Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Л озка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002; Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. Жыцця адвечны лад. Мінск, 1998. А.Ю.Лозка.
520
БАЦВІНАЎКА
БАЎТЎХА, калатуха, старадаўняя страва. Увесь час памешваючы, у кіпень сыпалі ячную ці інш. (грэцкую, жытнюю, аўсяную, пшанічную) муку. Потым дабаўлялі алей ці тоўчанае падпражанае льняное семя, а таксама падсмажанае з цыбуляй сала. Летам прыпраўлялі пер’ем цыбулі. Была пашырана на Палессі, у паўн.ўсх. і паўд.ўсх. раёнах Беларусі. У наш час сустракаецца рэдка.
БАХАНЬІ, вёска ў Хоцімскім рне, на рэках Чачавец (прыток р. Беседзь) і Беседзь. За 10 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 27 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Клімавічы—Сураж (Расія), 197 км ад Магілёва. Цэнтр Баханскага с/с. 201 гаспадарка, 442 ж. (2009).
Вядомы з 1604 як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, казённая ўласнасць. У1756 вёскаў Крычаўскім старостве. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1779 сяло, 80 двароў, 618 ж., уласнасць памешчыка, царква. У 1811 у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ., 90 двароў, 372 ж. мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У1885 у Бярозкаўскай воласці Клімавіцкага павета, 157 двароў, 1007 ж., ветраны млын. У 1891 адкрыта школа. У 1902 у ёй навучаліся 36 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак, у 1907 — 39 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. У 1897 — 230 двароў, 1522 ж., 2 крамы, магазін, піцейны дом. У 1909 — 215 двароў, 1366 ж. 3 1919 у Клімавіцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені (у 1925 — 144 вучні), працавала хатачытальня. 3 20.8.1924 у Хоцімскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 8.7.1931 да 12.5.1935 у Касцюковіцкім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 27.9.1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 да 30.7.1966 у Касцюковіцкім рне. У 1986 — 303 двары, 679 ж., дзіцячы садяслі, сярэдняя і муз. школы, клуб, бка,
комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтр, ФАП, аддз. ашчаднага банка і сувязі.
У 2009 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, гандлёвы цэнтр, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік.
БАХАНЬКОЎ Арцём Яфімавіч (29.1.1924, в. Саламір’е Полацкага рна — 12.8.2001), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1986), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. інт (1955). У 1960—92 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1992 заг. кафедры пры прэзідыуме НАН Беларусі. Даследаваў лексіку, дыялекталогію, гісторыю бел. мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: сацыялінгвістычны нарыс» (1982). Адзін з аўтараў навук. прац «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994) і інш. Прымаў удзел у стварэнні «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларускарускага слоўніка» (т. 12, 198889).
БАХІЛЫ, глыбокія самаробныя гумавыя галёшы на валёнкі і буркі. У Беларусі бытавалі ў 1930—50я гг.
БАХМАТОВІЧ Казімір (1808, в. Дабраўляны Смаргонскага рна — 1837), беларускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Віленскім унце. Працаваў настаўнікам малявання ў маёнтку Дабраўляны графа А.Гюнтэра. Сярод твораў: літаграфіі «Інтэр’ер капліцы Дабраўлянскага палаца» (1829), «Бытавыя сцэны» (паводле малюнкаў Я.Рустэма, 1830я гг.), «Дабраўлянскі сувенір» (1835), партрэтЯ.Рустэма, «Успаміны аб Вільні» (1837), графічныя лісты «Мужчынскі партрэт», «У спальні», жывапісныя творы «Дзяўчынка з немаўляткам», «Літоўская вяснянка» і інш. Яго рэаліст. быт. замалёўкі маюць і эт
К.Бахматовіч. Мужчынскі партрэт. 1830я гг.
награф. каштоўнасць, найб. цікавыя з якіх увайшлі ў альбом «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, што намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве» (1831). Аўтар насценнай размалёўкі інтэр’ера капліцы Дабраўлянскага палаца (1828).
Літ.: Р ы н к е в і ч У. Увесь свет у мініяцюры // Роднае слова. 2008. № 8.
БАЦВІНАЎКА, вёска ў Крычаўскім рне, на р. Жукаўка. За 18 км на 3 ад Крычава, 1 км ад чыг. ст. Асавец на лініі Крычаў—Магілёў, 86 км ад Магілёва. Цэнтр Бацвінаўскага с/с. 150 гаспадарак, 496 ж. (2009).
Вядома з 1560 як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1737 дзейнічала царква. У 1758 у Мсціслаўскім ваяв., шляхецкая ўласнасць, побач быў маёнтак. У 1777 сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1858 уласнасць памешчыка, які меў зямлю, вадзяны млын, крупадзёрку, смалакурнашкіпінарны завод, 2 карчмы. У1885 у Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 21 двор, 147 ж. У 1897 існавалі аднайм. сяло (39 двароў, 255 ж., карчма, царква, кірмаш), фальварак (ён жа Галынка, 1 двор, 10 ж.), хутар (10
521
БАЦВІННЕ
двароў, 75 ж.). У 1901 адкрыта школа. У 1909 у сяле 34 двары, 261 ж., на хутары 1 двор, 10 ж. У 1917 — 67 двароў, 400 ж. 3 26.4.1919 у Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Крычаўскага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 23.7.1930 Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1925 у прац. школе 1й ступені, створанай на ease дарэв., было 54 вучні; дзейнічалі школа паліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых і хатачытальня. У 1926 113 двароў, 586 ж. У 1933 працавала амбулаторыя. У 1938 пачатковая школа пераўтворана ў 7гадовую (з 1946 сярэдняя). У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 1.10.1943 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 25.12.1962—6.1.1965 вёска ў Мсціслаўскім рне. У 1986 — 78 двароў, 207 ж.
У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — 3 курганныя могільнікі.
БАЦВІННЕ, беларуская традыцыйная страва. Нарэзанае лісце з маладых буракоў заліваюць вадой, часам дадаюць хлебны квас, ячную крупу або нарэзаную бульбу, заскварваюць салам. Вараць на невял. агні. Перад падачай на стол дадаюць смятану. Страва вядома па ўсёй Беларусі.
БАЦВІННІК Любоў Якаўлеўна (29.1.1914, Мінск — 3.12.1980), дыктар Беларускага радыё. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). 3 1930у Кце па радыёфікацыі і радыёвяшчанні пры Саўнаркоме БССР. У Вял. Айч. вайну дыктар Татарскага, Усесаюзнага радыё. 3 1944 дыктар Дзяржтэлерадыё БССР. Сярод лепшых работ — радыёкампазіцыі спектакляў Бел. тэатра імя Я.Купалы: «Пакуль вы маладыя» (паводле І.Мележа), «ЖанКрыстоф» (паводле Р.Ралана).
БАЦЬКА, мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей.
«БАЦЬКАЎШЧЫНА», газета нацыянальнадэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 16 да 28.3.1919 у Гродне на бел. мове бел. культ,асветным твам «Бацькаўшчына». Кароткія перадавыя артыкулы газеты прысвячаліся надзённым пытанням паліт. становішча Беларусі, задачам бягучага моманту. Газета інфармавала пра бел. паліт. рух, паведамляла пра дыпламатычныя акцыі ўрада Бел. Нар. Рэспублікі. Надрукаваны праграма Бел. партыі сацыялістаўфедэралістаў, арт. «Беларусы» (пад крыптанімам Э.Б.), «Некалькі слоў аб беларускім руху» (пад крыптанімам КіК), «Лісты з Мінска» Р.Суніцы (Р.Зямкевіча) пра абвяшчэнне БССР, становішча ў Мінску. Змешчаны нарысы пра Гродзенскую Каложскую царкву І.Карчынскага, пра К.Каганца (пад крыптанімам К.Б.), вершы Ф.Калінкі і В.Святагора. Вяла пастаянную рубрыку «Кроніка». Закрыта ў сувязі з акупацыяй Гродзеншчыны польск. легіёнамі Пілсудскага і з выездам з Гродна Бел. Рады.
А.С.Ліс.
БАЦЭВІЧЫ, вёска ў Клічаўскім рне, на рэках Нясета і Ольса. За 15 км на ПдЗ ад Клічава, 11 км ад чыг. ст. Тачанка на лініі Магілёў— Асіповічы, 117 км ад Магілёва, на шашы Клічаў—Бабруйск. Цэнтр Бацэвіцкага с/с. 306 гаспадарак, 801 ж. (2009).
Вядомы з 1560 як сяло ў Свіслацкай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць, 46 двароў. У 1689 у Мінскім павеце Мінскага ваяв., у складзе маёнтка Свіслач. У 1743 сяло ў Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1844 цэнтр маёнтка ў Бабруйскім павеце, 51 двор, 283 ж., уласнасць памешчыка. У 1865 адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой у
1891 займаліся 47 хлопчыкаў, былі царква, 2 млыны, кірмаш. У 1897 у сяле 87 двароў, 629 ж., мед. прыёмны пакой, магазін, 3 крамы, заезны дом; у аднайм. маёнтку 7 двароў, 57 ж. У 1908 у сяле 77 двароў, 668 ж., у маёнтку 64 ж. У 1915 адкрыта земская бальніца. У 1917 — 139 двароў, 903 ж. 3 1.1.1919 у БССР. У 1920я гг. працавалі паравы млын, бровар, лесапільня, адкрыта хатачытальня. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Клічаўскім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). У 1930я гг. працавалі 4 і 7гадовая школы. У 1931 адкрыты вячэрняя школа для дарослых, дзіцячая пляцоўка, з 1934дзіцячыя яслі. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 312 двароў, 1214 ж., сярэдняя школа, бка, клуб, бальніца, аддз. райпрамкамбіната, пошта, магазін. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да 28.6.1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў пач. 1942 загубілі 44 вяскоўцаў, у канцы чэрв. 1944 спалілі 179 двароў і загубілі 71 ж. У 1967 да Б. далучаны вёскі Зарэчча і Вусце. У 1970 — 408 двароў, 1315 ж.
У 2009 комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, муз. школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, бальніца сястрынскага догляду, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», крама, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік. Радзіма аднаго з кіраўнікоў бел. нац.вызваленчага руху, вучонагагеографа А.А.Смоліча.
«БАЦЯН», «Бусе л», беларускі танецгульня. Выконваўся ў час калядных ігрышчаў пераважна пад найгрыш 2/4 муз. памеру. У розных лакальныхтрадыцыях Б. выконвалі жанчына ці мужчына, апранутыя ў вывернуты поўсцю вонку ці абкручаны посцілкай кажух. Ва ўзнятай руцэ, схаванай у рукаве кажуха, выканаўца трымаў сашчэпленыя
522
БАЧЭЙКАЎСКІ
накрыж палкі, дошчачкі ці інш. прыстасаванне, якое нагадвала дзюбу бусла. Сольная імправізацыя складалася з рознарытмічных падскокаў на адной назе, пераскокаў з нагі на нагу, паваротаў вакол сябе, «дзёўбання» ўдзельнікаў вечарыны, нахілаў корпусу (імітацыя збору ежы) і інш. рухаў. Калі выканаўца не пераапранаўся, танец узбагачаўся дадатковымі рухамі: узмахамі рук накшталт узмахаў крылаў, стуканнем рукой аб корпус цела, крокамі на поўным прысяданні і інш. У некаторых выпадках выканаўца выкарыстоўваў хадулі. У дзіцячападлеткавым асяроддзі «Б.» часам суправаджаўся прыпеўкамівыгукваннямі: