• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    539
    БЕЛАРУСКАЕ
    культ. спадчыны. У 1960—90я гг. тва фінансавала работы па кансервацыі і рэстаўрацыі унікальных помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі, сярод якіх Полацкі Сафійскі сабор, Мірскі замак, Заслаўская СпасаПраабражэнская царква і інш. Выдае кнігі, брашуры, буклеты, плакаты гіст. і археал. тэматыкі. Найб. значныя выданні тва 1970—80х гг.: «Археалагічная карта Беларусі», «Гарады Беларусі па летапісах і раскопках (IX—XIII стст.)>> Г.В.Штыхава і «Старажытная гісторыя Усходняга Палесся» У.Ф.Ісаенкі (1975), «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» М.Ткачова і «Заслаўскі гісторыкаархеалагічны запаведнік» С.А.Мілючэнкава (1977), «Археалагічныя помнікі Гомельшчыны» У.У.Багамольнікава і А.А.Макушнікава, «Археалагічныя помнікі Міншчыны» М.М.Чарняўскага (1988). У 1970—89 выдавала штоквартальны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», у 1989—96 сумесна з Бел. фондам культуры — час. «Спадчына». Выдае
    riHHWEW 4 МСТРЫЧНІКА »1« г.	Ні» іо ♦
    шшсш мшв
    Іжсірппаллч часопісь выхоазіці, у ВІлькІ рз у тыазснь
    +
    У KACkUMI м JDU г mxspoic 0 ilCtfUOll* * гад» » t auiiik ,іЯцм м ouy <>». лым) іванл ЛУЦКЕВІЧД
    AWaMUlU ЖАЛМіІМ ЫША ■■■■■■■■■
    БЕЛЯРУСКЯЯ СПРБВЯ,
    (Tyripu J <та>мМІ UufjnlK м|«|л,4ў|
    K»MtnvMt <мг«кшо J Вгы4 mpuwl 6cwpp.4* Mtoiiwi мнагр} n Ama» Л/чімб ■u, vw ннруііл ді іі:о і >:ма*І пмтііы ЛІПКІІ ІМІДОНк І»пш. II. Л/ОІІЧ ІМОІ ММ»4 ді| нім юі» >u й« ••““ п«то»н, I ft>>п:тмІ кмі* г/Пў*І »K A*’*» I aiu*»l ЧМП4ІЫІ
    ВЫаРУСКАЯ ДМПАЧІійСВЦк I «ГАІІТІ.
    V «p»c MMOumit Amikv ji Ьгаітгсі C X CMU| >um icc» aicc
    .Hi ap«U M»fVMi«| f Прііок .pWM>' АЫ Mini Klkiuf UMUMIH Al Aliyi AKb M4f. ace тііуміі^ * NM'Uill Жікаж «JipVi* 6o йіг»спш«стіі Амцмты. Ixvlt aiur aciAri* Ml KSIIIIH m ІМІГА 4UO1 Hix. U'MIIIUll IMA .QiMViiMt СрШаімнеіі*. A rm MOMM > h«jh* i»i]iKfnm AupMt Atr*m мдч ЛфХАЬЧіі. грмк імппріСмміііірм. iK»Kfw OVIIU» roSla I t. A. >11« into >H>MMini Mlf 40 6)K»UM»Ді»Нймі гуядіі (irpaa IUi»u«^—г.гніы*
    ашмм. yaf«l«M У тміажа аымамні мц*. дііш I lounrua Ніуош PxayUiM.
    tic, > мшіі шаадаа* ii Vqi>» «60 >>«!*« Ara»» »г<1м ifllMIIIII  14« «HI, IC 1 AAV. Г44ШІ kun» aciui IWfOlH. . |l«TM>4 •yuMiiwi". ЬнйаытміііІІ ruuiiCM, kMIWM f I* aval A»?*»!», JI Mb aruw rcXU*lp«>iw 44•uar«i a»Wi IWO 0/ніыіі. wllhiyuil, Чіа^ ПесмаііІ. НінемнмА I AJn^it. »Ji Л4П> H4M IM Ы4ІЫ >Оі|4ІІ>МЫ« abu BaAUS грлііссА 1 pf •l«lp»JI4!»V Aa;»ltf, ■I Jirwi, мг>шр«(м>чм« Xniit Уір», .lima. A*» шіамміnri IM. Uto I <4u;^U« уріім f^4«A4 (і|Шііча J WAV it 'fill *M uiuk ranu^ioou uryrtiwi «мі;ф
    .caaru 9nnuiV«,
    Ill *>|mA X:»cin Ддеаіаі, ріяміц «.to rr.;»•» Палір/Сі Ca«)M>;ii га^ім <ма ;ur.wx«Mi ; мміір • <ірнІ it Нммліі сісшгі, Arfipa,u:a Ai гх ммкіі a f^MM фмыь Nt уыгу мірм Бьмоні м Cuiaula м>|ы. АА« ан іуі KM Ottyxiti orjiw paj > фійіа )(f|« афгіім ,ct»j упммі* maUU jw|MJ M io AUlkfMNkXI ЖМІІІ IXlIUqr 4/ТШ ftkJM* »t Лі»і. a«»i« I Xm1< nai).k< 7 hni 4>4ІІІІІІ4 JUNI), 4 ttup/ck (4MW 1 nuiuill I y»f«MH>y Mail 4fm>twnwl.
    зб. навук. матэрыялаў «Каштоўнасці мінуўшчыны» (у 1998—2008 выйшла 9 вып.).
    У.М.Дзянісаў, Г.А.Саўчанка.
    «БЕЛАРЎСКАЕ ЖЫЦЦЁ», грамадскапалітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся з чэрв. 1919 у Вільні, са снеж. 1919дасак. 1920у Мінскунабел. мове лацінкай і з вер. 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Рэд,выдавец Ф.Аляхновіч, з 1920 літ. кіраўнік З.Бядуля. Часопіс выступаў за стварэнне самаст. бел. дзяржавы, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі і Германіі. У шэрагу праграмных артыкулаў «Б.ж.» выступала супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і германскай палітыкі зняволення Беларусі. Крытыкавалася палітыка Польшчы за няўвагу да нац. самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Часопіс падтрымаў выбранне Б.Тарашкевіча
    Газета «Беларускае жыццё».
    старшынёй Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны і яго перагаворы з польск. урадам (30.7 і 4.8.1919). Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыц. канцэпцыя бел. народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна бел. гіст. шляху. Літ.маст. аддзел часопіса вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі бел. мастацкай культуры і яе праблем, асабліва лры і нац. тэатра: арт. «Чаму яшчэ няма беларускага раману?» і «Хараство ў беларускай народнай творчасці» З.Бядулі, цыкл арт. «Нашыя песняры» А.Навіны, нарысы пра творчасць Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, В.ДунінаМарцінкевіча, К.Каганца, К.Каліноўскага, С.Манюшкі, У.Галубка, даследаванне І.Луцкевіча пра кітабы. Часопіс друкаваў інфармацыю пра жыццёвы лёс і творчасць бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, змяшчаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа, вершы, апавяданні і нарысы Ц.Гартнага, А.Гаруна, А.Гурло, М.Кудзелькі (М.Чарота), М.Краўцова, Г.Леўчыка, А.Зязюлі і інш., урыўкі з «Гісторыі беларускае літаратуры» М.Гарэцкага, п’есы Ф.Аляхновіча, хроніку літ.маст. жыцця, таксама паведамлялася пра выданне на рус. мове твораў Я.Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (М., 1919). У.М.Конан.
    БЕЛАРЎСКАЕІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЁНЦТВА (БЕЛІНФАРМ), назва Беларускага тэлеграфнага агенцтва ў маі 1992 — кастр. 1995.
    БЕЛАРЎСКАЕ КРАЯЗНАЎЧАЕ ТАВАРЫСТВА (БКТ), добраахвотная грамадская арганізацыя. Існавала ў 1989—95. Было створана ў Мінску, мела свае краязнаўчыя аб’яднанні ва ўсіх абл. цэнтрах, аргцыі амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Дзейнічала на аснове прынцыпаў, распрацаваных Цэнтр. бюро краязнаўства (з 1923) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987)
    540
    БЕЛАРУСКАЕ
    Бел. фонду культуры. Кіраўнічыя органы — рада і сакратарыят. Вырашала задачы спрыяння нац. адраджэнню Беларусі праз творчую, навук. і асветную ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі; стварэння ў кожным яе раёне грамадскіх структур па развіцці краязнаўчага руху. Вяло работу па паляпшэнні выпуску краязнаўчай лры, а таксама лры пра асобныя помнікі бел. гісторыі і выдатных краязнаўцаў.
    БЕЛАРЎСКАЕ КУЛЬТЎРНААСВЁТНАЕ ТАВАРЫСТВА ў Коўн е (г. Каўнас), грамадская арганізацыя ў Літве. Існавала з BroTara 1932 да 1935(7). Асн. мэта тва — распаўсюджванне бел. асветы і культуры на роднай мове. У 1933 налічвала больш за 1 тыс. чал. Мела некалькі аддз., прадстаўніцтвы ў Троках і Зарасаі, жаночы аддзел у Коўне. Пры тве працавалі перасоўны бел. нар. унт, Бел. нар. тэатр у Коўне, хары ў Коўне і пры Бразельскім аддз., з 1933 — дзіцячы сад, бібліятэкачытальня. Уваходзіла ў ініцыятыўны кт Міжнар. асацыяцыі бел. аргцый (Коўна), супрацоўнічала з аб’яднаннем студэнтаўбеларусаў Літоўскага унта.
    БЕЛАРЎСКАЕ НАВУКОВАЕ ТАВАРЫСТВА (БНТ). Існавала ў 191839 у Вільні. Заснавальнікі — В.Ю.Ластоўскі, LI. і А.І. Луцкевічы і інш. Асн. мэты: заснаванне і ўтрыманне музеяў, бібліятэк, навук. устаноў, арганізацыя выставак, лекцый, курсаў і навук. з’ездаў, выдавецкая дзейнасць. Займалася распрацоўкай бел. навук. тэрміналогіі і яе кадыфікацыяй, праблемамі перакладу на бел. мову. Пры тве працавалі Бел. музей імя І.І.Луцкевіча і бка. Дзейнічалі гіст., літ.маст. і краязнаўчаэкскурсійныя секцыі. Тва правяло святкаванне 400годдзя бел. кнігадруку (1925), 400годдзя Статута ВКЛ 1529 (1929). Выдала навук. збкі «Гадавік беларускага навуковага таварыства ў Вільні» (1933), «Запісы Беларус
    кага навуковага таварыства» (1938), кнігі А.Станкевіча «Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі, 1525—1925» (1925), А.Луцкевіча «Праўда пра «камеру Конрада» (1923, на польск. мове) і інш. Спыніла дзейнасць у сувязі з далучэннем Зах. Беларусі да БССР.
    А.С.Ліс.
    БЕЛАРЎСКАЕ НАВУКОВАКУЛЬТЎРНАЕ ТАВАРЫСТВА (БНКТ) у М а с к в е, згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 1918—19. Створана пры садзеянні Беларускага нацыянальнага камісарыята. Асн. мэты: развіццё навукі і культуры Беларусі, правядзенне культ.асветнай работы сярод беларусаў. На першым пасяджэнні (14.7.1918) прысутнічала больш за 1 тыс. чал. У склад тва ўваходзілі У.І.Пічэта (старшыня праўлення), В.Р.Брайцаў, Я.Л.Дыла, В.І.Качалаў, М.К.Любаўскі, Ф.Ф.Турук, М.А.Янчук і інш. Тва планавала выданне матэрыялаў па этнаграфіі Беларусі, зборнікаў бел. фальклору, бел., гістарычнай і эканам.лры. В.У.Скалабан.
    БЕЛАРЎСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ БРАЦТВА ТРОХ ВІЛЕНСКІХ ПАКЎТШКАЎ, гл. Брацтва ў гонар віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
    БЕЛАРЎСКАЕ ПРЫВАТНАЕ АГЁНЦТВА НАВІН (БелаПАН), беларуская інфармацыйная кампанія. Засн. ў 1991 у Мінску. У структуры кампаніі дзейнічаюць: інфармацыйнае агенцтва, рэдакцыя мультымедыйных навін, аналітычная служба, рэкламнае агенцтва, служба маніторынгу, рэдакцыя інтэрнетгаз. «Белорусскне новостн». Асн. напрамкі дзейнасці: інфармаванне пра знешне і ўнутрыпаліт. навіны, эканам. і фінансавая інфармацыя на бел., рус. і англ. мовах, асвятленне падзей сац. і культ. жыцця. Агенцтва спецыялізуецца таксама на выпуску аператыўнай у аналітыкі, вытворчасці галіновых інфармацыйнааналітычных і даведачных прадуктаў. Сярод спа
    жыўцоў інфармацыйных і аналітычных матэрыялаў СМІ, прадпрыемствы і кампаніі, банкі, даследчыя цэнтры і дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі 1 інш. краін. Mae разгалінаваную карэспандэнцкую сетку ў рэгіёнах рэспублікі і за яе межамі. А.І.Ліпай.
    «БЕЛАРЎСКАЕ СЛОВА», штодзённая палітычная, літаратурная і эканамічная газета, орган Гродзенскага бел. нац. кта. Выдавалася з 2.10.1920 да 7.1.1921 у Гродне на бел. мове. Рэдактары В.Адамовіч, У.Шалешка (з № 42). 3 газетай супрацоўнічалі А.Смоліч (пад крыптанімам Л.Б.), С.А.РакМіхайлоўскі (С.Р., С.Рк), Я.Натусевіч і інш. «Б.с.» інфармавала пра падзеі ў Беларусі, Польшчы і ва ўсім свеце. Паліт. жыццё асвятляла з пазіцый барацьбы за нац. вызваленне бел. народа, у гэтай сувязі палемізавала з польск. афіц. прэсай. Пільна сачыла за сав.польск. перагаворамі ў Рызе, значную ўвагу аддавала saxony Віленшчыны войскамі генерала Л.Жалігоўскага і звязаным з гэтым актам паліт. перспектывам краю. Рэзка крытыкавала палітыку нац. ўціску ў Польшчы, надзяленне бел. і ўкр. землямі польск. вайскоўцаў — удзельнікаў польск.сав. вайны 1919—20. Газета расказвала пра работу Гродзенскай бел. гімназіі, бел. дзіцячага прытулку, кнігарні і чытальнай залы, бел. культ.масавыя мерапрыемствы ў Гродне, грамадскае жыццё беларусаў у ЗША. Асвятляла сац.паліт. жыццё ў Сав. Расіі, змяшчала інфармацыю пра 8ы Усерас. з’езд Саветаў у Маскве, пісала пра вывучэнне роднай мовы ў БССР. Выйшла 78 нумароў.