Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
«БЕЛАРЎСКАЯ ЗВЯЗДА», газета, орган Палітупраўлення Беларускага фронту. Выдавалася на бел. мо
ве ў вер,—кастр. 1939 у час паходу Чырвонай Арміі ў Зах. Беларусь. Рэдакцыя газеты знаходзілася ў Смаленску, потым у Мінску, Беластоку. Друкавала аператыўныя зводкі, карэспандэнцыі, нататкі чырвонаармейцаў, нарысы, замалёўкі, вершы, матэрыялы пра цяжкія ўмовы жыцця пад прыгнётам Польшчы, пра ролю Чырвонай Арміі ў вызваленні працоўных Зах. Беларусі. Усе публікацыі былі прасякнуты матывамі інтэрнац. братэрства працоўных. 3 газетай супрацоўнічалі і ў ёй друкаваліся бел. пісьменнікі П.Броўка, П.Глебка, І.Гурскі (адказны сакратар), М.Лынькоў і інш. А.І.Конанава.
БЕЛАРЎСКАЯ ІКАНАПІ'СНАЯ ШКОЛА, нацыянальная жывапісная школа 16 — пач. 19 ст. Адрознівалася сукупнасцю стылёвых рыс, вызначаных грамадскагіст., канфесійнымі фактарамі. Склалася на аснове традыцый візант. мастацтва пад уплывам ідэй зах,еўрап. Адраджэння. Самабытная вобразнапластычная сістэма фарміравалася паступова, пераходзячы ад умоўных абстрагаваных форм мастацтва сярэдневякоўя да больш канкрэтных, характэрных для мастацтва Рэнесансу і барока. Раннія творы пры захаванасці традыц. іканаграфіі вылучаліся адметнасцю вобразных характарыстык і жывапісных прыёмаў («Маці Божая Іерусалімская», «Маці Божая Адзігітрыя» з в. Дубенец Столінскага рна). Захоўваючыся ў іканапісе 2й пал. 16 ст., гэтыя рысы ўзбагачаліся імкненнем перадаць аб’ём, прапарцыянальныя суадносіны форм. Выкарыстанне святлоценявой мадэліроўкі дазваляла дасягнуць мяккасці і адухоўленасці вобразаў («Параскева Пятніца» са Случчыны, «Спас Уседзяржыцель» з в. Быцень Івацэвіцкага рна), садзейнічала залажэнню новых прыёмаў пры напісанні алтарных абразоў, якія ствараліся пад непасрэдным уплывам узораў зах.еўрап. рэнесанснага
554
БЕЛАРУСКАЯ
Да арт. Беларуская іканапісная школа: 1 — Спас Уседзяржыцель. Вёска Быцень Івацэвіцкага рна. 16 cm.; 2 — В.Мар к ія н a в і ч. Тройца. 1761.
жывапісу («Пакланенне вешчуноў» з Брэстчыны). У 1й пал.—сярэдзіне 17 ст. школа дасягнула сталасці. Яе асаблівасці прадстаўлены творамі розных рэгіянальных цэнтраў. Выкарыстанне жанраваапавядальных элементаў пад уплывам стылю барока ярка прасочваецца ў абразе «Нараджэнне Маці Божай» з Магілёўшчыны, адчувальны ў абразах «Праабражэнне», «Пакроў», «Успенне» з Брэстчыны, якія адзначаны большай графічнасцю маст. мовы. Сярод вядомых рэгіянальных іканапісных школ, якія склаліся ў гэты перыяд, Веткаўская іканапісная школа, Заходнепалеская іканапісная школа, Магілёўская іканапісная школа, Слуцкая іканапісная школа. У 2й пал. 17 — 18 ст. побач са стварэннем высокапрафес. абразоў, да ліку якіх адносяцца творы мастака са Слуц
ка В.Маркіянавіча, адбываўся працэс фалькларызацыі іканапісу, што прасочваецца ў абразах латыгаўскага майстра з Віцебшчыны. Барочныя рысы захоўваліся ў бел. іканапісе да канца 18 — пач. 19 ст. і існавалі разам з характэрным для эпохі Асветніцтва класіцыстычным кірункам. На асаблівасцях яго развіцця, адзначанага рэгрэсіўнымі тэндэнцыямі, адбілася першынство свецкага жывапісу. Паступова ў гэты перыяд Б.і.ш. страціла сваё існаванне.
Літ.: Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: фрэска, абраз, партрэт. Мінск, 1980; Гл. пры арт. Барока. А.У.Карпенка. «БЕЛАРЎСКАЯ КАПЭЛА», творчы калектыў. Створаны ў 1992 у Мінску. 3 2003 у саставе Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік В.І.Скорабага
таў. У складзе капэлы музыканты (аркестр і салісты), спевакі (хор і салісты), артысты балета. У аснове яе арганізацыі — прынцып капэлы бел. арыстакратыі 18 ст. (нясвіжскай — князёў Радзівілаў, слонімскай — кн. М. Казіміра Агінскага, гродзенскай — графа А.Тызенгаўза, ружанскай — князёў Сапегаў). Асн. мэты дзейнасці — аднаўленне бел. муз. спадчыны акадэмічных жанраў, збіранне, даследаванне і публікацыя бел. муз. твораў 17—19 ст., прапаганда сучаснай і авангарднай музыкі, правядзенне фестывальных праграм. Па ініцыятыве «Б.к.» зроблены сучасныя аўтарскія версіі зб. лірычных кантаў«Куранты» В.Капыцько, канцэртная Дз.Смольскім, оперы «Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага (па ма
555
БЕЛАРУСКАЯ
тывах школьнай оперы 18 ст.), сінтэтычны спектакль «Балетны дывертысмент», оперы А.Радзівіла «Фауст» (1999). Калектыў — арганізатар міжнар. фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1991), дзе выконвае творы М. Клеафаса і М. Казіміра Агінскіх, Э.Ванжуры, Я.Д.Голанда, В.Казлоўскага, Ю.Крашэўскага, С.Манюшкі, Ф.Міладоўскага, М.Радзівіла. У 1995—2005 разам з фірмай «Дудуткітур» і выдва «Паліфакт» праводзіў «Фэст старасвецкай культуры ў Дудутках». Адзін з заснавальнікаў Міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (з 1993). Выдае серыі нотных выданняў — «Музыка старажытных сядзібаў» (з 1995; вып. 1—8), «Беларускі гістарычны нотны збор» (з 1996; вып. 1—15), «Мікола Равенскі. Збор твораў» (з 2005; вып. 1—4).
«БЕЛАРЎСКАЯ КРЫНІЦА» («Віеlaruskaja krynica»), штотыднёвая (у 1940 двухтыднёвая) грамадскапалітычная і літ. газета, орган Бел. хрысціянскай дэмакратыі (БХД). Выдавалася з 21.10.1917 у Петраградзе, з № 3 за 1918 у Мінску, з 7.9.1919 да 12.7.1940 у Вільні (з 15.4.1937 да 16.11.1939 не выходзіла). Да 1925 і з 17.11.1939 называлася «Крыніца» («Кгупіса»). Друкавалася на бел. мове кірыліцай ці лацінкай, у 1934—39 двума шрыфтамі. Пэўны
Nr. 4 „BleJaruekiJ Krynlcy** z da. »7.1.1935 Kskanffekawany.
К.ГНЯ4 Н/МШ Г)Ш|Ж
Nr. 3(598).WtaU, PaoUdtloiak »8 StudxtenU 1935 h.Hod ЛІ (XIX).
БЕЛАРУСКАЯ BIELARUSKAJA
HPblHIUAHKRYNICA
час мела падзагалоўкі «Каталіцкая газета», «Сялянская газета». Была разлічана на сялян, інтэлігенцыю, жыхароў Зах. Беларусі і беларусаў у эміграцыі. У часы грамадз. вайны прапагандавала нац.рэліг. ідэі, спрыяла кансалідацыі беларусаўкатолікаўібеларусаўправаслаўных. Сцвярджала, што беларусы маюць права на сваю дзяржаўнасць, свабоднае і шчаслівае жыццё. Пісала аб праблемах развіцця мастацтва, лры, асветы. Падтрымлівала ідэю федэрацыі Беларусі і Літвы, хутарызацыю, парцэляцыю. Асвятляла дзейнасць Таварыства беларускайшколы,Бел.сялянскагасаюза,Бел. студэнцкага саюза, Бел. інта гаспадаркі і культуры, Бел. сялянскаработніцкай грамады. У 2й пал. 1930хгг.працягвалапрапагандаваць своеасаблівы шлях развіцця бел. народа. Шмат пісала пра міжнар. жыццё, становішча беларусаў у Латвіі, БССР і інш. Друкавала творы К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, а таксама Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Канапніцкай, Л.Талстога і інш. Тройчы закрывалася ўладамі. Выйшла 768 нумароў, 58 з іх канфіскаваны.
С. В. Говін.
«БЕЛАРЎСКАЯ КУЛЬТЎРА», літаратурнаграмадскі часопіс. Выдаваўся з ліп. да вер. 1927 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец Ф.Умястоўскі. Ідэйныя пазіцыі часопіса былі
Газета «Беларуская крыніца».
абумоўлены памяркоўнымі поглядамі рэдактара, яго паліт. арыентацыяй на тэр. аўтаномію Зах. Беларусі з паслядоўнай эвалюцыяй да незалежнасці. Асвятляў пытанні гісторыі Беларусі («Аб уніі на беларускіх землях» Я.Зенюка, «Шлях да незалежнасці Беларусі» пад псеўд. Незалежнік, «Кара» Сауліча), бел. асветы на зах.бел. землях («Школьная справа ў Польшчы» М.Краўцова), пісаў пра неабходнасць культ. і краязнаўчай дзейнасці ў Зах. Беларусі, краязнаўчую работу ў БССР. Апублікаваў арт. «Трымайся новых назваў» М.Краўцова (пад псеўд. Звончык), дзе паказана як польск. адміністрацыя тэндэнцыйна скажае этнічную аснову бел. тапонімаў. На старонках часопіса надрукаваны творы М.Багдановіча, А.Бартуля, М.Васілька, Я.Доліна, Б.ДруцкагаПадбярэзскага (пад крыптанімам Б.), Я.Палешука і інш., змешчаны пераклады на бел. мову актуальных для зах.бел. жыцця філас. твораў С.Балайца, М.Горкага, А.Міцкевіча, Р.Ралана, Ю.Славацкага, Р.Тагора, зроблены агляд творчасці Я.Коласа. У раздзеле «Бібліяграфія» пад крыптанімам В. змешчаны спіс выдадзеных на бел. мове ў Вільні кніг і агляд бел. друку за 1906—27. Меў грунтоўны раздзел «Хроніка». Выйшлі 3 нумары ў 2 кнігах. А.С.Ліс.
«БЕЛАРЎСКАЯ ЛІНГВІ'СТЫКА», навуковы штогоднік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Выдаецца з 1972 у Мінску на бел. мове па 2 вып. ў год. Асвятляе тэарэт. пытанні бел., слав., агульнага і прыкладнога мовазнаўства, а таксама германістыкі і раманістыкі. Друкуе артыкулы і нататкі, прысвечаныя асобным пытанням гісторыі бел. мовы, дыялекталогіі, культуры мовы, лексікалогіі і лексікаграфіі, этымалогіі і гісторыі слоў, сучаснай бел. мовы, узаемасувязям бел. мовы з мовамі інш. народаў. Змяшчае рэцэнзіі бел. і замежных вучоных па
556
БЕЛАРУСКАЯ
БЕЛАРУСКАЯ
ЛІНГВІСТЫКА
ВЫПУСК63
Мінск 2009
Вокладка штогодніка «Беларуская лінгвістыка».
беларусістыцы, агляды навук. лры. У раздзеле «Хроніка» штогоднік інфармуе пра навіны навук. жыцця ў рэспубліцы і за яе межамі.
БЕЛАРЎСКАЯ ЛІТАРАТЎРА, адна з найважнейшых галін духоўнай культуры бел. народа, магутны сродак нац. самавыяўлення і самасцвярджэння. Ёй уласцівы сац. насычанасць зместу, ідэйнасць і грамадзянскасць, народнасць і дэмакратызм. Сярод інш. лр свету яна вызначаецца своеасаблівасцю гіст. шляху, неадлучнага ад лёсу народа, самабытнасцю леп шых твораў. Гісторыя Б.л. — маст. летапіс шматвяковай барацьбы бел. народа за сац. і нац. вызваленне, за грамадзянскі і духоўны прагрэс. Яе найб. выдатныя, класічныя творы маюцьагульначалавечае значэнне, уваходзяць у залаты фонд сусв. культуры.
Літаратура старажытнага перыяду (10—15 ст.). Зараджэнне лры на бел. землях абумоўлена культ.гіст. развіццём слав. плямён і непасрэдна звязана з прыняццем у 988 хрысціянства. З’явілася патрэба ў кнігах для набажэнства і азна
ямлення насельніцтва з асновамі новага веравучэння. Такія кнігі былі створаны ў Візантыі і перакладзены на стараслав. мову ў Балгарыі. Старэйшыя з іх, якія звязаны з Беларуссю, — Тураўскае (11 ст.), Полацкае (12 ст.) і Аршанскае (пач. 13 ст.) евангеллі. На ўсх.слав. землі трапілі рэліг. зборнікі для чытання, даведачныя і інш., якія пры перапісванні зазнавалі змены. Пачалі складвацца рэгіянальныя варыянты перакладных помнікаў. 3 арыгінальных уставак і рэдакцый перакладных тэкстаў і з пераймання візант. літ. спадчыны пачаўся генезіс лры на Русі. Разам з тым багатае царк. і грамадскае жыццё падштурхоўвала да творчасці саміх мясц. кніжнікаў, а высокаразвітая лра Візантыі давала ім узор, таму да 15 ст. многія арыгінальныя творы напісаны ў адпаведнасці з візант. літ. традьшыямі. Лра перыяду ранняга сярэдневякоўя (канец 10—13 ст.) не вылучалася з агульнай сукупнасці інш. пісьмовых помнікаў, што мелі дзелавы і пазнавальны характар, бо сярэдневяковае мысленне было сінкрэтычным. У 12 ст. буйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк, Смаленск і Тураў (Жыткавіцкі рн), дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі помнікі дзелавога пісьменства, свецкай і рэліг. лры. Тут былі складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўраамія Смаленскага, адбывалася літ. і прапаведніцкая дзейнасць Кірылы Тураўскага, пяру якога належыць каля 70 твораў розных відаў (малітвы, павучанні, урачыстыя словыпропаведзі, каноны), а таксама Клімента Смаляціча. Асаблівае значэнне мела летапісанне. Самы стараж. летапіс, што захаваўся да нашага часу, — «Аповесць мінулых гадоў», складзены ў пач. 12 ст. Нестарам на аснове папярэдніх літ. зводаў з шырокім выкарыстаннем фальклору, гіст. паданняў. Твор прысвечаны ўзнікненню і станаўленню