРЦАЎ Ігар Дзмітрыевіч (21.3.1911, г. Барнаул, Расія — 17.10. 1996), беларускі архітэктар, педагог. Канд. архітэктуры (1943), праф. (1970). Скончыў Сібірскі інт арганізацыі тэрыторыі (1932). 3 1956 намеснік дырэктара Інта будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, з 1966 рэктар Брэсцкагаінжынернабуд. інта, з 1981 у Мінскім інце культуры.
Белавушская Троіцкая царква.
Даследаваў помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Развіццё гарадоў Беларусі» (1967), «Раённая планіроўка і рэгіянальнае рассяленне» (1986) іінш.
Літ.: Архнтектура во нмя мзнн: сб. бногр. очерков н док. нзвестных деятелей бел. архнтектуры. Мннск, 2007.
Белагрудскі Міхайлаўскі касцёл: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр’ер.
БЕЛАГРЎДСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Белагруда Лідскага рна. Пабудаваны ў 1905 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Трохнефавая 2вежавая базіліка з трансептам, 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Шмат’ярусныя вежы з бакавымі ўваходнымі парталамі за
533
БЕЛАГУРНА
Беладуброўскі народны фальклорны ансамбль «Быая Дуброва».
вершаны высокімі шатрамі. Цэнтр. неф з сігнатуркай над алтарнай часткай і больш нізкія бакавыя крылы трансепта накрыты 2схільнымі дахамі. Гал. фасад з арачным уваходным парталам і крылы трансепта з вял. рэльефнымі крыжамі на тарцовых сценах адзначаны вокнаміружамі. Фасады прарэзаны навылётнымі і аконнымі праёмамі круглымі і арачнымі (адзіночнымі, здвоенымі і строенымі), дэкарыраваны архіт. элементамі цаглянай муроўкі: аркатурныя фрызы, лапаткі, прафіляваныя карнізы з зубчыкамі, абрамленне аконных праёмаў, профілі і раскрапоўкі. У інтэр’еры цыліндрычныя скляпенні з падпружнымі аркамі і люнеты распісаны арнаментальнымі фрэскамі. У завяршэнні нефа шматкалонны 2ярусны алтар у стылі неакласіцызму, над уваходам — арганныя хоры. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейНІчае. А.М.Каласоўская. БЕЛАГЎРНА, вёска ў Дзятлаўскім рне. За 28 км на ПдУ ад г. Дзятлава, 5 км ад чыг. ст. Выгада на лініі
Баранавічы—Ліда, 210 км ад Гродна. Цэнтр Мяляхавіцкага с/с. 93 гаспадаркі, 253 ж. (2009).
У 1869 пабудаваны вінакурны завод. У 1905 фальварак у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ., 98 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. У 1923 — 9 дамоў, 117 ж. 3 1939 у складзе БССР. У 1970 — 38 двароў, 131 ж. У 1995 — 92 гаспадаркі, 296 ж.
У 2009 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БЕЛАДУБРОЎСКІНАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «БЁЛАЯ ДУБРОВА». Створаны ў 1960я гг. ў в. Белая Дуброва Касцюковіцкага рна пры 7гадовай школе як хор. 3 1967 дзейнічае пры сельскім клубе. 3 1978 сучасная назва. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.С.Заяц, Л.УЧукіла (з 1978), В.К.Кавалёва (з 2008). У складзе ансамбля 19 жанчын
ва ўзросце 33—75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і прапаганда бел. нац. культуры, аўтэнтычнага фальклору, адраджэнне мясц. традыцый і абрадаў. У рэпертуары песні фалькл. абрадавыя («Уставала ранюсенька», «За лес сонца закацілася», «Бочачка дубовая»), бел. і рус. кампазітараў, мясц. аўтараў («Белая дуброва» С.Пацёмкіна, «Над Беседдзю», «Гусіны кірмаш» А.Турпакова і інш.), старадаўні кірмаш «Гусінае свята». Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), раённага фестывалю нар. творчасці «Крыніца душы» (г. Касцюковічы, 2006—09), дзён культуры Магілёўскай вобл. ў г. Мінск (2002), тэлеперадачы «Зямля беларуская» (2009). Л.І.Куст. БЁЛАЕ БАЛОТА, вёска ў Рэчыцкім рне. За 8 км на ПнУ ад Рэчыцы, 7 км ад чыг. ст. Сеназавод на лініі Калінкавічы—Гомель, 47 км ад Гомеля. Цэнтр Белабалоцкага с/с. 200 гаспадарак, 500 ж. (2009).
Засн. ў пач. 1920х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1959 — 631 ж., у 1995 — 224 гаспадаркі, 670 ж. У 2004 — 219 гаспадарак, 560 ж.
У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін; Георгіеўская царква (2000я гг.).
«БЕЛАЗАЎСКІ АКбРД», рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў. Праводзіцца з 2002 у г. Жодзіна штогод. Заснавальнікі і арганізатары — рэсп. унітарнае вытворчае прадпрыемства «Беларускі аўтамабільны завод», Мінскі абл. цэнтр нар. творчасці. Асн. мэты конкурсу — выяўленне новых таленавітых выканаўцаў, прапаганда лепшых твораў сучаснага муз.песеннага мастацтва, далучэнне моладзі да актыўнай творчай дзейнасці. У конкурсе прымаюць удзел выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў — салісты і вак. ансамблі. У праграме конкурсу ўрачыстае ад
534
БЕЛАКОЗ
крыццё, конкурсны дзень, абмеркаванне і ўзнагароджанне ўдзельнікаў, галаканцэрт, выступленне выканаўцаў на пляцоўках горада. Узнагароды — дыпломы (лаўрэатаў, удзельнікаў), прызы, каштоўныя падарункі, сувеніры. Гранпры конкурсу атрымалі: А.Радзікевіч (2002), І.Кісялёва (2005, абедзве г. Магілёў), М.Халатава (г. Бабруйск, 2006), В.Мінчукова (г. Наваполацк, 2007), Дз.Вяршэнка (г. Светлагорск, 2008), дуэт А.Захарык і Я.Герасімовіч (МІНСК, 2009). Г.І.Селядкова.
БЕЛАКАЗОВІЧ (Bialokozowicz) Базылі (н. 2.1.1932, в. Відова Падляскага ваяв., Польшча), польскі літаратуразнавец. Др філал. навук (1972). Ганаровы др СанктПецярбургскага унта (1981). Скончыў філал. (1956) і гіст. (1957) фты Ленінградскага унта. 3 1957 у Варшаўскім унце, з 1973 у Інце славяназнаўства Польск. АН, з 1992 у
Апольскім пед. інце. Даследуе бел. лру 19 ст., творчасць польскабел. пісьменнікаў, узаемасувязі і матывы польск., бел., рус., укр. і літоўскай лр. Бел. тэматыцы прысвечаны яго арт. «Беларуская мова і польская культура» (1957), «Слаўныя людзі Падляшша: Міхась Баброўскі» (1958), «Вялікі сябар беларусаў Тадэвуш Урублеўскі» (1963), «Адам Міцкевіч і Аляксандр Герцэн аб літаграфіі «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб») Юзафа Азямблоўскага» (1967) і інш. Складальнік анталогіі «Польшча ў савецкай паэзіі» (1977), дзе змясціў творы Я.Коласа, Я.Пушчы, М.Танка, П.Панчанкі, А.Лойкі, Е.Лось, Я.Сіпакова і інш.
БЕЛАКАПЬІТАЎ Ігар Яўгенавіч (н. 16.3.1963, г. Беразнікі Пермскай вобл., Расія), беларускі і расійскі аператар. Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1985), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1995).