Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
дзяржаўнасці ва ўсх. славян, прыняццю хрышчэння кн. Уладзімірам. Шэдэўрам стараж. славеснага мастацтва з’яўляецца «Слова аб палку Ігаравым». Большасць тагачасных твораў прызначалася для чытання ўголас, аўтарскі пачатак быў прыглушаны, пісьменства мела пераважна ананімны характар, важнейшую ролю ў ім адыгрывалі агульныя месцы,літ. этыкетімаст. канон. Лра асэнсоўвала разнастайнасць жыцця ў формулах «вечнага парадку», бо свет здаваўся ў сваёй аснове нязменным. Склаліся агульны стыль выяўлення (манумент. гістарызм), універсальная аснова творчасці (сярэдневяковы сімвалізм) і літ. мова са складаным узаемадзеяннем стараслав. і мясц. элементаў.
Станаўленне ўласна Б.л. актывізавалася ў перыяд позняга сярэдневякоўя (14—15 ст.) Гэтаму спрыялі аб’яднанне бел. зямель у складзе ВКЛ, дзе бел. мова атрымала статус дзяржаўнай, і фарміраванне бел. народнасці са сваёй адметнай культурай. Працягвалі развівацца справавое пісьменства, кніжная справа, перапісваліся і бытавалі многія помнікі стараж.рус. пісьмовай спадчыны, перакладныя творы кананічнай лры (Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае евангеллі), пачаў развівацца арыгінальны «гатычны стыль». У 1й пал. 15 ст. зарадзілася агульнадзярж. бел.літоўскае летапісанне («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларускалітоўскі летапіс 1446), у якім творча выкарыстаны стараж.рус. традыцыі і пакладзены пачатак бел. гіст. белетрыстыкі. З’явіліся першыя творы свецкай панегірычнай прозы («Пахвала Вітаўту»), Своеасаблівай з’явай быў т.зв. Другі паўд.слав. ўплыў, пад уздзеяннем якога павысілася ўвага да эмацыянальнага жыцця асобы і ў лры пачалі выяўляцца элементы абстрактнага псіхалагізму. Найб. дасканаласці эмацыянальнаэкспрэсіўны стыль дасягнуў у творчасці мітрапалітаў
557
БЕЛАРУСКАЯ
К4ТНШІС1то ктг, йлгяыотлродлмыы хнатынь вКЯМЙвКТОГОПНвНАДЛМПРО втыха яьде; мзым га. скоголзпытдахзію.
КЖХЗОЗЕРАНЛ.
«ПНРЗЕЛГО ОВЕТОГО ШОТОНЛ Піт^ліслій Зхыо £• Г«тум*Дк>аВ*4АіХіСМ«у m^MMfCuSfM/ <Л9Я> бвмасм* Ьмш^ч і;ы^жм'»с • cs*ft)^ скЬпоьтм/ц tZr^HcfWA,
Да арт. Беларуская літаратура. «Катэхізіс» С.Буднага. Нясвіж. 1562.
Кіпрыяна і Грыгорыя Цамблака. Значным крокам наперад было «Хаджэнне ў Царград» Ігнація Смаляніна (канец 14 ст.), якое ўзнікла на скрыжаванні традыцый паломніцкай лры і летапіснага стылю. У 2й пал. 15 — пач. 16 ст. на тэр. Беларусі створаны першыя кнігі на лац. мове, пашырылася кола перакладных твораў свецкага («Александрыя») і царк.рэліг. («Пакуты Хрыста») зместу, асобных кніг Бібліі, пачалі выяўляцца раннегуманіст. ідэі.
Літаратура эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (16 ст.). Важныя культурнагіст. зрухі ў жыцці бел. грамадства, фарміраванне і рост духоўных запатрабаванняў спрыялі развіццю Б.л. ў 16 ст., калі вядучае месца занялі патрыятычныя і агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці. Гэта знаходзіла адлюстраванне ва ўсталяванні гар. самакіравання, узнікненні Статутаў ВКЛ, новых відаў і жанраў лры, актывізацыі перакладчыцкай справы. Літ. працэс уяўляў сінтэз нац. і агульнаеўрапейскага, спалучэнне спецыфічных і агульных рыс і адбываўся пад уздзеяннем 2 процілег
лых фактараў: гуманізму і Рэфармацыі. Адбывалася ломка сярэдневяковай жанравастыліст. сістэмы, аднак дзеячы бел. Адраджэння доўгі час імкнуліся не адкідаць, а наследаваць і ў новых умовах творча выкарыстоўваць дасягненні культуры папярэдніх перыядаў. Новымі з’явамі, што мелі важнае значэнне для развіцця філал. культуры ў цэлым, было ўзнікненне кнігадрукавання на бел. і царк.слав. мовах, а таксама пашырэнне лац. мовы і кніжнасці, пранікненне якіх на бел. землі было абумоўлена пераадоленнем сярэдневяковай рэліг. замкнёнасці і развіццём шматбаковых узаемасувязей з зах.еўрап. культурамі. На гэтай глебе выраслі як паэты пачынальнікі новалац. гуманіст. лры ва Усх. Еўропе Я.Вісліцкі і Мікола Гусоўскі. Этапнае значэнне мела шматгранная дзейнасць асветнікагуманіста і першадрукара Ф.Скарыны. Ён быў заснавальнікам новага, гуманіст. тыпу перакладу ва Усх. Еўропе, пачынальнікам бел. вершаскладання, аўтарам змястоўных і дасканалых прадмоў, дзякуючы якім у грамадскай свядомасці беларусаў укараняліся гуманіст.рэнесансны светапогляд і сістэма духоўных каштоўнасцей. У бел. летапісанні таго часу ўзмацніліся ідэі патрыятызму, пагадовы дакум. выклад спалучаўся з займальнабелетрыстыч
Да арт. Беларуская літаратура. Выданні Ф.Скарыны.
ным апісаннем падзей, а нац. гісторыя падавалася як самабытная з’ява. Найб. поўна яна выкладзена ў Хроніцы Быхаўца — апошнім агульнадзярж. зводзе, прысвечаным гіст. мінуўшчыне краіны. У сярэдзіне 16 ст. ў сувязі з актывізацыяй усяго грамадскага і культ. жыцця ўзбагаціўся духоўны досвед пісьменнікаў, развіццё лры пачало паскарацца. Зарадзіліся новыя віды і жанры (бел.моўная кніжная паэзія, драматургія, публіцыстыка, аўтабіягр. проза), патэнцыяльна адкрытыя для творчага пошуку, узмацніліся працэсы разбурэння сярэдневяковай сінкрэтычнасці і выціскання твораў старой кніжнасці на перыферыю літ. жыцця. Лра стала сацыяльна завостранай, у ёй павысілася роля аўтарскага пачатку, зарадзіліся індывід. стылі, умацоўваліся выяўл. магчымасці, пашырыўся тэматычны ахоп жыцця. Лра 2й пал. 16 ст. развівалася пад моцным уплывам рэфармацыйных ідэй, што абумоўлена бытаваннем на бел. землях рэліг. вальнадумства, пранікненнем розных плыней зах.еўрап. пратэстантызму. Найб. развіцця дасягнула публіцыстыка, буйнейшымі прадстаўнікамі якой былі С.Будны, В.Цяпінскі і А.Волан. Бліскучы палеміст, ідэолаг антытрынітарыяў у ВКЛ С.Будны ўвайшоў у гісторыю слав. культуры як аўтар «Катэхізіса»
558
БЕЛАРУСКАЯ
(Нясвіж, 1562) з антыклерыкальнай прадмовай, у якой звярнуўся да лідэраў бел. Рэфармацыі з заклікам аддаць усе сілы на службу радзіме. Яму належыць таксама шэраг літ.філас. («Пра свецкую ўладу», 1583) і багаслоўскіх трактатаў, перакладаў біблейскіх кніг на польск. мову. Паслядоўнік скарынаўскіх традыцый В.Цяпінскі ўпершыню пераклаў на тагачасную бел. мову Евангелле (1570я гг.). У прадмове да яго асветнік абгрунтаваў думку пра значэнне адукацыі на роднай мове, школу, якая павінна выхоўваць нац. свядомасць грамадзян. А.Волан апублікаваў на лац. і польск. мовах больш за 30 публіцыст. твораў, у якіх крытыкаваў догматы і арганізацыйнае ўладкаванне папскай улады, адстойваў прынцыпы рэліг. талерантнасці, высмейваў абскурантызм рэліг. фанатыкаў. Працягвалася секулярызацыя лры, расла цікавасць да свецкіх бакоў жыцця, твораў белетрыстычнага характару, тэмы кахання, сведчаннем чаго было з’яўленне «Аповесці пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл», бел. перакладаў рыцарскіх раманаў пра Трыстана, Баву і інш. 3 сярэдзіны 16 ст. пачынаецца развіццё рэфармацыйнай паэзіі. У зборніках песень (канцыяналах) разам з рэліг. пачалі з’яўляцца застольныя і сатыр. песні. Значным гіст. падзеям і асобам прысвячаліся буйныя творы патрыятычнагераічнага характару: паэмы «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла» А.Рымшы, «Радзівіліяда» Я.Радвана, «Пасольства Льва Caneri ў 1600 годзе ў Маскву...» Г.Пельгрымоўскага і інш.
Своеасаблівы пераходны этап, на якім адначасова суіснавалі рэнесанснагуманіст. і новыя барочныя тэндэнцыі, уяўляе лра позняга Адраджэння і ранняга барока (канец 16 — пач. 17 ст.). Дзелавое пісьменства і эпісталаграфія набывалі рысы маст. лры (Л.Сапега, К.Астрожскі, І.Пацей і інш.). Вы
датны ўзор — «Допісы» Ф.С.КмітыЧарнабыльскага, багатыя на замалёўкі рэальнага побыту вайскоўцаў, каларытныя карціны жыцця службовага чалавека. Першым мемуарным творам стаў «Дыярыуш» Ф.Еўлашоўскага, у якім малюнкі жыцця бел. шляхты пададзены ў цеснай сувязі з біяграфіяй аўтара. 3 заснаваннем езуіцкіх школ і калегіумаў звязана ўзнікненне школьнага тэатра. Для пастановак выкарыстоўваліся лац. тэксты. Паміж актамі школьных драм разыгрываліся камедыйныя сцэнкі — інтэрмедыі, паводле паходжання і характару напаўфалькл. творы, прасякнутыя нар. гумарам. Першымі былі ананімныя «Іван і царкоўны стораж» (1651), «Чорт Асмалейка» (пач. 17 ст.) і інтэрмедыя «Цімон Гардзілюд» К.Пянткоўскага (Вільня, 1584). Упершыню ў драм. творах героем становіцца прадстаўнік трэцяга саслоўя (селянін, рамеснікшавец).
Літаратура эпохі Барока і Контррэфармацыі (канец 16 — 1я пал.
Да арт. Беларуская літаратура. Старонка Баркулабаўскага летапісу. Пач. 17 cm.
18 ст.). Крызіс рэнесанснага гуманізму прывёў да ўсталявання новай сістэмы ідэйнаэстэтычных каштоўнасцей. У лры, якая станавілася шматмоўнай, трансфармаваліся або ўзнікалі новыя жанры, узбагачаліся выяўл. сродкі і стылі, змяняліся прынцыпы адлюстравання жыцця. На доўгі час вядучае месца заняла царк.палемічная публіцыстыка, асн. зместам якой стала абмеркаванне праблем царк. уніі. Творы П.Скаргі і І.Пацея («Унія», 1595, «Рэляцыя», 1608, і інш.) пераконвалі ў неабходнасці развіцця ў Беларусі еўрап. сістэмы адукацыі і заклікалі да канфесійнай і сац. згоды. Буйнейшым прадстаўніком палемічнай лры быў М.Сматрыцкі, аўтар славутага «Трэнаса». Асаблівымі ідэйнамаст. якасцямі вызначаўся «Апакрысіс» Хрыстафора Філалета, дзе аўтар намаляваў праўдзівую карціну рэальнага жыцця народа і духавенства, з нац. пазіцый выкрыў спробы апалячвання беларусаў. Выдатны помнік гіст. прозы
559
БЕЛАРУСКАЯ
таго часу — Баркулабаўскі летапіс, змест якога цесна звязаны з сялянскім побытам і простанар. ўяўленнямі пра розныя ваеннапаліт. падзеі. У 1й пал. 17 ст. пашырылася гісторыкамемуарная лра. У багатых і цікавых зместам дыярыушах І.Будзілы, С. і Б.К. Маскевічаў, А.С.Радзівіла, П.К.Абуховіча адлюстравалася ўяўленне пра індывід. характар чалавека, яго супярэчнасці і зменлівасць. Станаўленне літ. апісанняў вандровак звязана з дыярыушамі А.КаменскагаДлужыка, Т.Білевіча і інш. Этапнай з’явай было ўзнікненне парадыйнасатыр. прозы, прадстаўленай «Прамовай Мялешкі» і «Лістом да Абуховіча». Бурнае развіццё перажывала паэзія. Пануючым відам заставаліся панегірычныя вершы, прывітальныя паэт. творы складалі Фама Іяўлевіч, Сімяон Полацкі і інш. Больш разнастайнай у жанравых і значнай у ідэйнамаст. адносінах стала дыдактычная паэзія, у якой закраналіся важныя грамадскія, маральнаэтычныя і філас. праблемы (ананімны «Лямант на смерць Лявонція Карповіча», «Лабірынт» Ф.іяўлевіча, творы Я.Пратасовіча і інш.). Сімяон Полацкі ўзбагаціў лру новымі тэмамі і ідэямі, узняў сілабічнае вершаскладанне на больш высокую ступень. Новым відам паэзіі стала грамадзянская лірыка, прадстаўленая патрыятычным вершам Я.К.Пашкевіча «Полска квнтнет лацнною, Лнтва квнтнетрусчнзною...» (1621). Здзейнасцю паэтаўновалаціністаў звязана ўзнікненне першых літ. гурткоў пры двары Радзівілаў і ў Віленскай акадэміі. Найб. значны ўклад у развіццё прыгожага пісьменства зрабіў «славянскі Гарацый» М.К.Сарбеўскі, аўтар од, гімнаў, рытарычных прамоў і цыкла літ.знаўчых прац патэорыі красамоўства, рыторыцы і паэтьшы барока. Далейшы прагрэс назіраўся ў драматургіі, што было звязана з умацаваннем творчай фантазіі, выдумкі як прынцыпаў